Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Краязнаўства ў 1930-я гг.. Заходняя Беларусь




Краязнаўства ў 1930-я гг.

На прыканцы 1920-х гг. скончыўся “залаты” перыяд развіцця савецкага краязнаўства. Усталяванне сталінскай дыктатуры патрабавала полнага падпарадкавання навукі інтарэсам дзяржавы, абсалютнага дзяржаўнага кантролю над вывучэннеем мінулага. Краязнаўства, як масавы грамадскі рух у новую рэальнасць не ўпісывалася.

НКУС СССР распрацавала “Справа краяведаў”, паклала канец “залатому дзесяцігоддзю” савецкага краязнаўства. Галоўная ідэя была наступная: прадставіць Цэнтральнае бюро краязнаўства СССР як інфармацыйна-арганізацыйны цэнтр “Всенародного союза борьбы”, рэгіянальныя таварыствы – як філіялы “контррэвалюцыйнай арганізацыі” на месцах, а паездкі краязнаўцаў – як связуючыя “ланцужкі” (“цепочки”).

У выніку хвалі рэпрэсій 1929–1931 гг. у БССР большасць краязнаўцаў была ці пасаджана ў турмы, ці выслана, ці яны самі вымушаны былі змяніць сферу дзейнасці. А хваля рэпрэсій 1937–1938 гг. канчаткова знішчыла савецкае краязнаўства.

Краязнаўчыя арганізацыі абвінавачваліся ў апалітычнасці. Тая праца, што вялася лічылася “культурніцтвам”. З 1930 г. ад краязнаўчых арганізацый пачынаюць патрабаваць выключна працы на карысць будаўніцт. Былі ліквідаваны акруговыя краязнаўчыя таварыствы, спыняецца выданне часопіса “Наш край”. Пачаў выдавацца новы краязнаўчы часопіс “Савецкая краіна”. Для большай эфектыўнасці працы ў БССР была створана новая сістэма арганізацыі і кіравання краязнаўчым рухам. Замест гуртка – акруговага краязнаўчага таварыства – ЦБК паўстае іншая: ячэйка – райбюро – ЦБК. Райбюро ствараліся пры райвыканкамах. З 75 раёнаў БССР райбюро былі створаны толькі ў 15.

Мянялася і структура краязнаўчай арганізацыі. Раней існавалі секцыі прыродна-геаграфічная, грамадска-эканамічная, культурна-гістарычная, нацыянальная (яўрэйская, польская). У 1930-я структура выглядала так: прамысловая, сельскагаспадарчая, школьная секцыі.

У 1930-я гг. перад краязнаўчым рухам былі пастаўлены мэты выключна эканамічнага і ідэалагічнага характару. Краязнаўцы павінны былі працаваць над вырашэннем задач сацыялістычнага будаўніцтва – вывучэнне фабрык, заводаў, калгасаў і саўгасаў, вывучэнне прыродных рэсурсаў, пошук карысных выкапняў, кампаніі па падвышэнню ўраджайнасці, абароназдольнасці, выконванне агітацыйных функцый і інш. Ранейшая дзейнасць краязнаўчых арганізацый па вывучэнню нацыянальнай гісторыі, этнаграфіі і фальклору была прызнана шкоднай і “нацыянал-дэмакратычнай” па сваёй сутнасці.

Аднак вялікіх вынікаў кампанія не дала, у многіх раёнах краязнаўчая праца не ажыццяўлялася, або была толькі дэклараваная. Мэты, пастаўленыя ўладамі перад краязнаўчым рухам, не былі выкананы.

Пачынаючы з 1934 г., палітыка ЦК КП(б)Б ў адносінах да краязнаўчага руху была накіравана на яго паступовае згортванне. У 1936 г. была ліквідавана ЦБК, а ў 1938 г. спецыялізаваныя краязнаўчыя арганізацыі БССР, як і па ўсё тэрыторыі СССР, былі афіцыйна ліквідаваны. Такім чынам 1938 г. можна лічыць датай канчатковай ліквідацыі краязнаўчага руху ў БССР.

 


Заходняя Беларусь

У выніку Рыжскай мірнай дамовы 1921 г. землі Заходняй Беларусі апытнуліся ў складзе 2-й Рэчы Паспалітай. У краязнаўчым руху Заходняй Беларусі змагаліся дзве плыні: рэгіяналізм і краёвасць. Рэгіяналізм быў прынесены палякамі з мэтай асіміляціі, у адрозненне ад краёвасці, якая была сфарміравана мясцовай інтэлігенцыяй у ХІХ ст.

