Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Правілы беларускай арфаграфіі і




 

ПРАВІЛЫ БЕЛАРУСКАЙ АРФАГРАФІІ І

ПУНКТУАЦЫІ

ЗМЕСТ

                                                                

РАЗДЗЕЛ І. Арфаграфія

ГЛАВА 1. Правапіс галосных

§ 1. Галосныя літары

§ 2. Літары о, ё

§ 3. Літары э, е

§ 4. Перадача акання на пісьме

§ 5. Правапіс літар а, о, э ў складаных словах

§ 6. Перадача якання на пісьме

§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах

§ 8. Прыстаўныя галосныя і, а

ГЛАВА 2. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ

§ 9. Зычныя літары

§ 10. Правапіс звонкіх і глухіх зычных

§ 11. Зычныя  д, т і дз, ц    

§ 12. Некаторыя спалучэнні зычных

§ 13. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя

§ 14. Нескладовае ў і у складовае

§ 15. Нескладовае й

§ 16. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя                                                       

ГЛАВА 3. ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА І АПОСТРАФА

§ 17. Змякчальны мяккі знак

§ 18. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф                                                   

ГЛАВА 4. ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУР

§ 19. Правапіс абрэвіятур                                                       

ГЛАВА 5. ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ

§ 20. Аднамарфемныя прыназоўнікі                      

§ 21. Прыстаўкі

§ 22. Суфіксы

ГЛАВА 6. ПРАВАПІС ВЯЛІКАЙ І МАЛОЙ ЛІТАР

§ 23. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар

§ 24. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах

§ 25. Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з

рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў

§ 26. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах

§ 27. Вялікая і малая літары ў назвах органаў дзяржаўнай улады

і арганізацый   

§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах

§ 29. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, помнікаў, узнагарод

§ 30. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў,

    унікальных прадметаў, твораў

§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах памятных і знамянальных

    падзей і дат, перыядаў і эпох

§ 32. Вялікая літара ў назвах з двукоссем

ГЛАВА 7. ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ РАЗАМ, ПРАЗ ЗЛУЧОК

І АСОБНА

§ 33. Агульныя правілы напісання разам, праз злучок і асобна

§ 34. Складаныя назоўнікі

§ 35. Складаныя прыметнікі

§ 36. Складаныя лічэбнікі

§ 37. Прыслоўі

§ 38. Прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, выклічнікі

§ 39. Правапіс не (ня) і ні

ГЛАВА 8. ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ

§ 40. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў,

    умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў          

РАЗДЗЕЛ ІІ. ПУНКТУАЦЫЯ                                                              

ГЛАВА 9. КРОПКА

§ 41. Правілы пастаноўкі кропкі

ГЛАВА 10. ПЫТАЛЬНІК

§ 42. Правілы пастаноўкі пытальніка                              

ГЛАВА 11. КЛІЧНІК

§ 43. Правілы пастаноўкі клічніка                                                 

ГЛАВА 12. ШМАТКРОП’Е

§ 44. Правілы пастаноўкі шматкроп’я               

ГЛАВА 13. КОСКА Ў ПРОСТЫМ СКАЗЕ

§ 45. Коска паміж аднароднымі членамі сказа

§ 46. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца

§ 47. Коска пры параўнальных зваротах

§ 48. Коска пры адасобленых азначальных зваротах і словах

§ 49. Коска пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных

    зваротах

§ 50. Коска пры словах і спалучэннях слоў, якія ўдакладняюць

    або абмяжоўваюць значэнне іншых слоў у сказе

§ 51. Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях

§ 52. Коска пры зваротку

§ 53. Коска пры выклічніках і гукаперайманнях

§ 54. Коска пасля сцвярджальных, адмоўных і

    пытальных слоў і перад імі

ГЛАВА 14. КОСКА Ў СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ

§ 55. Коска ў складаназлучаным сказе

§ 56. Коска ў бяззлучнікавым сказе

§ 57. Коска ў складаназалежным сказе

ГЛАВА 15. КРОПКА З КОСКАЙ

§ 58. Правілы пастаноўкі кропкі з коскай

ГЛАВА 16. ДВУКРОП’Е

§ 59. Правілы пастаноўкі двукроп’я

ГЛАВА 17. ПРАЦЯЖНІК

§ 60. Правілы пастаноўкі працяжніка 

ГЛАВА 18. ДУЖКІ

§ 61. Правілы пастаноўкі дужак 

ГЛАВА 19. ДВУКОССЕ

§ 62. Правілы пастаноўкі двукосся

ГЛАВА 20. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПРОСТАЙ МОВЕ

                І ЦЫТАТАХ

§ 63. Правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры простай мове і цытатах      

