5.1. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы
5. 1. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы Марфалагічныя нормы вызначаюць ужыванне слова ў словазлучэннях і сказах у адпаведнасці з уласцівымі яму граматычнымі катэгорыямі, правільнае ўтварэнне формаў слова. Парушэнне граматычных нормаў прыводзіць да граматычных памылак. Назоўнік Даволі часта род назоўнікаў у рускай і беларускай мовах супадае, напрыклад: імунітэт (м. р), радыебіялогія (ж. р), размнажэнне (н. р). Аднак ёсць выпадкі, калі адны і тыя ж назоўнікі ў беларускай і рускай мовах маюць розны род: бронзавы медаль (м. р. ), белая гусь (ж. р), вялікі боль (м. р. ). Некаторыя назоўнікі ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку (імунітэт, метабалізм, вакцына) або толькі ў множным ліку (радыенукліды, эрытрацыты, пестыцыды). Некаторыя адзіночналікавыя назоўнікі ў кантэксце (напрыклад у навуковым стылі) могуць набываць формы множнага ліку: тэмпература – высокія тэмпературы, вада – мінеральныя воды, метал – каляровыя металы. Назоўнікі грудзі, дзверы, крупы, каноплі ў беларускай мове ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку (руск. грудь, дверь, крупа, конопля), а назоўнікі бяліла, чарніла толькі ў форме адзіночнага ліку (руск. эти белила, синие чернила). Заданні 1. Запішыце словазлучэнні па-беларуску. Складзіце з імі сказы і запішыце. Технические масла, производственные отходы, полезные ископаемые, лучевая болезнь, ядерная реакция, отравляющие вещества, поджелудочная железа, ионизирующее излучение, неизвестная рукопись, инкубационный период, окружающая среда. 2. Адзначце назоўнікі, якія не маюць формы множнага ліку: Амплуа, інтэлігенцыя, папуляцыя, багавінне, фермент, інтэрв'ю, драпежніцтва, алерген, газаабмен, усмоктванне, клетка, абстрактнасць,
3. Прачытайце тэкст. Выпішыце з тэксту назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку. Складаныя вугляводы, такія, як, напрыклад, крухмал, ёсць у хлебе, кашах, макаронных вырабах, рысе, сушаных бабах і гаросе, іншай гародніне (кукурузе і бульбе). Клятчатка ж, якая ўваходзіць у склад раслінных прадуктаў, утрымліваецца ў хлебе з мукі грубага памолу і кашах з цэльных круп, сушаных бабах і гаросе, садавіне і гародніне. Лепей, калі чалавек есць розныя прадукты, багатыя на клятчатку, бо яны ўтрымліваюць розныя яе віды. Клятчатка неабходна для нармальнай працы стрававальнага тракту. Яе спажыванне ў патрэбнай колькасці дазваляе паслабіць сімптомы хранічна газапару, дывертыкулёзу і гемарою. Людзі, чый рацыён уключае недастаткова клятчаткі і складаных вугляводаў, але шмат тлушчоў, болей схільныя да сардэчных захворванняў, атлусцення і захворвання ракам. Разам з тым яшчэ цалкам не вызначана, якую ролю клятчатка адыгрывае ў нашым арганізме («Правільнае харчаванне»). 4. Прачытайце тэкст, вызначце асноўную думку, дайце загаловак. Выпішыце з тэксту назоўнікі і пастаўце іх у месным склоне, растлумачце напісанне канчаткаў. Добрае самаадчуванне – гэта асаблівы лад жыцця, які чалавек выбірае, каб дасягнуць вышэйшага ўзроўню свайго дабрабыту. Гэта вера ў тое, што кожны ўчынак чалавека ўплывае на яго стан здароўя. Добрае самаадчуванне – гэта не нешта нязменнае, гэта працэс, які знаходзіцца ў пастаянным руху. Чалавек можа імкнуцца да добрага самадчування незалежна ад таго, здаровы ён ці мае фізічныя хібы. Добрае самаадчуванне спалучае ў сабе ўсё: і жыццёвыя мэты чалавека, і яго інтарэсы, і яго звычкі. Яно ўсяму дазваляе вызначыць сваё месца. Яно азначае станаўленне чалавека да самаго сябе з годнасцю, павагаю і любоўю ( газета “Звязда” ). Першае скланенне
Канчаткі назоўнікаў з асновай на г, к, х
Заданне 1. Пастаўце назоўнікі ў давальным і месным склонах адзіночнага ліку. Складзіце з імі сказы, абгрунтуйце выбар канчаткаў. Асцярога, аптэка, геральдыка, ладдзя, абноўка, біяграфія, легенда, навальніца, скруха, авечка, школа, сяброўка, аднакласніца, вішня, студня, пасадка, рэспубліка, уборка, крыўда, доля, мачаха, рачулка, хваля, пушча, шчака, загартоўка.
Другое скланенне
Назоўнікі мужчынскага роду ў Н. склоне маюць канчаткі -а, -я або -у, -ю ў залежнасці ад лексічнага значэння слова. -А, -Я: · назоўнікі, якія абазначаюць асоб і жывых істот: брата, мядзведзя; · часткі цела чалавека: носа, локця, рота (але твару); · канкрэтныя прадметы: медаля, прыбора; · установы, грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, населеныя пукты: універсітэта, прафсаюза, завода, Віцебска;
· геаграфічныя і астранамічныя назвы: Нёмана, Юпітэра, горада; · навуковыя тэрміны, адзінкі вымярэння, адрэзкі часу: плюса, ромба, косінуса, літра, электрона, дня, года, тыдня; · назвы танцаў, гульняў: гапака, вальса, баскетбола, хакея.
-У, -Ю: · хімічныя элементы: фосфару, цынку, вадароду; · абстрактныя наноўнікі: адпачынку, гонару, розуму, вопыту; · дзеянні, стан чалавека: прыходу, запісу, руху, плачу, смеху; · зборныя прадметы: торфу, лесу, бярэзніку, натоўпу; · рэчывы, матэрыялы: мёду, пяску, асфальту, аксаміту (аўса, хлеба, жаўтка); · з'явы прыроды: сухавею, агню, ветру, змроку; · прасторавыя і часавыя паняцці: лугу, стэпу, захаду, часу; · грамадскія фармацыі, вучэнні, тэорыі: дарвінізму, плюралізму, капіталізму.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|