Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Бо іначай проста не варта жыць.




(Паводле артыкула Ул. Арлова. Люты 1990 г.)

 

 

Тэкст № 7

БАГУШЭВІЧ Францішак Казіміравіч – беларускі паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Нарадзіўся 21 сакавіка 1840г. у фальварку Свіраны Віленскага павета (цяпер Вільнюскі раён, Літва). Паходзіў са збяднелай шляхты. У 1861г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, адкуль быў выключаны за адмову прыняць новыя універсітэцкія правілы. Настаўнічаў у Доцішках Лідскага павета (цяпер Воранаўскі раён). Удзельнічаў у паўстанні 1863—1864гг., быў паранены. Пасля паўстання з-за пагрозы рэпрэсій пераехаў на Украіну. У 1868г. скончыў Нежынскі юрыдычны ліцэй. Працаваў памочнікам справавода і судовым следчым у розных гарадах Украіны і Расіі. У 1884г. пераехаў у Вільню і працаваў адвакатам пры акруговым судзе. У 1885–1891гг. друкаваўся ў польскім часопісе «Кгаj» (Пецярбург), выдаў у 1891г. зборнік «Дудка беларуская» (пад псеўданімам Мацей Бурачок), у 1892г. – авяданне «Тралялёначка», у 1894г. – зборнік «Смык беларускі» (пад псеўданімам Сымон Рэўка з–пад Барысава). Не ўсе творы Ф. Багушэвіча дайшлі да нас: не знойдзены зборнікі вершаў, не збярогся слоўнік беларускай мовы, які пісьменнік складаў па прапанове Я. Карловіча. У 1898г. па стане здароўя пакінуў службу і пераехаў у Кушляны (Смаргонскі раён), дзе і памёр 28 красавіка 1900г. Пахаваны ў Жупранах Ашмянскага раёна.

Тэкст №8

Рэзюмэ

Павелічэнне эфектыўнасці ўмацавання і

аднаўлення дэталяў машын наплаўкай у электармагнітным полі

Ключавыя словы: аднаўленне, умацаванне, наплаўка, электрамагнітнае поле, прадукцыйнасць, рабочая вадкасць, парашок, правадзімасць, пакрыццё, структура, уласцівасці.

А’бект даследавання – тэхналагічны працэс і абсталяванне для наплаўкі ў электрамагнітным полі.

Мэта працы – удасканальванне тэхналогіі наплаўкі ў электрамагнітным полі пры аднаўленні і ўмацаванні дэталяў машын, накіраванае на атрыманне высакаякасных пакрыццяў, павелічэнне стабільнасці і прадукцыйнасці працэсу.

У працы выкарыстоўваюцца метады тэорыі электрамагнетызму, тэрмадынамікі, фізікі цвёрдага цела, механікі суцэльнага асяроддзя, электрадынамікі, матэматычнай статыстыкі і планавання эксперыментаў, а таксама эксперыментальныя метады вывучэння фізіка–механічных і эксплуатацыйных уласцівасцяў пакрыццяў.

Распрацаваны матэматычныя мадэлі, якія апісваюць заканамернасці змянення сілы разраднага току і напружанасці магнітнага поля ў рабочай зоне наплаўкі; прапанаваны методыкі разліку прадукцыйнасці наплаўкі і суцэльнасці пакрыццяў; вывучаны ўплыў электрычнай правадзімасці рабочай вадкасці на прадукцыйнасць наплаўкі і якасць наплаўленых пакрыццяў; атрыманы статыстычныя мадэлі наплаўкі, якія дазваляюць выявіць заканамернасці ўплыву фактараў на параметры працэсу і вызначыць аптымальны рэжым наплаўкі; даследаваны структура, фізіка-механічныя і эксплуатацыйныя ўласцівасці пакрыццяў у залежнасці ад віду рабочай вадкасці; распрацаваны мэтазгодны маршрут тэхналагічнага працэсу ўмацавання і аднаўлення дэталяў машын.

Вынікі працы могуць быць выкарыстаны на рамонтных, машынабудаўнічых прадпрыемствах Мінпрама і Мінсельгасхарча Рэспублікі Беларусь.

(ХІЛЬКО Дзмітрый Мікалаевіч)

 

Тэкст № 9

Шырока прадстаўлены ў творах Ф. Багушэвіча фразеалагізмы, якія надаюць мове сакавітасць, нацыянальную самабытнасць. Пераважаюць агульнавядомыя ўстойлівыя словазлучэнні з ярка выражаным прастамоўным адценнем: У сведкі улезці, ні села – ні пала. («Як праўды шукаць »), Зборшчык, як дым той, лезе ў вочы («Балада»). Часам у творы арганічна ўключаюцца прыказкі і прымаўкі, утвараючы адпаведны стылёвы каларыт: Смачны жабе гарэх, да зубоў бог не даў («У судзе»). Глыбока авалодаўшы фразеалагічнымі скарбамі народнай мовы, паэт не толькі выкарыстаў гатовае, але і сам стварыў афарыстычныя выслоўі: 1 авечка, хоць дурная, // А ваўка ж пазнае! («Воўк і авечка»), Не надта свабодна у гэтай свабодзе («Быў у чысцы»).

