Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Глава 2 патрабаванні да правядзення навучальных і Кантрольных работ, якія праводзяцца ў пісьмовай форме




9. Асноўнымi вiдамi класных i дамашнiх работ вучняў з’яўляюцца навучальныя работы, якія праводзяцца ў пісьмовай форме (далей – навучальныя работы).

Да іх адносяцца:

на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

практыкаванні і заданні па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Замежная мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“, віды і аб’ём якіх вызначаюцца заданнямі з падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, дыдактычных матэрыялаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, якія маюць грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукова-метадычнай установы ”Нацыянальны інстытут адукацыі“ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

дыктанты і спісванні ўсіх відаў;

творчыя работы (навучальныя сачыненні, пераказы і іншыя);

розныя віды рабочых запісаў і замалёвак па вучэбных прадметах ”Чалавек і свет“ і ”Беларуская літаратура“;

заданні з выкарыстаннем контурных карт, атласаў па вучэбным прадмеце ”Чалавек і свет“;

на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі:

практыкаванні, заданні, у тым ліку тэставыя, па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбных прадметаў ”Выяўленчае мастацтва“, ”Фізічная культура і здароўе“;

задачы па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка. Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“, ”Геаграфія“;

пераклады па вучэбных прадметах ”Замежная мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Беларуская мова“, ”Руская мова“;

дыктанты, пераказы, сачыненні, водгукі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Замежная мова“;

дыктанты па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка. Астраномія“ (фізіка), ”Хімія“, ”Біялогія“;

пісьмовыя адказы на пытанні, змешчаныя ў падручніках, вучэбных дапаможніках, дыдактычных матэрыялах, па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбнага прадмета ”Фізічная культура і здароўе“;

складаннепланаў-канспектаў, апорных схем, аналітычных і абагульняючых табліц, дыяграм, схем, алгарытмаў па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбнага прадмета ”Выяўленчае мастацтва“;

афармленне справаздач аб выніках назіранняў, лабараторных і практычных работах (вопытах), эксперыментальных даследаваннях, экскурсіях па тых вучэбных прадметах, па якіх прадугледжана іх правядзенне вучэбнымі праграмамі;

заданні з выкарыстаннем контурных карт, атласаў, рухомай карты зоркавага неба, карты экватарыяльнага пояса зоркавага неба па вучэбных прадметах ”Чалавек і свет“, ”Геаграфія“, ”Фізіка. Астраномія“ (астраномія), ”Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі“;

рэфераты па ўсіх вучэбных прадметах, якія вывучаюцца ў X – XI (ХІ’) класах, XII класе вячэрняй школы, акрамя вучэбных прадметаў ”Інфарматыка“, ”Працоўнае навучанне“, ”Чарчэнне“, ”Фізічная культура і здароўе“.

10. Вiды, змест i аб’ём навучальных работ вызначаюцца настаўнікам на падставе вучэбнай праграмы, а таксама заданняў з падручнiкаў, дыдактычных матэрыялаў i вучэбна-метадычных дапаможнiкаў з улікам патрабаванняў адукацыйнага стандарту.

Перыядычнасць правядзення работы па развіцці звязнай пісьмовай мовы (работа з дэфармаванымі сказамі, тэкстамі, адказы на пытанні; пераказы розных відаў; складанне сказаў і невялікіх тэкстаў па карцінах, серыі малюнкаў, па пачатку тэксту і г. д. ) вучняў I – IV класаў вызначаецца настаўнікам з улікам зместу вучэбных праграм і падручнікаў (вучэбных дапаможнікаў) і займае частку ўрока.

Пераказы і сачыненні ў класах на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі носяць толькі навучальны характар.

У першым паўгоддзі ў V класе ў агульнаадукацыйных установах з рускай і іншымі мовамі навучання па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца па нормах вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па адзначаных вучэбных прадметах для ІV класа.

Сачыненнi па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Руская мова“, ”Руская літаратура“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ i ”Лiтаратура нацыянальнай меншасці“ ў V – VIII класах носяць толькі навучальны характар.

Колькасць разлічаных на цэлы ўрок навучальных работ па развіцці звязнай пісьмовай мовы вучняў, прыкладны аб’ём навучальных пераказаў, сачыненняў, слоўнікавых дыктантаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі вызначаюцца згодна з дадаткам 2.

11. Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Руская мова“, ”Руская літаратура“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“, ”Фізіка. Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“, ”Замежная мова“ праводзяцца кантрольныя работы ў пісьмовай форме (далей – кантрольныя работы). Кантрольныя работы па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ могуць уключаць як тэарэтычны матэрыял, так і практычныя заданні, якія выконваюцца на камп’ютэры. Колькасць кантрольных работ на працягу навучальнага года на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, іх віды і прыкладны аб’ём вызначаюцца згодна з дадаткамі 3, 4, 5.

Да канца першай чвэрці, а ў V класе на працягу І паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа.

У вячэрняй школе сумарная колькасць кантрольных работ па вучэбным прадмеце, прадугледжаных на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, раўнамерна размяркоўваецца на ўсе гады навучання.

12. Колькасць арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ вызначаюцца згодна з дадаткам 6.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...