Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Прыватныя дзелавыя паперы




Рэзюмэ

Рэзюмэ – кароткае апісанне службовай кар’еры.

Існуе тры тыпы рэзюмэ: храналагічнае, функцыянальнае і камбінаванае (функцыянальна-храналагічнае).

Храналагічнае рэзюмэ – гэта асабісты паслужны спіс і працоўныя дасягненні, пададзеныя ў храналагічнай паслядоўнасці.

У функцыянальным рэзюмэ ў большай ступені падаюцца прафесійныя навыкі, вопыт і дасягненні і ў меншай ступені – канкрэтны пералік работ на розных этапах службовай кар’еры.

Рэзюмэ камбінаванага тыпу валодае прыкметамі і храналагічнага, і функцыянальнага.

 

Заданне 1. Параўнайце рэзюмэ, вызначце, да якога тыпу яны адносяцца. Назавіце словы і выразы, якія складаюць спецыфіку рэзюмэ. Вызначце структурныя часткі рэзюмэ.

І. Петраковіч Іван Сцяпанавіч

220127, Мінск, вул. Мінская, 199-85

(017) 299-99-99

 

Кваліфікацыя

Дыпламаваны спецыяліст па бухгалтарскаму ўліку з 11-гадовым стажам састаўлення фінансавай справаздачы. Папярэдняя дзейнасць звязана з харчовай прамысловасцю.

 

Вопыт работы

Агульная бухгалтэрыя.

Маю значны вопыт у кіраванні фінансавымі справамі, звязанымі з дзейнасцю прадпрыемства. Складаў каштарысы бягучых затрат (на сумы звыш за 1,5 млр.руб.) і выконваў вядучую ролю ў рэарганізацыі сістэмы вытворчай бухгалтэрыі. Даходы па адной з праграм павялічыліся на 38% за першыя тры гады.

Вытворчая бухгалтэрыя.

Больш чым 5-гадовы вопыт у распрацоўцы нарматыўных затрат. Дапамагаў у кадзіраванні і цэнаўтварэнні для маркетынгавых і вытворчых працэдур.

 

Адукацыя

Вышэйшая эканамічная, Інстытут народнай гаспадаркі, 1989 г.

Спецыялізацыя – бухгалтарскі ўлік.

Іншая інфармацыя.

Дыпламаваны аўдытар. Член Асацыяцыі фінансістаў.

 

 

ІІ. Зубец Святлана Аляксандраўна

220000, Мінск, вул. Сонечная, 78-137

тэл. (172) 2320000

Дата і месца 15 жніўня 1976 г., г. Мінск

нараджэння:

 

Адукацыя: Курсы бухгалтараў у Мінскім вучэбным

1993-1994 цэнтры пры Дзяржкамстаце Рэспублікі Беларусь

1999- ц/час Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт

 

Вопыт працы:

11.1998-ц/час ЗП ”Прэстан Маркет”, інжынер- праграміст. Рознічны гандаль харчаваннем, таварамі народнага спажывання і прамысловымі таварамі. Функцыі: праграмаванне сродкаў аўтаматызацыі і праграмнага забеспячэння. Распрацавала складаныя праграмы, якія паспяхова працуюць.

07.1994-10.1998 ЗП ”Прэстан Маркет”, аператар-бухгалтар. Функцыі: суправаджэнне бухгалтарскай дакументацыі, складанне справаздач, афармленне накладных, фарміраванне рознічных цэн. Добрае веданне камп’ютэра дазволіла асвоіць новыя функцыі і перайсці на больш высокую пасаду.

Дадатковыя звесткі Іспанская мова – сінхронны пераклад, англійская – чытаю і перакладаю са слоўнікам. Валоданне персанальным забеспячэннем:MS- DOS, Excel, Windows, Access і інш, праграміраванне. Вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі В, вопыт ваджэння 3 гады. Маю асабістую машыну.

 

Заданне 2. Дайце характарыстыку наступным рэзюмэ. Што можна сказаць пра іх аўтараў?

1. Собалеў Мікалай Васільевіч

603163, Гомель, вул.Пячэрская, 199-352

(8312) 77-85-77 (сл.), 99-99-99 (х.)

Дата і месца нараджэння: 12 ліпеня 1960 г. г.п. Ходасы Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.

Сямейнае становішча: жанаты, сын 1990 г.н.