 

 

Скараціце сказы, ужываючы дзеепрыслоўны зварот.

1. Калі карыстацца законамі квантавай механікі, можна разлічыць атам.

2. Калі мы ведаем пачатковыя каардынаты ракеты і пачатковую хуткасць, мы можам па законах механікі вызначыць, дзе будзе знаходзіцца ракета ў дадзены момант.

3. Толькі калі мы глыбока вывучым усе сувязі ў біясферы, мы знойдзем магчымасці гарманічнага суіснавання чалавека і прыроды.

4. Прыкладныя навукі, паколькі яны ўвасабляюць новыя ідэі ў схемы і канструкцыі сучасных прыстасаванняў, адыгрываюць важную ролю ў развіцці грамадства.

5. Немагчыма прасачыць за часцінкамі, калі не парушыць іх рухі.

Багацце мовы Ф. Багушэвіча ярка праяўляецца ў сінаніміцы. Выкарыстоўваючы цэлую сістэму найменняў, прадметаў і з'яў, аўтар робіць мову дынамічнай, каларытнай. Слова селянін мае эквіваленты – мужык, наш брат, гаспадар, браце мой, братцы, бядота, дзеці Зямлі-маткі. Надзвычай багатая у пісьменніка дзеяслоўная сінанімія. Два і больш блізкія па значэнні словы, а таксама словазлучэнні пісьменнік часта размяшчае адно за адным (градацыя) ці праз некалькі лексічных адзінак, каб узмацніць сэнсавае ці эмацыянальна-экспрэсіўнае значэнні: Іх! Закіпеў той князь, аж зароў. // Аж вылупіў вочы, счырванеў ён, як кроў... («Хрэсьбіны Мацюка»); Каб душа балела, гледзячы на долю, II Каб сэрца шчымела і рвалася з болю («Праўда»).

 

Тэкст № 10

...Яны беглі не таму, што небяспека пагражала ім адным. Невядомае пагражала ўсім, і яны імчалі, каб папярэдзіць людзей. А людзі былі ў тым будынку наперадзе, на самай градзе ўзгоркаў, там, дзе яна абрываецца ўніз, да мора. Сябар цяжка тупаў побач – вялізны сілуэт на чорным небе.

Гэта быў дзіўны, няветлы, змрочны будынак. Увесь як крышталь: ці то палац, ці то замак. Сябар не ведаў, што Севярын бяжыць да гэтага замка не проста таму, што там людзі. Сярод людзей была жанчына, страх за якую раздзіраў сэрца. Папярэдзіць – і тады яна, усе яны схаваюцца і, можа, выжывуць.

Ад замка вялі уніз травяныя партэры. Не чатырохкутныя, а нібыта паловы выцягнутых авалаў, закругленымі канцамі ўніз, адзін над адным, як рыбіна луска. I не зялёныя яны былі, а фіялетавыя – ад водсветаў неба…

(Уладзімір Караткевіч)

 

Тэкст № 11

– Здароў.

– Здароў, здароў. Ну, праходзь далей на хату, сядай.

– Дзякуй. Ну як жа ты тутака маешся, як пажываеш?

– А вось памаленечку, дзень да вечара. А я цябе вельмі даўно бачыла, ой, колькі часу прайшло шмат, бедавала, кажу: чаму гэта ты да нас не прыходзіш, думаю, можа чаго зазлавалася?

– А чаго ж я буду на цябе злаваць, ды і за што. Я ўвесь гэты час хварэла, так скруціла мяне, што думала, ужо не выжыву, памру, але памаленечку, памаленечку, глядзіш – і ачуняла.

– А што ж з табой такое зрабілася?

– А бо, дай жа рады: суседка папрасіла памагчы ёй перабраць бульбу ў склепе, расчыніла дзверы, і акенца таксама было адчынена, а мяне так скразняком прахапіла, што ўсе жылачкі скруціла ў целе, жывога месца на мне не было.

– А я нічога гэтага не ведала, хоць бы выправіла Ніну да цябе, а то сама ж я не дайду, сама ведаеш, ногі баляць. Раней бывала, дык усюды даляту, дайду першая, а цяпер ног не магу перасунуць, вось дык дажылася.

Дапоўніце другі сказ характарыстыкай выдзеленага слова; скарыстайце інфармацыю першага сказа.

Узор: Электрамагнітныя ўзбурэнні маюць хвалевы характар. Электрамагнітныя ўзбурэнні – гэта ваганні (якія?)….

