Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

56. Деятельность белорусских организаций в Канаде.




56. Деятельность белорусских организаций в Канаде.

 

Аналагічным чынам ажыццяўляецца грамадска-палітычнае жыццё беларусаў у Канадзе. Тут пражывае каля 10 тыс. нашых суайчыннікаў, аб'яднаных у Згуртаванне беларусаў Канады, Беларускі саюз, Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады (ККБК), які быў заснаваны ў 1966 годзе і іншыя грамадскія і рэлігійныя арганізацыі.

Цэнтрам беларускага жыцця ў Канадзе з'яўляецца горад Таронта, дзе месціцца галоўны штаб Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК), які ў сучасны момант узначальвае доктар Валянціна Шаўчэнка. Раней нацыянальнае беларускае жыццё віравала ў горадзе Атава, калі аддзел ЗБК узначальваў эканаміст, выпускнік Мадрыдскага універсітэта Янка Сурвіла. Беларускую справу дастойна прадаўжаюць жонка нябожчыка Івонка, дзве іх дачкі. Прынамсі, 30 жніўня 1997 г. Івонка Сурвіла была абрана старшынёй Рады БНР(заснавана ў 1918 годзе). Яе дочкі Паўліна і Ганна таксама актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім і культурным жыцці дыяспары.

Жыццё канадскіх беларусаў вельмі цесна звязана з эмігранцкім асяроддзем Злучаных Штатаў Амерыкі. Пагадова то ў адной, то ў другой краіне абмяркоўваюцца набалелыя праблемы беларускага руху ў Амерыцы. Прытым, усе мерапрыемства беларусаў Паўночнай Амерыкі праводзяцца за лік асабістых складак удзельнікаў.

Як і ў ЗША, у Канадзе дзейнічае Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНіМ). Ён пачаў сваю дзейнасць як незалежная навуковая арганізацыя 17 верасня 1967 г. Ініцыятарам стварэння БІНіМ выступіў вядомы вучоны і журналіст доктар Вінцук Жук-Грышкевіч. Зараз старшынёй БІНіМ з'яўляецца доктар Зінаіда Гімпелевіч, прафесар універсітэта Ватэрлу.

Аб жыцці беларускай дыяспары ў Канадзе інфармуе газета «Беларускі голас» (ад сярэдзіны 2003 г. ).

Беларусы гэтай паўночнай краіны клапоцяцца і аб развіцці мастацкай самадзейнасці. З поспехам выступае на народных святах і падчас сустрэч беларусаў Паўночнай Амерыкі фальклорны гурт «Яваровы людзі», якім кіруе шчыры прыхільнік беларускай народнай творчасці Віялета Кавалёва.

Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, на пачатак ХХІ ст. у Канадзе пражывала каля 10 тыс. беларусаў. Аднак гэтая колькасць падаецца заніжанай, бо яна не ўлічвае нашчадкаў тых беларусаў, якія аднеслі сябе да гэтай этнічнай супольнасці.

 

                                 

57. Деятельность белорусских организаций в странах Латинской Америки.

Беларуская іміграцыя ў Аргенціну як нацыянальная супольнасць складвалася ў выніку трох міграцыйных хваляў: першая — канец ХІХ ст. — 1914 г., другая — 1922–1939 гг., і трэцяя хваля — 1945–1953 гг. На пачатку ХХ ст. у Аргенціне пасялілася амаль 70 тыс. беларусаў, а ўжо ў 30-х гадах іх налічвалася каля 200 тыс. чалавек.

Рускія і асабліва — польскія таварыствы ўсяляк перашкаджалі нацыянальнаму самавызначэнню беларусаў, заахвочваючы ўступаць у свае нацыянальныя асяродкі.

Пры афармленні беларускіх суполак здараліся амаль анекдатычныя выпадкі. У гэтым выпадку беларусы афармлялі свае суполкі як нацыянальную меншасць «blanco-rusa» («белыя рускія») Аргенцінскія ўлады, адносячы іх да белагвардзейцаў, дазвалялі рэгістрацыю. І толькі напрыканцы 1930-х гадоў кіраўніцтва рускай, украінскай і беларускай дыяспар дамаглося ад Буэнас-Айраса адмовіцца ад канфесійнага прынцыпу падзелу імігрантаў.

З самага пачатку беларусы вялі сваю грамадскую працу ў цесным кантакце з украінскімі арганізацыямі, сумесна абаранялі ў Аргенціне свае сацыяльна-эканамічныя і гуманітарныя правы. У 20-я гг. быў нават створаны Аргенцінскі саюз беларускіх і ўкраінскіх работніцкіх арганізацый. На жаль, у канцы 1930-х гадоў ён быў расфарміраваны. Між тым, пагадненне аб узаемадзеянні беларускай і ўкраінскай дыяспар Аргенціны, якое было падпісана ў 1925 г., аказалася бестэрміновым, так як дзейнічае і сёння. Абедзве дыяспары разам дабіваюцца ад аргенцінскіх уладаў сацыяльнай дапамогі, ліквідацыі дыскрымінацыі пры працаўладкаванні, атрыманні вышэйшай адукацыі, прадастаўленні часовага бясплатнага жылля імігрантам, ільгот на плацяжы за выдавецкую, культурна-асветную, гуманітарную дзейнасць. У прыватнасці, Буэнас-Айрас нават пацвердзіў правы беларускіх, украінскіх і расійскіх эмігрантаў старэй за 65 год, маючых статус бежанцаў ці перамешчаных асоб, на некаторыя сацыяльныя льготы, якія часткова распаўсюджваюцца на нашчадкаў такіх грамадзян Аргенціны.

