Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Сучасны музычны фальклор




Сучасны фальклор уключае ў сябе як бытуючыя з даўніх часін творы раннетрадыцыйнай класікі, так і песні, што ствараюцца народам у наш час. Дзякуючы такому напластаванню сучасны фальклор надзвычай шматжанравы. Большасць песень, якія нарадзіліся апошнім часам, адлюстроўваюць канкрэтныя падзеі грамадскага жыцця і адносяцца да міграцыйных твораў. Разгледзім асноўныя этапы ў развіцці народнапесеннай творчасці савецкага перыяду.

Песні грамадзянскай вайны. Пранікнёныя гераічным пафасам, яны служылі ідэалагічнай зброяй. Іх агітацыйнасць, плакатнасць створана простай, лёгказапамінальнай мелодыяй, энергічным, броскім рытмам. Па большасці гэта былі песні-гімны, у якіх добра адчуваецца апора на традыцыі гераічных кантаў і гімнатворчасць XVІІ - ХІХ ст. з характэрнымі пйатэтыка і адначасова «скупасцю» меладычнага рэльефа. Традыцыі салдацкіх песень XVІІІ ст. праявіліся ў страявых і кавалерыйскіх песнях грамадзянскай вайны, для якіх характэрна большая выразнасць і індывідуалізаванасць. Музычныя заканамернасці песень змагання атрымалі развіццё ў жанры гераічнага рэквіема. Назіраецца непарыўная сувязь лірычных песень грамадзянскай вайны, героем якіх з'яўляецца баец ці камандзір Чырвонай Арміі, з жаночай сялянскай лірыкай і рэкруцкімі песнямі. Шырокую распаўсюджанасць атрымоўваюць прыпеўкі на тэмы аб Чырвонай Арміі. У музычным рэпертуары гэтага часу вялікую ролю адыгрываюць інтэрнацыянальна вядомыя рэвалюцыйныя песні.

Песні 20-30 гадоў. Галоўнай падзеей з'явілася адцясненне беларускай сялянскай старажытнай песні і станаўленне новай стылістычнай сістэмы, заснаванай на панаванні харавога шматгалосся, пераважна агітацыйным характары рэпертуару. Дзяржаўная палітыка была накіравана на энэргічнае развіццё харавой самадзейнасці. Планамерна праводзіліся алімпіяды, конкурсы, агляды мастацкай самадзейнасці, дэкады рэспублік у Маскве. Складаўся новы рэпертуар з тэматыкай, прысвечанай шчасліваму калгаснаму жыццю, адпаведна гэтаму прэвалірванне сцвярджальнага, бадзёрага, святочнага характару. Пад уплывам новага сацыяльнага укладу змяняліся сюжэты, паэтычныя тэксты, выканальніцкая манера; саступалі сваё месца былыя жанры. Назіраўся моцны ўплыў прафесійнага музычнага мастацтва, савецкай масавай песні як на стварэнне новых народных песень, так і на “асучасванне” традыцыйнага сялянскага меласу.

Тэрыторыя Беларусі з сакавіка 1921 г паводле ўмоў Рыжскага дагавору была падзелена на ўсходнюю і заходнюю. Сацыяльна-эканамічныя ўмовы Ўсходняй Беларусі спрыялі энэргічнай стылявой змене. Па-іншаму сітуацыя склалася ў Заходняй Беларусі: былі зачынены беларускія бібліятэкі і школы, насельніцтву было забаронена размаўляць на роднай мове. «За родную мову жандары ўбівалі» - спявалася ў песні гэтага часу. Адным са сродкаў барацьбы была песня. І вядучым жанрам заставаўся шырокі жанравы спектр песнень змагання. Сярод іх: сатырычныя прыпеўкі, песні-гімны, лірыка-элегічныя («Люблю наш край» на сл. Канстанцыі Буйло, «Зорка Венера» на сл. М. Багдановіча), журботна- лірычныя («Песня аб трох каманурах»), гераічныя баявыя песні «А хто не ведаў Грамады». Часам народныя выканаўцы карысталіся майстэрствам маскіроўкі, так: пры валачобным абыходзе, выконвалі рэвалюцыйныя песні, далучаючы да іх прыпеў «Хрыстос васкрос! »

Асаблівасці народнапесеннай творчасці Заходняй Беларусі звязаны з падзелам гэтага час на тры падперыяды:

· 1921-1924 – адзначаны нацыянальна-дэмакратычным уздымам. Пра музычныя творы гэтага падперыяду захавалася надзвычай мала інфармацыі.

