47. Деятельность белорусских организаций в Литве
47. Деятельность белорусских организаций в Литве Пасля Вялікай Айчыннай вайны колькасць беларусаў у Літве імкліва расла. », таварыствы беларускай культуры, беларускай мовы, беларускай школы, беларускіх мастакоў, беларусаў — былых палітвязняў і ссыльных. У гарадах Шальчынінкай і Вісагінас існуюць беларускія Згодна з Усесаюзным перапісам 1959 г. у Літоўскай ССР пражывала 30 тыс. беларусаў, у 1979 г. — 58 тыс., а ў 1989 г. — 63 тысячы. Згодна з перапісам 2001 г. у Літве пражывае прыкладна 42, 9 тыс. беларусаў (гэта каля 1, 2 працэнта ад усяго насельніцтва краіны). У Вільні дзейнічае клуб «Сябрынакультурныя цэнтры. Зямляцкія абшчыны беларусаў створаны ва ўсіх гарадах Літвы, насельніцтва якіх больш за 100 тыс. — Вільні, Каўнасе, Клайпедзе, Шаўляі, Панявежысе, а таксама ў гарадах Паўднёвай і Усходняй Літвы — Швянчонісе, Пабрадзе, Тракаі. Са снежня 2004 г. працуе таварства «Надзея», якое аб'ядноўвае беларусаў Варэнскага раёна. Апошнім часам амаль ва ўсіх рэгіёнах Літвы дзейнічаюць каля 20 беларускіх суполак, якія згуртаваліся ў Аб'яднанне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы. Аб'яднанне ўзначальвае Лявон Мурашка. Аб'яднанне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы дзейнічае даволі актыўна, ужо адбыліся два з'езды. Пад патранатам дыяспары ў Літве працуюць Беларускі літаратурна-мастацкі музей. На Нацыянальным тэлебачанні Літвы штодзённа выходзіць 15-хвілінная беларускамоўная перадача «Віленскі сшытак». Літоўскае радыё ў дадатак трансліруе паўгадзінную перадачу «Для вас, суайчыннікі». У Вільні ўжо другое дзесяцігоддзе існуе адзіная ў замежжы сярэдняя беларуская школа імя Ф. Скарыны, дырэктарам якой з'яўляецца Галіна Сівалава. Дзейнічае кафедра беларусістыкі Віленскага педагагічнага універсітэта. Пры дапамозе пасольства і іншых дзяржаўных устаноў Рэспублікі Беларусь штогод больш дзесяці прадстаўнікоў беларускай моладзі з Літвы паступае вучыцца на бюджэтнай аснове ў ВНУ Беларусі. Актыўна працуе і беларускі культурны цэнтр «Крок» пад кіраўніцтвам Алега Давідзюка ў горадзе Вісагінас, у якім пражывае 2, 5 тыс. беларусаў. У Вільні выдаецца газета «Рунь». Галоўнай праблемай, якую называюць кіраўнікі і актывісты беларускай грамады ў згаданых краінах, з'яўляецца недахоп фінансавых сродкаў для плённай працы. Беларусаў Літвы цікавіць не толькі ўласная культурная спадчына, але і эканоміка. Шэраг фірм-дылераў паспяхова супрацоўнічаюць з Беларуссю, нядаўна заснавана нават Літоўска-беларуская асацыяцыя прадпрымальнікаў.