Адукацыя: Аўтатрактарны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1985); спецыяльнасць: механік. Эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (завочнае аддзяленне, 1992); спецыяльнасць: эканаміст.

Стажыроўка ў Германіі на фірме “Commimpex” (май-верасень 1998 г.)

Замежная мова: нямецкая размоўная (свабодна), англійская (са слоўнікам).

Вопыт працы (апошнія 10 год):

1990-1993 гг. – інжынер-канструктар навукова-вытворчай кампаніі “Свіслач”.

1993-1997 гг. – спецыяліст Дзяржаўнага камітэта па эканоміцы і планаванні.

1995-1997 гг. – (пагадзінная праца) выкладчык кафедры эканомікі Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.

1997-2000 гг. – намеснік дырэктара вытворчага аб’яднання “АRDО”

2000-ц.ч. – выканаўчы дырэктар вытворчага аб’яднання “АRDО”.

Дадатковыя звесткі: аўтар шматлікіх публікацый у перыядычным друку па праблемах развіцця аўтамабільнага транспарту.

Удзельнік Міжнароднага семінара “Эканамічныя перабудовы на аўтатранспарце”. (Масква, 1998)

Аўтар метадычнага дапаможніка для студэнтаў “Эканамічнасць аўтамабільнага транспарту” (Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія, 1997)

Веданне персанальнага камп’ютэра (WORD, Eсel, IC).

Вадзіцельскае пасведчанне: катэгорыі А,В, стаж 8 год.

Захапленні: футбол, тэатр.

ІІ. Галуза Наталля Яўгенаўна

101163, Віцебск, вул. Гусоўскага, д.32, кв.10

Тэлефон: 94-27-18 (д)

Дата і месца нараджэння: 16 сакавіка 1986 г.Докшыцы Віцебскай вобл.

Сямейнае становішча: не замужам.

Адукацыя: студэнтка 2-га курса завочнага аддзялення тэхналагічнага факультэта Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці.

Замежная мова: англійская (са слоўнікам).

Вопыт працы:

2000-2002 гг. – прадавец фірмы “Мілавіца”(пагадзінная праца).

2003-2004 гг. – швачка.

Асабістыя якасці: камунікабельная, старанная, гатова да дадатковага абучэння.

Захапленні: настольны тэніс, жывапіс.

 

У рэзюмэ можна напісаць некаторыя пажаданні ці ўмовы да работадаўца: працягласць працоўнага дня, водпуску, жадаемы ўзровень зарплаты, магчымасці страхоўкі і г.д.

Заданне 3. З прапанаваных сітуацый выберыце тую (тыя), у якой лепш пісаць храналагічнае, функцыянальнае ці камбінаванае рэзюмэ.

1. Вы хочаце атрымаць работу, але раней на такой пасадзе не працавалі.

2. Пасада, на якую вы прэтэндуеце, адносіцца да той сферы дзейнасці, у якой у вас адзначаецца ўстойлівы прагрэс.

3. Вы хочаце змяніць прафесію і хочаце падкрэсліць сваю агульную падрыхтоўку і кваліфікацыю, а не ўказваць канкрэтныя прафесійныя абавязкі, якія вы выконвалі на папярэдніх працах.

4. Вы хочаце вярнуцца да дадзенай сферы дзейнасці пасля доўгага перапынку, але ваша працоўная біяграфія мала звязана з работай, якую вы хацелі б атрымаць.

5. Самы моцны бок вашага працоўнага вопыту падкрэсліваецца вашым апошнім месцам працы.

6. Вы не прайшлі этап пачатковага адбору пры дапамозе рэзюмэ храналагічнага тыпу.

 

Заданне 4. Карыстаючыся даведачным матэрыялам, адкажыце на пытанні:

1. Якія перавагі мае храналагічнае рэзюмэ? Камбінаванае рэзюмэ?

2. Якія недахопы мае кожны з пералічаных вышэй тыпаў рэзюмэ?

Даведачны матэрыял:

1. Яно дае работадаўцу зручны для аналізу малюнак вашай працоўнай біяграфіі; з яго дапамогай вы здымаеце падазронасць работадаўца, быццам нешта хаваеце ў сваёй службовай біяграфіі; яно дазваляе выдзеліць тыя аспекты працоўнай біяграфіі, якія, як вам здаецца, зацікавяць работадаўца; яно адцягне ўвагу ад тых этапаў вашай працоўнай дзейнасці, якія зніжаюць вашы шансы; яно дазваляе адразу звярнуць увагу патэнцыяльнага работадаўца на вашы рэальныя дасягненні, а таксама на прафесійныя навыкі і вопыт; яно пакажа, што вы рабілі апошнім часам, колькі змянілі працоўных месц, ці доўга працавалі на кожнай пасадзе.

