Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Развіццё краязнаўства ў другой палове ХІХ ст.




Развіццё краязнаўства ў другой палове ХІХ ст.

Важнай прычынай актывізацыі вывучэння краю ў другой палове ХІХ ст. стала паўстанне 1863–1864 гг. Царскі ўрад распачынае палітыку татальнай русіфікацыі краю, дзейнічаючы праз сістэму адукацыі і праваслаўную царкву. Адначасова ставілася таксама задача абгрунтаваць і даказаць “спрадвечную рускасць краю”. Для гэтага праводзяцца навуковыя даследаванні Беларусі з мэтай паказаць, што мясцовае насельніцтва – рускае па сваім паходжанні, толькі было апалячана на працягу панавання на Беларусі Рэчы Паспалітай. Зразумела, што ўсе даследаванні маглі грунтавацца толькі на мясцовых – г. з. краязнаўчых матэрыялах.

Да вывучэння прыцягваюцца сілы як сталічныя (Пецярбургскага, Маскоўскага ўніверсітэтаў, міністэрствы ўнутраных спраў, асветы, РПЦ), так мясцовыя (Губстат камітэты, “Губернскія ведамасці”, настаўнікі гімназій і іншых навучальных устаноў, мясцовая інтэлігенцыя).

На працягу 1855–1865 гг. у Вільне дзейнічалі Віленскі музей старажытнасцяў і Віленская археалагічная камісія.

 У 1855 г. быў утвораны музей старажытнасцяў і часовая археалагічная камісія. Музей і камісія ствараліся з наступнымі мэтамі: збор калекцый звязаных з гісторыяй краю (Заходней Расіі): кніг, дакументаў, манет, медалёў, зброі, здымкаў; захаванне помнікаў старажытнасці, выкыстанне іх у «не только в историческом, но и в торговом, промыленном, сельскохозяйственном и статистичскомт отношении».

Разам са зборам рэчаў матэрыяльнай культуры якія мелі дачыненне да гісторыі краю ВАК займалася даследаваннямі ў прыродазнаўстве, статыстыцы, эканоміцы. Меркавалася ператварыць ВАК ва ўчонае таварыства з аддзяленнямі археалогіі, археаграфіі, натуральных навук, статыстыкі і эканомікі. Далёкай мэтай з’яўлася стварэнне вну. Заслугоўвае ўвагі выдавецкая дзейнасць камісіі. Былі выдадзены 2 тома запісак, адзін том археаграфічнага зборніка, праца І. Даніловіча “ Skarbiec” ў 2 тамах, каталог музея.

Музей старажытнасцяў

У аснове віленскага музея старажытнасцяў ляжала калекцыя Я. Тышкевіча (больш 2 тыс. прадметаў – каменныя сакеры. Ідалы, старажытная зброя, нумізматычны збор, які ўключаў 3 тыс. манет, медалі, больш за 1 тыс. гравюр, карт), бібліятэка (3 тыс. тамоў). У склад музея ўвайшлі рэшткі мінералагічнага, нумізматычнага, заалагічнага кабінетаў Віленскага універсітэта. Якія захоўваліся ў віленскай гімназіі, якая размяшчалася ў будынках былога універсітэта. Музей меў арніталагічны кабінет (сабнары Тызенгаўзам і перавезены з Пастаў у Вільню), канхіалагічную і мінеалагічныя калекцыі (больш 15 тыс. чучал птушак, млекакормячых, прэпаратаў, выкапняў), 6 тыс. манет і медалёў, вялізны збор карцін, эстампаў, скульптуры (на 1854 г. 166 карціны, 3570 графічных работ, 44 скульптуры).

У сувязі з паўстаннем 1863 – 1864 гг. Дзейнасць камісіі была абмежавана. У яе склад былі ўведзены стаўленекі ўладаў, дзейнасць якіх прывяла да ліквідацыі ўстановы.

