Глава 6 патрабаванні да афармлення рэферата
ГЛАВА 6 ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ РЭФЕРАТА 39. Рэферат павінен мець наступную структуру: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўная частка, якая падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы, заключэнне, спіс літаратуры ў алфавітным парадку, дадатак (пры неабходнасці). Аб’ём навучальнага і экзаменацыйнага рэфератаў, узор іх афармлення ўстаноўлены згодна з дадаткам 8. 40. На тытульным лісце ўказваецца назва агульнаадукацыйнай установы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, назва работы, месца знаходжання агульнаадукацыйнай установы, год. 41. Змест рэферата ўключае назву структурных частак, глаў, раздзелаў і падраздзелаў з указаннем нумарацыі старонак арабскімі лічбамі. 42. Ва ўводзінах даецца кароткая характарыстыка тэмы рэферата, абгрунтоўваецца яе актуальнасць, раскрываюцца мэты і задачы работы, даецца пералік літаратуры і асноўных крыніц, на аснове якіх падрыхтаваны рэферат. 43. У асноўнай частцы рэферата коратка, але поўна падаецца матэрыял па раздзелах, кожны з якіх раскрывае сваю праблему або розныя бакі адной праблемы. Кожны змястоўны блок (глава, раздзел, падраздзел) павінен мець загаловак. 44. Пры напісанні рэферата неабходна ўказваць спасылкі на крыніцы, адкуль узяты матэрыялы, у дужках указваць нумар па спісе літаратуры і старонку. Спасылкі ў тэксце могуць быць таксама прыведзены ў выглядзе падрадковых заўваг, нумарацыя якіх праводзіцца на кожнай старонцы (пачынаючы з адзінкі) у адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання. 45. Заключэнне павінна быць кароткім, канкрэтным, у ім павінны ўтрымлівацца вывады па выніках работы, а таксама інфармацыя пра згоду ці нязгоду з аўтарамі цытуемых крыніц. Заключэнне не павінна перавышаць па аб’ёме ўводзіны.
46. Пры камп’ютэрным наборы трэба выкарыстоўваць шрыфт 15 пт, інтэрвал – 1, 5. ГЛАВА 7 ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ КЛАСНАГА ЖУРНАЛА 47. Класны журнал з’яўляецца дзяржаўным дакументам і ў абавязковым парадку запаўняецца кожным класным кіраўніком, настаўнікам у адпаведнасці з указаннямі аб вядзенні класнага журнала. 48. Класныя журналы запаўняюцца на той мове, на якой ажыццяўляецца навучанне і выхаванне ў агульнаадукацыйнай установе (у агульнаадукацыйнай установе з беларускай мовай навучання і выхавання – на беларускай, у агульнаадукацыйнай установе з рускай мовай навучання і выхавання – на рускай, у агульнаадукацыйнай установе з дзвюма мовамі навучання і выхавання – у залежнасці ад мовы выкладання вучэбных прадметаў у класах – на беларускай і (або) рускай мовах). Выключэнне складаюць такія вучэбныя прадметы, як ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Руская мова“, ”Руская літаратура“, адведзеныя для якіх старонкі класнага журнала запаўняюцца на той мове, на якой вядзецца іх выкладанне. У агульнаадукацыйных установах, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне на мовах нацыянальных меншасцей, класныя журналы, акрамя старонак, адведзеных на вучэбныя прадметы ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ і ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, запаўняюцца на дзяржаўнай мове Рэспублікі Беларусь – беларускай або рускай. Старонкі класнага журнала па вучэбных прадметах ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ і ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ запаўняюцца на той мове, на якой ажыццяўляецца навучанне і выхаванне ў агульнаадукацыйнай установе. Старонкі класных журналаў, адведзеныя на вучэбны прадмет ”Замежная мова“, запаўняюцца на той мове, на якой ажыццяўляецца навучанне і выхаванне ў агульнаадукацыйнай установе. На замежнай мове можна запісваць моўны матэрыял, які прапісаны ў вучэбных праграмах: суфіксы, звароты, граматычныя структуры і г. д. (напрыклад, злучальныя словы who, which, that).
У класных журналах выдзяляюцца дадатковыя старонкі для правядзення з групамі вучняў практычных заняткаў: практыкумаў па рашэнні задач па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“, франтальных лабараторных работ, практыкумаў па рашэнні задач па вучэбным прадмеце ”Фізіка. Астраномія“ (фізіка), астранамічных назіранняў, практыкумаў па рашэнні астранамічных і астрафізічных задач па вучэбным прадмеце ”Фізіка. Астраномія“ (астраномія), лабараторных, практычных работ, практыкумаў па рашэнні задач па вучэбным прадмеце ”Біялогія“, практычных работ і практыкумаў па рашэнні задач па вучэбным прадмеце ”Хімія“, на якіх фіксуецца правядзенне ўрокаў, што выдзяляюцца на практычныя заняткі з адпаведнай групай вучняў класа, а таксама атрыманыя імі адзнакі. Пры выстаўленні вучнямі прамежкавай адзнакі за чвэрць (паўгоддзе) улічваюцца адзнакі, атрыманыя вучнямі пры правядзенні практычных заняткаў. 49. На ўсіх старонках класнага журнала, у тым ліку пры запаўненні раскладу ўрокаў, назвы ўсіх вучэбных прадметаў пішуцца з малой літары – беларуская мова, сусветная гісторыя, гісторыя Беларусі, матэматыка і г. д. 50. Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка, які выкладае адпаведны вучэбны прадмет, класнага кіраўніка пішуцца поўнасцю. 51. Спісы вучняў класа запаўняюцца класным кіраўніком у алфавітным парадку. 52. На левай старонцы класнага журнала настаўнік запісвае дату ўрока, адзначае літарай ”н“ вучняў, якія адсутнічаюць на ўроку, а таксама выстаўляе ў балах адзнакі, якія атрымалі вучні. 53. На правай старонцы класнага журнала запісваецца тэма, якая вывучалася на ўроку, і дамашняе заданне. Кожная тэма ўрока і дамашняе заданне запісваюцца з вялікай літары. У класным журнале на прадмет ”Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі“ адводзяцца асобныя старонкі на “Сусветную гісторыю“і ”Гісторыю Беларусі“. 54. Пры запаўненні графы ”Што пройдзена на ўроку“ неабходна рабіць запіс віду работы і яе тэмы, акрамя вучэбнага прадмета ”Замежная мова“. Напрыклад: Практычная работа № 1 ”…“, ці Пр. р. №1 ”… “ Лабараторная работа №1 ”…“, ці Л. р. №1 ”…“ Кантрольная работа ”… “ Дыктант ”…“ або
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|