2. Вы збіраецеся змяніць сваю кар’еру, а апошняе месца працы ніяк не звязана з той сферай дзейнасці, якой вы хочаце сябе прысвяціць; работадаўца можа падумаць, што вы хочаце схаваць нейкія асобныя аспекты свайго мінулага; вы хацелі б заняць пасаду, у якой няма практычнага вопыту; прадузятасць, якая можа ўзнікнуць у работадаўца, што вам ёсць што хаваць. Яму ж важна мець “поўны малюнак” вашага працоўнага шляху, а не толькі яго плюсы і дасягненні; вы змянілі шмат месц працы, прычым на кожным працавалі не больш за год.

 

Заданне 5. Складзіце рэкамендацыі па напісанні храналагічнага (функцыянальнага, камбінаванага) рэзюмэ ў адпаведнасці з планам:

1.Азначэнне (храналагічнае рэзюмэ – …)

2.Перавагі рэзюмэ такога тыпу: (пералічыць).

3.Недахопы.

 

Заданне 6. Напішыце храналагічнае, функцыянальнае ці камбінаванае рэзюмэ (на выбар).

Неабходны дадатак да рэзюмэ – суправаджальны ліст, які дазваляе накіраваць увагу работадаўца на тыя аспекты рэзюмэ, якія даюць яму больш станоўчае ўяўленне пра вас. У лісце вы можаце больш падрабязна растлумачыць “цяжкія” аспекты вашай працоўнай біяграфіі (перыяды беспрацоўя, змена прафесіі і г.д.), прадэманстраваць ваша веданне спецыфікі працы ў арганізацыі, якая прапаноўвае вам месца.

 

Прыкладны змест суправаджальнага ліста:

1. Уступная частка.

Задача – вызначыць мэту ліста; падахвоціць работадаўца прачытаць ліст.

Для гэтага:

Скарыстайце прозвішча іншага чалавека (“Пішу Вам па рэкамендацыі Івана Панасюка…”), калі ён вам дазволіў карыстацца сваім імем, а работадаўца ведае яго і паважае.

Падкрэслівайце вашу павагу да арганізацыі, у якую вы звяртаецеся (“З вялікай цікавасцю сачу за поспехамі Вашай кампаніі ў распрацоўцы...”).

2. Асноўная частка.

Звычайна складаецца з двух-трох абзацаў і ўключае:

Кароткае апісанне вашай цяперашняй сітуацыі (працуеце, беспрацоўны, маеце часовую працу).

Паведамленне пра тое, якая праца вам патрэбна і чаму вы зацікавіліся менавіта гэтай вакансіяй.

Акцэнтаванне ўвагі на асобных момантах вашага рэзюмэ і інфармацыя, якую вы не змаглі паведаміць у рэзюмэ.

Тлумачэнні па тых аспектах рэзюмэ, якія сведчаць не на вашу карысць (калі гэта неабходна).

Асобныя якасці і ўменні (вопыт), якія вы змаглі б выкарыстаць на новай працы.

Самае галоўнае – падкрэслівайце не тое, чаго вы хочаце, а тое, што вы можаце даць (не “Я цікаўлюся музыкай”, а “Я шмат гадоў займаюся музыкай, і вопыт, набыты мною, дазваляе арганізаваць у вашай кампаніі…”).

3. Заключэнне.

У заключэнні неабходна падзякаваць за праяўленую да вашага пісьма цікавасць і выказаць гатоўнасць да працягу кантакта (гутарка па тэлефоне, сустрэча, пісьмо з дадатковымі звесткамі, узоры работ і г.д.).

 

Заданне 7. Прачытайце ўзор суправаджальнага ліста. Прааналізуйце яго кампазіцыю. Знайдзіце моўныя канструкцыі, якія можна скарыстаць у любым суправаджальным лісце.

220127, г. Мінск,

вул. Самая Галоўная, 199-85

(017) 299-99-99

20 студзеня 2004 года

сп. Красневічу Пятру Іванавічу,

віцэ-прэзідэнту па маркетынгу

фірмы “Лепшыя камп’ютэры.”

