Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

1. Спішыце сказы, дапісаючы патрэбныя канчаткі назоўнікаў і расстаўляючы неабходныя знакі прыпынку.




Заданні

1. Спішыце сказы, дапісаючы патрэбныя канчаткі назоўнікаў і расстаўляючы неабходныя знакі прыпынку.

1. Бактэрыі з'яўляюцца ўзбуджальнікамі дызентырыі, чумы, туберкулёз(…), дыфтэрыі, тыф(.. ), сібірскай язвы і іншых хвароб (“Біялогія”). 2. Сілы электрастычнага ўздзеянн(…) накіраваны ад іон(.. ) ва ўсе бакі, таму іоннае злучэнне ўяўляе сабой гіганцкую асацыяцыю ў форме іоннага крыштал(…) (“Хімія”). 3. Разнастайнасць у будове кветкі звязана з адрозненнямі ў спосабах апыленн(.. ), перанос(…) пылк(…) на рыльца песцік(.. ) (“Біялогія”). 4. Прыкладам арагенез(.. ) параўнальна невялікага маштаб(.. ) з'яўляецца ўзнікненне і росквіт клас(.. ) птушак (“Біялогія”). 5. Трапіць ў новую адаптыўную зону продкі сучасных птушак маглі толькі дзякуючы з'яўленню крыла як орган(.. ) палёт(…), дасканалага чатырохкамернага сэрца, што значна павысіла інтэнсіўнасць абменных працэсаў і забяспечыла цеплакроўнасць, развіццю аддзелаў мозг(.. ), што каардынуюць рухі ў паветры (“Біялогія”). 6. Непатрабавальнасць лішайнікаў звязана з тым, што яны здольныя ўсмоктваць вільгаць усім целам з даждж(…), туман(.. ), расы, а таксама паглынаць пажыўныя рэчывы з пыл(…). 7. Вуглярод можа выходзіць з кругаварот(…) на даволі працяглы тэрмін у выглядзе залежаў каменнага вугал(…), вапняк(.. ), торф(…), сапрапел(…), гумус(.. ) і інш. (“Біялогія”).

2. Назоўнікі, што ў дужках, пастаўце ў патрэбнай граматычнай форме. Запішыце словазлучэнні, растлумачце правапіс канчаткаў назоўнікаў. З трыма словазлучэннямі (на выбар) складзіце сказы і запішыце іх.

Прыехаў з (Гомель), сігналы з (Марс), вядро (торф), засваенне вуглякіслага (газ), літр (квас), метр (паркаль), шмат (час), тона (хлеб), дастатковая колькасць свабоднага (кісларод), удзельнічаць у (кангрэс), быць у (страх), знаходзіцца ў (тэатр), на самым (верх), сустрэцца каля (ўваход), быць у (гушчар), каністра (бензін), часы (феадалізм), ганарыцца прафесарам (Барысаў), няма іншага (шлях), святло (Месяц).

4. Растлумачце, чаму ў адным выпадку выдзеленыя словы пішуцца з канчаткам –а, а ў другім – у.

Не выканаць загаду і не бачыў загада; студэнт другога курса і збіццца з курсу; каля чацвёртага пад'езда і няма пад'езду да дому; беларускага народа і шмат народу; бдынак завода і паломка заводу гадзінніка, у канцы лістапада і час залатога лістападу; спыніліся каля дуба і мэбля з дубу.

Трэцяе скланенне

Склон цвёрды зацвярдзелы мяккі
Н., В. Р., Д., М. Т. Свір□ Свір-ы Свір'-ю поўнач □ поўнач-ы поўначч-у   медзь □ медзі-і меддз-ю

 

Заданне

1. Пастаўце назоўнікі ў творным склоне, складзіце з імі сказы і запішыце.

Крышталічнасць, асаблівасць, разнастайнасць, ртуць, жыццядзейнасць, зменлівасць, вытворчасць, электрычнасць, каніфоль, завязь, водарасць, радыеактыўнасць, магутнасць, кроў, колькасць, верф, інтэнсіўнасць, горыч, бездараж, роўнядзь, любоў, вечнасць, радасць, адлучанасць, медзь, шыр, глуш.

