Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Тэма 9. Савецкая Беларусь у 20-я ГАДЫ.




Тэма 9. Савецкая Беларусь у 20-я ГАДЫ.

Канстытуцыя БССР 1927г.

 

      Агульная характарыстыка перыяда.

Прававыя формы ўзаемаадносiн ССРБ i РСФСР да 1923 г. Саюзны рабоча-сялянскi дагавор памiж РСФСР i Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкай Беларуссю ад 16 студзеня 1921 г. Дэкрэт Прэзiдыума ЦВК БССР ад 24 студзеня 1922 г. “Аб сiле для ССРБ дэкрэтаў i распараджэнняў РСФСР”. Удзел савецкай Беларусi ў стварэннi СССР. Увядзенне ў дзеянне першай саюзнай Канстытуцыi. Падзел паўнамоцтваў Саюза i саюзных рэспублiк.

Вяртанне ў састаў БССР усходнiх раёнаў Беларусi (“Узбуйненнi” БССР 1924 i 1926 гг. ). Рэформа адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення рэспублiкi.

Рашэннi VI Надзвычайнага з’езда Саветаў БССР (1924 г. ). Распрацоўка i прыняцце Канстытуцыi Беларускай ССР 1927 г. Гiсторыка-прававая характарыстыка новай Канстытуцыi. Структура вышэйшых i мясцовых органаў улады i парадак iх фармiравання. Асаблiвасцi выбарчай cicтэмы.

Рэвалюцыйныя трыбуналы i пазасудовыя карныя ўстановы. Народныя суды. Стварэнне Народнага Камiсарыяту юстыцыi. Стварэнне адвакатуры i пракуратуры. Судовая рэформа на аснове Палажэнняў аб судовым ладзе Беларускай ССР 1923 г. i 1925 г.

Змены ў прававым рэгуляваннi грамадскага жыцця. Увядзенне ў дзеянне на тэрыторыi БССР Крымiнальнага i Крымiнальна-працэсуальнага кодэксаў РСФСР (1922 г. ), Грамадзянскага i Грамадзянска-працэсуальнага кодэксаў РСФСР (1923 г. ). Зямельныя кодэксы БССР 1923 i 1925 гг. Лясны кодэкс БССР 1924 г. Кодэкс законаў аб шлюбу, сям’i i апецы 1927 г. Крымiнальны кодэкс БССР 1928 г. Кодэкс законаў аб працы Беларускай ССР.

 

 

Тэма 10. Дзяржава i права БССР у перыяд фарсiраванага будаўнiцтва “сацыялiзмУ”

 (1929 –1941 гг. )

 

Карэнныя палiтычныя i сацыяльна-эканамiчныя змены. Адмiнiстрацыйна-камандныя метады кiравання грамадствам. Падпарадкаванне дзяржаўнага апарата партыйным камiтэтам. Афармленне таталiтарнага палiтычнага рэжыму. Узмацненне цэнтралiсцкага пачатку ў федэратыўных адносiнах.

Прававое афармленне фарсiраванага будаўнiцтва “сацыялiзма”. Пяцiгадовыя планы. Рэарганiзацыя кiравання прамысловасцю. Пачатак калектывiзацыi. Лiквiдацыя прыватнай уласнасцi.

Канстытуцыя СССР 1936 г. i Канстытуцыя БССР 1937 г. Змены ў cicтэме вышэйшых органаў улады i кiравання. Выбарчае права.

Радыкальныя пераўтварэннi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай будовы. Увядзенне абласнога адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу.

Судовая cicтэма. Закон аб судаўладкаваннi CCCР, саюзных i аутаномных рэспублiк ад 16 жнiўня 1938 г. Цэнтралiзацыя органаў пракуратуры. Пазасудовыя рэпрэсiўныя ўстановы.

Змены ў працоўным, цывiльным, сямейным, крымiнальным праве.

Палiтычныя рэпрэсii ў Беларусi. Асноўныя хвалi рэпрэсiй. Iх сучасная прававая ацэнка.

Пакт Рыбентропа-Молатава 23 жнiўня 1939 г. Гiтлераўская агрэсiя супраць Польшчы i ўваходжанне Чырвонай Армii на тэрыторыю Заходняй Беларусi. Перадача Вiленскага краю Лiтоўскай Рэспублiцы. Стварэнне часовых органаў улады ў Заходняй Беларусi, iх структура i дзейнасць. Народны (Нацыянальны) Сход Заходняй Беларусi i яго заканадаўчыя акты. Прыняцце Заходняй Беларусi ў склад СССР i БССР. Стварэнне вобласцей, раёнаў, сельсаветаў.

 

 

Тэма 11. Дзяржава i права Беларусi ў гады

Вялiкай Айчыннай вайны

Нямецка-фашысцкая акупацыя Беларусi. Акупацыйны рэжым. Адмiнiстрацыйнае разарванне тэрыторыi Беларусi. Зямельная рэформа. Палiтыка генацыду. Органы беларускай калабарацыi.

Абвяшчэнне ваеннага становiшча. Органы дзяржаўнай улады БССР. Аднаўленне органаў дзяржаўнай улады ў вызваленых раёнах. Шостая i сёмая сеcii Вярхоўнага Савета БССР. Дапаўненнi ў Канстытуцыю.

Мiжнародная дзейнасць БССР.     Тэрытарыяльныя страты рэспублiкi. Утварэнне ААН.

Змены ў цывiльным, працоўным, калгасным, шлюбна-сямейным, крымiнальным праве. Змены ў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным уладкаваннi.

 

 

Тэма 12. Грамадска - палiтычнае развiццё i права Беларускай ССР у пасляваенны перыяд

    (другая палова 40-х - 80-я гг. )

 

Органы дзяржаўнай улады. Пераўтварэнне Савета Народных Камiсараў у Савет Мiнiстраў рэспублiкi. Мясцовыя органы ўлады. Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусi ў пасляваенны перыяд.

Спробы дэмакратызацыi i ўмацавання законнасцi ў 50-я гады. Пашырэнне праў саюзных рэспублiк. Органы суда i пракуратуры.

Актывiзацыя праватворчай дзейнасцi ў рэспублiцы. Крымiнальны i крымiнальна-працэсуальны кодэксы БССР 1961 г. Цывiльны i цывiльна-працэсуальны кодэксы 1964 г. Шлюбна-сямейны кодэкс 1969 г. Зямельны кодэкс 1970 г. Кодэкс законаў аб працы 1972 г. Водны кодэкс 1972 г. Лясны кодэкс 1979 г. Жыллёвы кодэкс 1983 г. Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях 1984 г. Звод законаў Беларускай ССР.

Канстытуцыя СССР 1977 г. Абмеркаванне i прыняцце Канстытуцыi БССР 1978 г. Канстытуцыйнае замацававнне кiруючай ролi Камунiстычнай партыi. Прававы статус грамадзян. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады i кiравання. Вярхоўны Савет i яго Прэзiдыум. Савет Мiнiстраў. Мiнiстэрствы i камiтэты Савета Мiнiстраў. Гiсторыка-прававая ацэнка Канстытуцыi БССР 1978 г.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...