127200, Мінск, вул. Сердзіча, 1

 

Паважаны сп. Красневіч!

З вялікай цікавасцю прачытаў Вашу аб’яву ў газеце “Работа для Вас”, з якой даведаўся пра Вашу фірму і пра работу, якую Вы праводзіце ў галіне арганізацыі нетрадыцыйных камп’ютэрных паслуг. Упэўнены, што магу прынесці вялікую карысць Вашай фірме на пасадзе кіраўніка аддзела ўкаранення, аб якой гаворыцца ў названай аб’яве.

Як Вы бачыце з рэзюмэ, якое я дадаю да гэтага ліста, на працягу ўсёй сваёй кар’еры я выконваў функцыі, якія адпавядаюць сферы дзейнасці фірмы “Лепшыя камп’ютэры”, пасадзе і рабоце, якую Вы прапануеце. Мае дзелавыя якасці і здольнасці хутка асвойваць апошнія тэхнічныя дасягненні дазволілі мне паспяхова ўкараняць у Мінску і Мінскай вобласці новыя паслугі і распрацоўкі. Сярод асноўных работ, праведзеных пад маім кіраўніцтвам, – арганізацыя сістэм аператыўнай мадэрнізацыі факс-мадэмнай сувязі, стварэнне аддзела па вывучэнні рэакцыі кліентаў на новыя паслугі. У апошні час я працаваў у арганізацыі “Выдатная перыферыя”, дзе ўзначальваў аддзел з колькасцю супрацоўнікаў больш за 50 чалавек, які выконваў “гарачае” абслугоўванне кліентаў па пытаннях мадэрнізацыі камп’ютэраў і камп’ютэрных сетак.

Маю поўнае права назваць сябе спецыялістам па ўкараненні камп’ютэрных паслуг, таму што добра ведаю ўсе бакі гэтага працэсу – ад ацэнкі рынку да стварэння спецыялізаванага аддзела. Я ведаю асаблівасці Вашых перспектыўных праграм – “Непарыўная мадэрнізацыя” і “Пракат камп’ютэраў”. Упэўнены, што мае кваліфікацыя и вопыт будуць садзейнічаць паспяховаму ўкараненню Вашых паслуг на камп’ютэрным рынку.

Дзякую Вам за праяўленую цікавасць да майго ліста. Буду рады сустрэцца з Вамі асабіста ці пагутарыць па тэлефоне. Гатовы даслаць дадатковую інфармацыю: копіі маіх артыкулаў у камп’ютэрных выданнях, водзывы прэсы на ўкаранёныя праграмы, тэкст даклада на канферэнцыі “Новыя паслугі – сацыяльны падыход”.

З павагай Мельнічук Іван Рыгоравіч

 

Заданне 8. Напішыце суправаджальны ліст да рэзюмэ, якое вы пісалі, выконваючы заданне № 6.

 

 


Змест:

I. УВОДЗІНЫ Ў НАВУКУ АБ МОВЕ 4

1. Сутнасць мовы 4

2. Гіпотэзы паходжання мовы 9

3. Асноўная функцыі мовы 13

4. Як у мове адлюстроўваюцца асаблівасці жыцця, светаўспрымання, псіхалогіі народа 19

5. Як грамадства ўплывае на мову 25

6. Праблема беларуска-рускай інтэрферэнцыі 38

ІІ. З ГІСТОРЫІ ПІСЬМА 48

1. Перадгісторыя пісьма 48

2. Асноўныя этапы развіцця пісьма 53

2.1. Піктаграфічае пісьмо 54

2.2. Ідэаграфічнае пісьмо 58

2.3. Складовае (сілабічнае) пісьмо 63

2.4. Літарна-гукавое (фанемаграфічнае) пісьмо 65

3. Беларускае пісьмо. З гісторыі беларускай графікі 68

Аксамітны правапіс 80

Гэта цікава 84

ІІІ. ПАХОДЖАННЕ І РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ 87

1. Беларуская мова – нацыянальная адметнасць і духоўны скарб беларускага народа 87