Сярод тых, хто выехаў у Аргенціну ў 1925–1939 гады, было многа грамадаўцаў і сябраў КПЗБ, адданых справе беларускасці. Менавіта таму першае нацыянальнае незалежнае беларускае культурна-асветніцкае таварыства, якое было заснавана ў снежні 1934 г., насіла назву «Беларуская грамада».

 

У 30-я гады засноўваюцца таксама таварыствы «Культура», «Бібліятэка імя І. Луцкевіча», «Белавежа». Гэтыя чатыры таварыствы ў 1939 г. аб'ядналіся ў Федэрацыю беларускіх арганізацый у Аргенціне. У склад Управы федэрацыі ўвайшлі Міхась Мярэчка, Уладзіслаў Гайлевіч, Пятрушак і іншыя.

У беларускіх асяродках кіпела мастацкая аматарская работа. Імігранцкая і аргенцінская публіка ўпершыню ўбачыла спектакль на беларускай мове «Мікітаў лапаць», пачула песні і вершы далёкай Белай Русі, горача апладзіравала яе танцам. Мастацкі гурток культурна-асветніцкага таварыства «Бібліятэка імя І. Луцкевіча», апрача выступленняў у Нацыянальным тэатры Буэнас-Айрэса і правінцыях Аргенціны, выязджаў таксама на гастролі ў суседні Уругвай.

У таварыствах працавалі курсы іспанскай мовы, арыфметыкі, бухгалтэрыі, збіраліся кнігі для грамадскіх бібліятэк. Камісія Федэрацыі па справах культуры наладзіла ў 1939 г. выданне «Белорусскога иллюстрированного календаря» на рускай мове. На жаль, беларуская іміграцыя ў большасці сваёй не спасцігла сваю літаратурную мову.

У гады вайны большасць беларускіх таварыстваў Аргенціны ўлілося ў Славянскі камітэт Аргенціны, які быў створаны ў 1943 г. для аказання гуманітарнай дапамогі Савецкаму Саюзу і славянскаму насельніцтву Еўропы ў краінах, акупаваных нямецкімі вайскамі.

Акрамя гэтага ўзнік Беларускі дэмакратычны камітэт дапамогі Радзіме, які ахопліваў 5 тыс. сяброў і меў 36 падкамітэтаў у розных гарадах Аргенціны, Парагвая, Уругвая і Бразіліі. У гэты час у Аргенціне ўзніклі Беларускае таварыства імя Ф. Скарыны (1941), таварыства імя Я. Купалы, Беларуска-ўкраінскае культурнае таварыства ў г. Касерас (1941). Беларускія арганізацыі вялі актыўны збор ахвяраванняў пацярпелым ад фашысцкай агрэсіі землякам, аказвалі адчувальную палітычную і маральную дапамогу змагарнай Бацькаўшчыне.

Нашы суайчыннікі правялі ў Аргенціне і суседніх з ёй краінах кампаніі па збору дабрачынных ахвяраванняў пад назвамі «За падзенне Берліна! », «За адбудову гарадоў і вёсак Беларусі», «На будаўніцтва шпіталя «Мінск», «На дапамогу сіротам».

З горыччу прыходзіцца канстатаваць, што з цягам часу беларускія арганізацыі пачалі губляць у сваёй дзейнасці нацыянальны змест. Адметную ролю ў гэтым адыграла амбасада СССР у Аргенціне. Усё рабілася для таго, каб падпарадкаваць беларусаў-эмігрантаў так званай інтэрнацыянальнай мэце. Па сутнасці, была рэалізавана ідэя паступовага знішчэння беларускай культуры ў чужым асяроддзі ў імя стварэння адзінай камуністычнай нацыі. Рускі ўплыў на беларускі нацыянальны рух праявіўся яшчэ ў даваенны час. Неўпрыкмет беларускія назвы таварыстваў пачалі выцясняцца расійскімі. Напрыклад, заснаваная ў 1934 г. «Беларуская грамада» ў 1939 г. становіцца проста Беларускім культурна-асветніцкім таварыствам, у 1947 г. — Культурна-асветным цэнтрам імя М. Горкага, які існуе і сёння. У 1945 г. на Кангрэсе беларускіх таварыстваў за нежаданне адмовіцца ад нацыянальна-культурных прынцыпаў жыццядзейнасці на карысць інтэрнацыянальна-палітычных таварыствы «Культура» і «Бібліятэка імя І. Луцкевіча» выключаюцца з Федэрацыі.

Пасля вайны на месцы ранейшых таварыстваў з беларускімі назвамі дзейнічаюць клубы: імя М. Горкага (налічвае 5 тыс. сяброў), імя М. Астроўскага (2 тыс. ), імя А. Пушкіна (1 тыс. ), імя В. Бялінскага (2 тыс. ), імя У. Маякоўскага (800), імя А. Талстога (500).

І ўсё ж шчырыя і самаадданыя беларусы збераглі родныя назвы. Сярод 12 беларускіх і беларуска-ўкраінскіх клубаў-асацыяцый прысутнічаюць назвы, якія нагадваюць гісторыю, краявіды і славутыя імёны Бацькаўшчыны: «Нёман», «Белавежа», «Свіслач», імя Янкі Купалы.

Пры ўсёй складанасці ўнутранага стану (у пераважнай большасці — няведанне роднай мовы, падатлівасць да асіміляцыі і г. д. ) беларускія суполкі — дзейсныя асяродкі, дзе ідзе сапраўднае грамадска-культурнае жыццё, дзе дыяспара, бадай што самая шматлікая сярод усіх беларускіх арганізацый свету, але якой патрэбна дапамога нацыянальнага зместу. Важна тое, што там ёсць пераемнасць пакаленняў. Удзел моладзі гарантуе клубам будучыню.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...