Віленская археаграфічная камісія

Па ініцыятыве ўладаў у пачатку 1864г. распачынае сваю дзейнасць Віленская археаграфічная камісія (Виленская комиссия для разбора и издания древних актов) — навуковая ўстанова, створаная па ініцыятыве генерал-губернатара М. Мураўёва і выкананні папечыцеля Віленскай навучальнай акругі І. П. Карнілава. Галоўнай мэтай і задачай ВАК з’яўлялася абаснаванне ісконнага рускага паходжання краю і праваслаўных устояў праз публікацыю дакументаў, даказаць, што Беларусь і Літва«исконно русский край». Старшынямі ВАК былі П. Кукальнік (1864–1865), П. А. Бяссонаў (1865–1866), Я. Ф. Галавацкі (1867–1888), фалькларыст, жтнограф Ю. Ф. Крачкоўскі (1888–1902), філолаг, гісторык, археолаг Ф. М. Дабранскі (1902–1913), аўтар пуцяводніка па Вільне. Актыўны ўдзел у працы камісіі бралі ўдзел Дз. Даўгяла, педагог і археограф, М. І. Гарбачэўскі, архівіст, фалькларыст І. Я. Спрогіс. Дзейнасць камісіі абарвалася з Першай сусветнай вайной.

У 1864 г. адбылася экспедыцыя Рускага Археалагічнага таварыства з мэтай выяўлення старажытнасцяў Беларусі і для доказа рускага паходжання краю. У іх прынялі ўдзелІ. І. Гарнастаеў – прафесар Акадэміі мастацтваў, загадчык музея праваслаўнага іконапісання і Д. М. Струкаў. Да справаздачы апошні падрыхтаваў альбом. З 200 ілюстрацый былі 31 замалёўка з Полацка і 27 Віцебска. Вандроўку па заходніх губернях у сярэдзіне стагоддзя прадпрыняў П. М. Бацюшкаў. Вынікам падарожжа стаў альбом “Памятники старины в западных губерниях империи” з тлумачальным тэкстам.

У 1863 г. у Віцебску пачаў працу Цэнтральны архіў старажытных актавых кніг. Архіў быў утвораны з мэтай збору і захавання дакументаў часоў ВКЛ і РІ. Захоўваліся дакументы Віцебскай і Магілёўскай губерній. Установа размяшчалася ў будынку былога фарнага касцёла, які знаходзіўся каля Дабравешчанскай царквы. На 1903 г. у архіве мелася 1896 адзінак захоўвання Віцебскага ваеводства, земскіх і гарадскіх судоў, магістратаў і іншыя дакументы XVI–XVIII ст.

На працягу1871–1906 гг. выдаваліся “Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске”. Пад рэдакцыяй архіварыўса А. М. Сазонава (1871–1884). былі выдадзены 16 тамоў які утрымліваў матэрыялы па гісторыі Віцебшчыны. Т. 17–26 выдаў Міхаіл Лаўрэнцевіч Вяроўкін. Усяго выйшла 32 тамы. Некаторыя дакументы былі апублікаваны ў “Віцебскай даўніне” выдадзенай А. П. Сапуновым.

У ХІХ ст. адным з праваднікоў краязнаўчых даследаванняў у рэгіёнах Расійскай імперыі выступала Міністэрства ўнутраных спраў. Пытанні аховы помнікаў даўніны былі ўскладзены на гэтае міністэрства. Супрацоўнікі на месцах павінны былі збіраць звесткі пра старажытныя аб’екты, адказваць на анкеты, праводзіць ахоўны мерапрыемствы. Шмат артыкулаў на краязнаўчую тэматыку публікавалася ў часопісе, якое выдавала міністэрства.

Важнай установай, якая з’яўлялася другім арганізатарам лакальнага вывучэння рэгіёнаў краіны з’яўляліся Губернскія статыстычныя камітэты.

Губстаткамітэты былі створаны як орган дзяржаўнай (урадавай) статыстыкі ў губернях Расійскай імперыі ў адпаведнасці з «Правилами для Статистического Отделения при Совете Министерства Внутренних Дел и Статистических Комитетов в Губерниях» у адпаведнасці з указам Імператара і сената ад 28 студзеня 1835 г. У Віцебску такі камітэт быў створаны 4. 05. 1835 г. Галоўнай задачай      губстаткамітэтаў з’яўляліся: збор статыстычных дадзеных пра колькасць і якасць зямлі, насельніцтва, вытворчыя сілы губерні, афармленне дадзеных у форме статыстычных табліц і, ведамасцяў і іх выданне ў форме апісання губерній.

