Дыктант пераказ сачыненне. (подпіс) У. В. Пракаповіч. Глава 5 парадак праверкі навучальных, Кантрольных, Экзаменацыйных работ і работ над памылкамі
Дыктант Пераказ Сачыненне Мой родны край У лесе З гісторыі майго роду Памiж работай i загалоўкам, назвай вiду работ i загалоўкам, а таксама памiж загалоўкам i тэкстам лiнейкi не прапускаюцца. Слова ”Практыкаванне“ ў ІІ – ІV класах не пішацца. У V– ХІ (ІХ’, ХІ’) класах, ХІІ класе вячэрняй школы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ дата выканання навучальных і кантрольных работ запісваецца словамі пасярэдзіне радка. У V– ХІ класах (ІХ’, ХІ’), ХІІ класе вячэрняй школы ў дамашніх работах па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, акрамя вучэбнага прадмета ”Замежная мова“, на наступных радках пасля запісу даты пішацца ”Дамашняя работа“, слова ”Практыкаванне“, указваецца яго нумар. Напрыклад: Трэцяга верасня Третье сентября Дамашняя работа Домашняя работа Практыкаванне 12 Упражнение 12 У сшытках для кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка. Астраномія“, ”Біялогія“, ”Хімія“ пасля запісаў даты і назвы віду работы ўказваецца тэма, па якой выконваецца кантрольная работа, а затым па цэнтры радка – нумар варыянта (Варыянт 1 (I)); 22. 10. дата ў сшытках па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ запісваецца так, як гэта прынята ў краіне мовы, якая вывучаецца. Напрыклад: October 10, 2008 (англійская мова); Lundi 5 dé cembre 2008 (французская мова); 6. Dezember 2008 (нямецкая мова); 7 de diciembre (іспанская мова). На наступным радку пасля даты ў сшытках для навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ пішацца ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“, далей запісваецца нумар практыкавання і старонка;
22. 11. памiж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы i датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы неабходна прапускаць 2 лiнейкi. Пры пераходзе на наступную старонку дата і назва навучальнай работы ад зместу не аддзяляюцца. У выпадку, калі пісьмовая работа па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ ўключае граматычнае заданне, то паміж заключным радком тэксту дыктоўкі або пераказу і граматычным заданнем прапускаецца адна лінейка, пры гэтым ўказваецца нумар варыянта (Варыянт 1(І)) і арабскай лічбай абазначаецца нумар задання (напрыклад, 1). 23. Экзаменацыйныя работы, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі выконваюцца на падвойных лістах паперы са штампам агульнаадукацыйнай установы, якія ўкладваюцца адзін у адзін. На штампе агульнаадукацыйнай установы запісваецца дата. Напрыклад: 6 чэрвеня 2009 г. Пасля штампа агульнаадукацыйнай установы прапускаецца 2 лінейкі (4 клеткі) і пасярэдзіне радка робіцца адпаведны запіс. Напрыклад: Экзаменацыйная работа (дыктант) па беларускай мове вучанiцы 9 ”Б“ класа Кавалевiч Вольгi Пятроўны
Экзаменацыйная работа па матэматыцы вучня 11 ”А“ класа Станкевiча Сяргея Мiхайлавiча На другой старонцы без слова ”тэма“ пiшацца тэма пераказу, дыктанта, водгуку, па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ – нумар варыянта (Варыянт 1 (І), Варыянт 2(ІІ). У двукоссе назва тэмы пераказу, дыктанта, водгуку бярэцца толькi тады, калi яна з’яўляецца цытатай i пры ёй дадзена прозвiшча аўтара. 24. Экзаменацыйныя работы вучняў пасля праверкі і выстаўлення адзнакі ў балах падпiсваюцца старшынёй і членамі экзаменацыйнай камiсii.
