Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Тэма 5. Крынiцы i асноўныя рысы права




Тэма 5. Крынiцы i асноўныя рысы права

 феадальнай Беларусi ў XIV-XVI стст.

 

Крынiцы права, агульная характарыстыка. Роля звычаёвага права i закону ў прававой сiстэме ВКЛ. Прывiлейны i статутовы перыяды ў развiццi заканадаўства ВКЛ. Паняцце i класiфiкацыя прывiлеяў.

Першыя агульназемскiя законы - прывiлеi 1387, 1413, 1434, 1447, 1492, 1506 гг. Аналiз зместу, роля ў развiццi прававой сiстэмы. Судзебнiк Казiмiра 1468 г.

Абласныя i валасныя прывiлеi: змест, значэнне ў прававой сiстэме ВКЛ.

Прывiлеi гарадам на магдэбургскае права (прывiлеi Вiльне 1387г., Берасцю 1390г., Гародне 1391г., Полацку 1498г., Менску 1499г., Навагародку 1511г. ). Крынiцы магдэбургскага права ў ВКЛ.

Прывiлеi асобным этнiчна-рэлiгiйным групам насельнiцтва.

Кадыфiкацыя права ВКЛ i яе дзяржаўна-палiтычнае значэнне. Уплыў iдэалогii Рэнесансу i прававых поглядаў М. Гусоўскага, Ф. Скарыны, А. Гаштаута, А. Ратундуса, П. Раiзiя, А. Волана, М. Лiтвiна, М. Радзiвiла, А. Валовiча, С. Буднага, Л. Сапегi.

Статуты (“Права писаные”) - асноўная крынiца права ВКЛ. Статуты як звод законаў дзяржавы. Крынiцы статутовага права ВКЛ.

Статут ВКЛ 1529 г.: распрацоўка i прыняцце, сiстэма, прынцыпы, змест. Замацаванне асноў грамадскага i дзяржаўнага ладу i прывiлеяў пануючага класа.

Прычыны прыняцця i распрацоўка другога Статута. Правядзенне аграрнай, судовай i адмiнiстрацыйнай рэформаў. “Устава на валокi” 1557 г. Бельскi прывiлей 1564 г. Статут ВКЛ 1566 г.: гiсторыка-прававая характарыстыка.

Распрацоўка i абставiны прыняцця трэцяга Статута. Агульная характарыстыка Статута ВКЛ 1588 г. Зацвержданне суверэнiтэту ВКЛ новым зборам законаў.

Дзяржаўнае (канстытуцыйнае) права па Статуту ВКЛ 1588 г. Адзiнства i вяршэнства права. Абмежаванне ўлады гаспадара i iмкненне да падзелу ўлад. Адлюстраванне рысаў шляхецкай рэспублiкi: роля соймiкаў i соймаў, караля i рады, судовай сiстэмы. Канчатковае запрыгоньванне сялян.

Ваеннае права ВКЛ. Ваенная павiннасць, пагоня.

Крымiнальнае права. Паняцце, прыкметы, склад i класiфiкацыя злачынстваў. Паняцце, мэты i вiды пакаранняў. Фармiраванне iнстытутаў абароны правоў асобы - прэзумпцыя невiнаватасцi, удзел пракуратараў (адвакатау) у працэсе ды iнш.

Прыватнае права. Правадзеяздольнасць асобы ў прыватным праве. Прынцыпы абмежавання правоў. “Чужаземцы” i “загранiчнiкi”.

Рэчавае права. Суб’екты i аб’екты рэчавага права, прававы рэжым нерухомых i рухомых рэчаў. Сервiтуты.

Вiды дагавораў, абавязацельствы. Iскавая даўнiна.

Шлюбна-сямейнае права. Асноўныя ўмовы сапраўднасцi шлюбу. Скасаванне шлюбу. Рэгуляванне сямейных маёмасных адносiнаў.

Апека. Працэдура ўступлення ў апякунства, правы i абавязкi апекуна, адказнасць апекуна; правы падапечных; умовы спынення апекi, маёмасная адказнасць апекуна.   

Спадчыннае права. Асноўныя характарыстыкi пераходу спадчыны па закону i па тэстаменту. Кола асобаў, якiя пазбаўленыя права на перадачу спадчыны i на атрыманне спадчыны.

