Выканкам Першамайскага
раённага Савета народных дэпугатаў г. Мінска. Аб рэгістрацыі малога прадпрыемста ЗАТ “Легіён”. Просім зарэгістраваць заснаванае нашай арганізацыяй арэнднае малое прадпрыемства і згадзіцца з вызваленнем яго ад выплаты адлічэнняў ад прыбытку ў мясцовы бюджэт да мая 2002 г. Малое прадпрыемства “Легіён” створана для вырабу тавараў народнага спажывання. Дадаткі: 1. Загад аб стварэнні МП на 2 стар.. 2. Статут МП на 5 стар. 3. Копія дагавору на арэнду вытворчай плошчы для МП на 3 стар. 4. Плацёжнае даручэнне аб унясенні платы за рэгістрацыю. Кіраўнік Ж.С. Пяцько Подпіс ___________
Тэкст 2
Дырэктару паліграфкамбіната Аб вырабе пячатак і штампаў
Перабудуйце сказы ў складаныя з узмацняльным зваротам як ні, колькі ні. 1. Вучоныя і інжынеры-энергетыкі імкнуцца да таго, каб электрастанцыі не забруджвалі атмасферу, тым не менш у атмасферу яшчэ трапляе шмат шкодных рэчываў. 2. Мы рашылі гэту задачу рознымі спосабамі, але правільнага адказу так і не атрымалі. 3. Працаваць у нашай лабараторыі было вельмі цяжка, аднак у другую лабараторыю ніхто не хацеў пераходзіць. 4. Мы доўга шукалі патрэбны нам артыкул, надрукаваны ў адным з мінулагодніх часопісаў. 5. Студэнт некалькі разоў правяраў свой праект, але памылку ў разліках не знайшоў. 6. Пры ўсім падабенстве тэарэтычнай хіміі ХХ стагоддзя з хіміяй ХІХ стагоддзя яна значна ад яе адрозніваецца. Гарантыйны ліст Просім вырабіць пячатку і штампы для новастворанага малога арэнднага прадпрыемства “Легіён”. Аплату гарантуем. Дадаткі: 1. Узоры пячатак і штампаў. Дазвол Першамайскага РАУС г. Мінска. Кіраўнік Ж.С. Пяцько Бухгалтар А.А. Жынгель
Тэкст 3 Кіраўніку філіяла «Веста» акцыянернага камерцыйнага банка «Прыёрбанк»
220600. Мінск, вул. Радыяльная, 38-А. У сувязі са стварэннем нашай арганізацыяй ВА «Альвена» малога прадпрыемста ЗАТ “Легіён”, дзяржаўная рэгістрацыя якога праведзена выканкамам Першамайскага раённага Савета народных дэпутатаў 21 лютага 2001 г., рашэнне №23/17, прашу выдаць дазвол на адкрыццё разліковага рахунку ва ўстанове філіяла «Веста» для малога прадпрыемста ЗАТ “Легіён”. Кіраўнік Ж.С. Пяцько
Тэкст 4 ВЫПІСКА З ПРАТАКОЛА № 3 паседжання праўлення калгаса «Маяк» ад 12 лютага 1993 г. СЛУХАЛІ: I. Інфармацыю старшыні рэвізійнай камісіі калгаса В.I. Прохарчыка пра вынікі праверкі стану захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на складзе № 2. ПАСТАНАВІЛІ: 1. За дапушчаныя парушэнні правілаў захоўвання матэрыяльных каштоўнасняў на складзе № 2 загадчыка склада М.I. Баброўку папярэдзіць. 2. Абавязаць М.I. Баброўку ў трохдзённы тэрмін (да 16.02.93) ліквідаваць выяўленыя рэвізійнай камісіяй недахопы на складзе і забяспечыць належны парадак у захоўванні таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.
Арыгінал падпісалі: Старшыня праўлення У. Хацяновіч Сакратар Н. Рудая Выпіска дакладная: Сакратар (подпіс) Н. Рудая
Тэкст 5
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ Міністэрства адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка 9 лютага 2003 г. №17
ДАВЕДКА
Багуцкі Уладзімір Вікенцьевіч з’яўляецца студэнтам дзённага аддзялення другога курса факультэта беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка.
Даведка выдадзена для падачы ў Першамайскі райваенкамат горада Мінска.
Дэкан факультэта ___________ (подпіс)
Тэкст 6
ЗАЦВЯРДЖАЮ Прарэктар па навуковай працы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка. праф. А.М. Ціхановіч 24 сакавіка 2003 года :
г. Мінск
АКТ
22 сакавіка 2003 г.