Абодва накірункі выкарыстоўвалі падобныя прынцыпы і метады дзейнасці – экспедыцыі, зборы помнікаў матэрыяльнай культуры, вывучэнне фальклору і праблем этнаграфіі, ладжанне лекцый, экскурсіі, падтрымка кірмашоў народных промыслаў.

Польскія ўлады рознымі шляхамі праводзілі асіміляцыйную палітыку на тэрыторыях “крэсаў усходніх”, выкарыстоўваючы і пашырыць гэты працэс праз краязнаўчырух, які б базіраваўся тэорыі рэгіяналізму. Значнае месца ў ім надавалася разуменню неабходнасці ведання гістарычных традыцый, народнай культуры кожнага краю, якія разглядаліся як рэгіянальныя і разам з тым агульнапольскія каштоўнасці.

Арганізатарам польскага краязнаўства з’яўялася грамадская арганізацыя, якая мела моцную дзяржаўную падтрымку – Польскае краязнаўчае таварыства. Адзяленні арганізацыі былі створаны ў шэрагу ваяводскіх і павятовых гарадоў, школах, установах. Намаганнямі ПТК былі створаны мемарыяльныя музеі А. Міцкевіча ў Навагрудку, Т. Касцюшку ў Мерачоўшчыне, Э. Ажэшкі ў Гродне. Краязнаўчымі цэнтрамі сталі польскія дзяржаўныя музеі: Гродзенскі музей, Палескі музей імя Ю. Пілсудскага. Пэўныя сродкі былі выладкаваны на дзейнасць музея ў Слоніме, які быў створаны генералам Я. Стаброўскім. Краязнаўчыя даследаванні Заходняй Беларусі праводзілі польскія даследчыкі Гарашкевіч Р., Незбыжыцкі Я., Пяткевіч Ч., Пачобут-Адляніцкі С., Паўловіч Э., Таўрагінскі Б., Малішэўскі Э., Ядкоўскі Ю.

Значнымі асяродкамі краязнаўства на “крэсах усходніх” з’яўляліся навучальныя ўстановы. Рознага ўзроўню даследаванні праводзіліся ў Віленскім універсітэце імя С. Баторыя, польскіх гімназіях у Браславе, Дзісне, Докшыцах і інш. Навучэнцы дзісненскай гімназіі выдавалі часопіс “Наш глос”, у якім змяшчалася значная колькасць краязнаўчай інфармацыі. Усяго было выдадзена каля 50 нумароў.

Беларускія краязнаўчыя арганізацыі не былі шматлюдныя і не мелі даволі разнастайных напрамкаў дзейнасці таму, што беларускія грамадска-культурныя ўстановы не бачылі ў краязнаўстве сродка барацьбы з асіміляцыяй, надаючы гэтую ролю нацыянальнай школе. Асяродкамі краязнаўчага вывучэння краю з’яўляліся Беларускі музей у Вільне, Беларускае навуковае таварыства. Пэўная праца праводзілася і навучэнцамі Беларускай гімназіі.

Прыгадаем найбольш выдатных даследчыкаў Заходняй Беларусі, якія вывучалі край ў міжваенны перыяд.

Стаброўскі Іосіф Іосіфавіч (1869–1968), краязнаўца. Скончыў Полацкі кадэцкі корпус, Маскоўскае Аляксандраўскае ваеннае вучылішча, Маскоўскі археалагічны інстытут, Археалагічныя курсы пра Саманскім універсітэце. Удзельнік Першай сусветнай вайны, служыў у Чырвонай Арміі. З 1921 г. жыў у Слоніме, дзе займаўся збіральніцкай працай. Стваральнік і дырэктар (1929–1948) Слонімскага краязнаўчага музея. Аўтар 16 навуковых прац і 2 вынаходніцтваў.

У 1924 г. арганізаваў выставу старажытных дакументаў і кніг. У 1928 г. арганізавана слонімскае аддзяленне ПКТ, праз год пры яго дапамозе адчынены музей (Урачыстае адкрыццё адбылося ў прысутнасці прэзідэнта Польшчы І. Масціцкага). Уся экспазіцыя пабудавана на аснове прыватнай калекцыі Стаброўскага.

Гедэман Ота Магнусавіч (29. 04. 1887, в. Васілевічы Рэчыцкага павета Мінскай губ (цяпер г. Васілевічы у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобл. – 16. 05. 1937), гісторык, педагог, краязнаўца. Скончыў гімназію ў Рэчыцы. Вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Кіеўскага універсітэта, аднак быў адлічаны за ўдзел у рэвалюцыйным руху. Працаваў настаўнікам у Браславе (1922–1928), у Вільне (1928).