· 1925-1929 – спалучае затухання стыхійных паўстанняў і ростам ролі грамадскіх аб'яднанняў. Узрастае роля вершаў прафесійных паэтаў Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча.

· 1929-1939 – найбольшая актывізацыя барацьбы ў спалучэнні з энергічным уплывам сялянскай песеннай стылістыкі.

Песні Вялікай Айчыннай вайны. Партызанскі рух на Беларусі набыў надзвычайную масавасць: было створана 1108 партызанскіх атрадаў, і не было ніводнага, дзе не спявалі б песень, таму партызанскія песні занялі асноўнае месца ў фальклоры гэтага часу.

Па зместу песні былі самымі разнастайнымі, ад трагічных балад («І сонца закацілася», «Над абрывам вецер») і апавядальных твораў аб партызанскім жыцці («Пра партызан») да энергічных паходных («Не забудзе Беларусь») і сатырычных прыпевак. Паводле законаў пераемнасці партызанская песня развіла жанры гімна-марша, вайсковай развітальнай і лірычнай песні, памфлетаў, гераічных балад, якія актыўна развіваліся ў к. XIX – І палове XX стагоддзяў. Назіралася некалькі шляхоў узнікнення партызанскіх песень:

1. арыгінальная народная песнятворчасць, не парываючая з традыцыямі беларускай класічнай народнапесеннай спадчыны.

2. утварылася мноства мастацкіх агітацыйных брыгад. Яны ўзнікалі спачатку стыхійна, потым – мэтанакіравана. Партызанскія мастацкія агітбрыгады былі не толькі выканальніцка-прапагандысцкімі, але і творчымі аб'яднаннямі. Больш за паўсотню імёнаў самадзейных паэтаў-песеннікаў налічваюць архівы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Нярэдка ўзнікалі творчыя садружнасці паэтаў і кампазітараў. Частка твораў нараджалася ў традыцыях харавой мастацкай самадзейнасці, а затым адбывалася фалькларызацыя складзеных у партызанскім асяроддзі напеваў і тэкстаў.

3. яшчэ адной крыніцай партызанскіх песень стала савецкая масавая песня ў пераапрацаваным выглядзе. Папулярныя беларускія, украінскія, рускія народныя напевы набывалі новы тэкставы выгляд, адлюстроўвалі хвалюючыя падзеі, пачуцці, думкі. У выніку нараджаўся скаладаны стылявы сплаў элементаў рэвалюцыйных, чырвонаармейскіх, рамансава-бытавых, песень катаржан.

Партызанская песня не толькі перадавалася з вуснаў у вусны – любы фальклорны твор. Яна жыла на старонках часопісаў, газет і лістовак. Безумоўным з'яўляецца ўздзеянне на беларускую партызанскую песню меласа ўкраінскай, рускай, а часм грузінскай, армянскай і іншых нацыянальных культур, бо ў партызанскіх атрадах былоі прадстаўнікі самых розных нацыянальнасцей.

Сучасны фальклор. Нягледзячы на трываласць традыцый, устойлівасць паэтыкі, вобразнай сістэмы, фальклор ніколі не быў нязменным. Народная творчасць рухаецца наперад, нараджае новыя з'явы, уяўляючы сабой фальклорны працэс, сутнасць і інтэнсіўнасць якога на кожным гістарычным этапе вызначаецца асаблівасцямі развіцця грамадства. У сучасным развіцці фальклору назіраецца некалькі тэндэнцый:

· спалучэнне ў адначасовасці розных гісторыка-стылявых плыняў. Паступовае наслаенне адбывалася і ранней, але толькі ў ХХст. гэты працэс рэзка паскараецца і ўзмацняецца.

· адбываецца змена рэпертуара. Аналіз фальклорна-этнаграфічных апісанняў розных каляндарных свят, зроблены ўжо ў канцы ХІХ-пачаткуХХ ст., паказвае, што рытуальна-магічная функцыя многіх абрадаў праступае даволі цьмяна, невыразна. У наш час адбываецца паступовае адміранне тых жанраў, чыё абрадавае асяроддзе знікла з побыту. З паступовым аслабленнем рэлігійных вераванняў і распаўсюджваннем новага светапогляду цэлыя жанры згубілі сваё значэнне, набылі новы статус ці ўвогуле зніклі. Некаторыя абрады перамясціліся ў гульню, а абрадавая паэзія і песня - ў мастацтва.