Мы, ніжэйпадпісаныя загадчык кафедры беларуской мовы П.А. Гулевіч, дацэнт кафедры У.А. Міхалюк, загадчык лабараторыі размнажальнай тэхнікі Я.Ф. Загорская, загадчык бібліятэкі А.Б. Злотнік, галоўны бухгалтар Л.К. Петрушэня склалі гэты акт аб наступным.
Прачытайце тэкст. Сказы, у якіх выказаны ўступныя адносіны, замяніце сінанімічнымі. Назавіце варыянты (лішнюю інфармацыю, выдзеленую ў тэксце курсівам, можна выключыць). Вядома, што стваральнікі тэорыі адноснасці і квантавай механікі Эйнштэйн і Бор разыходзіліся паміж сабой у разуменні некаторых асаблівасцей атамнай фізікі і канкрэтных перспектыў яе развіцця, пра што сведчаць неаднаразовыя дыскусіі паміж імі па шэрагу тэарэтыка – пазнавальных праблем. Тым не менш сінтэз квантавай механікі і тэорыі адноснасці, нягледзячы на ўсю сваю незавершанасць, аказаўся вельмі плённым. Ён прывёў да стварэння і развіцця тэорыі поля, якая выявіла адноснасць паняццяў часцічкі і поля, іх узаемасувязь, выражаную ў адзіным паняцці квантавага поля.
На ратапрынце Інстытута надрукаваны зборнік навуковых артыкулаў «Слова і фразеалагізм у кантэксце». Тыраж 150 экз. па цане 2000 руб. на агульную суму 300 (трыста) тыс. рублёў. Вышэйназванае выданне рэалізавана наступным чынам: 45 экз. на суму 90000 (дзевяноста) тыс. рублёў складаюць рассылку кантрольных экземпляраў па рэестры і належаць спісанню; 60 экз. на суму 120000 (сто дваццаць) тыс. рублёў перададзены ў бібліятэку універсітэта для ажыццяўлення навучальнага працэсу і падлягаюць запісу па сшытку брашур часовага карыстання; 45 экз. на суму 90000 (дзевяноста) тыс. рублёў рэалізаваны сярод студэнтаў і выкладчыкаў. Грошы ў суме 90000 (дзевяноста) тыс. рублёў здадзены ў касу бухгалтэрыі універсітэта, квіток № 277 за 18.03.03. Акт складзены ў 5 экз.
Гэты акт падпісалі: Загадчык кафедры П.А. Гулевіч Дацэнт кафедры У.А. Міхалюк
Загадчык лабараторыі Я.Ф. Загорская размнажальнай тэхнікі Загадчык бібліятэкі А.Б. Злотнік Галоўны бухгалтар Л.К. Петрушэня
Тэкст 7
НАКІРАВАННЕ на падрыхтоўчае аддзяленне
Рэктару Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Трыфанаў Ягор Аляксандравіч у адпаведнасці з рашэннем сходу працоўнага калектыву ОАТ “Аўтамагістраль” ад 24 мая, пратакол №7, накіроўваецца на навучанне на падрыхтоўчым аддзяленні пры БНТУ.
М.П. Дырэктар Д.М. Ковач __________ (подпіс)
Тэкст 8
Дырэктару Інстытута гісторыі НАН Беларусі члену-карэспандэнту Ярмолаву М.I старшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі Чарэнкі Уладзіміра Пятровіча
ЗАЯВА
Прашу дазволіць мне чарговы адпачынак з 5 ліпеня 2003 года.