Электрамагнітныя ўзбурэнні – гэта ваганні хвалевага характару.

1. Адкрыццё Мендзялеевым перыядычнага закона мела вялікае значэнне. Перыядычны закон – гэта адкрыццё (якое?)….

2. Адно з важнейшых прыкладанняў фізікі цвёрдага цела – стварэнне новых матэрыялаў, даследаванні ў гэтай галіне носяць прыкладны характар. Вялікае значэнне для развіцця тэхнікі маюць такія даследаванні, (якія?)….

3. Некаторыя даследаванні ў галіне метэаралогіі маюць фізічны характар. Вялікую ролю ў развіцці метэаралогіі іграюць даследаванні (якія?)….

Тэкст №12

ГОСЦІ

Алесь і Костусь гэтым часам

Гасцей пад дубам вартавалі

І між сабою жартавалі.

– Згадай, Кастусь,– Алесь пытае: –

Хто першы у госці завітае?

– Ну, хто ж? вядома – Юрка, дружа.

– Чаму? – Бо мёд ён любіць дужа,

А там, глядзі, Язэп прыпрэцца

І Фабіян з ім з Караліны...

Падвып’юць, ведаеш, мужчыны,

Ото гаворка распачнецца!

А там Кандрат вазьмецца ў бокі,

Напэўна пойдзе ён у скокі;

Яго Ялэўка падтрымае,

А Вухін песню заспявае:

«Пі гарэлку, суседзе!..»

– Глядзі, глядзі! хто гэта едзе? –

Алесь ускочыў, пазірае

І локцем Костуся таўхае.

– Ды гэта ж Вухін, брат! ён самы! –

І хлопы кінуліся ў браму,

Бягуць навыперадкі ў хату.

– Ўжо Вухін едзе! Вухін, тата!

– Цыц! не смець казаць мянушку,

А то зніму на вас папружку! –

І бацька бровы пасувае,

Пільчак чысцейшы адзявае,

Ідзе на двор для прывітання

І для пачэснага спаткання.

Андроцкі-Вухін пад'язджае...

(Я. Колас. Новая зямля)

 

Заданне 2. Вызначце, у якім стылі тыповым з’яўляецца ўжыванне наступных слоў, спалучэнняў слоў:

1) Рэзервы якасці, тэхналогія поспеху, прыступкі росту, вірусы раўнадушнасці, эліксір бадзёрасці, чорнае золата, лясная аптэка, газавая рака, лясныя санітары, дойліды чалавечых душ, капітаны нашых дум і мар, штурманы электроннага веку, жалезны конь, шэрыя драпежнікі, дырыжоры цішыні.

2) Каленчаты вал, аналітычныя мовы, пасіўны баланс, бронзавы век, касмічная хуткасць, удзельная вага, дзяржаўнае права, дэвонскі перыяд, жаночая рыфма, каразійная стойкасць, кантраляваныя параметры, электрамагнітнае поле, акустычныя ваганні, ідэальны газ, цвёрдае цела.

3) Дагаворныя бакі, даводжу да ведама, прыцягнуць да адказнасці, перадаць у адпаведныя інстанцыі, узяць на кантроль, за справаздачны перыяд, аб’явіць вымову.

Заданне 3. Вызначце, якія з наступных слоў маюць выразныя прыкметы гутарковасці:

1) Гаварыць, казаць, гутарыць, размаўляць, перагаворвацца, перамаўляцца, субяседнічаць, зюзюкаць, шушукаць, гаманіць, тарабарыць, балакаць, выступаць, вякаць, балбатаць, балабоніць, лепятаць, гергетаць, лапатаць, трашчаць, бурчаць, бубніць, муркаць, гугнець, плявузгаць, вярзці, чаўпці.

2) Хлус, брахун, манюка, падманшчык, ашуканец, махляр, круцель, чмут, шахрай, шэльма, прайдзісвет.

3) Жартаўнік, весялун, дасціпнік, свавольнік, гарэза, дураслівец, жэўжык, вісус, пястун, пястуха, шалапут, блазнюк, пракуда, бузун.

4) Смяльчак, храбрэц, зух, хват, рызыкант, герой.

5) Сябра, таварыш, знаёмы, дружбак.

6) Дудка, габой, флейта, жалейка, свісцёлка.

Заданне 4. Знайдзіце “лішнія” словы сярод слоў, характэрных для

1) афіцыйна–справавога стылю:

Запіска, прадпісанне, дырэктыва, цыркуляр, паперка, дагавор, кантракт, пісулька, цыдулька, загад;

2) навуковага стылю:

Маса, вага, сіла, хуткасць, раўнавага, ваганні, паскарэнне, гепатыт, шкарлятына, сухоты, запаленне лёгкіх, грып, прастуда, жаўтуха, свінка, паратыф, рак, апендыцыт.