Справаздачы і статыстычныя агляды рабіліся па наступным плане: натуральныя вытворчыя сілы губерні, эканамічная дзейнасць, подаці і павіннасці, общественное благоустройство и благочиние, ахова здароўя, сацыяльная дзейнасць (общественное призрение), народная асвета, ход сялянскага пытання, продаж спіртных напояў і народная цвярозасць.

Камітэт з 1869 г. атрымаў паручэнне скласці статыстычныя, гістарычныя, адміністрацыйныя, археалагічныя, этнаграфічныя карты губерні. Сярод карт былі: карта шляхоў зносін, карта богаслужебных будынкаў, карта распаўсюджанасці адукаванасці, карта прамысловых прадпрыемстваў.

ВГСК выконваў паручэнні па збору розных звестак для РГТ і Вольнага эканамічнага таварыства, Маскоўскага археалагічнага таварыства, Імператарскай археалагічнай камісіі. Садзейнічаў арганізацыі выстаў. Камітэт выдаваў кнігі па статыстыцы, этнаграфіі, краязнаўству. З 1860 па 1914 гг. ВГСК рыхтаваліся і выдаваліся “Памятные книжки Витебской губернии”.

Памятныя кніжкі – афіцыйныя ўрадавыя выданні, якія выдаваліся ў Расійскай імперыі ў большасці губерняў. Галоўнай мэтай выдання з’яўлялася публікацыя статыстычнай і даведачнай інфармацыі па рэгіёну. Структура выдання складалася з афіцыйнага і неафіцыйнага раздзелаў. Афіцыйны раздзел уключаў у сябе звесткі храналагічнага характару; адміністрацыйныя; даведачныя; статыстычныя.

У неафіцыйным раздзеле друкаваліся артыкула па мясцовай гісторыі, этнаграфіі і фальклоры, эканоміцы, прыродазнаўстве, архіўныя матэрыялы. У “Памятных кніжках Віцебскай губерні” змяшчаліся, напрыклад А. М. Семянтоўскага “Віцебск: эканамічны нарыс”, “Историко-статистические сведения об уездных городах Витебской губернии”, “Заводская и фабричная промышленность Витебск губернии”, “Тадулинский Св. -Успенский монастырь”, “Полоцкий Борисоглебский монастырь”, “Список церквей, монастырей и духовенства бывшей Белорусской епархии за 1839 г. ”, “О ярморках и кирмашах Витебской губернии”, “Полоцк: историко-статистический очерк”, “О мерах к весе, употребляемых ныне и упот­реблявшихся в старые годы Витебской губернии”, “Полоцкая Софийская церковь”, “Беглый стати­стический очерк природы и населения Витебской губернии”. У “Памятнай кніжцы Віленскага генерал губернатарства змешчаны яго нарыс “Историческая записка о панцырных боярах Витебской губернии”.

Краязнаўчую інфармацыю часта актыўна публікавалі карэспандэнты ў мясцовым перыядычным друку. У Віцебскай губерні з 1838 па 1917 г. выдавалася газета “ Віцебскія губернскія ведамасці. Газета з’яўлялася афіцыйным друкаваным органам Віцебскага губернскага праўлення. Мела афіцыйны і неафіцыйны аддзелы. На старонках неафіцыйнага аддзела друкаваліся артыкулы па гісторыі, культуры, этнаграфіі, пытаннях аховы помнікаў і іншых тэмах. Сярод аўтараў было шмат вядомых даследчыкаў краю – А. П. Сапуноў, А. М. Семянтоўскі, Е. Р. Раманаў, М. Я. Нікіфароўскі, І. Д. Гарбачэўскі, І. Я. Спрогіс і іншыя.

