Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

§ 3. Літары э, е. § 4. Перадача акання на пісьме. § 5. Правапіс літар о, э, а  ў складаных словах




§ 3. Літары э, е

 

1. Літара э пішацца:

у пачатку выклічнікаў э, эге, эге-ге, эй, эх;

пасля прыстаўнога г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ і пад. );

    пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэрдка, жэмчуг, шэры, нашэсце, чэрствы, чэк, нараджэнне, абуджэнне, рэкі, рэзаць, халадэча, сардэчны, пустэча, мястэчка, цэны, у руцэ.

    2. У словах іншамоўнага паходжання літары э, е як пад націскам, так і не пад націскампішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем:

у пачатку слова: э ра, эсэ, э ўрыка, э пас, э тыка, Эўклі д, Эўрыпі д, Элі ста; але: е гер, е рась, ерэты к, Еўро па, еўрапе йскі, Еўпато рыя, еўпатары йскі, Ерэва н, ерэва нец, Еўфра т;

у канцы нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ, рэзюмэ, рэнамэ, кафэ, галіфэ, кашнэ, кабернэ, фрыкасэ, плісэ, каратэ, дэкальтэ; Стру вэ, Мерымэ, Эйвэ, Хасэ, Мо рзэ, Табі дзэ, Брыгва дзэ, Каба-Ве́ рдэ, Душанбэ, Сан-Тамэ; але: камюніке, са льта-марта ле, філе, піке .

3. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэ ла, сурвэ тка, экзэмпля р, маянэ з, тунэ ль, сэ рвіс  пішуцца з э, а меда ль, нерв, парла мент, перспекты ва, газе та, серві з – з літарай е.

§ 4. Перадача акання на пісьме

1. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: дом – дамы, мо ва – маўле нне, цэ гла – цагля ны, шэпт – шапта ць.

2. Незалежна ад паходжання слова гук[о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: гара, вада, баранава нне, ко лас, хо лад, бало та, Бандарэ нка, Ко ханава, Ку нцава, Гаме р, Сакра т, арганіза цыя, педагагі чны, электара т, харэагра фія, заало гія.

Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў – крыві – крыва вы, дро вы – дрыво тня, кро шка – крышы ць, бро вы – брыво, гром – грымо ты – грыме ць, брод – брысці, гло тка – глыта ць, бло хі – блыха .

3. У словах славянскага паходжання і запазычаннях, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: стрэхістраха, шэ рышарэць, чэ ргі – чарга, крэмль – крамлёўскі, жэ мчуг – жамчу жына, арэ нда – арандава ць, майстэ рня – ма йстар.

Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання – пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно, Чарапаве ц, Жамчу жнікаў, Чарнышэ ўскі, Шаўчэ нка, Чалю скін, лі тара, транслітара цыя.

4. Перадача на пісьме [э] ў іншых словах іншамоўнага паходжання ў ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі:

у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э ў адпаведнасці з беларускім вымаўленнем: экано мія, экза мен, эква тар, этажэ рка, элеме нт. Літара э пішацца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменава ць, трохэлеме нтны, квінтэсэ нцыя;

пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэто н, Жэне ва, Жэра р, жэлаці н, чэкме нь, рэспу бліка, рэфо рма, Рэма рк, рэкла ма, рэа ктар, рэві зія, агрэга т, рэжы м, рэко рд, рэе стр, рэвалю цыя, цэнтралі зм, цэві та, дэта ль, гардэро б, Дэтро йт, Дэфо, дэлега т, дэманстра цыя, о рдэн, тэо рыя, тэа тр, тэлегра ф, тэлефо н, ветэра н, ка тэт, тэрмо метр, тэарэ ма.

5. У запазычаных словах напісанне э і а пасля іншых зычных рэгулюецца слоўнікам: панэ ль; але: шыне ль; сэ нсарны; але: секта нцкі.

6. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словахперадаюцца як -аль, -ар: шні цаль, шпа таль, мі таль, фо рталь, ка рцар, грэ йдар, лі дар, камп'ю тар, пэ йджар, рэйсфе дар, эспа ндар, тэ ндар, о рдар, ме неджар, фарва тар, а льма-ма тар, кра тар, прэсві тар.

Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.

 

§ 5. Правапіс літар о, э, а  ў складаных словах

1. У складаных словах можа быць адзін націск, два і больш (асноўны і адзін або некалькі пабочных). Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: асно̀ вапалажэ нне, баво̀ ўнапрадзі льны, во̀ гнетрыва лы, во̀ даразмеркава ль-нік, ваго̀ нарамо нтны, во̀ ̀ стракамбінацы йны, высо̀ каідэ йны, гало̀ ўнакама н-дуючы, ко̀ рманарыхто ўка, ко̀ негадо ўля.

2. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзе й, скарахо д, салява р, дабрая касны, галавало мка, вадасхо вішча, малатабо ец, бамбасхо вішча, раўнапра ўе.

Літара о захоўваецца, калі першай часткай складанага слова з’яўляюцца слова-, што-: словатво рчасць, штодзённы, штоме сяц, штого д.

3. О пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца на ў (у нескладовае): марозаўсто йлівы, торфаўбо рачны, вогнеўсто йлівы, збожжаўбо рка.

4. Лічэбнікі ад 200 да 900 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх скланяецца і першая частка. Літары э, о, е, я пішуцца ў гэтых словах у залежнасці ад месца асноўнага і пабочнага націску ў склонавых формах.

Напрыклад*:

Н. дзвé сце       тры ста        чаты рыста       пяцьсо т

Р. двухсó т       тро̀ хсо т      чатыро̀ хсо т      пяцісо т

Д. двумстá м   тро̀ мста м   чатыро̀ мста м   пяціста м

В. дзвé сце        тры ста       чаты рыста       пяцьсо т

Т. двумаста мі трымаста мі чатырмаста мі пяццюста мі

М. двухста х     тро̀ хста х    чатыро̀ хста х    пяціста х

Н. шэ̀ сцьсо т      сѐ мсо т       во̀ семсо т        дзевяцьсо т

Р. шасцісо т       сямісо т      васьмісо т       дзевяцісо т

Д. шасціста м    сяміста м   васьміста м     дзевяціста м

В. шэ̀ сцьсо т      сѐ мсо т       во̀ семсо т        дзевяцьсо т

Т. шасцюста мі  сямюста мі васьмюста мі  дзевяццюста мі

М. шасціста х     сяміста х   васьміста х      дзевяціста х

5. Гук[э]ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.

6. У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і якога-небудзь іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы, шасціствольны, шасцісоты, пяцідзёнка, дзесяцігодка, сямікласнік, васьмігадовы, васьмісоты, дзевяціградусны, саракагоддзе, саракапяцітонны, двухсотметровы.

7. Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор, тэлефатометр.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...