Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Развіццё краязнаўства ў Беларусі з 1917 г. да нашых дзён




Масавай з’явай краязнаўства стала яшчэ на мяжы ХІХ–ХХ ст. Яно праявілася ў стварэнні шматлікіх краязнаўчых арганізацый, таварыстваў, выданні срцень рознастайных краязнаўчых публікацый, у тым ліку кніг, з’яўленні перыядычных выданняў (варта прыгадаць дзейнасць Віцебскай вучонай архіўнай камісіі). Прычынамі развіцця краязнаўчага руху і пашырэння яго сацыяльнай базы бачацца рост нацыянальнай самасвядомасці, рэвалюцыя 1905–1907 гг., развіццё капіталістычных адносін, якое патрабавала развіцця навукі, у тым ліку і мясцовай, павелічэнне колькасці інтэлігенцыі і іншыя прычыны.

Першая сусветная вайна, рэвалюцыі 1917 г., грамадзянская вайна ў Расіі нанеслі вялізную шкоду інтэлектуальнаму патэнцыялу Расіі і Беларусі. Тысячы прадстаўнікоў інтэлігенцыі ці загінулі, ці эмігрыравалі, ці згубілі магчымасць займацца актыўнай палітычнай, грамадскай, навуковай і выкладчыцкай працай.

Аднак не гледзячы на складанасці, у 1920-я гг. краязнаўства актыўна развівецца на тэрыторыі Савецкай Расіі. Гэты перыяд атрымлівае назву “залатога дзесяцігоддзя” савецкага краязнаўства. Гэта перыяд у развіцці краязнаўства ў СССР (БССР) у 1920-я гг., характэрымі рысамі якога з’яўляліся 1) масавасць і далучэнне да вывучэння краю шырокіх слаёў насельніцтва і ў першую чаргу моладзі, 2) удзел навуковай эліты краіны, 3) дзяржаўная падтрымка краязнаўчага руху, 4) значныя дасягненні ў нацыяльна-культурным будаўніцтве краіны.

Росквіт савецкага краязнаўства быў абумоўлены падтрымкай мясцовых уладаў і зменамі ў грамадскім жыцці. Важнай прычынай развіцця краязнаўства ў 1920-я гг. з’яўлялася імкненне лепшай часткі старой інтэлігенцыі захаваць культурную спадчыну. З боку улады гэта была спроба прыцягнуць да супрацоўніцтва і сацыялістычнага будаўніцтва не прыняўшую савецкую ўладу частку старой інтэлігенцыі, але любячых гісторыю і культуру Радзімы. Развіццё краязнаўства было абумоўлена і асаблівасцямі развіцця навукі ў краіне.

Галоўнай мэтай краязнаўчага руху было комплекснае вывучэнне Беларусі на карысць яе дзяржаўнага, эканамічнага і культурнага будаўніцтва. Перад краязнаўчымі арганізацыямі на месцах ставіліся задачы:

У 1924 г. з мэтай аб’яднання краязнаўчых арганізацый, вызначэння накірункаў іх дзейнасці праведзена Першая Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя. На ёй была ўтворана Цэнтральнае бюро краязнаўства ( ЦБК ), на правах пастаяннай камісіі Інстытута беларускай культуры (1923–1929), пры АН БССР (1929–1936). ЦБК – грамадскі орган па арганізацыі і кіраўніцтве краязнаўчым рухам на Беларусі, які распрацоўваў формы, метады і кірункі краязнаўчага руху, вёў улік краязнаўчых гурткоў і таварыстваў, аказваў ім метадычную дапамогу, забяспечваў літаратурай і бібліяграфічнай інфармацыяй, каардынаваў іх дзейнасць, прапагандаваў краязнаўства, падрыхтоўку краязнаўчых курсах, праводзіў даследаванне і абагульненне айчыннага і замежнага вопыту краязнаўчай работы. Друкаваным органам ЦБК з’яўляўся бюлетэнь “Наш край” (1925–1930, “Савецкая краіна” 1930–1933). У 1926 г. адбыўся Першы Усебеларускі краязнаўчы з’езд, які вызначыў асноўныя накірункі дзейнасці краязнаўцаў.

· Стварэння краязнаўчых арганізацый

· Стварэнне мясцовых музеяў

· Развіццё школьнага краязнаўства, стварэнне краязнаўчыя музеяў ва ўсіх школах

Другі Усебеларускі краязнаўчы з’езд, які адбыўся ў 1927 г., замацаваў афармленне сістэмы арганізацыі і кіравання краязнаўчым рухам па адміністрацыйна–тэрытарыяльнаму прынцыпу: акруговыя краязнаўчыя таварыствы, раённыя краязнаўчыя таварыствы і разнастайныя краязнаўчыя гурткі (падзел і спецыялізацыя па тэрытарыяльнаму прынцыпу).

На Другой Усебеларускай краязнаўчай канферэнцыі, якая адбылася ў пачатку 1929 г. быў упершыню абраны і зацверджаны склад прэзідыума ЦБК. На ёй адзначалася, што краязнаўчы рух у БССР з’яўляецца адным з найбольш масавых на тэрыторыі СССР (больш за 10 000 чал., 330 краязнаўчых арганізацый).

Разгледзім яе на прыкладзе работы Віцебскага акруговага краязнаўчага таварыства. У жніўні 1924 у Віцебск прыбыў М. Каспяровіч, які актыўна распачынае арганізацыю краязнаўчага таварыства. У тым жа месяцы было ўтворана Віцебскае акруговае краязнаўчае таварыства ( ВАКТ ). З верасня 1924 г. па кастрычнік 1925 г. праведзена 8 агульных сходаў таварыства.

Утвараюцца раë нныя краязнаўчыя аддзяленні. Да красавіка 1925 г. раённыя аддзяленні таварыства былі створаны ў Лёзне, Сіроціне, Высачанах, Бешанковічах. Крыху пазней яны былі арганізаваны ў Сянно, Суражы, Езярышчы, Гарадку, Янавічах, Старым Сяле, Дабрамыслях. Пры віцебскіх мастацкім, педагагічным, электрамеханічным, музычным, акушэрскім, кааператыўным, беларускім і яўрэўскім тэхнікумах, Ветэрынарным інстытуце, школах акругі былі створаны краязнаўчыя гурткі.

ВАКТ меў 5 секцый: культурна-гістарычную, прыродазнаўчую, мастацкую, асветніцкую і беларусазнаўчую.

На пасяджэннях чыталіся рэфераты: “Гісторыя Віцебска”, “Архівы і архіўная справа на Віцебшчыне”, Віцебская архітэктура ў гістарычнай перспектыве”, “Жыццё і дзейнасць А. П. Сапунова”.

Выдавецкая дзейнасць ВАКТ:

· “Беларуская архітэктура” і “Беларуска-расійскі слоўнік” М. Каспяровіча, “Беларускае мастацтва” А. Іпеля, “Новая беларуская літаратура” А. Багдановіча, “Эканамічны нарыс Беларусі” П. Аўхімені, “Крашаніна” І. П. Фурмана.

· Краязнаўчы зборнік ВАКТ “Віцебшчына”. Уключаў у сябе 37 артыкулаў на розныя тэмы

· кнігі М. Каспяровіча “Беларуская архітэктура”, “Беларускі арнамент”, “Беларуска-расійскі слоўнічак”, “ Віцебскі краёвы слоўнік” , “Матэрыялы к вывучэнню Віцебскай краë вай літаратуры”

· Планавалася выданне зборнікаў па кожным раёне, напрыклад рыхтаваўся да друку зборнік “Сенненшчына”.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...