Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Незалежнасць – гэта...




Незалежнасць – гэта калі ты з’явішся на свет у радзільні, дзе няма самых стэрыльных на зямлі савецкіх прусакоў, затое ёсць аднаразовыя шпрыцы і пялюшкі.

Незалежнасць – гэта калі твой бацька пойдзе ў ЗАГС, каб атрымаць дакумент, што ты сапраўды нарадзіўся і што цябе назвалі ў гонар дзеда Рыгорам, і жанчына, якая сядзіць там, спакойна выпіша яму гэты дакумент, а не выцягне са стала “Справочник личных имён народов СССР” і не будзе, размахваючы ім, істэрычна тлумачыць твайму бацьку, што ён можа без праблем назваць сына Файзулой ці нават Мамаем, а вось Рыгорам – не можа, бо такога імя проста не існуе ў прыродзе (а существует нормальное человеческое имя Григорий).

 

 

Замяніце спалучэнні дзеяслова з назоўнікам дзеепрыслоўнымі зваротамі.

Падпісаць дакумент, распрацаваць тэхналогію, змяніць частату вярчэння асінхроннага рухавіка, зменшыць індуктыўнае супраціўленне, пераключаць фазныя правады, пераключацца з меншага ліку пар полюсаў на большы, разглядаць пускавы рэастат з дзвюма секцыямі, будаваць дэрывацыйныя гідраэлектрастанцыі, устанавіць абарачальныя гарызантальныя турбіны.

 

Незалежнасць – гэта калі ты пойдзеш у школу і цябе будуць вучыць на тваёй мове (а дзяўчынку Гражынку, якая табе падабалася ў дзіцячым садзе, – на яе мове, а твайго суседа хлопчыка Мішу, тату якога завуць Ісакам, – на ягонай, а другога твайго суседа хлопчыка Алёшу, бацькі якога прыехалі сюды, бо ў іхнім горадзе на Волзе, каб купіць малому малака, трэба займаць чаргу а пятай гадзіне раніцы, – на ягонай). Цябе будуць вучыць на тваёй мове, і дзеля гэтага тваім тату і маме не трэба будзе ўсё лета збіраць па кватэрах заявы бацькоў, якія не тое каб не хацелі вучыць сваіх дзяцей так, як твае тата і мама, а проста ніколі пра гэта не думалі, бо выраслі пры інтэрнацыяналізме. І гэтыя заявы не трэба будзе губляць тры разы дырэктару і два – сакратарцы, і ў першы вераснёвы дзень ты не пачуеш на ўрачыстай лінейцы, што “год от года хорошеет материально-техническая база нашей школы”, а прыйшоўшы ў свой клас, не даведаешся, што, дзякуючы няўхільнаму клопату партыі і ўрада, у вас на ўвесь клас толькі адзін лемантар і дзве “матэматыкі” на роднай мове.

Незалежнасць – гэта калі ты будзеш студэнтам і на лекцыі па вышэйшай матэматыцы твой смуглявы раўналетак з Мадагаскара, які вучыцца за грошы сваёй, а не тваёй краіны, нахінецца да цябе і запытае, што значыць слова “імавернасць”, і ты па-французску растлумачыш яму.

Незалежнасць – гэта калі твая дзяўчына кажа, што хоча на выхадныя ў Вену, і ты з чыстым сумленнем абяцаеш ёй, што ў суботу вы вып’яце кавы насупраць палацу Шонбрун, і ведаеш, што перад вашаю вандроўкаю ніхто не будзе высвятляць у цябе, ці быў ты ў дзяцінстве габрэем, а таксама, ці быў ты раней за мяжою і калі вярнуўся адтуль, дык з якой мэтай.

Незалежнасць – гэта калі на Дзяды, у Дзень памяці продкаў, ты ідзеш на могілкі і ведаеш, што паставіш там свечку і пакладзеш кветкі, а не станеш удзельнікам выпрабавання балончыкаў з нервова-паралітычным газам ці новае мадэлі гумовага дручка.

Незалежнасць – гэта калі твой сын прынёс са школы пяцёрку па гісторыі і ты хваліш яго за гэтую пяцёрку, бо ведаеш, што ён атрымаў яе не па тым прадмеце, дзе вучаць пра Лядовае пабоішча і перамогу калектывізацыі, а па тым, дзе вучаць пра Грунвальдскую бітву, якая ўратавала твой народ ад смерці, і кажуць праўду пра ўладу, што расстраляла твайго дзеда і задушыла голадам тваю бабулю.

Незалежнасць – гэта калі да цябе завітае спявак з Нью-Йорка і ты вып’еш з ім добрую чарку вішнёўкі, і пасля ветлівыя дзядзькі ў цывільным не запрапануюць табе падрабязна напісаць, дзе і што вы пілі і каго пры гэтым лаялі.

Незалежнасць – гэта калі з тэлеперадач і газет раптам знікаюць лісты нястомна-таямнічых ветэранаў і вусцішныя паведамленні пра нацыяналістаў і экстрэмістаў з народных франтоў, якія нават уначы не спяць, а распальваюць паміж табой, Алёшам і Мішам, тату якога звалі Ісакам, а таксама Гражынаю, якая даўно ўжо твая жонка, міжнацыянальную варожасць, каб учыніць сярод вас крывавую разню і пусціць пад адхон цягнік перабудовы.

Незалежнасць – гэта калі ніхто не страшыць цябе, што твой народ не зможа выжыць без вялікага старэйшага брата, бо не мае сваіх баксітаў ці алмазаў, і ты разумееш, што зусім дарэмна шкадаваў гарапашных галандцаў ці бельгійцаў, якія не маюць ні баксітаў, ні алмазаў, ні нават старэйшага брата.

Незалежнасць – гэта калі раптам высветліцца, што разумныя людзі ёсць і ў нас, і калі – крый Божа! – выбухне завод ці прычыніцца якое іншае ліха, не трэба будзе чакаць, пакуль прыедзе камісія з маскоўскіх разумнікаў.

Незалежнасць – гэта калі на Божай пасцелі ведаеш, што пасля таго, як ты памяняеш гэты свет на лепшы, на месцы царквы ці касцёла, дзе цябе хрысцілі і дзе ты вянчаўся, не выкапаюць сажалку з брудным лебедзем і не пабудуюць басейн імя XVIII з’езду КПСС, а могілкі, дзе будуць спачываць твае косці, не знясуць і не ператвораць у закіданы пустымі пляшкамі парк культуры і адпачынку імя таварыша Гарбачова або імя таварыша Лігачова.

Незалежнасць – гэта...

Незалежнасць – гэта калі ад нараджэння да скону пачуваешся сваім чалавекам на сваёй зямлі.

Я веру, што калі -небудзь так будзе.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...