Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Рабочая вучэбная праграма дысцыпліны




РАБОЧАЯ ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА ДЫСЦЫПЛІНЫ

ТРЕБОВАНИЯ

ОБРАЗОВАТЕЛЬНОГО СТАНДАРТА

РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

ОС РБ 1 – 24 01 02 – 2008

ВЫСШЕЕ ОБРАЗОВАНИЕ

ПЕРВАЯ СТУПЕНЬ

СПЕЦИАЛЬНОСТЬ 1- 24 01 02 «ПРАВОВЕДЕНИЕ»

ДИСЦИПЛИНА «ИСТОРИЯ ГОСУДАРСТВА И ПРАВА БЕЛАРУСИ»

Важнейшие этапы, причины и условия исторического развития государства и права Беларуси. Характерные черты и особенности общественно-политического строя и системы органов власти, судебных органов, тенденций в праве, изменений в законодательстве Беларуси периода древних белорусских государств, Великого княжества Литовского, Речи Посполитой. Государство и право Белорусской ССР. Государственно-правовое строительство Республики Беларусь.

Выпускник должен

знать:

- концептуальные основы и хронологическую последовательность развития белорусской государственности и правовой системы;

- памятники права, достижения правовой культуры Беларуси, эволюцию важнейших правовых институтов и отраслей права;

- проблемные вопросы отечественной истории государства и права;

- особенности функционирования и исторического развития государственных органов, судебной системы, законодательства.

уметь:

- характеризовать причины, условия, важнейшие этапы и особенности развития государства и права Беларуси;

- выявлять закономерности и особенности эволюции правовых институтов, отраслей права, законодательства;

- объяснять проблемные вопросы правовой истории, использовать полученные знания для успешного усвоения отраслевых юридических дисциплин и формирования научного мировоззрения.

 

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

 

“Гiсторыя дзяржавы i права Беларусі” з’яўляецца адной з базiсных дысцыплiн агульнаметадалагiчнага характару i ўключана ў пералiк агульнапрафесiйных і спецыяльных дысцыплiн рабочага вучэбнага плана спецыяльнасцi ‘Правазнаўства”. Паспяховае засваенне дадзенай вучэбнай дысцыплiны з’яўляецца адным з важнейшых элементаў падрыхтоўкi студэнтаў-юрыстаў, стварае неабходную базу для паспяховага вывучэння i засваення iншых дысцыплiн (канстытуцыйнага права, агульнай тэорыi права, крымiнальнага права i працэсу, грамадзянскага права i працэсу i г. д. ). Вывучэнне дысцыплiны, знаёмства з гiстарычным развiццём дзяржавы i права нашай краiны садзейнiчае станаўленню нацыянальнай самасвядомасцi, уплывае на фармiраванне грамадзянскай пазiцыi, на прафесiйнае самавызначэнне студэнтаў.

Мэтай выкладання з’яўляецца азнакамленне студэнтаў з асноўнымi паняццямi, раздзеламi, праблемамi i сучасным станам навукi гicторыi дзяржавы i права Беларусi - цэнтральнага элемента гiсторыка-прававой кампаненты юрыдычнай адукацыi, фармiраванне ўмоў для ўзнiкнення ў студэнтаў канцэптуальнага юрыдычнага мыслення, засваення асноўных канцэпцый, распрацаваных гiсторыка-прававой навукай, як неабходнай метадалагiчнай базы для паспяховага авалодання ведамi, неабходнымi будучаму юрысту, а таксама фармiраванне ў студэнтаў актыўнай грамадзянскай пазiцыi.

На канкрэтным гiсторыка-прававым матэрыяле студэнты павiнны засвоiць важнейшыя палажэннi i паняццi тэорыi дзяржавы i права, зразумець працэсы ўзнiкнення i развiцця дзяржавы i права ў беларускага народа i ягоных суседзяў, а таксама фактары i падзеi, якiя паўплывалi на iх развiццё, каб на падставе аналiзу гiсторыка-прававога матэрыялу навукова вызначыць асноўныя тэндэнцыi гэтага развiцця, яго заканамернасцi i адметнасцi.

Па засваенні дысцыпліны выпускнік павінен ведаць канцэптуальныя асновы і храналагічную паслядоўнасць развіцця беларускай дзяржаўнасці і прававой сістэмы, помнікі права і дасягненні прававой культуры Беларусі, эвалюцыю важнейшых прававых інстытутаў і галін права, а таксама праблемныя пытанні айчыннай гісторыі дзяржавы і права.

Вывучэнне гiсторыi дзяржавы i права Беларусі садзейнiчае авалоданню навыкамi работы з першакрынiцамi - помнiкамi права, гiсторыка-прававога iх каментавання, працы з даведачнай лiтаратурай. Неабходнасць абагульняць у працэсе навучання разнастайны канкрэтны матэрыял, выяўляць заканамернасцi i адметнасцi развiцця дзяржавы i права Беларусi развівае аналітычныя здольнасці студэнтаў. На семінарскіх занятках па дысцыпліне студэнты набываюць навыкі публічнага выступлення і вядзення навуковай дыскусіі.

Вучэбная праграма складзена ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаўнага адукацыйнага стандарта і вучэбным планам спецыяльнасці 1-24 01 02 - “Правазнаўства”. Дысцыпліна вывучаецца на першым курсе у аб’ёме 116 гадзін аўдыторных заняткаў, у тым ліку 70 гадзін лекцыйных і 46 гадзін семінарскіх заняткаў.


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА

 

Тэма 1. Уводзiны ў гiсторыю дзяржавы i права БеларусІ

 

Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi як навука, якая вывучае працэсы ўзнiкнення i развiцця дзяржавы i права на тэрыторыi нашай Радзiмы ў iх цеснай узаемасувязi на розных этапах жыццядзейнасцi нашага народа. Месца гiсторыi дзяржавы i права Беларусi ў сiстэме навуковых ведаў. Гiсторыя дзяржавы i права як гiстарычная навука i як юрыдычная навука. Узаемасувязь тэорыi i гiсторыi дзяржавы i права.

Прадмет вывучэння гiсторыi дзяржавы i права Беларусi i яго асаблiвасцi. Нарматыўна-прававыя акты, гiстарычнае развiццё заканадаўства як галоўныя аб’екты даследавання.

Задачы гiсторыi дзяржавы i права Беларусі. Роля гiсторыi дзяржавы i права ў прафесiйнай дзейнасцi спецыялiста-юрыста. Значэнне гiсторыi дзяржавы i права Беларусі ў фармiраваннi нацыянальнай самасвядомасцi нашага народа.

Пытаннi гiсторыi дзяржавы i права ў пiсьмовых крынiцах i працах вучоных. Развiццё правазнаўства ў творчасцi прадстаўнiкоу беларускага Адраджэння i Асветнiцтва. Пачатак навуковага вывучэння гiсторыi дзяржавы i права Беларусi i Лiтвы. Т. Чацкi. I. М. Данiловiч. Кiеўская школа даследчыкаў гiсторыi права Вялiкага княства Лiтоўскага. Развiццё юрыдычнай навукi ў БССР. У. I. Пiчэта. М. В. Доўнар-Запольскi. Вывучэнне гiсторыi дзяржавы i права Беларусi ў савецкi перыяд: праблемы i дасягненнi. Сучасны перыяд у развiццi навукi.

    Перыядызацыя гiсторыi дзяржавы i права Беларусі.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...