28 чэрвеня 2003 г. Чарэнка
Тэкст 9
ЗАГАД Прыняць Сакольчыка Івана Сцяпанавіча з 23.04.03 на пасаду старшага інспектара ў аддзел кадраў з акладам 250 000 руб. у месяц. Падстава: заява Сакольчыка I.С. ад 16.04.03. З загадам азнаёмлены
22.04.03 ____________ (подпіс)
Тэкст 10 ЗАГАД
Міністра абароны Рэспублікі Беларусь “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых і ваенных будаўнікоў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны тэрміновай ваеннай службы, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў кастрычніку – снежні 1992 года” У мэтах выканання пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 1992 года № 601 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы, і аб чарговым прызыве грамадзян на ваенную службу ў кастрычніку – снежні 1992 года”
ЗАГАДВАЮ: 1. Звольніць у кастрычніку–снежні 1992 года з радоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у запас ваеннаслужачых тэрміновай службы і ваенных будаўнікоў, якія выслужылі ўстаноўленыя терміны ваеннай службы. 2. Прызваць у кастрычніку–снежні 1992 года на тэрміновую ваенную службу і накіраваць ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, пагранічныя, унутраныя, чыгуначныя войскі і іншыя воінскія фарміраванні рэспублікі грамадзян мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян старэйшых прызыўных узростаў, якія страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву. 3. Загад аб’явіць ва ўсіх ротах, батарэях і эскадрыллях. Міністр абароны Рэспублікі Беларусь
генерал–палкоўнік П. КАЗЛОЎСКІ 2 кастрычніка 1992 г. г. Мінск Тэкст 11 ДАРУЧЭННЕ Я, Міхаленя Рыгор Васілевіч, старшы рэдактар выдавецтва «Народная асвета», даручаю Падгурскай Рэгіне Станіславаўне атрымаць у бухгалтэрыі выдавецтва налічаную мне зарплату за студзень 2003 года. Даручэнне сапраўднае да 2 сакавіка 2003 г. 3 лютага 2003 г. Р.В. Міхаленя Подпіс старшага рэдактара Міхалені Р.В. сведчу: Старшы інспектар па кадрах выдавецтва ___________ «Народная асвета» (подпіс)
Заданне 2. Напішыце аўтабіяграфію. Аўтабіяграфія пішацца ад першай асобы, у ёй паведамляюцца афіцыйныя звесткі: год і месца нараджэння, сацыяльнае становішча, адзначаюцца важныя вехі жыццёвага шляху чалавека. Вядома, у аўтабіяграфіі, як дакуменце, не трэба раскрываць рысы характару, звычкі, схільнасці, розныя
Прачытайце словазлучэнні; устанавіце залежнасць паміж дадзенымі параметрамі, з’явамі, субстанцыямі; складзіце сказы, дзе “новым” з’яўляецца інфармацыя: а) аб вывадзе; б) аб прычыне. Узор: Хуткасць рэакцыі – тэмпература рэчыва. а) Тэмпература рэчыва ўплывае на хуткасць рэакцыі; б) Хуткасць рэакцыі залежыць ад тэмпературы рэчыва. На хуткасць рэакцыі робіць уплыў (уплывае) тэмпература рэчыва. 1. Актыўнае выпраменьванне Сонца – высокія пласты атмасферы. 2. Хуткасць электродных працэсаў – велічыня палярызацыі. 3. Растваральнасць большасці рэчываў – тэмпература. 4. Каразійная стойкасць металаў – умовы, у якіх яны знаходзяцца. бакі ўласнага асабістага жыцця, накшталт: у мяне вельмі добры сын, люблю хадзіць у кіно, не ўмею дагаджаць начальству і г.д. Заданне 3. Напішыце даверанасць на ўладанне аўтамабілем. Заданне 4. Падрыхтуйце і правядзіце сход групы па выбарах на альтэрнатыўнай аснове кіраўніка грамадскай арганізацыі (намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце); аформіце пратакол сходу.
Узор пратакола сходу:
Дата № пратакола Прысутнічалі: (пералік прысутных у алфавітным парадку) Старшыня – (прозвішча, ініцыялы) Сакратар – (прозвішча, ініцыялы)
Парадак дня: 1. ………………………….. 2. ………………………….. 3. …………………………..
Слухалі: (Прозвішча і ініцыялы) – тэкст выступлення даецца дакладна Пытанне: (Прозвішча і ініцыялы) – запіс пытання Адказ: Запіс адказу Выступілі: (Прозвішча і ініцыялы) – кароткі запіс сутнасці выступлення Пастанавілі: Запіс пастановы
Старшыня сходу Подпіс Прозвішча Сакратар Подпіс Прозвішча 1. Справавыя лісты: моўнае афармленне Па функцыянальным прызначэнні справавыя лісты (службовыя пісьмы) можна падзяліць на дзве групы: 1) лісты, якія патрабуюць адказу;
2) лісты, якія не патрабуюць адказу.
Заданне 1. Размяркуйце ніжэй пералічаныя пісьмы па гэтых дзвюх групах. Пісьмо-запыт (анне), пісьмы-напаміны, пісьмы-паведамленні, пісьмы-прапановы, суправаджальныя пісьмы, пісьмы-пацверджанні, пісьмы-звароты, пісьмы-запросіны, інфармацыйныя пісьмы, гарантыйныя пісьмы.
Кожны від афіцыйнага пісьма мае сваю моўную формулу. Моўная формула – гэта ўстойлівы зварот, словазлучэнне, якое выражае від, характар той ці іншай упраўленчай, вытворчай ці проста прафесійнай функцыі. Так, моўнай формулай пісьма-пацверджання з'яўляецца выраз: «Пацвярджаем атрыманне…», моўнай формулай гарантыйнага пісьма – выраз: «Гарантуем, (што)…». Сама назва пісьма абумоўлена моўнай формулай пісьма.