Заданне 5. Прачытайце тэксты і знайдзіце ў іх словы і выразы, якія не адпавядаюць стылю дадзенага тэксту.

Запіска

Глыбокапаважаная спадарыня Мар’я Антонаўна, маці бацькі майго! Даводжу да Вашага ведама, што я з хуткасцю пераадолеў шлях ад alma mater да роднага жытла і зазнаў надзвычай прыемны смак тых страў, што былі прыязна пакінуты Вамі на сервіраваным стале ў пакоі, дзе звычайна

 

 

Дапоўніце сказы злучнікамі перш чым, да таго як,пасля таго як, з таго часу як, пакуль не. Звярніце ўвагу на трыванне дзеясловаў. Назавіце сказы, у якіх можна скарыстаць любы з гэтых злучнікаў і ў якіх можна скарыстаць толькі адзін пэўны злучнік.

1. Фармуляваць вывады можна толькі … атрыманы і апрацаваны эксперыментальныя дадзеныя.

2. … фармуляваць вывады, неабходна атрымаць і апрацаваць эксперыментальныя дадзеныя.

3. Хутка … быў адкрыты нейтрон, была выказана гіпотэза аб існаванні нейтронных зорак.

4. Стварыць класічную электрамагнітную тэорыю стала магчыма толькі … была прынята ідэя неперарыўнасці матэрыі.

5. Стварыць тэорыю святла, тэорыю электрамагнетызму было немагчыма … адмовіліся ад тэорыі дыскрэтнасці матэрыі.

6. … пачалі праводзіць касмічныя палеты, у чалавека з’явілася магчымасць правесці назіранні над Зямлёй з Космасу.

гатуецца ежа. А пятай гадзіне абавязкі прымушаюць мяне зноў пакінуць сцены нашага роднага гнязда.

Таму кланяюся, вельмі ўдзячны Вам Ваш унук Сяргей.

Бабуля!

Я прыбег са школы і заглынуў усё, што ты прыгатавала. Вельмі смачна. Дзякуй. У 5 ізноў бягу ў школу.

Бывай! Сярожка.

Тлумачальная

Я, С.В., учыніў цяжкае, неймавернае дзеянне, якое ляжа плямай ганьбы на ўвесь мой далейшы лёс. Безадказнасць, неразумнасць, халатныя адносіны да свайго святога абавязку – вучобы – разбэсцілі маю свядомасць. За сваё нядоўгае жыццё я паспеў набыць згубную цягу да азартных гульняў, у тым ліку і да футбола...

Так! Я прагуляў урок. Вялікі мой грэх, і я яго прымаю, каб прайсці праз горан усіх выпрабаванняў жыцця...

Дык вось, я гатовы панесці любое пакаранне аж да здачы заліку па творы “Узараная цаліна”, які з цікавасцю перагартаў быўшы яшчэ двухгадовым хлопчыкам.

Подпіс

 

Як дапускаецца псаванне добрага настрою

Ажыццявіўшы вяртанне дамой са службы, я зрабіў пэўную працу па здыманні капелюша, плашча, ботаў, пераапрананні ў піжаму і пантофлі і пасадцы з газетай ў крэсла. Жонка ў гэты перыяд ажыццяўляла шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на абіранне бульбы, варэнне мяса, падмятанне падлогі і мыццё посуду.

Па сканчэнні некаторага часу яна стала громка падымаць пытанне аб недапушчальнасці майго няўдзелу ў вышэйпамянёных мерапрыемствах.

На гэта з майго боку была зроблена катэгарычная заява аб нежаданні слухання прэтэнзій па гэтым пытанні ў сувязі з ажыццяўленнем мной у цяперашні момант, пасля заканчэння працоўнага дня, свайго законнага права на заслужаны адпачынак.

Аднак жонка не зрабіла адпаведных высноў з маіх слоў і не спыніла сваіх безадказных выказванняў, у якіх, у прыватнасці, адлюстравала такі момант, як адсутнасць у мяне цэлага шэрага станоўчых якасцяў, а менавіта: сумлення, прыстойнасці, сораму і г.д., прычым як у ходзе свайго выступлення, так і па заканчэнні яго займалася прысвойваннем мне найменняў розных жывёл, якія знаходзяцца ў асабістым карыстанні рабочых і калгаснікаў...

 

Сфармулюйце, чым дасягаецца камічны эфект гэтых тэкстаў.

“Перакладзіце” тэксты на “нармальную” мову. Ці захоўваецца гэты эфект? Чаму?

Заданне 6. Знайдзіце ў сказах стылістычныя памылкі, падумайце, як іх можна выправіць.

1. Толькі дзесьці там, за лесам, калі прыслухацца, можна пачуць рокат матораў: ва ўрочышчы ідзе бітва за хлеб.

2. Віктар ужо два гады як уліўся ў сям’ю механізатараў. Ёсць падставы меркаваць, што ён у гэтым годзе здзейсніць свой працоўны подзвіг.