Збіраў матэрыялы па гісторыі Браслаўшчыны. Праводзіў комплексныя даследаванні Браслаўскага рэгіёну, а таксама заходнебеларускіх зямель, вынікі якіх уклаў у кнігах: “Гісторыя Браслаўскага павета” (1930, 520 с. ), “Дзісна і Друя Магдэбургскія гарады” (1934, 486 с. ), “Даўнія пушчы і воды” (1934, 199 с. ), “Глыбокае” (1935, 58 с. ), “Граф Мануццы”, (1935, 62 с. ), “Тэстаманты Браслаўска-Дзісненскія як гістарычныя крыніцы” (1935, 34 с. ), “Школы Валер’янаўскіх Лужкоўскіх піяраў” (1936, 185 с. ), “Гісторыя Белавежскай пушчы ў Польшчы перад падзеламі” (1939, 310 с. ). Працаваў над гістарычнай серыяй “Над Дзвіной”, якая павінна была складацца з трох тамоў. На беларускай мове некаторыя матэрыялы з кніг апублікаваліся ў перакладзе мясцовых краязнаўцаў (Бунто Я., Кожан К., Шыдлоўскі К. ) у мясцовых перыядычных выданнях, напрыклад у “Браслаўскай звяздзе”, “Весніку Глыбоччыны”.

Пецюкевіч Мар’ян (Марвіч, Цяцерскі) (24. 09. 1904, в. Цяцеркі Браслаўскага р-на – 1983), этнограф, краязнаўца, мемуарыст. Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1926), аддзяленне этнаграфіі і этналогіі Віленскага універсітэта (1938). Працаваў у бібліятэцы Інстытута Усходняй Еўропы і бібліятэцы імя Урублеўскіх (1930–1939), дырэктарам Віленскага Беларускага музею імя Івана Луцэвіча (19939–1941). Рэпрэсаваны органамі НКУС і высланы ў Варкуту, а потым на Урал (1949–1956). Пасля рэабілітацыі выехаў на сталае жыццё ў ПНР. Працаваў супрацоўнікам у Этнаграфічным музеі г. Торунь (1956–1970).

Родны край пачаў вывучаць у час вучобы ва універсітэце. Займаўся зборам этнаграфічных матэрыялаў, на аснове якіх напісаў дыпломную работу “Першабытныя рысы народнай культуры старавераў у Браслаўскім павеце. Падрыхтаваў памятку збіральніку фальклорных матэрыялаў, праграму-апытальнік для вывучэння народных абрадаў пахавання-памінання “Дзяды” (у 10 раздзелах змяшчае 283 пытанні),. Праграма не страціла сваёй актуальнасці і цяпер. Аўтар артыкула “Мікола Нікіфароўскі – беларускі этнограф”. Пасмяротна выдадзены яго ўспаміны “У пошуках зачараваных скарбаў” (1998), “Кара за службу народу” (2001) і частку навуковых артыкулаў “Сляды незабыўныя продкаў” (2007).

Булгак Я. (1876, в. Асташына Навагрудчына – 1950 ), этнограф, фалькларыст, фатограф. Кіраўнік лабараторыі мастацкай фатаграфіі пры Віленскім універсітэце (1919–1939). Апублікаваў шмат фотаздымкаў беларусіх краявідаў, вёсак, гаспадарчых пабудоў, сялян у розных выданнях краязнаўчай накіраванасці: “Земя”, “Квартальнік Літэвскі”, “Весь ілюстравана”. Аўтар краязнаўчых артыкулаў “Экскурсія на Свіцязь”, “Велікодныя песні на Міншчыне”, прац пра мастака Ф. Рушчыца. Фотатэка Булгака, якая ўтрымлівала больш 10 тыс. фотаздымкаў згарэла ў 1944 г. у Вільне.

Драздовіч Язэп, беларускі мастак, графік, фалькларыст, філосаф. У працы “Дзісненская дагістарычная старына” апісаў больш 30 археалагічных помнікаў, у тым ліку гарадзішчаў, курганоў, замчышчаў, капішчаў, каменных крыжоў, культавых’ камянёў. Камень, які быў выяўлены і апісаны Драздовічам паміж вв. Залессе і Сасноўка (сучасны Пастаўскі раён) быў занова адкрыты настаўнікам Залесскай школы Р. Шарыпкіным ў 2003 г.


Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...