Фанетычная інтэрферэнцыя. Марфалагічная інтэрферэнцыя. Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў
Фанетычная інтэрферэнцыя 1. Мяккім зычным [д], [т] у рускай мове адпавядаюць у беларускай мове мяккія свісцячыя афрыкаты [дз], [ц], так званае «дзеканне» і «цеканне»: дивно – дзіўна, дикобраз – дзікабраз, тишина – цішыня, карантин – каранцін. 2. У беларускай мове [р] заўсёды цвёрды: рэцэптары, арытмія. 3. Ужыванне прыстаўнога зычнага [в] у беларускай мове перад пачатковымі [о], [у]: окись – вокіс, углекислый газ – вуглякіслы газ. 4. Чаргаванне [в] з зычнымі [ў], [в]: радиоактивность – радыеактыўнасць, евгеника – еўгеніка. 5. Наяўнасць прыстаўных галосных і, а перад пачатковымі санорнымі зычнымі р, л, м, калі пасля санорных ідзе іншы зычны: імгненне, ільняны. 6. Чаргаванне ў беларускай мове складоў ро, ло з ры, лы: бровы – брыво, глотка – глытаць. 7. Наяўнасць у беларускай мове “акання” і “якання” (пераход галосных е, ё ў я ў першым складзе перад націскам): организм – арганізм, озон –азон, десятый – дзясяты. 8. Наяўнасць самастойных гукаў ў беларускай мове: дж, дз: среда обитания – асяроддзе пражывання, жизнедеятельность – жыццядзейнасць. 9. Выбухны г у рускай мове адпавядае фрыкатыўнаму г у беларускай мове: генетика – генетыка, демография – дэмаграфія. 10. Падаўжэнне зычных на канцы і ў сярэдзіне слоў у беларускай мове: излучение – выпраменьванне, повреждение – пашкоджанне. 11. Захаванне цвёрдых зычных у словах іншамоўнага паходжання ў беларускай мове: протеины – пратэіны, интерферон – інтэрферон. 12. Наяўнасць чаргавання ў беларускай мове ў давальным і месным склонах зычных г, к, х з адпаведнымі з, ц, с або адсутнасць такога чаргавання ў словах іншамоўнага паходжання: тканка - у тканцы, генетыка – аб генетыцы, бялок – аб бялку, маніторынг – аб маніторынгу.
Марфалагічная інтэрферэнцыя 1. У беларускай і рускай мовах можа быць несупадзенне роду: отрасль – галіна, мусор – смецце, производство – вытворчасць. Найчасцей такія несупадзенні ў родзе адбываюцца ў словах, якія пры перакладзе з адной мовы на другую адрозніваюцца каранямі. 2. Некаторыя назоўнікі ў беларускай мове могуць адрознівацца формай ліку ў параўнанні з рускай мовай: лекарство – лекі, грудь – грудзі, канопля – каноплі. 3. Назоўнікі назоўнага склону множнага ліку ў беларускай мове маюць канчаткі і, ы: антитела – антыцелы, доктара –доктары. Толькі словы тыпу армянін, мінчанін маюць канчатак – е (армяне, мінчане). 4. Назоўнікі жаночага і ніякага роду ў множным ліку могуць мець канчаткі аў (яў): брытваў, забойстваў, бітваў. У рускай мове битв, убийств, бритв. 5. У беларускай мове прыметнікі вышэйшай ступені параўнання маюць суфіксы -эйш, -ейш, -ш і з’яўляюцца поўнымі зменнымі формамі: мудрэйшы за дзеда, саладзейшы за цукар, бялейшы за снег. У рускай мове прыметнікі вышэйшай ступені ўяўляюць сабой нязменную, закасцянелую форму, якая граматычным складам не адрозніваецца ад прыслоўяў: мудрее, слаще, белее. 6. Лічэбнікі два, тры, чатыры ўжываюцца з формамі назоўнага склону множнага ліку: чатыры лішнія дні, два лісты, тры прачытаныя раманы. 7. Некаторыя формы скланення лічэбнікаў два, дзве для мужчынскага і жаночага роду адрозніваюцца ад рускай мовы: двух студэнтаў – дзвюх студэнтак (двух студентов – двух студенток). 8. Лічэбнікі дзевяноста, паўтары, паўтара не скланяюцца. 9. Дзеепрыслоўям незакончанага трывання з суфіксамі – -учы-, -ючы-, -ачы-, -ячы ў рускай мове адпавядаюць дзеепрыслоўі з суфіксамі – -а-, -я): ідучы, гаворачы, несучы – идя, говоря, неся. Сінтаксічная інтэрферэнцыя Для правільнай пабудовы словазлучэнняў і сказаў у беларускай мове створаны сінтаксічныя нормы, якія грунтуюцца як на правілах сувязі дзейніка і выказніка, слоў у словазлучэннях (дапасаванне, кіраванне, прымыканне), так і на сінтаксічных асаблівасцях асобных слоў, іх семантыкі. Сінтаксічныя нормы амаль аднолькавыя ва ўсіх славянскіх мовах, толькі пераважна ў словазлучэннях праяўляецца нацыянальная спецыфіка і адметнасць кожнай мовы.
Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|