Заданне 2. У наступных пісьмах знайдзіце моўную формулу і па ёй вызначце разнавіднасць пісьма. Пісьмо – …? Згодна загаду №13 ад 13.01.04 г. у нашу ўстанову была ўзята на працу Халімонава П.І. За дзень да пачатку адзначанай працы – 13.01.04 г. падчас прагулкі з малалетнім сынам у парку культуры і адпачынку г. Барысава сп. Халімонаву П.І. збіў веласіпедыст, і яна атрымала траўму чэрапа з патрасеннем мазгоў і пераломам трох рабрын, з-за чаго яна была на лячэнні ў бальніцы да 13.05.04 г., пасля чаго падала нам для аплаты лісток непрацаздольнасці па хваробе № 134173 ад 13.05.04 г. Таму што Халімонава П.І. да атрымання названай траўмы два тыдні нідзе не працавала і ў нас таксама не мела ніякага заробку, просім растлумачыць: 1. Ці мае Халімонава П.І. права на атрыманне на нашым прадпрыемстве (установе) дапамогі з-за часовай непрацаздольнасці? 2. Калі ў яе ёсць такое права, то з якога разліку ёй неабходна налічваць дапамогу па лістку непрацаздольнасці?
Дырэктар Старшыня прафкама
Пісьмо – …? Шаноўны Язэп Восіпавіч! 16 сакавіга г.г. а 12 гадзіне ў канферэнц-зале нашага універсітэта адбудзецца абмеркаванне праекта новай лініі тэлеперадачы. Улічваючы Ваш вялікі ўклад у развіццё тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці, накіроўваю Вам праект і запрашаю ўзяць удзел у ягоным абмеркаванні. Калі Вы не зможаце ўдзельнічаць у абмеркаванні, калі ласка, дашліце Вашыя заўвагі і прапановы на адрас: 200000, Мінск, пр. Ф.Скарыны, 65; Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт.
Старшыня Вучонага савета універсітэта І.Я. Кулік
Пісьмо – …? У адказ на Вашу просьбу высылаем каталогі набораў мэблі, якія Вас зацікавілі. Дадатак: 5 каталогаў набораў мэблі ў 1 экз.
Заданне 3. Перакладзіце на беларускую мову пісьмовыя штампы, якія ўжываюцца У пачатку пісьма Уважаемые господа, мы получили Ваше письмо от … Благодарим за письмо от… Ваше письмо с приложением (с указанием, просьбой о …)… В ответ на Ваше письмо от … В подтверждение нашего (их) телефонного разговора (переговоров, состоявшихся в …) сообщаем, что… Ссылаясь на наше письмо от …, сообщаем, что … Рады сообщить Вам, что… К сожалению, вынуждены напомнить Вам, что … Из Вашего письма мы узнали, что… Приносим извинения за некоторую задержку с ответом на Ваше письмо. Пожалуйста, примите наши извинения за … К сожалению, мы не можем удовлетворить Вашу просьбу о … В дополнение к нашему письму от … Мы вынуждены напомнить Вам, что …
Прачытайце сказы. Якія адносіны ў іх выражаны? Перадайце тую ж інфармацыю з дапамогай складаназалежнага сказа. 1. Кветкі, як правіла, маюць радыяльна-прамянёвую сіметрыю. Яны растуць галоўным чынам вертыкальна. 2. Адной з галоўных задач у хіміі застаецца вызначэнне структур малекул. Хімікім неабходна ведаць, якім чынам атамы ў малекуле звязваюцца адзін з адным у прасторы і як размяшчаюцца асобныя малекулы, напрыклад, у крыстале. 3. Паняцце развіцця ў той форме, якую яно прымае ў адной з прыродазнаўчанавуковых тэорый, не можа замяніць сабой агульнафіласофскія катэгорыі і канцэпцыю развіцця. Любая прыродазнаўчанавуковая тэорыя адлюстроўвае прыроду няпоўна і прыблізна.