Асноўныя палажэннi працэсуальнага права. Iскавы характар працэсу. Працэсуальная праваздольнасць. Iнстанцыi. Падсуднасць.

Судаводства. Судовыя рокi. Вiды доказаў. Тэорыя фармальных доказаў. Развiццё новай тэорыi доказаў у XVI ст. Судовыя рашэннi i спосабы iх выканання. Пракуратары (адвакаты). Iх кампетэнцыя i дзейнасць.

 

 

Тэма 6. Грамадска-палiтычны лад i права Беларусi

ў складзе канфедэратыўнай Рэчы Паспалiтай

(XVII-XVIII стст. )

 

Грамадскi лад. Змены ў сацыяльнай структуры насельнiцтва, зараджэнне капiталiстычных адносiн. Заняпад беларускiх гарадоў i вёсак пад час войнаў XVII- пачатку XVIII ст. ст. Магнацкiя мiжусобiцы. Дысiдэнцкае пытанне.

Фармiраванне дзяржаўных iнстытутаў Рэчы Паспалiтай. “Генрыкаўскiя артыкулы”. Абмежаванне ўлады караля. Свабодная элекцыя манарха. Фармiраванне i кампетэнцыя сойму Рэчы Паспалiтай (сенат, пасольская iзба). Соймы канвакацыйныя, элекцыйныя i каранацыйныя. Права лiберум вета.

Дзяржаўна-прававое становiшча Вялiкага княства Лiтоўскага ў складзе Рэчы Паспалiтай. Захаванне суверэнных правоў ВКЛ, тытула вялiкага князя, назвы дзяржавы. Адасобленасць фiнансаў, армii, наяўнасць межаў i мытнi. Пацвярджэнне суверэнiтэту ВКЛ Статутам 1588 г. Вышэйшыя органы ўлады i кiравання ВКЛ. Дзейнасць Генеральнага соймiка ВКЛ у Слонiме, Ваўкавыску. Вiленская канвакацыя. “Лiтоўскiя сесii” на соймах Рэчы Паспалiтай. Павятовыя соймiкi.

Спробы рэфармавання дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалiтай у сярэдзiне XVIII cтагоддзя. Рэформа пасяджэнняў сойма. Слуцкая i Барская канфедэрацыi. Закон аб ураўнаваннi ў правах праваслаўных з католiкамi. Кардынальныя правы.

Першы падзел Рэчы Паспалiтай. Стварэнне Пастаяннай Рады i Адукацыйнай камiсii. Узвышэнне палiтычнай ролi мяшчанства. Кардынальнае рэфармаванне дзяржаўнага ладу Чатырохгадовым соймам. Зацвярджэнне новай формы дзяржавы Канстытуцыяй. Кампетэнцыя асноўных органаў улады i кiравання па Канстытуцыi 1791 г.

Таргавiцкая канфедэрацыя. Чужаземная iнтэрвенцыя. Другi падзел Рэчы Паспалiтай. Гарадзенскi сойм i яго Канстытуцыя. Паўстанне 1794 г. пад кiраўнiцтвам Т. Касцюшкi: прычыны, мэты, лозунг паўстання. Органы рэвалюцыйнай улады ў Лiтве i Беларуci. Праватворчасць паўстанцаў. Паланецкi унiверсал. Трэцi падзел Рэчы Паспалiтай. Iнкарпарацыя беларускiх земляў у склад Расiйскай iмперыi.

Асноўныя прычыны заняпаду Рэчы Паспалiтай. Парушэнне прынцыпаў мiжнароднага права з боку суседнiх дзяржаў.

Крынiцы права ВКЛ у складзе Рэчы Паспалiтай. Прававыя iдэi эпохi Асветнiцтва, асноўныя накiрункi развiцця права.

Статут 1588 г. як дзейны звод законаў. Новыя выданнi Статута ВКЛ. Соймавыя канстытуцыi. Законы аб гарадах 1775, 1776, 1791 гг. Характарыстыка зместу Кардынальных правоў 1791 г., Закона аб соймiках 1791 г., Канстытуцыi Рэчы Паспалiтай 3 мая 1791 г. Валюмiна легум.

 

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...