Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

5. Спішыце, замяняючы лічэбнікі словамі. Вызначце лік, род, склон парадкавых лічэбнікаў.




5. Спішыце, замяняючы лічэбнікі словамі. Вызначце лік, род, склон парадкавых лічэбнікаў.

Гісторыкі сведчаць: пра гэты кут зямлі нашай ведалі ў старажытныя часы. Яшчэ Герадот пісаў аб Нурскай зямлі і неўрах, якія сяліліся па рэках Нараву, Лясной, Нараўцы. Тады пушча займала значна большую тэрыторыю, багатым быў яе жывёльны свет.

Потым пайшло знішчэнне звера. Апошняя турыца загінула ў 1627 годзе. Еўрапейскі высакародны алень поўнасцю знішчаны ў пушчы ў другой палове XVIII стагоддзя. На пачатку XIX стагоддзя ў пушчы зніклі бабры. У 1878 годзе забіты апошнія тры мядзведзі. Астатні зубр, які жыў жыў на волі, быў забіты ў Белавежы браканьерам у 1919 годзе.

Знішчалі звера хто хацеў, калі хацеў і колькі хацеў. За два дні ў кастрычніку 1860 года цар Аляксандр II і яго світа забілі 28 зуброў, 23 вепры, 36 казуль і шмат іншых звяроў. Цар Мікалаў II у час палявання з 18 па зо жніўня 1900 года таксама вызначыўся: адных толькі зуброў было забіта 40 (Я. Пархута).

6. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары ў адпаведнасці з новымі правіламі арфаграфіі.

С…мнаццаць, с.. мнаццаты, дз.. вяты, дз…вятка, дзес…ць, пяцьдз…сят, пяцідз…сяці, пяцідз…сяты, тыс.. ча, міл…ярд, восемдз.. сят, васьмюдз.. сяццю, с.. мёра, с…мярых, дз.. сяцера, дзев…ць, дз…сяты, дз…сятка, вас.. мнаццаць, шэсцьдз.. сят, сямідз.. сяці, п…цёра, п.. цярых, дз.. вяцера, дз.. вец…рых, ст.. мільённы.

7. Пастаўце лічэбнікі ў патрэбнай склонавай форме і запішыце іх словамі. Выпішыце тэрміны, растлумачце іх значэнне.

1. Змяншэнне росту пры старэнні звязана перш за ўсё з прыплюшчваннем міжпазванковых дыскаў і павелічэннем сутуласці. Пасля 60 гадоў рост змяншаецца ў сярэднім на 0, 5 - 1 см за пяцігоддзе.                2. Колькасць мышачнай тканкі пасля 50-ці пачынае актыўна зніжацца. Зніжэнне мышачнага тонусу пачынаецца ў абодвух палоў пасля 35-ці да 70-80 гадоў сілавыя паказчыкі змяншаюцца прыкладва ўдвая.                      3. Узроставыя змяненні скуры пачынаюцца каля 40 гадоў. Да 60 гадоў прыкметна станчаюцца закрытыя слаі скуры. 4. Пачынаючы ўжо з 30 гадоў, змяншаецца колькасць валасоў, яны сівеюць, паколькі клеткі валасяных цыбулін страчваюць здольнасць утвараць пігмент. 5. Для старэючага чалавека тыповы астэахандроз пазваночніка, або дэструктыўныя змяненні храстковай тканкі міжпазванковых дыскаў, што ў старэйшых узростах сустракаецца ў 85-98 працэнтах выпадкаў.                    6. Спандылёз – утварэнне косных разрастанняў на пазванках – сустракаецца літаральна пасля 45 гадоў. 7. У людзей пасля 60 гадоў звычайна пакутуюць нагрузачныя суставы – тазасцегнавыя, каленныя, галёнкаступнёвыя. 8. Старэнне органа слыху пачынаецца звычайна пасля 40-50 гадоў і праяўляецца тугавухасцю, якая прагрэсуе з цягам часу.          9. Даследаванні функцыі нырак паказваюць, што ва ўзросце ад 20 да 60 гадоў адбываецца іх адваротнае развіццё – фізіялагічная інвалюцыя.

Займеннік

1. Асаблівасцю асабовых займеннікаў я, мы, ты, вы з'яўляецца тое, што яны ва ўскосных склонах маюць суплетыўныя асновы, г. зн. іншыя ў параўнанні з асновамі назоўнага склону: мяне, цябе, нас, вас; мне, табе, нам, вам; (пры) мне, табе, нас, вас.

2. Зваротны займеннік сябе скланяецца як займеннік ты, але не мае формы назоўнага склону ў Р. і В. склонах пішам займеннік сябе, у Д., М. – сабе, Т. – сабой (ою).

3. Пры скланенні займеннікаў сам (сама, само) націск падае на канчатак, самы – на аснову: самога, самому; самага, самаму.

4. Праз злучок пішцца займеннікі з часткамі абы- і небудзь-: абы-як, куды-небудзь.

5. У Н. склоне множнага ліку займеннікі мой (мая, мае), твой (твая, твае), свой (свая, свае) маюць канчатак е: мае доследы, твае справы, свае адкрыцці.

6. Займеннікі свой, наш, ваш у родным склоне адзіночнага ліку жаночага роду побач з формай сваёй, нашай, вашай маюць і менш пашыраную – свае, нашае, вашае.

7. Для абазначэння прыналежнасці прадмета 3-й асобе ўжываюцца займеннікі яго, яе. іх. Формы ягоны, ягоная, іхні, якія часам сустракаюцца ў гутарковым маўленні і мастацкіх творах, не адпавядаюць марфалагічным нормам беларускай літаратурнай мовы.

8. Пры скланенні адмоўных займеннікаў ніхто, нішто націск падае на першы галосны канчатка: нікога, нічога. У займенніку ніякі (ніякая, ніякае, ніякія) ва ўсіх склонавых формах націск захоўваецца на аснове: ніякага, ніякаму.

9. У няпэўных займенніках нехта, нешта, нечы, нейкі ва ўсіх склонах націск падае на прыстаўку -не: некага, некаму; займеннік некаторы захоўвае націск на апошнім складзе асновы: некаторага, некатораму, некаторым.

10.  Большасць займеннікаў дапасуецца да назоўнікаў і скланяецца на ўзор прыметнікаў.

Заданні

1. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Вызначце склон зваротнага займенніка сябе.

«У природы нет плохой погоды. Каждая погода – благодать»… Той, хто метэаралагічныя выкрунтасы зведаў на с…бе, з крылатай фразай з папулярнага кінафільма наўрад ці пагодзіцца. Нічога с…бе «благодать» калі з першым жа паніжэннем ртутнага слупка пачынаеш літаральна развальвацца на часткі. Не адчуць на с…бе збою біярытмаў практычна немагчыма.

Засцерагчы с.. бе ад “шкоднага” надвор’я, на жаль, немагчыма. Але вось аблегчыць с.. бе жыццё ў складаны для вас перыяд па сілах кожнаму. Для таго, каб падтрымаць с…бе ў няўстойлівы сезон, замест звычайнай піце травяную гарбату праз 15-20 хвілін пасля яды. А на вячэру прыгатуйце с.. бе дэсерт са шклянкі цёплага малака, яечнага жаўтка, цукруу і выпіце, пакуль не астыў ( газета “Звязда”).

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...