3. Работніца фермы Хадасоўская натхнёна змагаецца за здароўе і апетыт парсюка.

4. Калгаснікі ўзводзяць свінарнік.

5. Паласатыя бандыты акупавалі бульбянішча.

6. Ніякай апрацоўкі інсектыцыдамі не праводзілася: можна выйсці на поле і паглядзець, як вусені ўплятаюць ураджай.

7. Я адсутнічаў у 15 гадзін на сваім рабочым месцы ў храме навукі ў сувязі з тым, што ў гэты час знаходзіўся ў кузні здароўя, дзе наносіў афіцыйны візіт людзям у белых халатах.

8. Адшукваецца аднагадовы казёл, які збег з фермы. Асаблівыя прыкметы: вельмі нахабны.

9. Вучань 3 класа насунуў на галаву гаршчок з-пад бульбы і не здолеў яго зняць. Пацярпелы быў дастаўлены ў медпункт. Дыягназ: галава ў іншародным целе.

10. Пах шашлыка прыемна казытаў перыфірычныя нервы насавога апарата.

11. Шаноўныя супрацоўнікі! Калі вы своечасова не ўнесяце грошы ў касу, вашае падарожжа паляціць у трубу.

 

Заданне 7. Прачытайце тэксты. На аснове іх інфармацыі напішыце артыкулы для энцыклапедычнага даведніка, узяўшы за ўзор тэкст № 9 з задання № 1.

Прафесар з Наднёмана

У маляўнічым кутку нашай краіны, дзе бярэ свой пачатак бацька – Нёман, вы і сёння зможаце пачуць з дзесятак забаўных гісторыяў і показак пра гаспадара маёнтка Наднёман. Хтосьці са старых жыхароў вёскі Пясочнае Капыльскага раёна абавязкова згадае, як іхні пан крыху больш за сто гадоў таму купіў першы ў наваколлі аўтамабіль, як аднойчы ў сустрэтага ім на дарозе селяніна кабыла, убачыўшы жалезную пачвару, імгненна сканала ад перапуду, але яе гаспадар адразу ж атрымаў грошы на новую. Нехта ўспомніць пра адчынены панам санаторый, дзе лекавалі кумысам і электрычнасцю, прычым з беднякоў ніколі не бралі грошай. Не выключана, што вам распавядуць і нешта ў духу жудлівых сюжэтаў з кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» – пра пана-самотніка, што займаўся чорнай магіяй і быў запанібрата з Люцыпарам. Таму, паказваючы дарогу да былога панскага дома, тутэйшая бабуля можа на ўсякі выпадак і перажагнацца, хоць, зрэшты, і не надта баючыся, бо ўладальнік маёнтка Наднёман Якуб Наркевіч-Ёдка, пра якога пойдзе гаворка, нягледзячы на ўсе свае загадкавыя дзівацтвы, пакінуў у памяці землякоў і сучаснікаў зусім іншыя пачуцці.

Успомніўшы гравюру беларускага мастака Напалеона Орды, можна ўявіць, як вьглядаў маёнтак Наднёман у апошнія дзесяцігоддзі XIX стагоддзя, калі тут пачасту бывалі журналісты з еўрапейскіх сталіц і працавалі вучоныя з сусветнымі імёнамі. На правым баку Нёмана праз зеляніну дагледжанага парка свяціўся белы будынак, які быў узведзены некалі ў стылі ранняга барока, але ў часы свайго самага знакамітага ўладальніка ўжо меў рысы неаготыкі. Над маёнткам узвышалася стромкая 27-метровая вежа з «эолавай арфай» і металёвым спічаком, які служыў для вывучэння атмасфернай электрычнасці. Дапаўнялі агульную карціну мелодыі вальсаў і паланэзаў, што плылі са старадаўняга палаца.

У 1865-м Якуб Наркевіч-Ёдка, нашчадак старажытнага беларускага роду шляхецкага герба «Ліс», маючы семнаццаць гадоў, са ступенню бакалаўра закончыў Менскую губернскую гімназію, якая дала беларускай, польскай і рускай культурам не адно вядомае імя. Сярод яе гадаванцаў быў выдатны кампазітар Станіслаў Манюшка. Даніну сур'ёзнаму захапленню музыкай аддаў і Якуб Наркевіч - Ёдка. Ягоныя

 

Складзіце з простых сказаў складаназалежны сказ з даданым часу. Скарыстайце злучнікі калі, пасля таго як, перш чым, да таго часу, пакуль не, з таго часу як, да таго як. Назавіце сказы, у якіх можна выкарыстаць два злучнікі.

1. Існаванне атамнага ядра было эксперыментальна даказана. Была створана новая мадэль атама.

2. У 1869 годзе Мендзялееў адкрыў перыядычны закон хімічных элементаў. Прайшло больш за сто гадоў.

