Паслядоўнасць знакаў прыпынку пры спасылках
⇐ ПредыдущаяСтр 31 из 31 ГЛАВА 22 ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ ПРЫ СПАСЫЛКАХ § 65. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках 1. Коска, кропка з коскай, двукроп'е і кропка ставяцца пасля лічбы або зорачкі, якія з'яўляюцца знакамі-паказальнікамі спасылкі (каб указаць, што спасылка адносіцца да пэўнага слова ці групы слоў): ... ¹, або... ²; або... *; або... **. 2. Пытальнік, клічнік, шматкроп'е і двукоссе ставяцца перад знакам спасылкі: ...? ¹ або...! ² або... »*. 3. Пасля знака спасылкі (лічбы ці зорачкі), які размешчаны за двукоссем, кропка захоўваецца: ... »¹ . або... »**.
__________________________________
Заўвагі і прапановы па новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” просім накіроўваць у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на адрасы: вул. Савецкая, 9, к. 311, 220010, г. Мінск; ivchenkov@minedu. unibel. by або podlipskaya@minedu. unibel. by; на факс: 200-84-83 з пазнакай “Для З. І. Падліпскай”. [1] У гэтых правілах параграфы (§) з’яўляюцца асноўнымі структурнымі элементамі, абазначаюцца арабскімі лічбамі з кропкай і маюць скразную нумарацыю. Параграфы аб’ядноўваюцца ў главы і падзяляюцца на пункты або абзацы (у выпадку, калі параграф складаецца з аднаго пункта). * Прыклады, якія прыводзяцца ў гэтых Правілах, не могуць разглядацца як падрадковыя заўвагі да пунктаў, часткі ці абзаца пунктаў. * У адрозненне ад пунктуацыйных знакаў (кропкі, коскі і іншых), двукоссе як спецыфічны знак мае зусім іншае прызначэнне – служыць асобым спосабам выдзялення слоў, спалучэнняў слоў, сказаў, тэксту. Тым не менш ужыванне двукосся па традыцыі разглядаецца ў раздзеле «Пунктуацыя».
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|