Вам, несомненно, известно, что… Прилагаем копию письма фирмы в связи с … Просим принять во внимание, что…
Для сувязі элементаў пісьма Мы выражаем уверенность в том, что … Одновременно хотели бы Вам напомнить, что… Считаем необходимым (важным, целесообразным) отметить… Помимо вышеуказанного … В дополнение к вышесказанному… Пользуясь возможностью напомнить, что … Обращаем Ваше внимание на тот факт, что … Ввиду выше изложенного… Что касается Вашей просьбы (Вашего заказа, Вашей претензии)… В связи с Вашей просьбой… Дело в том, что … В сложившихся обстоятельствах… По нашему мнению, …
З двух сказаў складзіце складаназалежны сказ са злучальным словам які; другі сказ скарыстайце для азначэння паняцця, выдзеленага ў першым сказе. 1. Біёніка ў наш час з’яўляецца самастойнай навукай. Яна вывучае прынцыпы пабудовы і функцыянавання біялагічных сістэм і іх элементаў. 2. Біяхімія займае асаблівае месца ў развіцці хімічнай прамысловасці. Яна вывучае прыроду біяпалімераў, іх будову і ператварэнні. 3. Вынаходлівасць некаторых насякомых з’яўляецца прыкладам іх далікатнай нервовай арганізацыі. Яны праяўляюць яе, каб забяспечыць ежай свае лічынкі. 4. Структура паведамлення ўяўляе сабой не выпадковы выбар элементаў (слоў). Яно нясе інфармацыю. В соответствии с Вашей просьбой… Мы не испытываем никаких затруднений с … Необходимо признать, что… До сих пор мы не получили ответа … Мы не согласны с Вашей точкой зрения… Во избежание задержки в … В соответствии с прилагаемым контрактом… В Вашем письме Вы заявляете, что…
У канцы пісьма Мы будем признательны за быстрый ответ. Просим обращаться к нам, если Вам потребуется помощь. Надеемся получить Ваш ответ в ближайшем будущем. Просим сообщить нам как можно скорее… По получении письма просим телеграфировать (сообщить телексом) подтверждение (согласие)… Мы хотели бы заверить Вас… Надеемся поддерживать сотрудничество с Вами. Будем признательны за быстрое выполнение нашего заказа. Ждем приезда Ваших представителей для дальнейших переговоров. Ожидаем Вашего согласия (одобрения, подтверждения).
Існуюць пэўныя лексічныя сродкі (сінтаксічныя канструкцыі), якія дапамагаюць сфармуляваць сваю думку адрасанту (адпраўніку). Заданне 4. Карыстаючыся дадзенымі мадэлямі сінтаксічнай канструкцыі і варыянтамі яе рэалізацыі, напішыце Пісьмо-просьбу
Суправаджальнае пісьмо
Пісьмо-пацверджанне
У адрозненне ад большасці афіцыйных лістоў, гарантыйны ліст можа пачынацца за звароту па імю і імю па бацьку да асобы, якой ён адрасуецца. Слова «гарантыя» можа ўвогуле адсутнічаць у тэксце ліста, а сам дакумент застацца гарантыйным. Прыклад: Паважаны Мікалай Васільевіч! МАЗ згодны прыняць Вас на працу на пасаду нам. галоўнага тэхнолага па аснастцы і інструменту. Ваша жонка можа разлічваць на працу па спецыяльнасці ў нашым горадзе.
Заданне 5. Напішыце гарантыйнае пісьмо, карыстаючыся наступнымі словазлучэннямі: рабочыя чарцяжы помпавай станцыі, зараз вядзецца мантаж, завод “Гомсельмаш”, просім вас адказаць, гэтая праца, тэхнічнае садзеянне па распрацоўцы, што, непасрэдна на пляцоўцы; са, самыя сціслыя тэрміны, а, аплата іх кошту, калі ласка, заключыць з намі дамоўленасць, праектныя работы, завод гарантуе, вызначыць каштарыс, і, пачаць не адкладваючы, свой рахунак, у, праектныя работы, тэрмінова.
Заданне 6. Прачытайце гумарыстычнае апавяданне А.Наважылава і ахарактарызуйце парушэнні патрабаванняў да афіцыйна-справавого стылю ў першым пісьме і ў другім. Вызначце лінгвістычную аснову камічнага эфекту. Не Чехов Директор механического завода делал третью попытку прочесть официальное письмо, подготовленное его заместителем. «На Ваш № 475/16 от 6.12.77 г. в настоящем сообщаем, что в силу того, что фактическое наличие запрашиваемых сведений в части частей к редуктору РМ-250 подтвердилось частично, обращаемся с просьбой разрешить пролонгировать с целью увеличения наличия существующего сог…» - директор сломал карандаш, швырнул обломки и поднял телефонную трубку. – Антон Палыч, зайди, пожалуйста, ко мне … Через минуту заместитель появился в кабинете. – Ты, Антон Палыч, деловой человек, опытный работник, но, послушай, когда я отучу тебя от этого бюрократического стиля? Пишешь письмо, причем в министерство, и что ты думаешь, там твои спирали читать будут? – Так ведь я … не Чехов, - привычно буркнул Антон Палыч. – Возможно, ты не Чехов и не Анатоль Франс, но простое письмо ты написать можешь? Заместитель сокрушенно молчал. Директор посмотрел на него и смягчился. – Вот что … бери это письмо и переделывай. Пиши просто, никаких «увеличения наличия». Небось, в личных письмах изъясняешься нормальным языком? Посмотреть письмо я уже не смогу: вызывают в Москву на совещание. Через пять дней, в разгар совещания, заместитель министра прочел «для разрядки» официальное письмо, адресованное ему механическим заводом. На Ваш № 475/16 от 16.12.77г. Здравствуйте! В первых строках моего письма спешу сообщить, что письмо Ваше мы получили, за что большое спасибо. Все живы - здоровы, чего и Вам желаем. Погода у нас стоит хорошая, правда, вчера выпал снег, но он растаял. Насчет дела, о котором Вы спрашивали, могу сообщить, что эти вахлаки с завода запчастей совсем перестали посылать шестереночки, а когда если и пришлют, то у них зубешки не сходятся. Так что из запасов, которые были, скоро останется шиш с маслом. Очень прошу, рявкните на них между делом, а то никакой нет управы и возможностей в смысле обуздания с нашей стороны. До свидания. Ждем ответа, как соловей лета. Заместитель директора механического завода А.П.Чечкин.