3. Адкрылі галій, германій, скандый. Шмат хто з вучоных сумняваўся ў правільнасці перыядычнай сістэмы хімічных элементаў Мендзялеева.

4. Сфармуляваць новую тэорыю. Неабходна сабраць і вывучыць факты, праверыць вынікі назіранняў і апрацаваць іх.

5. Вучоны апублікаваў артыкул аб сваім адкрыцці. Ён некалькі разоў паўтарыў свае назіранні, праверыў вынікі.

 

поспехі ў ігры на фартэпіяна і ў кампазіцыі былі настолькі значнымі, што ў якасці музыканта нядаўні гімназіст выпраўляецца ў падарожжа па Еўропе: дае канцэрты, атрымлівае захопленыя водгукі каранаваных асобаў, наведвае заняткі ў Парыжскай кансерваторыі.

Аднак юнака ўсё больш вабяць навукі – фізіка, медыцына, прыродазнаўства. Пакінуўшы выкладанне тэорыі музычнага мастацтва ў Маскве, Наркевіч-Ёдка зноў едзе ў Еўропу. Гэтым разам яго можна сустрэць сярод студэнтаў і вольных слухачоў медычнага факультэта Сарбоны і Інстытута медыцыны ў Фларэнцыі. Якуб робіцца сведкам трагічных

 

Прачытайце сказы, вызначце, які з іх выказвае ўмову, якая перашкаджае рэалізацыі другога дзеяння. Складзіце з двух сказаў адзін; скарыстайце злучнікі хоць (хаця), нягледзячы на тое што, нягледзячы на гэта, але, аднак і злучнікавыя сродкі: тым не менш, разам з тым, усе ж такі; назавіце ўсе варыянты.

1. Мы паспрабуем рашыць праблему стварэння новага комплексу сельскагаспадарчых машын у вызначаны тэрмін. Стварэнне новага комплекса сельскагаспадарчых машын – справа надзвычай складаная.

2. Матэматычны сэнс паняцця “хваля-часціца” яшчэ не выяснілі. Яго матэматычнае выражэнне дадзена ў паняцці хвалевай функцыі.

3. Паняцце “электрамагнітнае поле” ў пэўным сэнсе было ўжо ў працах Фарадэя і стала фундаментальным у электрадынаміцы Максвэла. Гэта паняцце не адразу прынялі фізікі.

4. Навуковыя дасягненні ў наш час сталі вынікам дзейнасці вялікіх калектываў вучоных. Творчая індывідуальнасць і самабытнасць, пачуцце асабістай адказнасці і абавязку перад чалавецтвам, як і раней, застаюцца галоўнымі ідэйна-маральнымі характарыстыкамі вучонага.

 

падзеяў Парыжскай камуны і канспектуе лекцыі венскіх прафесараў... Навука перамагае музыку. Акрэсліваецца і сфера навуковых зацікаўленняў – уплыў электрычнасці на матэрыяльны свет, найперш на расліны і чалавека.

За ўласныя сродкі Наркевіч-Ёдка будуе ў сваім маёнтку метэаралагічную станцыю, праца якой літаральна праз пару гадоў выкліча інтарэс у Расійскага геаграфічнага таварыства і Пецярбургскай Акадэміі навук. Адначасова ў Наднёмане распачынаюцца маштабныя эксперыменты з электрычнасцю. «Кожны чалавек ёсць электрычная машына, якая, з аднаго боку, выпрацоўвае электрычнасць і аддае яе ў навакольнае асяроддзе, а з другога – паглынае атмасферную электрычнасць, – запісвае Наркевіч-Ёдка. – Той або іншы настрой ці хвароба суправаджаюцца ў арганізме пэўнымі электранапружаннямі». Ад гэтых тэарэтычных высноў заставаўся адзін крок да яго галоўнага адкрыцця, якое мела велізарны рэзананс у навуковых сферах Еўропы. Гаворка ідзе пра вынайдзены беларускім вучоным спосаб фіксаваць іскру ад жывога аб’екта на фотапласціне, які аўтар назваў «электраграфіяй».

Абсталяваўшы ў фамільных сутарэннях лабараторыю, ён зрабіў звыш 1.500 здымкаў, што дазволілі зазірнуць у таямнічы свет электрамагнітных сілаў. Потым быў трыумф на канферэнцыі ў Пецярбургскім універсітэце і запрашэнні на чытанне лекцыяў у Вену, Берлін, Парыж, Фларэнцыю, Прагу... Наркевіч-Ёдка дорыць камплекты сваіх унікальных здымкаў Музею Шарко ў Парыжы і Венскаму гістарычнаму музею прыродазнаўства. У 1900 годзе міжнародны кангрэс у Францыі прысуджае яму званне «прафесара электраграфіі і магнетызму». Інстытут фізіялогіі ў Рыме называе вынайдзеную нашым суайчыннікам методыку электратэрапіі «сістэмай Ёдкі»»…

Яшчэ адна старонка навуковай і вынаходніцкай дзейнасці Якуба Наркевіча-Ёдкі – яго бяздротавы «тэлеграф», створаны незалежна ад эксперыментаў А.Папова.