Адлюстраванне значных, хвалюючых падзей (палёты ў космас, сацыяльная перабудова, Чарнобыль) спалучаюцца сёння з захаваннем ў песенным рэпертуары народнай класікі, часам – аднаўленне старажытных песень праз замену тэкстаў на больш сучасныя. У савецкі час развіццё песеннага фальклору характэрызавалася шматграннасцю форм, перапляценнем традыцыі і наватарства. У жанравых адносінах сярод сучасных народных творвў пераважаюць песні, прыпеўкі, анекдоты – найбольш «аператыўныя» жанры, якія адклікаюцца амаль на ўсе падзеі, як станоўчыя, так і адметныя.

Творы народнай музыкі ўзнікаюць на аснове мастацкіх традыцый і адлюстроўваюць калектыўна выпрацаваныя эстэтычныя прынцыпы. Абагульняючы і зберагаючы вопыт многих пакаленняў, народная музыка мае вялікае эстэтычнае, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне. Яркай прыкметай фальклору апошніх часоў з'яўляецца ўзмацненне сувязі паміж фальклорам і прафесійнай музычнай культурай, пры гэтым сувязь двухбаковая. Пад уплывам прафесійнага мастацтва адбываецца змена ў меладычным і ладавым мысленні. Зацвярджэнню натуральнага мажора і гарманічнага мінора як найбольш распаўсюджаных ладоў спрыяла шырокае выкарыстанне ў музычным побыце баяна, акардэона і гітары. Адбываюцца змены ў тэмпе: нават традыцыйныя мелодыі рытмічна актывізуюцца. Інтэнсіўна развіваецца шматгалоссе. «Вясковая культура інтэгруецца ў гарадское музычнае жыццё, пры гэтым мясцовыя традыцыі знікаюць, саступаючы месца агульнанацыянальнаму стылю» (І. Назіна).

Сучасны фальклор можна пазяліць на некалькі накірункаў:

1. традыцыйны:

· аўтэнтычны фальклор, які працягвае існаваць ў штодзённым жыцці. Сацыяльна-эканамічныя змены і новы побыт радыкальным чынам адбіліся на лёсе каляндарна-абрадавай творчасці. Традыцыйныя песні, сінкрэтычна аб'яднаныя з абрадам, асуджаны, калі знікае сам від працоўнай дзейнасці.

· рэканструяваны, які знік з побыту, але аднаўляецца даследчыкамі і самадзейнымі прафесійнымі этнаграфічнымі калектывамі.

2. другасны:

· мастацкая самадзейнасць, аўтарскія творы, якія прайшлі працэсс фалькларызацыі. Большасць песень, запісаных беларускімі фалькларыстамі апошнім часам, як сцвярджаюць А. Аляхновіч, Г. Аладаў, гэты вынік самадзейнай творчасці.

· актуализацыя.

Фальклор заўсёды з'яўляўся крыніцай музычнай прафесійнай культуры. Паступова былі выпрацаваны прынцыпы работы з фальклорным матэрыялам:

апрацоўка-выкарыстанне народнай тэмы як штуршка для далейшага развіцця. Шырокае распаўсюджанне дадзенага метада характэрна для часоў станаўлення нацыяныльных музычных кампазітарскіх школ.

цытаванне – арганічнае або чужаснае ўкліньванне народнай мелодыі ў музычную тканіну арыгінальнага твора.

стылізацыя – наўмыснае набліжэнне да фальклорнага стылю. (Помазаў «Вясковыя музыкі», «Батлейка», Залётнеў «Купальская ноч»).

метад абагульнення ці метад комплекснага ўспрыняцця фальклора (Антаневіч)– стварэнне музычных твораў у русле народных традыцый, сінтэзаванне тыповых музычных асаблівасцей фальклорнага матэрыялу. Пры адначасовым шматканальным запазычванні фальклорнай лексікі нараджаецца традыцыя цытавання не меладычнага матэрыялу, а жанравай афарбоўкі. Адбываецца якаснае аднаўленне фальклорна-жанравага слоўніка, якім карыстаюцца сучасныя кампазітары. Ідзе засваенне неахопленых архаічных пластоў беларускага фальклору. У 70г ХХ папулярным становіцца прыём стварэння аўтарскай музыкі на фальклорныя тэксты (А. Мдзівані. «Снапочак», «Вясельныя песні», К. Цесакоў «З беларускай народнай паэзіі», Л. Шлег «Лубок», Л. Захлеўны «Вянок»).

