Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Паўтарэнне. Правапіс о, а, э. Пр. 116




Дыктант

Па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ пры запаўненні графы ”Што пройдзена на ўроку“ адзін раз запісваецца канкрэтная назва вуснай тэмы ў адпаведнасці з праграмай па вучэбным прадмеце. У рамках канкрэтнай вуснай тэмы этапна азначаецца дзейнасць вучняў па вывучэнні моўных аспектаў (лексіка, граматыка, фанетыка) і авалодванні 4 відамі маўленчай дзейнасці (гаварэнне, чытанне, успрыманне і разуменне мовы на слых, пісьмо/пісьмовае маўленне).

Пры правядзенні кантрольнай работы па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ ажыццяўляецца кантроль наступных відаў маўленчай дзейнасці (гаварэнне, чытанне, успрыманне і разуменне мовы на слых), а таксама валодання актыўнай лексікай і граматыкай. У класным журнале робiцца адпаведны запic.

Напрыклад:

Кантроль маўлення

Кантроль разумення прачытанага

Кантроль успрымання і разумення мовы на слых

Кантроль валодання актыўнай лексікай і граматыкай

55. Пераказ і сачыненне запісваюцца наступным чынам: Пераказ ”... “ або Сачыненне ”... “

Пры напісанні навучальнага пераказу на першым уроку праводзіцца работа па падрыхтоўцы. Калі на выкананне навучальнай работы (пераказ, сачыненне і інш. ) адведзена два ўрокі, то запіс неабходна афармляць так: ”Падрыхтоўка да напісання пераказу ”... “ і ”Пераказ ”... “.

Пры напісанні кантрольнага пераказу работа па падрыхтоўцы да яго не прадугледжваецца. Калі на выкананне кантрольнай работы (кантрольны пераказ, кантрольнае сачыненне і інш. ) адведзена два ўрокі, то запіс неабходна афармляць так: ”Кантрольны пераказ ”... “ і ”Кантрольны пераказ ”... “.

Тэма ўрока можа запісвацца ў два радкі ў адведзенай для гэтага адной гарызантальнай графе. Пры неабходнасці пры запісе тэмы дапускаецца скарачэнне слоў.

Пасля напісання назвы тэмы ўрока кропка не ставіцца.

56. Адзнакі за пісьмовыя навучальныя работы выстаўляюцца ў вертыкальнай графе таго дня, калі яны праводзіліся. Калі праводзяцца здвоеныя ўрокі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“ і ”Беларуская літаратура“, ”Руская мова“ і ”Руская літаратура“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ і ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ па адной тэме, гэта фіксуецца на абедзвюх старонках класнага журнала з указаннем даты двойчы.

57. Адзнакі за кантрольныя работы выстаўляюцца ў адну графу ўсім вучням класа ў адпаведнасці з датай яе правядзення.

58. Адзнакі за кожную вучэбную чвэрць або паўгоддзе выстаўляюцца настаўнікам пасля запісу даты апошняга ўрока без пропуску клетак, першы ўрок наступнай чвэрці або паўгоддзя таксама запісваецца без пропуску клетак.

59. На старонках уліку паспяховасці па вучэбным прадмеце ”Фізічная культура і здароўе“ ў V–ХІ (ІХ’, ХІ’) класах дапускаецца ў кожнай чвэрці перад адзнакай за чвэрць замест даты ўрока рабіць запісы: ”УФП“, ”Веды“, ”Д/з“ (дамашнія заданні), ”Уменні і навыкі“.

Вучням, вызваленым на працягу чвэрці па стане здароўя ад урокаў па вучэбным прадмеце ”Фізічная культура і здароўе“, ”Працоўнае навучанне“, у пачатку чвэрці насупраць прозвішча робіцца запіс ”вызвалена“ або ”вызвалены“.

Вучням, якія ўваходзяць па стане здароўя ў спецыяльную медыцынскую групу або групу лячэбнай фізічнай культуры, у пачатку чвэрці насупраць прозвішча робіцца запіс ”СМГ“ або ”ЛФК“.

