Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Збіранне і вывучэнне фальклора на Беларусі




Збіранне і вывучэнне фальклора на Беларусі

Нацыянальна-вызваленчы рух і пануючыя грамадска-палітычныя ідэі XVІІІ ст. былі штуршком зараджэння беларускай фалькларыстыкі. “Апісанне Крычаўскага графства” Андрэя Мейера – адно з першых фальклорнах даследванняў (1786). Беларуская фалькларыстыка ХІХ ст. звязана з шэрагам славутых імёнаў. Яе развіццю спрыяла дзейнасць Марыі Чарноўскай (першы нарыс з запісамі напеваў беларускіх народных песень), Аляксандра Рыпінскага («Беларусь» 1840), А. нтона Абрамовіча. Вялікі плён ў збіранне і вывучэнне беларускай песеннай творчасці ўнеслі Ян Чачот, Яўстафій Тышкевіч, Адам Міцкевіч, Ян Баршчэўскі, Пётр Бяссонаў, Іван Насовіч і іншыя студэнты і выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта. У 1867 было стварана Паўночна-заходняе аддзяленне Рускага геаграфічнага таварыства, якое праіснавала да 1876, а ў 1910 г адбылося яго адраджэнне. Вынікам працы сталі даследванні Паўла Шэйна («Матэрыялы для вывучэння быта і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга края»1887-1902), Паўла Шпілеўскага («Па Палессю і беларускаму краю», «Беларусь у характэрыстычных апісаннях і фантастычных яе казках»), Еўдакіма Раманава («Беларускі зборнік»1910), Зінаіды Радчанкі («Зборнік маларускіх і беларускіх песень Магілёўскай губерніі»1881), Мікалая Янчука («Беларускія песні Мінскай губерніі»).

Развіццё фалькларыстыкі ў савецкі час шло не меньш інтэнсіўна. Былі створаны музычная секцыя Інстытута беларускай культуры (1922), Беларуская песенная камісія (1923, Масква), сектар этнаграфіі і фальклору Інстытута гісторыі АН БССР, фальклорная камісія пры Прэзідыуме АН БССР. Планамерна арганізоўваліся фальклорныя экспедыцыі. З'явіліся зборнікі Максіма Гарэцкага і Аляксандра Ягорава, Іосіфа Здановіча, Ісака Любана. Пачынаецца творчая дзейнасць Генадзя Цітовіча, Майсея Грынблата, Зінаіды Эвальд, Яўгена Гіпіус. Новы ўсплеск развіцця беларускай фалькларыстыкі адзначаецца ў пасляваенныя гады. Гэтаму спрыяла адкрыццё Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ствараюцца зборнікі Генадзя Цытовіча, Рыгора Шырмы, Мікалая Чуркіна, Віктара Ялатава, Эдуарда Ледаховіча. Творчасць сучасных даследчыкаў беларускага фальклору – Лідзіі Мухарынскай, Зінаіды Мажэйкі, Тамары Якіменкі, Інэссы Назінай – паставіла беларускую фалькларыстыку на новы навуковы ўзровень.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...