1. Назавіце асноўныя стылістычныя адрозненні дзелавого пісьма ад пісьма прыватнага. Ці ўмее А.П.Чэчкін пісаць прыватныя лісты? Пра што сведчыць выкарыстанае ім “клішэ” прыватнага пісьма? 2. Карыстаючыся фактамі, пра якія гаворыцца ў абодвух лістах, складзіце тэкст дзелавога пісьма ў адпаведнасці з патрабаваннямі стылю і структурных асаблівасцей гэтага моўнага жанра. 3. Напішыце пісьмо-адказ: - станоўчы: згода пралангіраваць (прадоўжыць тэрмін дзеяння дагавора) дагавор на пастаўку частак да рэдуктара РМ-250; - адмоўны: пралангацыя немагчыма. Заданне 7. Напішыце пісьмо-просьбу аб аказанні фінансавай дапамогі калектыву універсітэцкага танцавальнага гуртка: 1) на адрас рэктара БНТУ; 2) на адрас плануемага спонсара.
У тэкстах афіцыйна-справавога стылю шырока ўжываюцца састаўныя ўласныя назвы.
Заданне 8. Растлумачце ўжыванне вялікай літары. Мірскі замак, купалаўскія радкі, Паўночны Ледавіты акіян, чэшскі крышталь, весткі з Гродзеншчыны, Вялікая Айчынная вайна, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Нясвіжскі замак, Акадэмія навук, Дзень друку, Багдановічаў стыль, Заслаўскае вадасховішча, Таварыства беларускай мовы, Дзень навукі, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, сустрэча Новага года, Браслаўскія азёры, папярэдзіць новыя Хірасімы, вёска Чырвоная Слабада, Белавежская пушча, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, доктар фізіка-матэматычных навук, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, Лагойскі тракт, Навукова - асветны цэнтр імя Францішка Скарыны, Дом друку, Баркулабаўскі летапіс, Беларуская філармонія, аўтазаправачная станцыя, ганаровы грамадзянін Мінска, лаўрэат Нобелеўскай прэміі.
Заданне 9. Пры спісванні напішыце патрэбную малую або вялікую літару. Растлумачце правілы яе напісання. (С,с)адружнасць (Н,н)езалежных (Д,д)зяржаў, (Б,б)еларускі (Н,н)ацыянальны (Т,т)эхнічны (У,у)ніверсітэт, (Д,д)зень (П,п)ерамогі, (Д,д)зень (Н,н)астаўніка, (М,м)інскі (Т,т)рактарны (З,з)авод, (Д,д)зень (Р,р)адыё, (С,с)усветная (А,а)самблея (М,м)оладзі, (П,п)алац (С,с)порту, (З,з)аслужаны (Д,д)зеяч (К,к)ультуры, (М,м)ележаўскія (Р,р)аманы, (Б,б)еларуская (С,с)авецкая (Э,э)нцыклапедыя, (В,в)аршаўскі (У,у)ніверсітэт, (Р,р)эч (П,п)аспалітая, (П,п)анчанкава паэтычная спадчына, (В,в)ялікае (К,к)няства (Л,л)ітоўскае, (З,з)аслужаны (Д,д)зеяч (Н,н)авукі, (П,п)апа (Р,р)ымскі Ян Павел ІІ, (П,п)ершая (С,с)усветная (В,в)айна, (Н,н)ацыянальны (Б,б)анк (Р,р)эспублікі (Б,б)еларусь, (Д,д)ом (У,у)рада, (А,а)лімпійскія (Г,г)ульні, (М,м)іністэрства (С,с)ацыяльнага забеспячэння, (Б,б)арысаглебская царква ў Навагрудку, (Д,д)зень (Н,н)езалежнасці, (П,п)алац (М,м)астацтваў.
