Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Тэма 7. Беларусь у складзе Расiйскай Iмперыi.




Тэма 7. Беларусь у складзе Расiйскай Iмперыi.

Грамадска - палiтычны лад i права

 (канец XVIII ст. - 1917 г. )

 

    Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусi ў канцы XVIII - пачатку XIX ст. ст. Далучэнне да Расiйскай iмперыi Беластоцкай акругi.

Органы мясцовага кiравання на тэрыторыi Беларусi. Генерал-губернатар, яго паўнамоцтвы. Органы кiравання у губернях. Губернатар i губернскае праўленне. “Общее присутствие” i губернская канцылярыя. Казённая палата. Павятовыя органы кiравання i палiцэйскага нагляду. Нiжнi земскi суд. Органы кiравання ў гарадах.

Губернскiя i павятовыя шляхецкiя (дваранскiя) сходы як органы саслоўнага самакiравання.

Судовыя органы ў губернях i паветах.

Змены ў прававым становiшчы саслоўяў пасля iнкарпарацыi беларускiх земляў у склад Расiйскай iмперыi. Палiтыка царызму на Беларусi ў першай палове XIX cт. Русiфiкацыя. Полацкi царкоўны сабор i скасаванне грэка-каталiцкай (унiяцкай) царквы. Узмацненне палiцэйскага рэжыму. Разбор шляхты. Рэформы Кiсялёва.

Кадыфiкацыя права Беларусi i Лiтвы. Праект “Збора законаў Заходнiх губерняў” (М. Сперанскi, I. Данiловiч). Увядзенне ў дзеянне ў Беларусi законаў Расiйскай iмперыi. Спыненне дзеяння Статута ВКЛ 1588 г.

Скасаванне прыгоннага права. Манiфест 19 лютага 1861 г. Палажэнне аб губернях i павятовых па сялянскiх справах органах. Мясцовыя палажэннi. Асаблiвасцi правядзення сялянскай рэформы ў Беларусi. Прававое становiшча сялян пасля рэформы.

Рэформа мясцовых органаў. “Мировые посредники”. Сялянскiя сходы. Валасныя праўленнi. Валасны суд.

Паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусi. Палiтыка-прававыя погляды К. Калiноўскага. Акты паўстання i спробы стварэння органаў рэвалюцыйнай улады.

Наступствы паўстання. Узмацненне палiтыкi русiфiкацыi краю.

Земская рэформа i асаблiвасцi яе правядзення ў Беларусi. Земскiя сходы i iх управы. Час увядзення земскiх органаў у Беларусi.

Рэарганiзацыя кiравання ў гарадах у адпаведнасцi з законамi 1870 i 1892 гг.

Судовая рэформа i асаблiвасцi яе правядзення ў Беларусi. Мiравыя суддзi. Агульныя суды: акруговыя суды, судовыя палаты. Сенат.

Развiццё права ва ўмовах капiталiстычнай эвалюцыi Расii ды выспявання дэмакратычнай рэвалюцыi. Крымiнальнае ўлажэнне 1903 г. Манiфет 17 кастрычнiка 1905 г. i яго наступствы для Беларусi. Скасаванне абшчыны. Увядзенне земскага самакiравання ў беларускiх губернях.

Развiццё беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Беларусь у гады першай сусветнай вайны. Ваеннае становiшча i акупацыйны рэжым. Праект Канфедэрацыi Вялiкага княства Лiтоўскага.

 

 

Тэма 8. Абвяшчэнне  беларускай дзяржаўнасцi:

 БНР – БССР  (1917-1920гг. )

 

      Лютаўская рэвалюцыя ў Расii i Беларусi. Праблема беларускага самавызначэння ў праграмных дакументах палiтычных партый. З’езд беларускiх нацыянальных арганiзацый у Мiнску 25 сакавiка 1917 г. i яго рашэннi. Другi з’езд беларускiх арганiзацый. Стварэнне i дзейнасць Вялiкай беларускай Рады. Троеўладдзе на Беларусi.

Устанаўленне савецкай улады на неакупаванай войскамi Германii частцы Беларусi. Абласны выканаўчы камiтэт Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыкамзах), яго Прэзiдыум i Савет Народных Камiсараў. Адмоўнае стаўленне фронтаўскiх бальшавiкоў да беларускага пытання.

Усебеларускi з’езд (Кангрэс) у снежнi 1917 г. Абвяшчэнне Беларусi дэмакратычнай рэспублiкай. Рада Усебеларускага з’езда i яе выканаўчы камiтэт.

Акупацыя большай часткi тэрыторыi Беларусi нямецкай армiяй. Палiтыка нямецкiх акупацыйных уладаў у дачыненнi да Беларусi.

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублiкi. Устаўныя граматы БНР i iх гiсторыка-прававы аналiз. Стварэнне Рады БНР. Першы урад БНР, яго дзейнасць. Брэст-Лiтоўскi мiрны дагавор памiж Германiяй i РСФСР. Абвяшчэнне незалежнасцi БНР. Мiжнароднае прызнанне БНР. Гiстарычная роля БНР у працэсе фармiравання беларускай дзяржаўнасцi.

Дзейнасць Белнацкаму i беларускiх секцый пры РКП(б). Ануляванне Брэсцкага дагавора i заняцце тэрыторыi Беларусi савецкiмi войскамi. Эвакуацыя урада БНР. Першы з’езд Кампартыi Беларусi ў Смаленску i яго рашэннi. Абвяшчэнне Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi Беларусii (ССРБ). Тэрыторыя рэспублiкi. Фармiраванне Часовага урада ССРБ, яго склад i кампетэнцыя. Манiфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi аб стварэннi ССРБ.

      Пераезд урада ССРБ у Мiнск, падрыхтоўка савецкага з’езда. Рашэнне кiраўнiцтва расiйскай кампартыi аб адарваннi ўсходнiх губерняў ССРБ i далучэннi iх да РСФСР. Першы з’езд Саветаў ССРБ i яго дэкларацыi. Канстытуцыя ССРБ 1919 г.: агульная характарыстыка, структура вышэйшых органаў улады.

Лiквiдацыя ССРБ i ўтварэнне Лiтоўска-Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi (Лiтбел). Гiсторыка-прававая ацэнка ССРБ i Лiбел.

Дзейнасць Рады БНР у эмiграцыi. Лiтоўская тарыба.

Польска-савецкая вайна. Беларускае пытанне ў геапалiтыцы Польшчы.

Другое абвяшчэнне Беларускай ССР. Дэкларацыя незалежнасцi БССР ад 31 лiпеня 1920 г. Другi з’езд Саветаў Беларусi. Дапаўненнi да Канстытуцыi. Выкарыстанне заканадаўства РСФСР на тэрыторыi БССР.

Рыжскi мiрны дагавор 1921 г. Падзел Беларусi.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...