Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Літарна-гукавое (фанемаграфічнае) пісьмо




Літарна-гукавым прынята называць такое пісьмо, у якім кожны графічны знак (літара) абазначае не цэлае слова, як у ідэаграфіі, і не склад, як у складовым пісьме, а асобны тыповы гук – фанему. Таму яго часам называюць фанемаграфічным ці нават фанематычным.

 

Праверце сябе.

Сума, метал, акрэдытыў, прагрэс, камісія, дысацыяцыя, дыфузія, эфектыўны, прэсава нн е, анатацыя, асіметрыя, працэс, грам, біямаса, тона, узвы шш а, ста лл ю, пя цц ю, расада, узбярэ жж а, карозія, калона, вільга цц ю, назіра нн е, даследава нн е, апарат, паляпшэ нн е, павышэ нн е, параўна нн е, крышталь, пакры цц ё, паніжэ нн е, асяро ддз е.

У агульнай гісторыі развіцця пісьменства літарна-гукавое пісьмо сфарміравалася значна пазней за складовае. Гэта тлумачыцца тым, што літарна-гукавыя сістэмы прадугледжваюць ужо больш развітую здольнасць да раскладання маўлення на самыя простыя яго элементы – гукі (фанемы), чым гэта назіралася ў перыяд фарміравання папярэдніх сістэм.

Узнікненне літарна-гукавога пісьма ў чыстым яго выглядзе было для многіх народаў свету несумненным крокам наперад, бо значна палягчала перадачу мовы на вялікія адлегласці пры дапамозе мінімальнага набору пісьмовых знакаў, садзейнічала распаўсюджанню пісьменнасці і тым самым аб’ектыўна спрыяла руху наперад грамадства.

Літарна-гукавое пісьмо выступае ў двух відах: кансанантна-гукавым і вакалізована-гукавым.

Кансанантна-гукавое пісьмо (называецца так, бо яго знакамі абазначаліся толькі зычныя гукі – кансананты) з’яўляецца больш старажытным відам літарна-гукавога пісьма. З’яўленне яго ў чыстым выглядзе адносіцца да другой паловы ІІ тысячагоддзя да н.э.

Кансанантна-гукавыя сістэмы пісьма (пратасінайская, угарыцкая, інікійская, старажытна-яўрэйская, арамейская, арабская і інш.) узніклі і замацаваліся пераважна ў тых мовах, дзе значэнне, заключанае ў корані, звязана з зычнымі гукамі, якія і абазначаліся на пісьме пэўнымі літарамі. Галосныя гукі, праслойваючыся паміж зычнымі, служылі для ўтварэння граматычных форм і вытворных слоў. Галосныя не мелі асобных літар для свайго абазначэння і дадумваліся пры чытанні. Гэта стварала, з аднаго боку, досыць эканомнае пісьмо, якое дазваляла абыходзіцца невялікай колькасцю розных графічных знакаў (ад 20 да 30), а з другога боку, рабіла такое пісьмо менш дакладным, чым, напрыклад, вакалізована-гукавое, у перадачы маўлення і часта рабіла цяжкім разуменне напісанага.

 

*Пад фанемамі ў дадзеным выпадку разумеюцца тыя гукі мовы, пры змяненні якіх звычайна мяняецца і значэнне слова: д ом, т ом, к ом, л ом, с ом; д о м, д у м, д а м, д ы м.

 

Рыс. 15. Разнавіднасці паўднёвасеміцкага пісьма

 

Вакалізована-гукавое пісьмо – наступны этап у развіцці літарна-гукавога пісьма. Яно ўзнікла на пачатку І тысячагоддзя да н.э. і звязана з абазначэннем на пісьме як зычных, так і галосных гукаў (фанем). Гэта найбольш зручнае пісьмо для большасці народаў свету. Яно забяспечвае пры дапамозе абмежаванай колькасці знакаў (ад 20 да 40) дакладную перадачу гукавой мовы гэтых народаў.

Асаблівасцю літарна-гукавога пісьма ў параўнанні з іншымі пісьмовымі сістэмамі з’яўляецца яго цесная сувязь з фанетыкай пэўнай мовы і прастата ўжывання, што значна палягчае навучанне пісьму і карыстанне ім. Перадача на пісьме гукавога боку мовы – выдатнае дасягненне чалавецтва.

Першы крок для абазначэння літарамі не толькі зычных, але і галосных гукаў быў зроблены старажытнымі грэкамі. Прычынай такога пераходу ад кансанантнага пісьма да вакалізованага паслужыла тое, што ў грэчаскай мове карані слоў і афіксы складаліся як з зычных, так і з галосных гукаў. Прычым галосныя гукі адыгрывалі не меншую ролю, чым зычныя, у адрозненні гукавых абалонак і, значыць, сэнсавага зместу слоў.

Рыс. 16. Старажытнагрэчаскі бустраферон

Да вакалізована-гукавога пісьма, акрамя грэчаскага, адносяцца таксама армянскае і грузінскае пісьмо, малаазійскія алфавіты (фрыгійскае, лікійскае, карыйскае пісьмо), этрускае пісьмо і яго адгалінаванні (венецкае, лепонцкае і інш.), лацінскае пісьмо, рунічнае і агамічнае пісьмо, а таксама славянскае.

 

Поделиться:





Читайте также:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...