У 1905-м прафесар, нягледзячы на кепскае здароўе, пачынае чарговы навуковы ваяж па еўрапейскіх краінах, якому наканавана стаць апошнім. На фамільных могілках у Наднёмане з’явіўся яшчэ адзін склеп. Паведамленне пра смерць знакамітага калегі атрымалі болей за дваццаць навуковых таварыстваў і ўстановаў, сябрам якіх ён быў.

Сталася так, што імя беларуса Якуба Наркевіча-Ёдкі, вядомасць якога сучаснікі параўноўвалі з папулярнасцю француза Л.Пастэра, досыць хутка было забытае і знікла нават са спецыяльных даведнікаў. І толькі ўжо ў 80-я гады ХХ стагоддзя жыццё і навуковы подзвіг уладальніка Наднёмана прыцягнулі ўвагу беларускіх гісторыкаў навукі, вынікам чаго быў выхад кнігі «Прафесар электраграфіі і магнетызму», якая паклала пачатак папулярнай серыі «Нашы славутыя землякі». Не будзем, аднак, забываць, што першым біёграфам беларускага вынаходніка быў француз Марыс Дэкрэп, які выдаў сваю кнігу пра «электрычнага чалавека» (так ахрысціла Наркевіча-Ёдку французская прэса) яшчэ ў 1896 годзе ў Парыжы.

(Ул. Арлоў)

 

Заданне 8. Напішыце тэкст публіцыстычнага стылю, узяўшы за ўзор тэкст №8 з задання № 1.

Заданне 9. Складзіце тэксты па тэме “Апісанне знешнасці чалавека”:

а) пры знаёмстве з героем мастацкага твора;

б) у сяброўскім лісце;

в) у службовай характарыстыцы;

г) у міліцэйскай аб’яве.

Выкарыстоўвайце лексічны дадатак.

 

Часткі цела

Галава, лоб, нос, рот, губы, зубы, язык, шчокі, вушы, вусы, барада, валасы, шыя, рука, нага, пальцы, ногці, кулак, локаць, калена, жывот, пуза, спіна, грудзі (толькі ў множным ліку), плечы, сэрца, чэрап, хрыбет, шкілет, бядро, пятка, скула, прышчык, бародаўка.


твар – лицо

брыво(адз.лік)– бровь

бровы(мн.лік) – брови

вока – глаз

зрэнка – зрачок

вейкі – ресницы

павекі – веки

скроні – виски

патыліца – затылок

тулава – туловище

стан – фигура

карак – шея, подзатылок

далонь – ладонь

сківіца – челюсть

кіпцюры – когти

ікол – клык

рабацінне – веснушки

радзімка – родинка

пляма – пятно

зморшчынка – морщинка

усмешка – улыбка

пухір – волдырь, пузырь


 

Знешні выгляд

Высокі, нізкі, сярэдняга росту, стройны, худы, тоўсты, даўганогі, лысы, гарбаты, згорблены, спартыўнага складу, атлетычнага целаскладу.


хударлявы – худощавый

красун, прыгажун – красавец

чэзлы – чахлый

красуня, прыгажуня – красавица

цыбаты – длинноногий

пачвара – чудовище

таўставаты – толстоватый

вырадак – урод

кірпаносы – курносый

страшыдла – страшилище

лупаты, вірлавокі, зіркаты – пучеглазый

пудзіла – пугало, чучело

рабы – конопатый

бамбіза – верзила, дылда

касавокі – косоглазый

асілак – силач

голены – бритый

волат – богатырь

з голенай галавой – бритоголовый

дзяцюк – молодой парень

калматы, кудлаты – лохматый

заморак – заморыш

кульгавы – хромой

здыхля, здыхляк – слабак, заморыш

мыліца – костыль

таўстун – толстяк

мурзаты – грязный

акулярык – очкарик

неахайны – неряшливый

валасень – волосатик

выродлівы – уродливый

неахайнік (неахайніца) – неряха

прыгожы – красивый

бялявы – блондин

чарнявы – брюнет

абадранец – оборванец

жабрак – нищий

 


 

Адзенне. Абутак


Адзенне, адзёжа – одежда

вопратка – верхняя одежда

вайсковая вопратка – военная одежда

цывільная вопратка – гражданская одежда

апранаць – одевать, надевать

распранаць – раздевать, снимать (одежду)

паліто – пальто

палітончык – пальтишко

футра – шуба

кажух – тулуп

паўкажушок – полушубок

ватоўка – ватник

спяцоўка – спецовка

целагрэйка – телогрейка

куртка – куртка

скураная куртка – кожаная куртка

скуранка – кожанка

плашч – плащ

макінтош – макинтош

гімнасцёрка – гимнастерка

шынель(м.р.) – шинель(ж.р.)

