Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

3. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Дайце загаловак. Падкрэсліце іншамоўныя словы.




3. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Дайце загаловак. Падкрэсліце іншамоўныя словы.

Воздействие радиации на организм человека называют облучением. Во время этого процесса энергия радиации передается клеткам, разрушая их. Облучение может вызывать всевозможные заболевания: инфекционные осложнения, нарушения обмена веществ, злокачественные опухоли и лейкоз, бесплодие, катаракту и многое другое. Особенно остро радиация воздействует на делящиеся клетки, поэтому она особенно опасна для детей.

Организм реагирует на саму радиацию, а не на ее источник. Радиоактивные вещества могут проникнуть в организм через кишечник (с пищей и водой), через легкие (при дыхании) и даже через кожу при медицинской диагностике радиоизотопами. В этом случае имеет место внутренне облучение. Кроме того, значительное влияние радиации находится вне тела. Наиболее опасно, безусловно, внутреннее облучение  (“Радиобиология и экология”).

2. 2. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную лексіку (ужывальную на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і пашыраную ва ўсіх сферах грамадскага жыцця і сацыяльных групах: смяяцца, імклівы, памяшканне; і лексіку абмежаванага ўжывання (ужывальную пераважна ў межах пэўнай прафесіі, галіны навукі, асобнай групы людзей): асавік, плаваць, меліярацыя, слядак. Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца спецыяльная лексіка              (прафесіяналізмы і тэрміны), дыялектная лексіка, жаргонная і аргатычная лексіка.

Прафесіяналізмы – гэта спецыяльныя словы і выразы, якія ўжываюцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (будаўнікоў, шахцёраў, пчаляроў: таптухі, кашалі, крыгі – назвы розных прылад для лоўлі рыбы; майна, віра – у будаўнікоў і інш.. ).

Тэрміны (лац. terminus – “мяжа”) – словы або словазлучэнні, якія абазначаюць пэўнае паняцце ў галіне навукі, тэхнікі, культуры (інтэграл, сінус – у матэматыцы; марфема, прыслоўе – у мовазнаўстве і інш. );

Дыялектызмы – гэта словы, якія бытуюць у пэўных гаворках на пэўнай тэрыторыі і не ўваходзяць у склад літаратурнай мовы (картопля – бульба, тавар – карова на Палессі і інш. );

Жарганізмы (фр. jargon – “умоўная гаворка”) – гэта сукупнасць слоў, зразумелых вузкаму колу людзей, аб’яднаных пэўнымі інтарэсамі (“дзед” – салдат апошняга года службы, “хвост” па лабах, атрымаць “пару” у студэнтаў і г. д. );

Аргатызмы (франц. argot – “замкнуты, нядзейны”) – адна з разнавіднасцей жаргоннай лексікі, умоўная, тайная мова, характарызуецца вузкаспецыяльнай накіраванасцю, штучнасцю і засакрэчанасцю (шывар – тавар, бан – вакзал).

Заданні

1. Вызначце, да якога тыпу паводле ўжывання адносіцца слова. Патлумачце выбар.

Філон, яршоўка, рубанак, зубрыць, хвост, галень, драч, маўчацьмеш, дамушнік, разварот, папса, бабашка, хаза, трыгубіца, ныга, хоцьму, дажджуха, краснюк, ундзіна, завязаць, замятуха.

2. Запішыце словы па-беларуску.

Модификация, брезент, микроэлементы, этиология, нуклеиновая кислота, озоновый слой, хлорофил, окисление, клеточное дыхание, авитаминоз, водоросли, абсорбация, почва, гетерогенная система, брожение, эмульгирование.

3. Прачытайце. Выпішыце са сказаў прафесіяналізмы і навуковыя тэрміны. Вызначце, да якой галіны навукі, тэхнікі, вытворчасці яны адносяцца.

1. Асноўныя і агульныя кампаненты клеткі – вонкавая мембрана, цытаплазма і ядро. Клетка можа жыць і мінімальна функцыянаваць толькі пры наяўнасці ўсіх гэтых кампанентаў, якія цесна ўзаемадзейнічаюць між сабою і з навакольным асяроддзем. 2. Сэрца ўяўляе сабой фіброзна-мускульны орган крывяноснай сістэмы, які качае кроў у аптэрыяльную сістэму і забяспечвае яе зварот па венах. 3. Вынікі доследу паказалі, што атамы радыю ў працэсе радыеактыўнага выпраменьвання распадаюцца, ператвараючыся ў атамы іншых элементаў, у прыватнасці ў атамы гелію. 4. Гармоны, як біялагічна актыўныя сігнальныя хімічныя рэчывы, аказваюць складанае і шматграннае ўздзеянне на арганізм у цэлым або на вызначаныя органы і тканкі-мішэні. 5. У сувязі з узрастаннем тэндэнцыі сінантрапізацыі флоры Беларусі пад уздзеяннем тэхнагеннага забруджвання неабходна клапаціцца пра захаванне натуральнай гетэрагеннасці фітацэнафонду. 6. Вірусы з'яўляюцца своесаблівымі паразітамі, яны не здольныя размнажацца па-за клеткай. 7. Гігіена вывучае ўплыў фактараў навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека, яго працаздольнасць і працягласць жыцця. Сёння ў гэтую навуку ўключана некалькі самастойных частак: гігіена ваенная, гігіена камунальная, гігіена харчавання, гігіена сацыяльная, гігіена працы і інш. 8. Кругаварот рэчываў у выглядзе біягеахімічных цыклаў з'яўляецца неабходнай умовай існавання біясферы. 9. Прамянёвае паражэнне ў залежнасці ад дозы можа прывесці да гібелі розных форм прамянёвай хваробы, астэніі, катаракты, зніжэння імунітэту, скарачэнне працягласці жыцця, узрастанне рызыкі з'яўлення анкалагічных захворванняў і генетычных пашкоджанняў. 10. Да найбольш небяспечных для прыродных экасістэм і чалавека адносяцца наступныя забруджвальныя рэчывы: радыенукліды, цяжкія металы, пестыцыды, аксіды вугляроду, азоту, дыяксід серы і інш.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...