48 Деятельность белорусских организаций в Латвии. 25 сакавіка 1921 г. у Дзвінску было створана культурна-асветніцкае таварыства «Бацькаўшчына». Нялёгка таварыству было пацвердзіць сваё права на існаванне. Дзвінск, у якім на той час налічвалася больш за 100 тыс. жыхароў, па нацыянальнаму складу насельніцтва быў даволі неаднародным. Але, нягледзячы на цяжкасці, летам 1921 г. аддзелы таварыства пачалі дзейнасць у многіх месцах (Люцыне, Краславе, Старой Слабадзе). Быў наладжаны кантакт з урадам Латвіі, якому перадалі інфармацыю аб беларускай меншасці, яе патрэбах у галіне адукацыі, рэлігіі, гаспадарчым жыцці. Мясцовай адміністрацыі былі накіраваны прашэнні аб адкрыцці беларускіх школ. Для вырашэння праблемы забеспячэння нацыянальных школ педагагічнымі кадрамі летам 1921 г. у Дзвінску былі арганізаваны 6-тыднёвыя настаўніцкія курсы. Паспяхова скончылі курсы 20 чалавек. Менавіта яны і сталі настаўнікамі першых 16 беларускіх пачатковых класаў. Паступова наспела неабходнасць стварэння пры Міністэрстве асветы Латвіі асобнага аддзела, які ажыццяўляў бы кіраўніцтва беларускімі школамі. Зрабіць гэта было не так лёгка, бо не мелася беларускіх прадстаўнікоў у дзяржаўным апараце. Паводле канстытуцыйнага права Латвіі кожная нацыянальная меншасць магла мець сваіх дэпутатаў у Сейме. Тэарэтычна такое права мелі і беларусы, якіх, паводле афіцыйных звестак 1921 г., у краіне налічвалася звыш 70 тысяч. Першым з латышскіх дзеячаў на просьбу беларускай інтэлігенцыі адгукнуўся вядомы паэт, драматург, лідэр сацыял-дэмакратычнай партыі Латвіі Яніс Райніс. Вынікам работы таварыства «Бацькаўшчына» і Беларускага аддзела стала стварэнне сеткі пачатковых школ (каля 60), заснаванне Люцынскай і Дзвінскай гімназій, сельскагаспадарчых школ. 1 снежня 1921 г. адчыніліся (спачатку як аднагадовыя) Беларускія дзяржаўныя настаўніцкія курсы. З 1923 г. працавала Першая беларуская пачатковая школа ў Рызе. Менавіта «Бацькаўшчына» заклала падмурак дзейнасці беларускіх адраджэнцаў у Латвіі і адыграла найвялікшую ролю ў абуджэнні самасвядомасці мясцовых беларусаў. Да 1934 г. «Бацькаўшчына» адчыніла па ўсёй Латвіі больша за 50 беларускіх школ. Былі заснаваны таксама беларускі тэатр і выдавецтва. Пасля далучэння Латвіі да СССР колькасць беларусаў у ёй павялічылася за кошт маладых спецыялістаў, працоўных і вайскоўцаў, але ж нацыянальна-асветніцкая дзейнасць сярод іх амаль адсутнічала. Пад канец існавання СССР у Латвіі жыло амаль 120 тыс. беларусаў. Па стану на 2004 г. — толькі 88 998 чалавек, што складае 3, 9 працэнта ад агульнага насельніцтва краіны. Большая частка — гэта перасяленцы савецкага перыяду. У сакавіку 2005 г. у Рызе адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Нацыянальныя меншасці Латвіі: праблемы і перспектывы іх вырашэння». У ёй прынялі ўдзел вучоныя і заканадаўцы з усіх краін Балтыі, Беларусі і Украіны. працуюць пяць культурных таварыстваў са сваім актывам: «Світанак» і «Прамень» у Рызе, «Уздым» у Даўгаўпілсе, «Мара» у Ліепаі і «Спадчына» ў Венстпілсе. На шляху станаўлення таварыствы ў Прэйлі, Індры, Краславе. Існуюць пяць ансамбляў беларускай песні — «Світанак», «Надзея», «Купалінка», «Журавінка», «Рабіначка». Канферэнцыі таварыстваў, творчыя вечары і канцэрты збіраюць поўныя залы, і ў гэтым асяроддзі адраджаецца ўжыванне роднай мовы. У чэрвені 2005 г. у Даўгаўпілсе пачаў працаваць Этнічны цэнтр, які аб'яднаў 12 культурна-асветніцкіх суполак. Беларусаў у гэтым цэнтры прадстаўляюць культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» і Цэнтр беларускай культуры. Старэйшая з дзеючых арганізацый беларусаў Латвіі — таварыства беларускай культуры «Світанак» заснавана 27 лістапада 1988 г. у Рызе. Пры ім з 1989 г. існуе беларуская мастацкая школа «Вясёлка». З 1991 г. ў Латвіі аднавілася навучанне на беларускай мове. Спачатку была заснавана Рыжская беларуская нядзельная школа, затым, у 1994 г., на яе базе была адчынена дзяржаўная Рыжская асноўная беларуская школа.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|