Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Польская плынь




У канцы ХVІІІ – пач. ХІХ ст. цікавасць да гісторыі абуджаецца ў шматлікіх слаёў насельніцтва. Гэтаму спрыяў шэраг прычын. Перш за ўсё ідэі Асветніцтва, Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі. На тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай сюды далучыліся і туга па страчанай спадчыне. Не знаходзячы разумення і радасці значная частка творчай інтэлігенцыі звярталася да тэмы гісторыі і ёй чэрпала эмацыянальнае задавальненне, чым абумовіла росквіт жанру рамантызму.

Развіццё ідэй рамантызму ў літаратуры спрыяла вывучэнню этнаграфіі і фальклору, даследаванням мясцовай гісторыі, што вылілася ў стварэнне рознага кшталту таварыстваў (тайных, такіх, як таварыствы філаматаў, філарэтаў, так і легальных – Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, таварыства сельскіх гаспадароў ), выдання альманахаў, бюлетэняў, каляндароў, часопісаў, газет, існавання салонаў, заняткаў збіральніцкай дзейнасцю, якой захапіліся многія прадстаўнікі сярэдняй шляхты, інтэлігенцыі, духавенства.

Краязнаўчымі даследаваннямі займаліся сябры студэнстваў філаматаў і філарэтаў. Сярод мясцовых даследчыкаў у першую чаргу варта адзначыць імя славяназнаўцы, пачынальніка беларускай, польскай, украінскай археалогіі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі – Зарыяна Даленгу-Хадакоўскага (сапраўднае імя Адам Чарноцкі, 1784–1825). Па выніках вывучэння ён напісаў працы: “Аб дахрысціянскім славянстве” (1818), “Даследаванні адносна рускай гісторыі” (1819), “Праект вучонай вандроўкі па Расіі для тлумачэння славянскай гісторыі” (1820), “Гістарычная сістэма Хадакоўскага” (1838). З. Даленга-Хадакоўскі склаў чатырохтомны “Слоўнік назваў гарадзішч і ўрочышчаў», тым самым упершыню прапанаваў выкарыстоўваць дадзеныя тапанімікі ў вырашэнні пытанняў археолагіі. Менавіта ён упершыню на Беларусі атрымаў ад Віленскага універсітэта адкрыты ліст (дазвол) на права раскопак, што дазваляе лічыць яго першым беларускім археолагам. Хадакоўскі праводзіў даследаванні гарадзішчаў у Полацку, Віцебску, в. Старое Сяло Віцебскага раёна а таксама іншых месцах, рабіў запісы фальклору, абрадаў, мясцовых дыялектаў.

Баршчэўскі Ян (1790(94), в. Мурагі Полацкага пав., Віцебскай губ. – 28. 02. (12. 03). 1851), беларускі і польскі пісьменнік, этнограф, фалькларыст, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Аўтар “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (Т. 1–4, на польскай мове, гравюры Р. Жукоўскага) (1844–1846), у “Нарыс паўночнай Беларусі” (1843), ва “Успаміны з наведвання радзімых старон” (“Rocznik literacki”, 1844). У 1840–1844 гг. выдаваў у Пецярбургу штогадовы альманах “Niezabudkа” (“Незабудка”) з дапамогай літаратурнага гуртка выхадцаў пераважна з Беларусі. Творы, сабраныя ў зборніках, напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклору.

Борх Міхаіл Іосіфавіч (11. 01. 1806–25. 10. 1881), краязнаўца, гісторык, бібліяфіл, паэт, граф. Жыў у сваім маёнтку Прэлі Дынабургскага павета.

“Два словы пра Дзвіну”, Аповесць “Жыццё кн. Ефрасінні”(1843, Пісаў “нарманскую” аповесць пра князёўну Рагнеду). 8. 03. 1850 г. быў абраны маршалкам (прадвадзіцелем дваранства) Віцебскай губерні. 2. 03. 1852 г. быў разжалаваны па прычыне канфлікту з генерал-губернатарам Віцебскай губерні кн. А. Галіцыным, па загадзе якога быў высланы ў Яраслаўль. Вярнуўся на радзіму праз некалькі месяцаў дзякуючы дапамозе кузена Аляксандра Борха, які быў дырэктарам імператарскіх тэатраў.