Цяжка ўявіць афіцыйна-дзелавую пісьмовую мову без скарачэнняў слоў і словазлучэнняў. Іх пранікненне ў дзелавую дакументацыю тлумачыцца трыма прычынамі: імкненнем да эканоміі месца, высокай частотнасцю асобных слоў і словазлучэнняў і жаданнем пазбегнуць паўтарэнняў доўгіх назваў. Апрача таго, неабходна помніць, што дзелавыя пісьмы не павінны быць большымі за дзве-тры старонкі машынапіснага тэксту. Графічныя скарачэнні бываюць агульнапрынятыя, якія не патрабуюць тлумачэння, і ўмоўныя, што сустракаюцца ў спецыяльнай літаратуры, напрыклад у слоўніках, і становяцца зразумелымі толькі пры наяўнасці спіса скарочаных напісанняў. Да агульнапрынятых адносяцца скарачэнні, якія ўжываюцца на пісьме: а) пры абазначэнні лічбамі гадоў і стагоддзяў: г.- год, гг.- гады, ст.-стагоддзе; б) пасля пералічэння: і г.д. – і гэтак далей, і інш. – і іншае, і пад. – і падобнае, г.зн. – гэта значыць; в) пры спасылках: гл. – глядзі, напр. – напрыклад; г) іншыя скарачэнні: акад. – акадэмік, б. – былы, зб. – зборнік, р-н – раён. Ёсць пэўныя патрабаванні пры графічным скарачэнні: 1. Пры скарочаным напісанні ставіцца кропка і захоўваюцца знакі і пачатковыя літары, уласцівыя поўнаму напісанню: В.-Д.к.- Волга-Данскі канал. 2. Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак: га – гектар, см – сантыметр, кг – кілаграм. 3. Пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай, а пры збегу дзвюх або некалькіх зычных – пасля апошняй зычнай: камен.вугаль – каменны вугаль, бухг. – бухгалтэрыя. 4. Нельга скарачаць слова на галосную літару і на й, ў, ь. 5. Скарочаныя літарныя абазначэнні складаных прыметнікаў пішуцца праз злучок: с.-г. – сельскагаспадарчы. Праз злучок пішуцца і графічныя скарачэнні назоўнікаў, калі бярэцца першая і апошняя ці дзве апошнія літары: з-д – завод, в-аў – востраў.
Заданне 10. Запішыце скарочана словы і словазлучэнні. Акліматызацыя, актыўнасць, паўднёва-заходні, гаспадарчая частка, акцыянеры, амінакіслотны, і да таго падобнае, старонка, гэта значыць, характарыстыка, мастак, ніжняя крытычная тэмпература, нармальны каламельны электрод, паштовы адрас, навукова-даследчы, металургія, мільённыя долі, месяц, бальніца, большая частка, бюджэтны, стагоддзі, рэчыва, вадасховішча, ваенна-марскі, мікрагенры, міліграм, добраахвотнае таварыства, дэцылітр, дзіцячы дом, доктар гістарычных навук, у тым ліку, дэкада, снежань, прафесар Адамовіч, таварыства, беларуская мова, так званы, зборнік, намеснік, стары стыль, сельскі савет, рака, загадчык кафедры, заслужаны артыст, хто-небудзь, спецыяльны тэрмін, пераноснае значэнне, устарэлае слова, акадэмік Карскі, гістарызм.
Складанаскарочаныя словы бываюць рознага тыпу. Яны могуць утварацца: 1) з частак слоў ці частак слова і другога поўнага слова: насценгазета, Будбанк, фінаддзел; 2) з пачатковых гукаў поўных слоў (гукавыя абрэвіятуры): ВЭТ – вырабы электроннай тэхнікі, КЭД – квантавая электрадынаміка; 3) з пачатковых літар поўных слоў (літарныя абрэвіятуры ): СВД – святловыпраменьваючы дыёд, ЭВМ – электронная вылічальная машына; 4) з часткі першага слова і пачатковых гукаў першых слоў: БелСЭ –Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, БелАЗ – Беларускі аўтамабільны завод; 5) з пачатковых гукаў першых слоў і часткі наступнага слова: ЭЛіМБел – Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Заданне 11. Замяніце словазлучэнні складанаскарочанымі словамі (абрэвіятурамі). Аўтаматызаваная дыялогавая сістэма, алгарытмічнае забеспячэнне, Беларуская дзяржаўная філармонія, Водны кодэкс, Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў, Галоўнае ўпраўленне па вырабу дзяржаўных знакаў, Таварыства выратавання на водах, Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, Еўрапейская эканамічная супольнасць; Камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі; Дзяржаўны камітэт па статыстыцы і аналізе. Пры ўжыванні колькасных лічэбнікаў у дзелавых пісьмах, а таксама ў канкурэнтах пісьма – тэлефонных перамовах, пры чытанні дзелавых тэкстаў у афіцыйных абставінах – неабходна помніць, што ўсе колькасныя лічэбнікі скланяюцца; пры гэтым змяняюцца ўсе часткі складаных і састаўных лічэбнікаў: да шасцісот шасцідзесяці рублёў, шасцюстамі шасцюдзесяццю рублямі. Заданне 12. Прачытайце лічбы і колькасна-іменныя спалучэнні. А 0,5 6 17/85 1,5 0,5 5,0372 11/3 0,1 150 1,1 12,01 13/4 0,01 1500 2,47 3,12017 Б 2,51 м 0,0001 мм 1,5 км 32,02% 47,4 кг 150 т Заданне 13. Праскланяйце колькасна-іменныя спалучэнні. 1. Дзве тысячы; шэсць (сем, дзевяць) мільёнаў; дзвесце восемдзесят чатыры тоны. 2. Шэсцьдзесят кілават-гадзін, семдзесят кіламетраў, сорак тысяч станкоў. 3. 90 вольт, 140 атмасфер. 4. 42 атм., 79 с, 63 км.