2. Месца беларускай мовы ў сусветнай моўнай сям’і 88

3. Праславянскі перыяд 91

4. Фарміраванне мовы беларускай народнасці 96

5. Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага 100

6. Новая беларуская літаратурная мова 115

Дадатак 1 128

АЎРАМІЙ СМАЛЕНСКІ (ПРАЦАЛЮБІВЫ) 128

КЛІМЕНТ СМАЛЯЦІЧ 129

КІРЫЛА ТУРАЎСКІ 131

ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ 134

СКАРЫНА (Скарыніч) ФРАНЦЫСК 138

СЫМОН БУДНЫ 140

ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ 145

СТАТУТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 147

ЛАЎРЭНЦІЙ ЗІЗАНІЙ 150

СМАТРЫЦКІ МЯЛЕЦІЙ 153

Метрыка Вялікага княства Літоўскага 156

СІМЯОН ПОЛАЦКІ 158

ФІЛАМАТЫ І ФІЛАРЭТЫ 161

ЧАЧОТ ЯН АНТОНІ ТАДЭВУШАВІЧ 163

НАСОВІЧ ІВАН ІВАНАВІЧ 165

КАРСКІ ЯЎХІМ ФЁДАРАВІЧ 168

«НАША НІВА» 170

СЦЯПАН НЕКРАШЭВІЧ 174

ВАЦЛАЎ ЛАСТОЎСКІ 176

ЯЗЭП ЛЁСІК 179

БРАНІСЛАЎ ТАРАШКЕВІЧ 181

Дадатак 2185

Гістарычны каментарый 185

Дадатак 3 195

Аляксандр Вайтовіч. Духоўныя багацці народаў і ўстойлівы поступ цывілізацыі 195

Вераніка Курцова. Беларуская мова: сацыяльна-лінгвальныя шанцы на жыццёвасць 201

Аляксандр Лукашанец. Перспектывы развіцця і карыстання беларускай мовай 214

ІV. Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы. 222

1. Агульныя звесткі 222

2. Заданні 226

V. Стылістыка афіцыйна–справавых дакументаў 255

1. Справавыя лісты: моўнае афармленне 265

2. Прыватныя дзелавыя паперы 279


[1] Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. – Мн.: Універсітэцкае, 1994, с. 30.

[2] Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. – Мн.: Універсітэцкае, 1994, с. 37.

[3] Сямешка Л.І. Беларуская мова. – Мн. Сучаснае слова, 1999, с. 5.

[4] Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. – Мн.: Універсітэцкае, 1994, с.56.

[5] Саверчанка І. Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока. – Мн., Тэхналогія, 1998. с. 20.

[6] Шакун Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. – Мн., 1984, с. 167.

[7] 1 Национальное возрождение и формирование славянских литературных языков. – М.: Наука, 1978, с.10

2. Лер-Сплавинский Т. Польский язык. – М.: Изд-во иностранной литературы, 1954, с.160

[8] Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. – Мн.: Энцыклапедыкс, 2001, с. 83.

 

[9] Булыка А.М. Лексічныя запазычанні ў старабеларускай мове XIV-XVIII ст. – Мн.: 1980, с. 7.

[10] Корнилова Л.А. Католические монашеские ордена в ВКЛ в к. XIV – первой трети XV в / Наш радавод. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Царква і культура народаў ВКЛ і Беларусі XIII – пач. ХХ ст.» – Гродна: 1992, с. 243.

[11] Подокшин С.А. Проблема религиозного выбора в общественной жизни Беларуси XVI-XVII вв. / Наш радавод. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Царква і культура народаў ВКЛ і Беларусі XIII – пач. ХХ стст.» – Гродна: 1992, с. 453.

[12] Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. давед./Рэд. кал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2001, с. 267.

[13] Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. – Мн.: Энцыклапедыкс, 2001, с. 235.

14 Харлампович К. Западнорусские православные школы ХVІ и начала ХVІІ века, отношение их к инославным, религиозное обучение в них и заслуги в деле защиты православной веры и церкви. – Казань: 1898, с. 279

[15] Жураўскі А.І. Двухмоўе і шматмоўе ў гісторыі Беларусі / Пытанні білінгвізму і ўзаемадзеяння моў. – Мн.: 1982, с. 25.

[16] Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. давед. / Рэд. кал.: Г.П.Пашкоў і інш. – Мн.: елЭн, 2001, с. 5.