Скланенне назоўнікаў у множным ліку

Склон 1 скланенне 2 скланенне 3 скланенне
Н. біясфер-ы (-і) вірус-ы (-і) уласцівасц-і (-ы)
Р. біясфер □ (-аў, -яў) вірус-аў (-яў, оў, ёў, эй, ей) уласцівасц-яў (-аў, эй, ей)
Д. біясфер-ам (-ям) вірус-ам(-ям) уласцівасц-ям (-ам)
В. як Н. (неадуш. ) як Р. (адуш. ) як Н. (неадуш. ) як Р. (адуш. ) як Н. (неадуш. ) як Р. (адуш. )
Т. біясфер-амі (-ямі, ь, мі) вірус-амі(-ямі) уласцівасц-ямі (-амі,  мі)
М. (аб) біясфер-ах (-ях) вірус-ах (-ях) уласцівасц-ях (ах)

 

Заданні

1. Прачытайце тэкст, знайдзіце назоўнікі, якія стаяць у форме множнага ліку, вызначце іх склон. Утварыце ад назоўнікаў па магчымасці формы адзіночнага ліку.

У выніку інтэнсіўнай гаспадарчай дзейнасці чалавека адбываецца спусташэнне прыродных рэсурсаў, выміранне шмат якіх відаў арганізмаў, забруджванне асяроддзя ядахімікатамі, радыенуклідамі, прамысловамі і бытавымі адходамі, разбурэнне прыродных экасістэм (лясоў, балот, азёр, стэпаў) шкодныя рэчывы, якія перадаюцца па ланцугах харчавання, назапашваюцца ў тканках раслін і жывёл, а праз іх – у арганізме чалавека, часта выклікаючы пры гэтым розныя захворванні (чуму, воспу, халеру, дызентырыю і інш. ). Акрамя таго, кожнае моцнае ўздзеянне чалавека на экасістэмы біясферы прыводзіць да ланцуга разнастайных экалагічных наступстваў (“Агульная біялогія”).

2. Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону множнага ліку маюць варыянтныя канчаткі.

Тлушч, ёмістасць, прадпрыемства, абавязак, возера, вольха, страта, пляцоўка, кілаграм, мяжа, імя, соль, тундра, бяроза, кафедра, уласцівасць, чысло, пісьмо, скронь, племя, гняздо, экспедыцыя, далонь, плынь, антэна, нарада, вадкасць.

Ужыванне і правапіс некаторых уласных назоўнікаў

· Некаторыя прозвішчы на –ін (-ын), - оў (-аў), -еў (-ёў) – скланяюцца як назоўнікі другога скланення, толькі ў творным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак –ым: Пятровым, Жураўлёвым, але: Дарвінам, Уотсанам. Геаграфічныя назвы з такімі самымі суфіксамі ў творным склоне маюць канчатак –ам: пад Барысавам, Кіравам.

· У беларускай мове шмат прозвішчаў на –а, (-я): Саўчанка, Каляда. Большасць іх скланяецца, як назоўнікі агульнага роду (канчаткі залежаць ад таго, асоб жаночага ці мужчынскага полу яны абазначаюць): Святланай Саўчанкай, Іванам Саўчанкам; Вольгай Калядой, Сяргеем Калядой.

· Прозвішчы, якія паходзяць ад назоўнікаў ніякага роду (Бірыла, Лойка) скланяюцца толькі тады, калі абазначаюць асоб мужчынскага полу: няма Ганны Бірыла, але Пятра Бірылы.

· Прозвішчы асоб жаночага полу, якія заканчваюцца на зычны, не змяняюцца: Ніне Андраюк, Тамары Корбан. Не скланяюцца прозвішчы асоб мужчынскага і жаночага полу, якія заканчваюцца на –о: Бажко, Ляўко, як і Гюго, Дэфо.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...