Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Вышэйшая ступень параўнання прыслоўяў




Прыслоўе

Вышэйшая ступень параўнання прыслоўяў

Простая форма Складаная форма
зручна – зручней хутка – хутчэй блізка – бліжэй Але: мала – менш (меней), многа – больш (болей), добра – лепш (лепей), дрэнна – горш (горай) выразна – больш выразна эфектыўна – менш эфектыўна

 

Найвышэйшая ступень параўнання

Простая форма Складаная форма
прыкметней – найпрыкметней даражэй – найдаражэй больш - найбольш дакладна – найбольшдакладна удала – найбольш удала лепш – лепш за ўсё мацней – мацней за ўсё

 

Да формаў вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыслоўяў могуць далучацца часціцы яшчэ, усё, куды, як, чым, сама і інш., якія ўзмацняюць значэнне ступеней: яшчэ выразней, усё горш, куды цяжэй, як найхутчэй, чым найкарацей, сама лепш.

Заданні

1. Спішыце сказы, падкрэсліце прыслоўі і пастаўце да іх пытанні. Зрабіце марфемны разбор прыслоўяў.

1. Каб лепей забяспечыць мозг кіслародам, практыкуйце глыбокае дыханне. 2. У апошні час усё больш магутным фактарам глебаўтварэння робіцца вытворчая дзейнасць чалавека – унясенне ўгнаенняў, меліярацыя і г. д. 3. Пад верхнім цёмным слоем глеба больш светлая, таму што ў ёй менш перагною. 4. Яшчэ ніжэй залягае горная парода. 5. Лепш за іншыя раствараюцца ў вадзе азотныя і калійныя ўгнаенні. 6. Фосфарныя ўгнаенні раствараюцца горш, таму іх уносяць у глебу восенню разам з гноем. 7. Даўней павышаны крывяны ціск сустракаўся толькі ў старых людзей, але цяпер ён ўсё часцей бывае і ў маладых, нават у дзяцей. 8. Пастаўце перад сабой задачу класці як мага меней солі ў ежу. Ешце менш салёнасцяў і венджаных прадуктаў. 9. У курцоў часцей сустравкаецца рак капшука (мачавога пузыра), ротавай поласці, вуснаў, языка, гартані і стрававода. 10. У дзяцей, чые бацькі кураць дома, рэспіраторныя захворванні адзначаюцца ўдвая часцей, чым у тых, чые бацькі не кураць.

2. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс прыслоўяў.

1. Натрый – гэта мінерал і (жыццёва) неабходнае пажыўнае рэчыва. 2. Кожны чалавек павінен ведаць дзве рэчы: (па) першае, залішняя соль толькі шкодзіць нашаму арганізму і (па) другое, шмат хто з нас спажывае солі занадта многа. 3. У людзей, чый рацыён харчавання ўключае (не) шмат натрыю, павышаны крывяны ціск сустракаецца рэдка. 4. У лік асноўных пажыўных рэчываў уваходзяць вітаміны, мінералы, амінакіслоты, пэўныя тлустыя кіслоты, а так (сама) калорыі, крыніцамі якіх з'яляюцца бялкі, вугляроды і тлушчы. 5. Ж. Дорст пісаў: «У чалавека даволі дастаткова аб’ектыўных прычын, каб імкнуцца захаваць дзікую прыроду. Але (ў) рэшце рэшт прыроду можа выратаваць толькі любоў». 6. Палёты (да) зорак маглі б стаць крыніцай вечнай маладосці, (па) колькі (пры) дасягненні караблём скорасці святла час практычна спыняецца. 7. Укараненне патрэбных генаў у клеткі раслін, жывёл і чалавека дазволіць паступова пазбавіцца ад шмат якіх спадчынных хвароб чалавека, прымусіць клеткі сінтэзаваць неабходныя лякарствы і (біялагічна) актыўныя злучэнні, а (за) тым – не (пасрэдна) бялкі і незаменныя амінакіслоты, што выкарыстоўваюцца ў ежу. 8. Пры стварэнні эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвін (не)аднаразова звяртаўся да вынікаў селекцыйнай практыкі. 9. Жывыя арганізмы (на) дзіва прыстасаваны да ўмоў навакольнага асяроддзя. 10. (На) працягу многіх мільёнаў гадоў на планеце назапашваліся рэшткі калісьці жывых арганізмаў.

3. Перакладзіце на беларускую мову.

Излагать бессистемно, писать безошибочно, бродить бесцельно, идти вперед бесстрашно, служить беззаветно Отечеству, уверенно приближаться к цели, ответственно отнестись к заданию, работать серьезно, увлеченно, вдохновенно.

Где-то внизу стучат, смотреть куда-то вдаль, где-нибудь остановишься, когда-то слышал, куда-либо спрятать, когда-то предлагали, как-нибудь зайду, когда-нибудь расскажу, куда-то завалилось.

 

 4. Утварыце ўсе магчыя формы ступеней параўнання ад наступных прыслоўяў.

Мякка, светла, павольна, цяжка, дрэнна, мала, густа, цёпла, глыбока, тана, высока, далёка, моцна, дакладна, ярка.

6. СІНТАКСІС

Каардынацыя дзейніка і выказніка

Пры дзейніку, які выражаны колькасна-іменным спалучэннем, выказнік можа ўжывацца як адзіночным, так і ў множным ліку.

У адзіночным ліку выказнік ужываецца:

· калі дзейнікам з’яўляюцца назвы неадушаўлёных прадметаў: Мноства шматгадовых раслін на працягу года значна змяняюць свой знешні выгляд.

· калі ў склад дзейніка разам з назоўнікам выступаюць словы большасць або меншасць: Большасць студэнтаў справілася з заданеннем.

· калі ў склад дзейніка ўваходзяць назоўнікі са значэннем пэўнай колькасці (дзясятак, сотня, пара, двойка) або няпэўнай колькасці (безліч, маса, процьма): Маса раслін, здольная ўтвараць прыдаткавыя пупышкі на каранях, размнажаецца каранёвымі чаранкамі.

· калі колькасна-іменнае спалучэнне абазначае адрэзак часу: Мінула некалькі гадоў пасля адкрыцця новай электрычнай станцыі.

· калі ў склад дзейніка ўваходзяць зборныя лічэбнікі, а такмама словы тысяча, мільён, мільярд: У біясферы існуе каля 5 мільёнаў розных відаў жывых арганізмаў.

Выказнік мае форму множнага ліку:

· калі дзейнік называе асоб: Пятнаццаць чалавек прыбылі на канферэнцыю.

· калі падкрэсліваецца актыўнасць дзеяння: Некалькі дзён радавалі людзей цеплынёй і сонцам.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...