Напрыклад: (адзнака) Старшыня экзаменацыйнай камісіі (подпіс) Т. І. Пшанічная Члены экзаменацыйнай камісіі: (подпіс) А. Г. Лявонаў (подпіс) Н. І. Трафімава (подпіс) У. В. Пракаповіч ГЛАВА 5 ПАРАДАК ПРАВЕРКІ НАВУЧАЛЬНЫХ, КАНТРОЛЬНЫХ, ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ І РАБОТ НАД ПАМЫЛКАМІ 25. У І – ІV класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя класныя i дамашнiя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Матэматыка“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, правяраюцца пасля кожнага ўрока ва ўсiх вучняў. 26. Вучні ІІ – ІV класаў рэгулярна выконваюць работу над памылкамі ў тых жа сшытках, у якіх выконвалася адпаведная навучальная або кантрольная работа. Узор выканання работы над памылкамі дае настаўнік. 27. Навучальныя дыктанты, пераказы i сачыненнi ў вучняў ІІ – ІV класаў правяраюцца i раздаюцца вучням на наступным уроку па гэтым вучэбным прадмеце для абавязковага правядзення работы над памылкамi. 28. У ІV – VІІ класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя работы па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“, правяраюцца пасля кожнага ўрока ва ўсiх вучняў, у VІІІ – ІХ (ІХ’) класах – адзін раз у тыдзень, у Х – ХІ (ХІ’) класах, ХІІ класе вячэрняй школы правяраюцца найбольш значныя навучальныя работы, але з такiм разлiкам, каб адзiн раз у два тыднi правяралiся сшыткi ўсiх вучняў. Сшыткі для запісу замежных слоў у ІV – VІІкласах правяраюцца адзін раз у два тыдні, у VІІІ – ІХ(ІХ’) класах – адзін раз у месяц, 29. У V – VІІ класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя работы павучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“, правяраюцца выбарачна, адзiн раз у тыдзень ва ўсiх вучняў, у VІІІ – ІХ (ІХ’) класах – адзiн раз у два тыднi, у Х – ХІ (ХІ’) класах, ХІІ класе вячэрняй школы – адзін раз у месяц. 30. Сшыткі вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя работы павучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“, ”Руская літаратура“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Чалавек і свет“, ”Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі“, ”Грамадазнаўства“, ”Фізіка. Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“, ”Геаграфія“, нотны сшытак па вучэбным прадмеце ”Музыка“ правяраюцца ва ўсiх класах выбарачна, аднак сшытак кожнага вучня павiнен правярацца не менш як адзін раз у месяц.
Пры праверцы сшыткаў па ўсіх вучэбных прадметах выпраўляюцца дапушчаныя вучнямі памылкі (арфаграфічныя, граматычныя, пунктуацыйныя, моўныя, памылкі ў змесце). Выкананне вучнямі ўсіх відаў навучальных работ у сшытку па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ правяраецца настаўнікам ва ўсіх класах не менш як адзін раз у паўгоддзе. 31. Справаздачы па выніках практычных і лабараторных работ па вучэбным прадмеце ”Біялогія“, лабараторных работ, эксперыментальных даследаванняў, якія па меркаванні настаўніка праводзяцца на ўроках, па вучэбным прадмеце ”Фізіка. Астраномія“ (фізіка), практычных работ па вучэбным прадмеце ”Хімія“, выніковых (пазначаных зорачкай) практычных работ па вучэбным прадмеце ”Геаграфія“ правяраюцца ў кожнага вучня і адзнакі ўносяцца ў класны журнал. 32. Кантрольныя работы правяраюцца ў кожнага вучня. У I–II класах кантрольныя работы правяраюцца, памылкі выпраўляюцца, адзнакі ў балах не выстаўляюцца. Па выніках кантрольных работ вучням III – ХІ (ІХ’, ХІ’) класаў агульнаадукацыйнай установы, ХІІ класа вячэрняй школы выстаўляюцца адзнакі ў балах у сшытках. Гэтыя адзнакі заносяцца ў класны журнал адпаведных класаў. За навучальныя і кантрольныя пераказы, сачыненні, водгукі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ вучням выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, другая – за пісьменнасць. 33. Работа над памылкамі абавязкова выконваецца вучнямі V – ХІ (ІХ’, ХІ’) класаў, ХІІ класа вячэрняй школы пасля кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Руская мова“, ”Руская літаратура“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Фізіка. Астраномія“ (фізіка), ”Хімія“, ”Інфарматыка“, ”Матэматыка“ і, пры неабходнасці, пасля навучальных работ па гэтых ці іншых вучэбных прадметах.