Марцінкевіч Геранім Францавіч (14. 7. 1816 – пасля 1864? ), паэт, празаік, драматург. Нарадзіўся ў в. Тулава Віцебскага павета. Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду Марцінкевічаў герба “Лебедзь” (да другога адгалінавання гэтага роду належаў В. Дунін-Марцінкевіч). Вучыўся ў Віцебскім базыльянскім вучылішчы, губернскай гімназіі (скончыў у 1835 г. ), на юрыдычным факультэце Маскоўскага універсітэта (аднак закончанай універсітэцкай адукацыі не атрымаў). Служыў на розных пасадах у Віцебскім губернскім праўленні

Літаратурнай дзейнасцю Г. Марцінкевіч пачаў займацца ў 1830-я гады. Супрацоўнічаў у часопісе “Rubon” (“Рубон”) і інш. рэгіянальных выданнях. Цікавіўся і збіраў мясцовы фальклор (вядомы яго пераклады на польскую мову беларускіх песень), а потым стаў пісаць на беларускай мове: камедыя “Адвячорак: аказія ў карчме пад Фальковічамі” (1858) (ці “Аказія падпалкоўніцам” або “Аказія пры палкоўніцах”). Разам з паэмамі “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”, паэма Г. Марцінкевіча з’яўляецца адным з першых твораў, напісаных на беларускай мове. Тэкст яе ў копіі дайшоў да нашага часу і зберагаецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (БДАМЛіМ).

Кіркор Адам Ганоры Карлавіч (24. 12. 1812, в. Слівіна Мсціслаўскага павета – 23. 11. 1886), беларускі і польскі этнограф, археолаг, публіцыст, выдавец, гісторык, грамадскі дзеяч. Член-карэспандэнт Імператарскага археалагічнага таварыства (1856), член РГТ (1857), Акадэміі ведаў у Кракаве (1873).

Заслугі А. Кіркора ў даследаванні Беларусі выключныя. Ён ажыццявіў дзесяткі цікавых публікацый, выданні зборнікаў, краязнаўчых даведнікаў, часопісаў, газет. Выдавецкая дзейнасць: “Kurjer Wileñ ski” выдаваў на польскай і рускай мовах (“Виленский вестник”). На яго старонках друкаваў мясцовых дзеячаў – Т. Нарбута, І. Крашэўскага, А. Ардынца, А. Плуга, У. Сыракомлі, А. Вярыгі-Дарэўскага і інш. Кіркор працаваў як музейшчык, распрацаваў і напісаў гісторыю беларускай археалогіі, у методыцы раскопак засвоіў дасягнутае папярэднікамі і пайшоў далей, даўшы прыклад раскопак курганоў “накрыж”, а таксама вядзенню палявых дзённікаў, альбомаў, справаздач.

Асобнай увагі заслугоўвае дзейнасць вядомага краязнаўцы У. Сыракомлі, аўтара працы “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”, Т. Нарбута, аўтара першага даследавання“Гісторыя старажытнай Літвы”, а таксама дзейнасць братоў Яўстафія і Канстанціна Тышкевічаў: пачынальнікаў беларускага музеязнаўства, стваральнікаў першага прыватнага музея на беларускіх землях (Лагойск, 1832 г. ), грамадскага – Музей старажытнасцяў у Вільні, 1855 г. ).

Гісторыка-літаратурныя альманахі “Рубон”, “Незабудка”

У 1842–1849 гг. у Вільні па ініцыятыве літаратараў братоў В., К., і Ю. Грымалоўскіх, І. Храпавіцкага, К. Буйніцкага выдаваўся рэгіянальны навукова-літаратурны альманах “ Рубон” ( Rubon ”, названы ў гонар старажытнай назвы Дзвіны). Мэтай выдання з’яўлялася абуджэнне навуковай і літаратурнай думкі мясцовай інтэлігенцыі, заахвочанне мясцовай моладзі да разумовай працы. Усяго выйшла 5 двухтомных серый. У альманахе друкаваліся даследаванні па гісторыі і археалогіі Прыдзвіння.

 

 


Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...