60. На старонках ”Ацэнка ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці“ па вучэбным прадмеце ”Фізічная культура і здароўе“ ў І –ІV класах у графу ”Вынік“ заносяцца лічбавыя паказчыкі, а ў графу ”Адзнака“ – слоўны ўзровень развіцця дадзенай фізічнай якасці (высокі, вышэйшы за сярэдні, сярэдні, ніжэйшы за сярэдні, нізкі); у V–XI (ІХ’, ХІ’) класах у графу ”Адзнака“ заносіцца адзнака па 10-бальнай шкале ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці.

Узровень фізічнай падрыхтаванасці вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі не вызначаецца.

61. У графе ”Дамашняе заданне“ запісваецца з вялікай літары змест задання.

Напрыклад:

Практыкаванне 125                          Пр. 125 

Упражнение 45                                   Упр. 45

 

Задачы № 1 – 3, стар. 18

§ 14, стар. 24 – 25

§ 15, 16, стар. 34 – 39

Верш ”Дзіўныя чаравічкі“ на памяць.

У класны журнал запісваецца толькі абавязковае (мінімальнае) дамашняе заданне, якое павінна быць выканана кожным вучнем. Дыферэнцыяванае дамашняе заданне не запісваецца ў класны журнал.

Пры запаўненні графы ”Дамашняе заданне“ па прадмеце ”Фізічная культура і здароўе“ запісы робяцца з указаннем практыкаванняў (комплексаў практыкаванняў), тэарэтычных заданняў, нумароў картак (пры наяўнасці картатэкі ў педагога) і абавязковай даты кантролю самога задання.

Калі вучням даецца заданне на паўтарэнне, то характар задання канкрэтна ўказваецца ў класным журнале.

Напрыклад:

Паўтарэнне. Правапіс о, а, э. Пр. 116

Па тых вучэбных прадметах, па якіх не прадугледжана абавязковае дамашняе заданне, запіс у графе ”Дамашняе заданне“ не робіцца.

62. Адзнакі за сачыненні па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“, ”Руская літаратура“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ ў Х–ХІ класах выстаўляюцца па літаратуры і мове: першая – па літаратуры, другая – па мове.

На напісанне сачынення можа быць адведзена дзве вучэбныя гадзіны па літаратуры, пры гэтым абодва ўрокі запісваюцца на старонцы, адведзенай на гэты вучэбны прадмет.

Адзнака па мове выстаўляецца без указання даты, запіс ”Сачыненне па літаратуры“ на правай старонцы класнага журнала таксама робіцца без указання даты. Калі на напісанне сачынення выкарыстоўваецца адзін урок мовы і адзін урок літаратуры, то запіс і выстаўленне адзнак робіцца адпаведна на абедзвюх старонках журнала з указаннем даты на кожнай.

Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ пры напісанні пераказу з граматычным заданнем, на які адводзіцца 2 гадзіны, першыя дзве адзнакі праз дроб выстаўляюцца ў графу на 1-ы ўрок, адзнака за граматычнае заданне выстаўляецца на 2-і ўрок.

Калі кантрольная або навучальная работа (лабараторная, практычная і іншыя) праводзяцца на здвоеных уроках, абодва ўрокі запісваюцца на старонцы, адведзенай на гэты вучэбны прадмет. Адзнакі выстаўляюцца ў графу на 2-і ўрок.

Адзнакі за навучальнае сачыненне, пераказ па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ ў ІІ–ІV класах выстаўляюцца ў выглядзе дробу ў адну графу.

 63. Пры напісанні дамашняга сачынення і іншых творчых работ адзнака за работу выстаўляецца на той дзень, калі давалася заданне, ці на той, калі адбылася абарона творчай работы.

 64. Адзнака за праверку навыку чытання ў ІІІ–ІV класах выстаўляецца з указаннем даты ў адну графу.

65. Адзнака за выкананне кантрольнай работы выстаўляецца абавязкова ўсім вучням. Адзнака за выкананне навучальнай пісьмовай работы выстаўляецца па меркаванні настаўніка і павінна насіць стымулюючы характар.

66. У выпадку няправільнага выстаўлення адзнакі выпраўленне праводзіцца наступным чынам: няправільна пастаўленая адзнака ў клетцы закрэсліваецца, побач выстаўляецца правільная адзнака, унізе старонкі робіцца запіс: ”Адзнака вучню (указваецца прозвішча) выпраўлена з (указанне адзнакі) на (указанне адзнакі)“. Далей ставіцца подпіс настаўніка і дата.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...