Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

43. Деятельность белорусских организаций в Молдове.




43. Деятельность белорусских организаций в Молдове.

Беларусь і Малдова мелі даволі цесныя дачыненні яшчэ пад час Вялікага Княства Літоўскага, калі літоўскя князі збройным чынам дапамагалі малдаўскім гаспадарам змагацца з туркамі-асманамі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Малдове склалася невялікая, але ўплывовая беларуская дыяспара. Беларусы аказалі значны ўплыў на развіццё культуры і навукі Малдовы. У пасляваенны час колькасць беларусаў у рэспубліцы істотна павялічылася. У 1959 г. перапіс зафіксаваў у Малдове 9 тыс. беларусаў, у 1979 г. — 14 тыс., а ў 1989 г. — ужо 19, 8 тыс. Згодна з сацыялагічнымі даследаваннямі, зараз у Рэспубліцы Малдова пражывае каля 20 тыс. этнічных беларусаў, што складае 0, 5 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Яны аб'ядналіся ў сем рэгіянальных абшчын, у іх склад увайшлі 2300 чалавек, прыкладна кожны шосты дарослы беларус. Гэта Беларуская абшчына ў Рэспубліцы Малдова (Кішынёў), Бельцкая беларуская абшчына, Таварыства беларускай культуры (Ціраспаль), Таварыства беларускай культуры (Бендэры), Грыгарыёпальскае таварыства беларускай культуры, Рыбніцкае таварыства беларускай культуры і Беларуская абшчына Гагаузіі).

Вышэйшай кіруючай і каардынуючай установай беларускіх абшчын з'яўляецца заснаваная ў 2000 г. Каардынацыйная нацыянальная рада кіраўнікоў беларускіх абшчын Малдовы, якая на сваіх паседжаннях з удзелам прадстаўнікоў пасольства зацвярджае план мерапрыемстваў і арганізуе працу грамадскіх таварыстваў. Каардынацыйная рада кіраўнікоў абшчын у маі 2004 г. правяла першы Кангрэс беларусаў Малдовы. У Кангрэсе ўдзельнічалі прадстаўнікі ўсіх сямі малдаўскіх абшчын, а таксама вядомыя ў Малдове беларусы. Дзейнасць дыяспары ў асноўным скіравана на арганізацыю культурна-асветніцкіх і адукацыйных мерапрыемстваў, зноў жа пры дапамозе пасольства. Пры кожнай суполцы створаны бібліятэчкі беларускай кнігі. Нашы суайчыннікі бяруць пэўны ўдзел і ў наладжванні гандлёва-эканамічных сувязяў паміж Малдовай і Беларуссю, створана сумеснае прадпрыемства «Белая вежа». Удзельнікі Першага кангрэса беларусаў Малдовы палічылі неабходным прыняць Закон Рэспублікі Беларусь «Аб суайчынніках, пражываючых за мяжой», які афіцыйна пацвердзіў бы статус беларусаў замежжа, а таксама аднавіць Дзяржаўную праграму Рэспублікі Беларусь «Беларусы ў свеце», стварыць пастаянна дзеючую Раду суайчыннікаў, пражываючых за мяжой, якая магла б выконваць функцыі экспертна-кансультацыйнай установы. На іх думку, трэба таксама распрацаваць сістэму па развіцці эканамічнага супрацоўніцтва з беларускімі дыяспарамі, якая дазволіла б не толькі забяспечыць удзел дыяспар у тавараабменных аперацыях паміж краінамі, але служыць цэнтрам матэрыяльнай падтрымкі беларускіх этнакультурных аб'яднанняў, садзейнічаць у арганізацыі ўдзелу калектываў мастацкай самадзейнасці беларускіх абшчын Малдовы ў культурных мерапрыемствах, што праводзяцца ў Беларусі, атрыманню мастацкай і гістарычнай літаратуры, газет і часопісаў, аудыё- і відэаматэрыялаў аб Рэспубліцы Беларусь, практыку правядзення Дзён беларускага тэлебачання і Дзён беларускага кіно ў Малдове, працягваць практыку бясплатнага навучэння дзяцей этнічных беларусаў у Рэспубліцы Беларусь.

 

 

44 Деятельность белорусских организаций в Казахстане.

У Казахстане пражывае больш за 100 тысяч этнічных беларусаў. Цяпер на змену першацаліннікам прыходзяць прадстаўнікі другога і трэцяга пакаленняў беларускіх мігрантаў. Стымулам для арганізацыйнага станаўлення асяродкаў беларускай дыяспары ў Казахстане з'явілася рашэнне, прынятае на пасяджэнні Савета Асамблеі народаў Казахстана ў снежні 2000 г., аб стварэнні Беларускай рэспубліканскай асацыяцыі. Иснуе грамадскае аб'яднанне «Культурны цэнтр «Беларусь» у г. Астане. Але за гэты кароткі час аб'яднанне ўнесла значны ўклад у справу зберажэння каштоўнасцей і спадчыны беларускага народа ў Казахстане. Пры цэнтры дзейнічае нядзельная школа, у якой беларускую мову, народныя традыцыі і звычаі вывучаюць і сталыя людзі і дзеці. Разнастайна будуе сваю работу беларускі нацыянальна-культурны цэнтр у г. Паўладары, якім кіруе М. Прыгодзіч. Этнічныя беларусы Паўладара маюць магчымасць вывучаць беларускую мову, народныя беларускія рамёствы і іншае. Больш за 11 тыс. беларусаў жыве ў Паўночна-Казахстанскай вобласці. У абласным цэнтры Петрапаўлаўску створаны Беларускі культуры цэнтр «Радзіма». Кустанайскі нацыянальна-культурны цэнтр «Беларусь» выдае нават сваю газету пад назвай «Зубр». У культурным цэнтры праводзяцця сустрэчы з першацаліннікамі, франтавікамі, беларускімі паэтамі і кампазітарамі, што пражываюць у Кустанайскай вобласці. Вялікую ўвагу наладжванню работы беларускіх суполак удзяляе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Казахстане. У якасці асноўнай формы дзейнасці пасольства выкарыстоўваюцца выязныя сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. У апошнія гады адбыліся сустрэчы з этнічнымі беларусамі ў Карагандзе, Уральску, Кустанаі, Усць-Каменагорску, Жэзказгане, Нова-Аляксандраўцы, Паўладары. Пасольства праяўляе клопат аб папаўненні цэнтраў беларускай літаратурай, сцэнічнымі касцюмамі, аб арганізацыі паездак дзяцей беларусаў у аздараўленчыя лагеры і навучанні выпускнікоў школ у межах выдзяляемых квот у вышэйшых навучальных установах Беларусі.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...