Складовае (сілабічнае) пісьмо
Складовым, ці сілабічным (ад грэч. syllabe – склад), называецца такое пісьмо, у якім кожны графічны знак абазначае склад. Яно ўзнікла значна пазней за ідэаграфію (калі з’яўленне самых старажытных ідэаграфічных сістэм адносіцца да ІV-ІІІ тысячагоддзяў да н.э., то складовых – да ІІ-І тысячагоддзяў да н.э. і нават да І тысячагоддзя н.э.). Такое больш позняе фарміраванне складовага пісьма тлумачыцца некалькімі прычынамі. Па-першае, адносна цяжкім раскладаннем маўлення на фанетычныя адзінкі (склады) у параўнанні, напрыклад, з раздзяленнем яго на сэнсавыя адзінкі (словы), бо чляненне на склады прадугледжвае больш развітую здольнасць мыслення да аналізу. Па-другое, адсутнасцю непасрэднай нагляднай сувязі паміж складам і складовым знакам, у той час як паміж словам і адпаведнай ідэаграмай такая сувязь існавала. Па-трэцяе, кансерватыўным уплывам каст жрацоў, прафесійных пісараў (Егіпет, Вавілон і інш.) і вучонай бюракратыі (Кітай), якія імкнуліся да манапалізацыі пісьма і перашкаджалі яго спрашчэнню і агульнадаступнасці. Гістарычна фарміраванне складовага пісьма ішло рознымі шляхамі. Зыходзячы з гэтага, усе складовыя сістэмы прынята падраздзяляць на чатыры групы.
Запішыце па-беларуску, падкрэсліце падоўжаныя зычныя. Сумма, металл, аккредитив, прогресс, комиссия, диссоциация, диффузия, эффективный, прессование, аннотация, асимметрия, процесс, грамм, биомасса, тонна, возвышенность, сталью, пятью, рассада, побережье, коррозия, колонна, влажностью, наблюдение, исследование, аппарат, улучшение, повышение, сравнение, кристалл, покрытие, понижение, среда (окружающая).
Да першай групы належаць складовыя сістэмы (шумерская, асіра-вавілонская, урарту, мінойская, кіпрская, майя і інш.), якія ўзніклі ў выніку ўнутранага пераўтварэння ідэаграфічных сістэм ці на іх аснове. Праўда, ні адна з гэтых сістэм не з’яўляецца чыста складовай, таму іх часта называюць складова (сілаба) - ідэаграфічнымі. Напрыклад, кіпрскае складовае пісьмо налічвае 55 знакаў, з якіх 5 абазначаюць галосныя, а 50 – спалучэнні зычнага з галосным (рыс. 13).
Рыс. 13. Кіпрскае складовае пісьмо У другую групу ўваходзяць складовыя сістэмы (індыйскія – кхароштхі, брахмі; эфіопская), якія з’явіліся на аснове кансанантна-гукавога пісьма шляхам яго вакалізацыі. Для іх былі характэрны поўная адсутнасць ідэаграм, большая стройнасць, прымяненне для абазначэння складоў з аднолькавымі галоснымі гукамі знакаў, блізкіх па сваёй графічнай форме. У трэцюю ўваходзяць складовыя сістэмы, якія ўзніклі першапачаткова як дапаўненне да ідэаграфічных для абазначэння граматычных афіксаў (японская кана, карэйская кунмун). Яны пачалі функцыянаваць у тых мовах, якія характарызаваліся наяўнасцю граматычных форм, не перадаваемых ідэаграмамі. Складовыя знакі абазначалі тут толькі афіксы з граматычным значэннем, у той час як карані слоў перадаваліся ідэаграмамі (рыс. 14).
Рыс. 14. Фраза Стары ловіць рыбу вудай напісана японскай канай
Да чацвёртай групы адносяцца вынайдзеныя ў ХІХ-пачатку ХХ ст. складовыя сістэмы, якія прызначаліся для невялікіх народнасцей Амерыкі, Афрыкі і Азіі: пісьмо індзейскага племені чырокі (налічвала 85 знакаў), пісьмо канадскіх індзейцаў кры (12 знакаў), пісьмо ліберыйскага народа ваі (226 знакаў) і інш.
Читайте также: Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|