На працягу 1866–1877 гг. краязнаўчымі даследаваннямі займаўся Віленскі аддзел Рускага геаграфічнага таварыства (пасля рэвалюцыі 1905–1907 гг. зноў аднавіў працу як Паўночна-заходні аддзел РГТ). Займаўся зборам і сістэматызацый інфармацыі, распрацоўкай анкет, публікацыяй выданнем матэрыялаў. Рускае геаграфічнае таварыства было ўтворана ў 1845 г. Асноўнымі мэтамі з’яўляліся: вывучэнне «родной земли и людей её обитающих», збор і распаўсюджанне геаграфічных. Статыстычных і этнаграфічных звестак пра Расію. Каміэт займаўся распаўсюджаннем анкет па вывучэнню краю (этнаграфічны аспект), выдаў зборнік прац.

 

Даследаванні краю праводзіліся і праваслаўнай царквой.

У адпаведнасці з Указам Святейшего Правительствующего Синода № 1881 ад 12 кастрычніка 1866 г. Епархіальным архірэям рэкамендавалася па прыкладу Арэнбургскай епархіі “завести церковно-приходские летописи (ЦПЛ), которые, при ведении их надлежащим образом, могли бы послужить с течением времени, материалом для истории Церкви и Отечества”. Указ не быў абавязковым і завядзенне ЦПЛ залежала ад волі архірэяў на месцах.  У 1877 г. створана Віцебскае епархіяльнае Свята-Уладзіміраўскім брацтва. У яго статуце былі мэты, якія можна ацэньваць як краязнаўчыя. 4. 10. 1897 г. пры Свята-Уладзіміраўскім брацтве быў утвораны гісторыка-статыстычны камітэт для апісання цэркваў і прыходаў епархіі.

2. 09. 1893 г. быў адчынены віцебскае царкоўна-археалагічнае старажытнасховішча (епархіяльны музей старажытнасцяў). Да яго з’яўлення прыклалі вялікія намаганні Сапуноў А., Раманаў Е., Гаворскі Васіль. На 1905 г. у музеі мелася 1247 экспонатаў. Сярод іх творы беларускіх мастакоў XVII—XVIII ст., манеты, медалі, рукапісныя кнігі і дакументы Полацкай епархіі, узоры народнага мастацтва і інш. Аднак далейшага развіцц музей не атрымаў, з прычыны перавагі ў ім рэчаў уніяцкай тэматыцы. У 1911 г. старажытнасховішча было рэарганізавана Віцебскай вучонай архіўнай камісіяй у гісторыка-археалагічны музей. У1916 г. Сінод зацвердзіў статут, адпаведна з якім Віцебскі царкоўна-археалагічны музей пераіменоўваўся ў царкоўна-археалагічнае таварыства. У 1919 г. большасць матэрыялаў перададзена Віцебскаму губернскаму музею. У 1912утворана Віцебска Царкоўна-археалагічнае таварыства

 

Актывізацыі даследаванняў краю садзейнічала правядзенне ў 1893 г. ІХ археалагічнага з’езда ў Вільні. Першы археалагічны з’езд адбыўся ў Маскве. Такія мерапрыемствы аказвалі моцны ўплыў на вывучэнне краю. З мэтай падрыхтоўкі выступленняў на з’ездзе актывізавалі сваю дзейнасць па вывучэнні краю мясцовыя даследчыкі: А. П. Сапуноў, Е. Р. Раманаў, М. Я. Нікіфароўскі і іныя. Так, у 1890 г. была выдадзена кніга М. Семянтоўскага “Белорусские древности”. Фактычна, гэта было дапрацаванае перавыданне ягонай кнігі “Памятники старины Витебской губернии”, выдадзенае ў 1867 г. Для кожнага даследчыка ўдзел у з’ездзе з’яўляліся вехай у іх працы, якая падводзіла пэўныя вынікі працы за папярэдні перыяд, патравабавала зрабіць іх прэзентацыю.

На мяжы стагоддзяў адбываецца арганізацыйнае афармленне краязнаўчых сіл на тэрыторыі беларускіх зямель. У1898 г. у Магілёве адкрыўся царкоўна-археалагічны музей, у 1904 г. заснаваны Гродзенскі царкоўны-гістарычны (потым гістарычны царкоўна-археалагічны) камітэт, у 1908 г. створаны Мінскі царкоўна-археалагічны музей, а ў 1912 г. утварылася Мінскае таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі.