ГЛАВА 21. СПАЛУЧЭННЕ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ

§ 64. Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку

ГЛАВА 22. ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ

ПРЫ СПАСЫЛКАХ

§ 65. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках   

 

РАЗДЗЕЛ І 

АРФАГРАФІЯ

ГЛАВА 1

ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ

 

§[1] 1. Галосныя літары

1. У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.

2. Літары а, о, э, у пішуцца ў пачатку слова і пасля цвёрдых зычных для абазначэння адпаведных галосных гукаў. Галосная літара і пішацца ў пачатку слова, пасля зычных пішацца ы або і ў залежнасці ад цвёрдасці або мяккасці зычных. Літары е, ё, ю, я ў пачатку слова, у сярэдзіне слова пасля галосных і раздзяляльных знакаў абазначаюць на пісьме спалучэнні зычнага гука [й] з галоснымі [э], [о], [у], [а]: елка – [йэ]лка, яма – [йа]ма, юны – [йу]ны; мая – ма[йа], паёк – па[йо]к, паехаў – па[йэ]хаў, саюз – са[йу]з; сям'я – сям[йа], ён – [йо]н, аб'езд – аб[йэ]зд, льеш – л[йэ]ш, б'ю – б[йу].

3. Літара і абазначае спалучэнне гукаў [йі] толькі пасля галосных, апострафа, раздзяляльнага мяккага знака і [ў]: краіна – кра[йі]на, кроіць – кро[йі]ць, батарэі – батарэ[йі], круіз – кру[йі]з, аб'інець – аб[йі]нець, вераб'іны – вераб[йі]ны, куп'істы – куп[йі]сты, салаўіны – салаў[йі]ны. У пачатку слова яна можа абазначаць спалучэнне гукаў [йі], у іншых пазіцыях – галосны[і]: іней – [йі]ней, іх – [йі]х; але: імчаць –[і]мчаць, іржышча – [і]ржышча, іголка – [і]голка, Ірына – [і]рына, Ігнат – [і]гнат, іржаць – [і]ржаць.

4. Літары я, ё, е, ю, і пасля зычных абазначаюць мяккасць зычных і адпаведныя галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [і]: сяду – [с'а]ду, мёд – [м'о]д, лета – [л'э]та, вязу – [в'а]зу, люты – [л'у]ты.

5. Кропкі над літарай ё абавязковыя. Кропка над літарай і малой абавязковая, над І вялікай у друкаваных тэкстах – не ставіцца, у рукапісных тэкстах кропка абавязковая.

 

§ 2. Літары о, ё

 

1. Літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь, шоўк, ко лас, мо ва, до ўга, по суд, аро л, шо лах, плячо, даро га, разго ртваць, дапамо га, дадатко ва, жніво, дэпо, во дар, о канне, о да, о птам, о рдэн, о фіс, о пера, Об, Орша, Омск, Обнінск, Осла, Оксфард, Орск, То кіа, Ватэрло а.

2. Літара ё пішацца пад націскам: біёлаг, сацыёлаг, трыёд, шпіён, іён.

Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапіры н, ёта цыя, ётава нне.

3. Літара ё пішацца ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляецца радыё-: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна.

Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з'яўляецца злучальнай галоснай: радыебіялогія, радыеактыўнасць, радыеметрычны, радыеізатоп і пад. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыяме трыя, радыяхі мія, радыяло гія, радыягра фія.

4. Спалучэнні галосных іо пад націскам і іа не пад націскам у сярэдзіне слоў іншамоўнага паходжання перадаюцца як іё (ыё), ія (ыя): біяло гія, сацыяло гія, шпіяна ж, аўдыявізуа льны, варыяскапі чны, варыяфі льм, ме дыя, а таксама радыё; але: эфіо п, ніо бій, ніо біевы, дыо птрыя, Іо сіф, Іо ў, Іо на, Іасафа т.

У слове дыета пішацца спалучэнне галосных ые. На стыку прыстаўкі і кораня захоўваецца ыэ: дыэтан, дыэлектрык.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...