прас – утюг

прасаваць – утюжить

сукенка – платье

блуза – блуза

кофта – кофта

спадніца – юбка

сарафан – сарафан

фартух – передник, фартук

касцюм са штанамі – брючный костюм

каўнер – воротник

паліто з футравым каўняром – пальто с меховым воротником

шалік – шарф

джэмпер – джемпер

світэр – свитер

касцюм – костюм

штаны, порткі – штаны, брюки

штонікі – штанишки

шорты – шорты

пінжак – пиджак

камізэлька – жилет

кашуля – рубаха

трыко – трико

гальштук – галстук

бабачка – бабочка

папруга, дзяга – ремень

спражка – пряжка

шлейкі – подтяжки

калоша – штанина

рукаў – рукав

манжэта – манжета

лахманы, рызманы – лохмотья

абноскі – обноски (одежды)

атопкі – обноски (обуви)

старызна – старьё

анучы, рыззё – тряпьё

лапік, латка – заплатка

цыраваць – штопать

сподняя бялізна – нижнее бельё

камбінезон – комбинезон

споднікі – подштанники

дэкальтэ – декольте

майка – майка

гарсэт – корсет

трусы – трусы

гестка – кокетка

цяльняшка – тельняшка

нашыўка – нашивка

кальсоны – кальсоны

кішэнь – карман

піжама – пижама

гузік – пуговица

станік – лиф, бюстгальтер

гаплік – крючок (одежды)

галаўны убор – головной убор

маланка – молния

кучомка, футровая шапка – меховая шапка

шпілька – булавка

аблавуха – ушанка

запінка – запонка

капялюш – шляпа

берэт – берет

кепка, кепурка – кепка

капюшон – капюшон

хустка – платок

хусцінка – косынка

бант – бант

вэлюм – вуаль, фата

веер – веер

рукавіцы – варежки

пальчаткі – перчатки

гетры – гетры

гольфы – гольфы

калготы – колготы

панчохі – чулки

шкарпэткі – носки

абутак – обувь

басаножкі – босоножки

кеды – кеды

сандалі – сандали

красоўкі – кроссовки

тапачкі – тапочки

чаравік – ботинок

туфель – туфля

боты – сапоги

кірзавыя – кирзовые

гумовыя – резиновые

скураныя – кожаные

буцы – бутсы

валёнкі – валенки

галошы – калоши

абцас – каблук

пантофлі – шлёпанцы

вусцілка – стелька

падносак – подметка

падэшва – подошва

упрыгожанні – украшения

гэта вам да твару – это вам идет

брош – брошь

кулон – кулон

калье – колье

брыльянт – бриллиант

пацеркі – бусы

каралі – ожерелье

завушніцы – серьги

пярсцёнак – кольцо, перстень

бірулька – брелок

ланцужок – цепочка

бранзалет – браслет

бурштын – янтарь

дыямент – алмаз

акуляры – очки

футарал – футляр

папернік – бумажник

парасон – зонт

партабак – портсигар

гадзіннік – часы

ліхтарык – фонарик

сцізорык – перочинный ножик

насоўка – носовой платок

запалкі – спички

запальніца, запальнічка – зажигалка

 


 

 

V. Стылістыка афіцыйна–справавых дакументаў

 

Афіцыйна–справавы стыль рэалізуецца ў мове службовых дакументаў, якія фіксуюць дзейнасць установы. Іх можна падзяліць на групы:

1. Распарадчыя дакументы (пастановы, распараджэнні, рашэнні, загады і інш.).

2. Арганізацыйныя дакументы (статуты, палажэнні, інструкцыі).

3. Арганізацыйна-распарадчыя дакументы (пратаколы).

4. Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі, зводкі, агляды, акты, лісты, тэлеграмы і тэлефанаграмы).

Па форме дакументы падзяляюцца на агульныя і стандартныя.. Агульнымі з’яўляюцца дакументы, якімі афармляюцца розныя дзеянні і адносіны, напрыклад, загады, службовыя лісты, заявы і пад. На кожны раз тут складаецца новы дакумент. Стандартныя запаўняюцца ў пэўнай паслядоўнасці і па строга абавязковых правілах. Гэта – даручэнні на атрыманне таварна-грашовых каштоўнасцяў, камандзіровачныя пасведчанні, даведкі пра заработную плату, з месца жыхарства і пад[33].

 

Заданне 1. Размяркуйце прыведзеныя ніжэй тэксты па гэтых групах, вызначце іх стылёвыя асаблівасці.

Тэкст 1

Поделиться:





Читайте также:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...