Прыкладны аб’ём пісьмовага выказвання па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ вызначаецца згодна з дадаткам 7.
Прыкладны аб’ём пісьмовага выказвання па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ вызначаецца згодна з дадаткам 7. 13. Кантрольныя работы павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком агульнаадукацыйнай установы. У адным класе на працягу дня праводзіцца толькі адна кантрольная работа па адным вучэбным прадмеце, як правіла, у час найвышэйшай працаздольнасцi вучняў. Забараняецца правядзенне кантрольных работ на апошніх уроках. Не рэкамендуецца праводзiць кантрольныя работы ў панядзелак, першы і апошні дзень чвэрцi (паўгоддзя). ГЛАВА 3 ПРЫКЛАДНАЯ КОЛЬКАСЦЬ І ПРЫЗНАЧЭННЕ ВУЧНЁЎСКІХ СШЫТКАЎ 14. Пры ажыццяўленні агульнаадукацыйнымі ўстановамі навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі: 14. 1. вучні I класаў навучальныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Матэматыка“ выконваюць у сшытках на друкаванай аснове; 14. 2. для выканання ўсiх вiдаў навучальных і кантрольных работ вучням II – IV класаў рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў: па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ – 2 сшыткі для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ. Пры гэтым, пачынаючы з ІІІ класа, па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ выкарыстоўваюцца сшыткі з разліноўкай у адну лінейку; па вучэбным прадмеце ”Беларуская літаратура“ – 1 сшытак па меркаванні настаўніка; па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ – 2 сшыткі ў лінейку для ўсіх навучальных работ для вучняў III – IVкласаў; 1 сшытак для запісу замежных слоў і 1 сшытак у лінейку для кантрольных работ для вучняў IV класа;
па вучэбным прадмеце ”Чалавек i свет“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ па меркаванні настаўніка; па вучэбным прадмеце ”Выяўленчае мастацтва“ – альбом для вучняў I – IV класаў; па вучэбным прадмеце ”Музыка“ – нотны сшытак для вучняў II – IV класаў. 15. Пры ажыццяўленні агульнаадукацыйнымі ўстановамі навучання і выхавання ў V-XI (ІХ’, ХІ’) класах, XII класе вячэрняй школы для выканання ўсіх відаў навучальных і кантрольных работ вучням рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў: па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ – 2 сшыткі ў лінейку для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“, ”Руская літаратура“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ для вучняў V-XI (ІХ’, ХІ’) класаў, ХІІ класа вячэрняй школы і 1 сшытак для кантрольных работ для вучняў X-XI (ХІ’) класаў, ХІІ класа вячэрняй школы; па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ – 2 сшыткі ў лінейку для ўсіх навучальных работ, 1 сшытак для запісу замежных слоў і 1 сшытак у лінейку для кантрольных работ. Сшытак для запісу замежных слоў для вучняў X-XI (ІХ’, ХІ’) класаў, ХІІ класа вячэрняй школы выкарыстоўваецца па іх жаданні; па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ – 2 сшыткі для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ, у тым ліку для афармлення практычных работ; па вучэбных прадметах ”Чалавек і свет“, ”Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі”, ”Геаграфія“, ”Грамадазнаўства“, ”Працоўнае навучанне“, ”Чарчэнне“, ”Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка“ – 1 сшытак для ўсіх відаў навучальных работ па кожным вучэбным прадмеце; па вучэбным прадмеце ”Фізіка. Астраномія“ (фізіка) – 1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў і 1 сшытак для кантрольных работ;
па вучэбным прадмеце ”Біялогія“ – 1 сшытак для навучальных, лабараторных і практычных работ і 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбным прадмеце ”Хімія“ – 1 сшытак для навучальных і лабараторных работ, 1 сшытак для практычных і 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбным прадмеце ”Фізіка. Астраномія“ (астраномія) – 1 сшытак для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбным прадмеце ”Геаграфія“ – 1 сшытак для навучальных і практычных работ і 1 контурную карту; па вучэбным прадмеце ”Выяўленчае мастацтва“ – альбом для вучняў V класаў. 16. Дазваляецца выкарыстоўваць для навучальных, практычных, лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў сшыткі на друкаванай аснове. Выкарыстанне рабочых сшыткаў і апорных канспектаў на друкаванай аснове па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ з’яўляецца не абавязковым. 17. Сшыткі для лабараторных работ (лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў) па вучэбным прадмеце ”Фізіка. Астраномія“ (фізіка), сшыткі для практычных і кантрольных работ па вучэбным прадмеце ”Хімія“; сшыткі для кантрольных работ па ўсіх вучэбных прадметах захоўваюцца ў агульнаадукацыйнай установе на працягу навучальнага года і выдаюцца вучням для выканання адпаведных відаў работ. 18. Кантрольныя работы па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ афармляюцца на электронным або папяровымносьбіце і захоўваюцца на працягу навучальнага года. Выніковая адзнака за кантрольную работу выстаўляецца з улікам выканання прапанаваных тэарэтычных і практычных заданняў.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|