§ 16. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
§ 16. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
1. На пісьме падоўжаныя зычныя ж, з, л, н, с, ц, ч, ш, якія стаяць паміж галоснымі, абазначаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар: замужжа, Залужжа, раздарожжа, маззю, колле, наваколле, карэнне, вараннё, двукоссе, калоссе, суквецце, ноччу, зацішша, узвышша, мышшу, ружжо, рыззё, насенне, вяселле, жыццё, ламачча, піццё, мыццё, забыццё, адкрыццё, свацця, куцця, Уручча, пяццю, дзесяццю, пяццюдзесяццю, пятнаццаццю. Падоўжаны гук [дз'] перадаецца спалучэннем літар ддз: суддзя, разводдзе, ладдзя, пападдзя. 2. У словах іншамоўнага паходжання, у тым ліку і ўласных назвах, і вытворных ад іхпадвоеныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, калектыў, калекцыя, сума, карэспандэнт, каса, касір, тэрыторыя; піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кірыл, Адэса, Калькута, Марока, Ніца; але: бонна, донна, дурра (расліна), манна, панна, ванна, мадонна; Ганна, Жанна, Мекка і інш. Напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку. 3. Ва ўласных назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца на пісьме: Аўгіння, Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўка; Краснаполле, Залессе, Закарпацце і інш.; але: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскі і ўсе вытворныя ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі, Ільічоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі і інш. ГЛАВА 3 ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА І АПОСТРАФА
§ 17. Змякчальны мяккі знак
1. Мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, н, с, ц (з мяккага т), дз (з мяккага д): для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага на канцы слова: мядзведзь, дзень, соль, вось, чытаць, пісаць, стань, кінь, лезь, шэсць, дзесяць, штось, дзесь, кудысь, чагось, вішань, кухань, соцень, песень;
для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад цвёрдым зычным: дзядзька, бацька, касьба, барацьба, пісьмо, Вязьма, Кузьма, восьмы, цьма; для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад наступным мяккім зычным тады, калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго іншым словам таго ж кораня) гэты мяккі зычны становіцца цвёрдым, а папярэдні зычны захоўвае сваю мяккасць: барацьбе, барацьбіт (барацьба), пісьменнік (пісьмо), васьмі, васьмю (восьмы), цьмяны (цьма). Калі ж пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго іншым словам таго ж кораня) мяккасць папярэдняга зычнага не захоўваецца, то мяккасць гэтага зычнага мяккім знакам на пісьме не абазначаецца: дзве – два, шэсць – шосты, звінець – звон. 2. Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зычных у дзеясловах загаднага ладу: перад канчаткам першай асобы множнага ліку -ма: кіньма, сядзьма, станьма; перад канчаткам другой асобы множнага ліку -це: будзьце, кіньце, сядзьце, станьце, намыльце; перад зваротнай часціцай -ся: кінься, звесься. 3. Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зычных у назоўніках перад канчаткам творнага склону множнага ліку -мі: коньмі, людзьмі, грудзьмі, дзецьмі. 4. Мяккі знак пішацца: у складаных лічэбніках: пяцьдзясят, шэсцьдзясят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот; у часціцы -сьці, якая ўваходзіць у склад слова: штосьці, чагосьці, кудысьці, дзесьці, чамусьці, якісьці; у слове ледзьве. 5. Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [л]перад зычнымі: пальцы, кольцы, відэльцы, сальца, вальцы, колькі, толькі, гульні, вельмі, Альф’еры, бразільскі (Бразілія), венесуэльскі (Венесуэла), дар’яльскі (Дар’ял), лепельскі (Лепель), лільскі (Ліль), Мангальф’е. 6. Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [н]: перад суфіксам -к-, а таксама перад суфіксам -чык- (калі слова без суфікса -чык- заканчваецца мяккім знакам): песенька, вішанька, нянька (і няньчыць); каменьчык (камень), праменьчык (прамень), карэньчык (корань), агеньчык (агонь);