Заданне 14. Запішыце лічбы словамі. 1. Да 3125 прыбавіць 1239, 74 скласці з 968, з 754313 вылічыць 220, раўняецца 777. 2. Аўтобус з 48 пасажырамі, вучыцца каля 888 студэнтаў, не больш за 92 дні, каля 1,5 сутак, замест 150 старонак, праілюстраваць 28 малюнкамі, каштуе не танней, чым 234 рублі, груз масай у 1300 тон. Заданне 15. Знайдзіце лексічныя памылкі. 1. Просім растлумачыць пытанне аб утрыманні падаходнага падатку з часовых работнікаў пенсіоннага ўзросту. 2. Паведамляем нашы рэквізіты: Мінск, Багдановіча, 4. 3. Па лініі выканання плана ўпраўленне дабілася поспехаў. 4. З работнікаў Сакратарыята патрэбна строга спытаць па лініі павышэння эканамічных ведаў. 5. Аўтабіяграфія мінскіх трактароў пачынаецца з моманту, калі з завода выйшаў першы айчынны трактар. 6. Права на чарговы адпачынак старшыні камісіі ўзнікае праз 11 месяцаў работы. 7. Наш абавязак – узаемна дапамагаць адзін аднаму. 8. Наогул і ў цэлым прапановы камісіі былі ўхвалены ўсімі. 9. У артыкуле коратка, лаканічна выкладзены асноўныя палажэнні. 10. За справаздачны перыяд часу ўкаранілі больш за трыццаць рацыяналізатарскіх прапаноў. 11. На ваш запыт па пытанні аб выплаце пенсій адказваем. 12. Наспела неабходнасць павысіць экалагічныя веды інжынерна-тэхнічных работнікаў.
Заданне 16. Выпраўце памылкі 1) ва ўжыванні прыназоўнікаў (іх сінанімічнага выкарыстання пры аднародных членах сказа): 1. Прызначыць дапамогу з-за смерці кармільца. 2. Няма сумненняў у адносінах таго, што план будзе выкананы. 3. Меры ў адносінах работнікаў. 4. Паказаць сябе ў лепшы бок. 5. Адказваць аб бяспецы (па бяспецы). 6. Падаваць заяву на звальненні. 7. Адмовіць па прычыне адсутнасці (у сувязі з адсутнасцю) месцаў; 2) у кіраванні: 1. Кіраўніцтва вытворчай практыкі ажыццяўляецца выкладчыкамі вучылішча. 2. На змену старых бланкаў набыты новыя. 3. Папярэдзіць ад памылак, якія дапускаліся ў рабоце камісіі; 3) у дапасаванні дзейніка і выказніка: 1. Большасць студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў ВНУ ўжо была на выстаўцы. 2. У камандзіроўку паедуць не Пятроў, а Сідараў. 3. Не памылка або недагляд, а парушэнне правілаў тэхналогіі былі дапушчаны гэтым работнікам; 4) стылістычныя недахопы пры ўжыванні абагульняльных слоў, аднародных членаў: 1. Прашу запрасіць на нараду наступных работнікаў Сакратырыята: загадчыкі аддзелаў, галоўныя спецыялісты, а таксама вядучых спецыялістаў камісіі. 2. Мы павінны аб’явіць бязлітасную барацьбу такім парушэнням працоўнай дысцыпліны, як прагулы, спазненні, безыніцыятыўнасць і абыякавасць да работы.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|