Работа над памылкамі выконваецца вучнямі ў тых жа сшытках, у якіх яны выконвалі адпаведныя навучальныя або кантрольныя работы. Работа над памылкамі, дапушчанымі ў кантрольных работах, выконваецца вучнямі толькі ў класе. Па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ работа над памылкамі не праводзіцца. Па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ тыповыя памылкі, якія дапушчаны вучнямі пры выкананні кантрольнай работы, абмяркоўваюцца настаўнікам франтальна. 34. У V–ХІ (ІХ’, ХІ’) класах, ХІІ класе вячэрняй школы па ўсіх вучэбных прадметахнастаўнік падкрэслiвае, закрэслівае памылку, надпiсвае правiльны варыянт. 35. У экзаменацыйных работах вучняў у пісьмовай форме за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі настаўнікам закрэсліваюцца іпадкрэслiваюцца ўсе памылкi, а над арфаграфiчнымi, пунктуацыйнымi i граматычнымi надпiсваецца правiльны варыянт. 36. Па выніках праверкі рабочых сшыткаў (V–ХІ (ІХ’, ХІ’) класы, ХІІ клас вячэрняй школы) работы над памылкамі, лабараторных работ (вопытаў) і іншых відаў пісьмовых работ па меркаванні настаўніка можа быць выстаўлена адзнака ў сшытак і класны журнал. 37. Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ ў навучальных работах, якiя правяраюцца, і ў кантрольных работах настаўнік закрэслівае, падкрэслiвае i выпраўляе дапушчаныя вучнямi памылкі толькi ручкай з чырвоным чарнілам або пастай чырвонага колеру наступным чынам: 37. 1. у I – IV класах: няправiльна напiсаную лiтару або пунктуацыйны знак закрэслiвае наўскос, падкрэслівае; частку слова, сказ – закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй; лiчбы – закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй або наўскос; замест закрэсленага запісвае уверсе патрэбныя літары, словы, сказы, лічбы. Выпраўленыя памылкі адзначае на палях (акрамя I класа) наступнымі ўмоўнымі знакамі: I – арфаграфiчная, V – пунктуацыйная. Памылкі на правілы, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнік падкрэслівае, выпраўляе, але на палях не адзначае. У творчых работах (пераказы, сачыненні) настаўнік выпраўляе не толькі арфаграфічныя, пунктуацыйныя памылкі, але і моўныя, а таксама памылкі ў змесце. Памылкі падкрэсліваюцца хвалiстай лiнiяй і адзначаюцца ўмоўнымi знакамi на палях: I – арфаграфiчная; V – пунктуацыйная; З – памылка ў змесце; М – моўная памылка. За творчую работу (пераказ, сачыненне) выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, другая – за пісьменнасць;
37. 2. у V–ХІ (ІХ’, ХІ’) класах, XII класе вячэрняй школы: няправiльна напiсаную лiтару або пунктуацыйны знак настаўнік закрэслiвае, падкрэслівае, надпiсвае правiльны варыянт і адзначае на палях наступнымі ўмоўнымі знакамі: I – арфаграфiчная; V – пунктуацыйная; Г – граматычная; З – памылка ў змесце; М – моўная; а – аднатыпныя; н – нягрубыя: I(н), V (а); частку слова, сказ – закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй; лiчбы, літару – закрэслівае наўскос. У навучальных і кантрольных пераказах, сачыненнях памылкi ў змесце i моўныя памылкі падкрэслiвае ў тэксце хвалiстай лiнiяй і адзначае ўмоўнымi знакамi на палях. Памылкі на правiлы, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнік падкрэслівае, выпраўляе, але на палях не адзначае; 37. 3. пры праверцы дыктанта на наступным радку пасля тэксту дробам указвае колькасць арфаграфiчных памылак (лiчнiк) i пунктуацыйных (назоўнiк). Напрыклад: 8/9 Пры праверцы перакладаў, водгукаў, пераказаў, сачыненняў, творчых работ, якiя разлiчаны на цэлы ўрок або два ўрокі, на наступным радку пасля тэксту дробам запiсвае колькасць памылак у змесце i колькасць моўных недахопаў (лiчнiк), а ў назоўнiку дробу ўказвае колькасць арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак. Напрыклад: З – М 2-2 I — V — Г 2-2-1 38. Адзнакі за вядзенне сшыткаў, сшыткаў-слоўнікаў выстаўляюцца ў класны журнал па меркаванні настаўніка.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|