перад суфіксам -ск- у прыметніках і ва ўласных назвах, утвораных ад назваў месяцаў, якія заканчваюцца мяккім н: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, снежаньскі; а таксама Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа; у суфіксе -еньк- (-эньк-, -аньк-): маленькі, даражэнькі, прыгожанькі. 7. Мяккі знак не пішацца: пасля шыпячых (ж, дж, ч, ш), р, ц (не з т мяккага) і д, т, а таксама пасля губных б, п, м, в, ф: дождж, ноч, мыш, цар, купец, д’ябал, голуб, п’едэстал, сям’я, В’етнам, верф; пасля з, с, ц, дз перад мяккімі зычнымі, калі пры змене формы таго ж слова або пры замене яго іншым словам таго ж кораня нельга паставіць гэтыя з, с, ц, дз перад цвёрдым зычным: песня – песні – песнямі, звер – зверам – звяроў, свет – свяціць – асвятленне, дзверы – дзвярэй, чацвер – чацвяргом, чацвёрты – чацвярціна – чацверыком, цвёрды – сцвярджаць; схіліцца, скінуць, ёсць, Дзвіна, Дзмітрый; але: носьбіт; пры падаўжэнні зычных: насенне, ралля, галлё, калоссе, а таксама ззяць; у прыметніках з суфіксам -ск-, утвораных ад назоўнікаў на -нь: конскі (конь), астраханскі (Астрахань), любанскі (Любань), плзенскі (Плзень), чаньчунскі (Чань-Чунь), цяньшанскі (Цянь-Шань).
§ 18. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф 1. Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных л, с, ц (з мяккага т), дз і непрыставачных н і з перад е, ё, і, ю, я ў словах іншамоўнага паходжання: вальера, рэльеф, калье, мільён, медальён, павільён, більярд, дасье, пасьянс, разьянскі, Лавуазье, парцье, парцьера, ранцье, Фацьян, Тэнардзье, мадзьяры, кастаньеты, Тэньер, каньён, каньяк, павільён, Нью-Йорк, Тасіньі, Авіньі, Сеньі, канферансье, манпансье, Дзьюі, Карбюзье. 2. Ваўласных назвах, утвораных ад імён на -ій (-ый), пасля зычных л, с, ц, дз, н, з перад суфіксальным -еў- (-ев-)пішацца мяккі знак: Васільеў, Васільевіч, Васільеўка, Васільеўскі востраў, Арсеньеў, Арсеньевіч, Афанасьевіч, Кандрацьеў, Кандрацьевіч, Аркадзьеў, Аркадзьевіч. 3. Пасля г, к, х і збегу зычных, акрамя нц, перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца і (ы): Георгіеў, Георгіевіч, Акакіевіч, Яўціхіеў, Яўціхіевіч, Іракліевіч, Яўлампіевіч, Ануфрыеў, Ануфрыевіч, Ануфрыеўка, Дзмітрыеў, Дзмітрыевіч; але: Вікенцьеў, Вікенцьевіч, Лаўрэнцьеў, Лаўрэнцьевіч, Кліменцьевіч і інш.
4. Апостраф пішацца пры раздзельным вымаўленні зычных з наступным галосным: пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную, пераде, ё, ю, яі націскным і: ад'е зд, аб'ём, аб'я ва, аб'ядна цца, пад'ёмны, раз'ю шыцца, між'я русны, аб'і нець, уз'ядна нне, ад'юта нт, ін'е кцыя, кан'юнкту ра; у сярэдзіне слова пасля губных б, в, м, п, ф, заднеязычных г, к, х, шыпячых ж, дж, ч, ш, зубных д, т і рперад літарамі е, ё, і, ю, я: б'ецца, куп'ё, п'юць, сям'я, Дзям'ян, вераб'і, В'етнам, саф'ян, Лук'ян, К'ёга, Мантэг'ю, Х'юстан, Буш'е, Аж'е, Ч'япа, д'ябал, інтэрв'ю, куп'істы, Пракоф'еў, Пракоф'евіч, бар'ер, надвор'е, Мар'іна Горка, Грыгор'еў, Юр'еў, Д'еп, Камп'ен. 5. Апостраф не пішацца пасля ў (нескладовага) перад літарамі е, ё, і, ю, я: абаўецца, саўюць, салаўі; у складаных словах, у тым ліку, калі іх часткі пішуцца праз злучок: цэхячэйка, дзяржюрвыдавецтва, трэд-юніёны.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|