Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Тэма 2. Старажытныя  дзяржавы  на  тэрыторыi




Тэма 2. Старажытныя  дзяржавы  на  тэрыторыi

Беларусi  ў  1Х - першай палове Х111 ст. ст.

Асноўныя  рысы старажытнага ЗВЫЧАЁВАГА  права

 

Утварэнне старажытных дзяржаў на тэрыторыi Цэнтральнай i Усходняй Еўропы. Асноўныя канцэпцыi паходжання беларускай дзяржаўнасцi. Асаблiвасцi раннефеадальнай дзяржаўнасцi.

Грамадскi i палiтычны лад старажытных дзяржаў-княстваў на тэрыторыi сучаснай Беларусi.

Этнiчны i сацыяльны састаў насельнiцтва. Фармiраванне асноўных класаў i сацыяльных груп. Феадалы, феадальна-залежныя сяляне, жыхары гарадоў. Прававое становiшча халопаў ды iзгояў.

Асаблiвасцi дзяржаўнага ладу Полацкага, Тураўскага, Новагародскага ды iншых княстваў.

Княжацкая ўлада: паходжанне, састаў, наступнiцтва, абранне, страта княжацкай улады. Княжацкая дружына. Княжацкая рада.

Веча: паняцце, паходжанне, састаў, спосабы склiкання, кампетэнцыя. Дагаворы веча з князем.

Цэнтральныя i мясцовыя органы кiравання.

Судовая ўлада. Копны суд.

Крынiцы права. Сутнасць звычаёвага i пiсанага права. Характэрныя рысы старажытнага звычаёвага права.

Першыя помнiкi права. “Руская праўда”. Княжацкiя ўставы. Дагавор Смаленскага, Полацкага i Вiцебскага княстваў з Рыгай, Гоцкiм берагам i нямецкiмi гарадамi 1229 г. Вiзантыйскае царкоўнае права.

Крымiнальнае права. Злачынствы i iх класiфiкацыя. Пакаранне i яго вiды.

Цывiльнае (грамадзянскае) права. Праваздольнасць. Валоданне i права ўласнасцi. Дагавор. Абавязацельствы. Мена, купля-продаж.

    Шлюбна-сямейнае права. Шлюб у паганскiя часы, шлюб у хрысцiянскiя часы. Асаблiвасцi спадчыннага права.

 

 

Тэма 3. Аб’яднанне  беларускiх  земляў  у  саставе

Вялiкага княства Лiтоўскага

 

Асноўныя канцэпцыi паходжання дзяржаўнасцi Вялiкага княства Лiтоўскага. Унутраныя i знешнiя перадумовы утварэння ВКЛ. Прычыны ўзвышэння Новагародскага княства. Каранацыя Мiндоўга. Асноўныя этапы аб’яднання беларускiх земляў вакол Новагародскага княства. Далучэнне да Вялiкага княства Лiтоўскага шэрагу ўкраiнскiх i рускiх земляў. Асаблiвасцi працэсу фармiравання беларуска-лiтоўскай дзяржавы. Гiстарычнае значэнне ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага i яго роля ў фармiраваннi беларускага этнасу.

     

Тэма 4. Грамадска – палiтычны лад Вялiкага

княства Лiтоўскага (ХIV - XVI ст. ст. )

 

Тэрыторыя Вялiкага княства Лiтоўскага, яго адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел у другой палове XIII-XV ст. ст. Землi цэнтральныя i “прыслухоўваючыя”.

Грамадскi лад. Клас феадалаў i шляхетскi стан (саслоўе). Прававое становiшча шляхты. Князi, паны-радныя, паны-харугоўныя, зямяне-шляхта. Прававое становiшча духавенства.

Сацыяльнае i прававое становiшча розных груп сялян: гаспадарскiх, панскiх, царкоўных. Сяляне “пахожыя” i “непахожыя”. Сяляне-даннiкi, сяляне цяглыя, сяляне асадныя. Агароднiкi, халупнiкi, кутнiкi. Чэлядзь нявольная (дворная). Панцырныя i путныя баяры, iх прававое становiшча.

Мяшчанства. Сацыяльныя групы i iх прававое становiшча. Юрыдыкi ў гарадах.

Дзяржаўны лад ВКЛ. Вялiкi князь, яго прававое становiшча.

Рада ВКЛ (паны-рада), яе склад i кампетэнцыя. Пашырэнне яе паўнамоцтваў.

Вальны сойм: яго паходжанне, састаў, кампетэнцыя. Парадак склiкання соймаў.

Вышэйшыя службовыя асобы: земскiя (маршалак земскi, гетман найвышэйшы, канцлер, падканцлер, падскарбi земскi) i дворныя (маршалак дворны, падскарбi дворны, гетман дворны). Iншыя земскiя i дворныя саноўнiкi i ураднiкi. Дзяржаўная канцылярыя (пiсары ВКЛ, сакратары, дзякi, талмачы). Лiтоўская Метрыка.

Мясцовыя органы дзяржаўнай улады. Удзельныя князi, iх васальная залежнасць ад вялiкага князя. Паступовая замена ўдзельных князёў намеснiкамi вялiкага князя, ваяводамi, старостамi. Ваявода, кашталян, староста (стараста), дзяржаўцы, войты, цiвуны, старцы. Гараднiчы, канюшы, ключнiк, скарбнiк, харужы, лоўчы, сакольнiчы, ляснiчы.

Змены ў дзяржаўным i тэрытарыяльна-адмiнiстрацыйным уладкаваннi ў сярэдзiне XVI ст. Стварэнне новых ваяводстваў i паветаў. Ваяводскiя i павятовыя соймiкi.

Органы ўлады i кiравання ў гарадах з магдэбургскiм правам на тэрыторыi Беларусi (рада, магiстрат, войт, лентвойт, бурмiстры, радцы, лаўнiкi).

Судовая сiстэма ВКЛ: агульная характарыстыка. Вышэйшыя судовыя органы дзяржавы. Гаспадарскi суд, яго склад (вiды), парадак дзейнасцi, падсуднасць. Суд паноў-рады. Соймавы суд. Маршалкоўскi суд. Камiсарскi cуд. Галоўны Лiтоўскi трыбунал: парадак яго фармiравання, дзейнасць, кампетэнцыя. Духоўны трыбунал.

Мясцовыя судовыя органы i iх кампетэнцыя. Суд гродскi (замкавы). Земскi павятовы суд. Падкаморскi суд. Каптуровы суд. Судовыя ўраднiкi (земскi суддзя, падсудак, земскi пiсар; стараста, падстараста, гродскi суддзя; возны). Войтаўска-лаўнiчы i бурмiсцерска-радзецкi суд у гарадах з магдэбургскiм правам. Копны суд. Вотчынны суд феадалаў над залежнымi ад iх людзьмi.

Прававыя аспекты знешняй палiтыкi Вялiкага княства Лiтоўскага. Дагаворы памiж ВКЛ i Вялiкiм княствам Маскоўскiм, Крымскiм ханствам, Тэўтонскiм ордэнам, Каронай Польскай. Далучэнне да ВКЛ Iнфлянтаў. Крэўская унiя. Востраўскае пагадненне. Вiленска-Радамская i Гарадзельская унii. Гiсторыка-прававая характарыстыка унiяў з Польшчай.

Прычыны заключэння, умовы i наступствы Люблiнскай унii.

 

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...