спалучэнне фальклорных матэрыялаў з новымі тэхнічнымі кампазітарскімі прыёмамі. З’яўленне неафалькларызма (Шлег «Калядкі», Гарэлава «Дзявочыя песні»), фолк-рока («Песняры», «Палац», «Усеміра», дуэт Аляксандра і Канстанцін), тэхна-фолка («Іван Купала»), джаз-фолка.

Сусветная цікавасць на сучасных фальклорных з'яў праяўляецца ў арганізацыі фэстываляў адпаведнага накірунку. На міжнародным фэсце «Этнасфера – 2002» у Скірневіцы беларускія выканаўцы былі сапраўдным адкрыццём, яны занялі ўсе прызавыя месцы. I - «Усеміра» з Магілёва, якія выканалі традыцыйныя песні і ўласныя кампазіцыі са стылізаванымі народнымі мелодыямі. II – Зміцер Вайцюшкевіч і «Ву зет аркестр» - выканаўцы традыцыйных баллад. III месца у дуэта Аляксандра і Канстанцін. Яны народнае гукастварэнне спалучаюць з рокавым акампанементам., а сапраўдныя народныя інструменты з бас-гітарай. У звычайныя напевы ўрываецца сучасны энергічны рытм і інтанацыі.

Цікавай з’явай II паловы XXст. стала аўтарская песня, якая займае асаблівае месца ў музычнай культуры. Для яе характэрна спалучэнне рыс і прыкмет фальклора і прафесійнага мастацтва. З аднаго боку, яна адлюстроўвае пачуцці, настрой вельмі значнай часткі насельніцтва, бытуе ў вуснай традыцыі на правах народнага твора, сінкрэтычна спалучае слова і музыку, творчасць і выкананне; з другога – ствараецца канкрэтным аўтарам і нязначна змяняецца ў працэсе бытавання. Як масавы рух аўтарская песня пачалася ў 50-я гады XXст. Яна зарадзілася як турысцкая песня і запоўніла той “вакуум”, што існаваў у галіне мастацтва быта. Сталі з’яўляцца клубы самадзейнай песні (КСП) ў Маскве, Адэсе, Мінску, Ленінградзе, Чэлябінску, Казані. Праводзіліся ўсесаюзныя фестывалі.

Стваральнікі аўтарскай песні – таленавітыя людзі, бо аб’ядноўваюць у адной асобе кампазітара, паэта і выканаўца. Юлій Кім – МДПІ, “мажорны”, “сонечны”, гумарны аўтар. Стварыў каля 400 песень, найбольш вядомыя з іх: “Рыба-кіт”, “Капітан Берінг”. У супрацоўніцтве з Гладковым, Дашкевічам, Рыбнікавым стварыў мноства песень да кінафільмаў. Юрый Візбар – журналіст, кінаакцёр, сцэнарыст, драматург, бард, адзін з пачынальнікаў жанра. Быў інструктарам па гарналыжнаму спорту, удзельнічаў у экспедыцыях на Памір, Цянь-Шань. Напісаў шмат вядомых песень: “Если я заболею“, “Вот это для мужчин“, “Лыжи у печки стоят“(I песня, што прагучала з космасу), “Милая моя“. Аляксандр Гарадніцкі – доктар навук, прафесар акеаналогіі, 250 навуковых прац па літасферы і магнітнаму полю акіяна. На ваеннымпарусніку “Крузенштерн” 30 гадоў выязджаў у навуковыя экспедыцыі. Аўтар песень: “У геркулесовых столбов“, “Над Канадой“, “Снег, снег, над палаткой“, “Кожаные куртки“. Булат Акуджава – паэт, празаік, аўтар музыкі да кінастужкі “Белое солнце пустыни“, песень “А я еду за туманом“, “По Смоленской дороге“. Сяргей Нікіцін – біафізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук, лаурэат прэмій Маскоўскага камсамола ў галіне літаратуры і мастацтва--1978, “За вернае служэнне паэзіі“- 1997. Аўтар музыкі да кінастужкі “Москва слезам не верит“, песень “Синий цвет“, “Когда мы были молодыми“, “Брич мула“.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...