2. Спішыце сказы, выбраўшы правільнае слова з прапанаваных.
Заданні 1. Складзіце і запішыце сказы з наступнымі словамі-паронімамі. Карысны і карыслівы; горны і гарысты; давер і даверлівасць; вадзяны і вадзяністы; гаспадарчы і гаспадарлівы; адзінкавы і адзіночны; языкаты і язычніцкі; абагуліць і абагульніць; фармаваць і фарміраваць; цэглавы і цагляны; абонент і абанемент; вугляродны і вугляродзісты; вегетацыйны і вегетатыўны. 2. Спішыце сказы, выбраўшы правільнае слова з прапанаваных. 1) На запытанне прадпрыемства Міністэрствам прамысловасці і сельскай гаспадаркі быў дадзены (пісьмовы / пісьменны) адказ. 2) Для прытоку крыві медыкі часта выпісваюць (цыркуляцыйны / цыркулярны) душ. 3) Ліст дайшоў у пункт месцажыхарства (адрасата / адрасанта). 4) На міжнародным форуме найбольш яскрава сябе праявілі (дыпламанты / дыпламаты) з Расійскай Федэрацыі. 5) Памяшканню па вытворчасці штучных угнаенняў патрабуецца (касметычны / касмічны) рамонт. 6) Толькі ў (гаспадарчага / гаспадарлівага) чалавека ў хаце будзе прыбытак.
2. 1. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання Лексіка беларускай мовы паводле паходжання падзяляецца на тры групы: агульнаславянская, спрадвечна беларуская лексіка і лексіка іншамоўнага паходжання. Словы агульнаславянскай лексікі (сёння налічваецца каля 2 тыс. слоў) сустракаюцца ва ўсіх славянскіх мовах. Гэта назвы асоб: сын, сястра, брат; частак цела: глотка, валасы; свойскіх жывёл: бык, карова, каза; раслін: асака, бяроза, ліпа; адзення, абутку: кабат (безрукаўка), кашуля; адцягненых паняццяў і з’яў прыроды: заўтра, агонь; дзеянняў, стану: ісці, гаварыць, маўчаць; займеннікі: я, ты, мы; колеры: белы, чорны, зялёны. Уласнабеларускія словы складаюць самабытнасць і непаўторнасць беларускай мовы. Сярод іх выдзяляюць наступныя тэматычныя групы: абстрактныя паняцці: помста, адчай, пакута; назвы атмасферных з’яў: навальніца, маланка, спёка; тэрміны: азначэнне, выклічнік, дзейнік і інш. Запазычаная лексіка – гэта вынік эканамічных, палітычных і культурных сувязей з іншымі народамі, а таксама цесных моўных кантактаў. Сёння найбольшая колькасць запазычанняў прыпадае на:
• славянскія мовы: аказаць, бальшавік, дзекабрыст (русізмы); боршч, журыцца, чупрына (украінізмы); рыдлёўка, слуп, кірунак (паланізмы); • неславянскія мовы: акіян, этап, эпоха (грэцызмы); акварыум, апендыкс, ангіна (лацінізмы); шпрыц, бінт, вафлі, шпінат (германізмы); суфлёр, партэр, вернісаж (галіцызмы) і інш. Сёння асобную групу складаюць экзатызмы – словы і выразы, якія запазычаны з малавядомых моў і ўжываюцца звычайна для надання мове асобага каларыту (кішлак, армяк, бурштын (цюркізмы)), украпленні – гэта словы ці цэлыя выразы з якой-небудзь мовы, што захоўваюць сваю іншамоўную форму без усялякага змянення (warum? – з нямецкай – чаму?; white witch – з англійскай – белая ведзьма), і варварызмы – іншамоўныя словы ці выразы, якія ў выніку пераемнасці атрымоўваюць больш ці менш рэгулярнае ўжыванне ў мове, але не засвойваюцца ў ёй да канца, часцей за ўсё ў сувязі з цяжкасцямі граматычнага засваення (сэ ля ві – з французскай – такое жыццё; о’кэй – з англійскай – усё добра; veni, vidi, viri – з лацінскай – прыйшоў, убачыў, перамог). Асноўныя прыметы запазычаных слоў наступныя: 1) наяўнасць у слове ф: феномен, фасфарытны, флюараграфія; 2) пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эрытрацыты, артапедыя, амяла; 3) спалучэнні ге, ке, хе ў корані: гематалогія, генетыка, геном, гемоліз; 4) спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюлютэнь, бюро, кювет, мюзікл, пюрэ; 5) спалучэнні двух галосных у корані: гігіена, радыебіялогія, фізіялогія, анаэробы;
6) цвёрдасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: , адэназін дысіміляцыя, медыцына, інтэрфенон, антыген; 7) прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі- і інш.: антыцелы, антыген, архіепіскап, контрмеры, рэвакцынацыя, рэгенерацыя 8) суфіксы -ізм, (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр) і інш.: арганізм, рэўматызм, мікраарганізмы, пузыр, антаганізм, астыгматызм, пухір. Заданні 1. Падбярыце да запазычаных слоў беларускія адпаведнікі. Эксперымент, анархія, атэлье, дэфект, ілюстрацыя, кашнэ, п’едэстал, фрагмент, адсарбент, канстатацыя, антытэза, сімптом, антыпод, аратар, дыктатура, градацыя, дэмаграфія, асэптыка, фагацытоз, таксін, дысперсія, ландшафт. 2. Прачытайце тэкст. Выпішыце іншамоўныя словы. Дайце іх тлумачэнне. Мікаплазмы Мікаплазмы з’яўляюцца самымі малымі з цяпер вядомых пракарыёт, здольных да самаўзнаўлення. Характэрная рыса гэтых мікраарганізмаў – адсутнасць клеткавай сценкі. Мікаплазмы шырока распаўсюджаны ў прыродзе. Мініяцюрнасць мікаплазм вызначае абмежаванасць іх біяхімічных магчымасцяў і залежнасць ад вышэйшых арганізмаў. У працэсе эвалюцыі мікаплазмы прыстасаваліся да цеснага суіснавання з вышэйшымі эўкарыётамі. Гэта паразіты чалавека, млекакормячых, рэптылій, рыб і раслін. Мікаплазмы здольны пераадольваць імунны кантроль і такім чынам не выклікаць пашкоджванняў тканін, звязаных з імунарэактыўнасцю мікраарганізма. Аднак пры некаторых умовах мікаплазмы могуць выклікаць у арганізме гаспадара паталагічныя змены. Мікаплазмы ўстойлівыя да ўсіх прэпаратаў, дзеянне якіх звязана з біясінтэзам бялкоў клеткавай сценкі. Да гэтай групы ў першую чаргу ставіцца пеніцылін. Адчувальныя ж мікаплазмы да інгібітараў сінтэзу мембранных і унутрыцытаплазматычных бялкоў (часопіс “Медыцына”).
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|