У Віцебску яшчэ ў 1895 г. мела месца непаспяховая папытка стварэння Археалагічнага таварыства ў Віцебску. У 1909 г. было ўтворана Віцебская вучоная архіўная камісія. Асноўнымі функцыямі архіўных камісій, як і ўвогуле краязнаўчых арганізацый былі:

i. Архіўная, вывучэнне старажытных рукапісаў і дакументаў

ii. Музейная, збор рэчаў даўніны

iii. Ахова помнікаў гісторыі і культуры

iv. Вывучэнне і папулярызацыя гісторыі Віцебскай губерні, арганізацыя экскурсій па гістарычных месцах

v. Правядзенне археалагічных даследаванняў

У працы ВВАК прынялі ўдзел мясцовыя інтэлегенты. Сярод іншых можна адзначыць Анцава М. В., Восіпаў З. П., Кадыгробаў У. А., Красавіцкі П. М., Мельнікава М. А., Мітрошанка І. Слёзкіна М. Ф., Храптовіча-Буцянёва К. А., Шумакоў С. На 1910 годдзе ў камісіі састаялі 99 ганаровых і 325 сапраўдных членаў, а таксама 15 членаў-супрацоўнікаў. Камісія мела праўленне, савет.

Дзейнасць ВВАК працягвалася да 1919 г. за гэты параўнальна невялікі тэрмін камісія змагла зрабіць значную справу. Фактычна быў ўтвораны губернскі гістарычны архіў, музей, бібліятэка (трэці па велічыні збор дарэвалюцыйнага Віцебска, які налічваў 3700 тамоў).

Дзякуючы дзейнасці ВВАК была арганізавана Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута (1911–1922). Па ініцыятыве ВВАК быў арганізаваны Віцебскі настаўніцкі інстытут. Адным з вынікаў працы ВВАК была выданне зборнікаў дакументаў і матэрыялаў “Трудов Витебской ученой архивной комиссии”, перыядычнага зборніка “Полоцко-Витебская старина”, а таксама выданне асобных публікацый (Арсеннева[5], Мельнікавай[6], Глыбоўскага[7], Змігродскага[8], А Сапунова). Дзякуючы папулярызатарскай і асветніцкай працы ВВАК быў арганізаваны сбор срокаў а потым узведзены помнік вайне 1812 г. Вялася актыўная падрыхтоўка да святкавання 900-годдзя Віцебска.

 

Выклікаюць цікавасць асобныя выданні краязнаўчага характару, якія былі напісаны пры ўдзеле вядомых краязнаўцаў. Адным з найбольш цікавыхбыла “Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении”. Том 3, выдадзены ў 1882 г. быў прысвечаны беларускім землям, Аўтарам матэрыялаў быў Адам Кіркор.

Пад рэдакцыяй вядомага даследчыка Азіі, рускага навукоўцы В. П. Сямёнава-Цянь-Шаньскага выдавалася серыя “Россия. Полное географическое описание”. Том 5 “Верхнее Поднепровье и Белоруссия” быў прысвечаны беларускім землям[9].

Вялізная колькасць краязнаўчых звестак пра населенныя пункты Віцебшчыны былі сістэматызавана ў польскамоўным пятнаццацітомным энцыклапедычным выданні “Слоўнік геаграфічны Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін” [10] . Напрыклад, у 13-м томе слоўніка змяшчаюцца артыкулы Юзэфа Лабунскага “Віцебск”, “Віцебскі павет”, “Віцебская губернія”.

Вынікам сумеснай і індывідуальнай працы мясцовых даследчыкаў стала выданне рознага ўзроўню і рознай навуковай вартасці кніг прысвечаных розным рэгіёнам Беларусі. Найбольш адметнай з такіх выданняў стала кніга “Опыт описания Могилевской губернии”, выдадзенай пад рэдакцыяй губернатара Магілёўскай губерні А. Дэмбавецкага. (Кн. 1–2., 1882–1884). Падобнае па назве, аднак далёкае па ўзроўню выданне з’явілася і ў Віцебскай губерні. Кніга “Витебская губерния. Историко-географический и статистический обзор” (1890) была выдадзена пад рэдакцыяй губернатара Віцебскай губерні, князя Васілія Міхайлавіча Далгарукага[11].

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...