[17] Мячкоўская Н. Сацыялінгвістычны погляд на чыннікі, тармазы і прыярытэты нацыянальнага адраджэння / Беларуская мова: шляхі развіцця, кантакты, перспекгывы. – Мн.: 2001, с. 175, (Беларусіка=Albaruthenica. Кн. 19)

[18] На залежнасць шляхоў развіцця беларускай мовы менавіта ад унутрыдзяржаўнай моўнай палітыкі ўказвае Жан-П'ер Жанто. Гл.: Жан-Пьер Жанто. Статистический способ изучения социологической ситуаций в г. Минске / Беларуская мова: шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. – Мн.: 2001, с. 218, (Беларусіка=Albaruthenica. Кн. 19)

[19] Больш падрабязна аб гэтым: Крюкова И.В. К характеристике языковой ситуаций в Ирландии / Проблемы ареальных контактов и социолингвистики. – Л.: Наука, 1978, с. 45-53.

[20] Гл., для прыкладу: Языковая ситуация в сельской местности / Русский язык в Белорусии. – Мн.: «Наука и техника», 1985, с. 22-59; Булдык И.М. Функционирование белорусского и русского языков в сельской местности Гродненской области БССР: Автореф. дисс. – Мн.: 1983. Ён жа: Моўная сітуацыя ў сельскай мясцовасці Гродзеншчыны / Весці АН БССР. Сер. грамадскіх навук. 1981. № 5, с. 131-136 і інш.

[21] Языковая ситуация в сельской местности / Русский язык в Белоруссии, – Мн.: «Наука и техника», 1985,с. 22-59.

[22] Больш падрабязна пра гэта ў кн.: Типология двуязычия и многоязычия в Беларуси. – Мн.: Белорусская наука, 1999.

[23] Цікавым у гэтых адносінах уяўляецца даследаванне амерыканскага лінгвіста К. Вулхаўзера. Гл.: Курт Вулхаўзер. Сацыялінгвістычныя аспекты дывергентнага развіцця беларускіх гаворак сучаснага польска-беларускага пагранічча / Беларуская мова: шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. – Мн.: 2001, с. 185-199, (Беларусіка- Albaruthenica. Кн. 19).

[24] Больш падрабязна пра гэта: Курцова В.М. Рускамоўнае маўленне беларусаў: да пытання яго кваліфікацыйных ацэнак / Беларуская лінгвістыка. – Мн.: 2001. Вып. 51; – Мн.: 2002. Вып. 52.

[25] Міхневіч А.Я. Функцыі мовы і маўлення і праблемы беларуска-рускага двухмоўя / Пытанні білінгвізму і ўзаемадзеяння моў. – Мн.: Навука і тэхніка, 1982, с. 52.

[26] Больш падрабязна аб гэтым: С.В. Снапкоўская. Адукацыйная палітыка і школа на Беларусі ў канцы XIX - пачатку XX ст.ст. – Мн.: НІА, 1998, с. 192.

[27] Л.I. Сямешка адзначае, што ў пачатку 50-ых гадоў дзяржаўна-гаспадарчая і грамадска- кадравая эліта Беларусі амаль на 40% складалася з «камандзіраваных з цэнтра рускамоўных кадраў» / Сямешка Л.I. Сацыялінгвістычныя аспекты функцыянавання беларускай літаратурнай мовы ў другой палове XX ст. / Беларуская мова. Ороlе, 1998, с. 34.

[28] Крывіцкі А.А. Гаворкі беларускай мовы, пасляваенная моўная сітуацыя і дынаміка маўлення ў Беларусі / Беларуская мова. Ороlе, 1998, с. 66.

[29] Запрудскі С.М., Лаўжаль Г.М. Суб’ектыўная этнамоўная жыццёвасць і этнічная ідэнтыфікацыя / Беларуская мова ў другой палове XX стагоддзя. – Мн.: 1998, с. 59.

[30] Гл.: Цьвікевіч А. «Западно-русизм»: Нарысы з гісторыі грамадскай мысьлі на Беларусі у XIX і пачатку XX в. – Мн.: «Навука і тэхніка», 1993, 44-45.

[31] Гл.: Цьвікевіч А. «Западно-русизм»: Нарысы з гісторыі грамадскай мысьлі на Беларусі у XIX і пачатку XX в. – Мн.: «Навука і тэхніка», 1993, 172.

[32] Уорф Б.Л. Наука и языкознание / Новое в лингвистике. – М.: Изд-во иностранной лит-ры, 1960, Вып. 1, с. 197-198.

[33] Каўрус А.А. Дакумент па–беларуску. – Мн.: 1994, с. 4–5.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...