Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

2. Складзіце сказы з займеннікам сябе і прыназоўнікамі пад, перад, аб, ад, пры, у, за, каля, дзеля.




2. Складзіце сказы з займеннікам сябе і прыназоўнікамі пад, перад, аб, ад, пры, у, за, каля, дзеля.

3. Запішыце словазлучэнні, паставіўшы займеннікі, запісаныя ў дужках, у патрэбным ліку і склоне.

Удзячны (ты), недалёка ад (мая) вёска, пагаварыць з (хто-небудзь), убачылі (усе) нас, рад сустрэчы з (яна), несці на (сябе), жартаваць (ён), ажаніцца (яна), прабачыць (я), не сустрэць (ніхто), зразумець (яны) словы, вітаць (ты), узяць (свой) дакументы, камандаваць (мы), знаходзіцца каля (самы) бераг.

4. Прачытайце тэкст. Вызначце асноўную думку. Выпішыце займеннікі, вызначце іх разрад.

Ці думаем мы пра глабальныя праблемы сучаснасці, пра тое, як пасля нас будуць жыць нашчадкі? Магчыма, нам дастаткова і сённяшніх дробных клопатаў, якімі напоўнена жыццё?

І сапраўды, такія пытанні хвалююць нас нячаста. Імклівае XXI стагоддзе часу для філасофскіх разважанняў не пакідае. Пастаянна кудысьці спяшаемся, бяжым, мітусімся, захлынаемся ў бязмежным акіяне інфармыцыі. А між тым, душа чалавека даўно просіць спакою, дабрыні, пяшчоты, спачування…

“Экалогія душы” – так назвалі выставу сваіх работ беларускія мастакі, удзельнікі творчага аб’яднання “Арцель”. Іх палотны – своесаблівае запрашэнне да роздуму над сучасным жыццём. “У тэхнакратычны век нам не хапае духоўнасці” – вось галоўная думка, з якой аўтары звяртаюцца да гледачоў. Сёння многа гаворым пра стан навакольнага асяроддзя, экалагічныя праблемы горада, вёскі і вельмі мала – пра духоўны стан чалавека. Але ж ад таго, як мы сябе адчуваем у гэтым свеце, залежыць існаванне ўсяго жывога на зямлі. Экалогія душы – паняцце, якое паступова ўваходзіць у нашу рэчаіснасць, прыносіць разуменне, што душу і сапраўды трэба лячыць. “Як? ” – адказ на гэта пытанне мастакі “Арцелі” прапануюць знайсці разам.

Вярнуць чалавеку гармонію з сабой, з навакольным светам – вось, пэўна, той шлях, па якім наканавана ісці. Кожны мастак імкнуўся данесці сваё разуменне гармоніі. Для некага яе ўвасабленне – чыстыя, безабаронныя дзеці, хтосьці бачыць дасканаласць у сціплых пейзажах, някідкіх колерах прыроды, камусьці мрояцца казачныя сюжэты. У любым выпадку, карціны і сапраўды настройваюць на філасофскі лад, прымушаюць сцішваць думкі, пакідаць на час дробязныя, мітуслівыя клопаты.

Без любові, спачування, чалавечнасці не выжыць ні нам, ні прыродзе. Гэта не заклік, з якім звяртаюцца творцы да сучаснікаў. Гэта напамін пра каштоўнасці, вартасць якіх не падуладная часу. Вылечыць свае душы можам толькі мы самі. Калі сярод будзённых праблем будзем знаходзіць час, каб проста слухаць адзін аднаго і шчыра захапляцца прыгажосцю навакольнага свету (І. Драбышэўская “С природой”).

Дзеяслоў

Лік

Асоба

I спражэнне

II спражэнне

канчаткі прыклады канчаткі прыклады

Адзіночны

1-я -у(-ю) берагу, будую, ствараю -у(-ю) гавару, сплю, адрозню
2-я -еш(-эш, -аш) беражэш, будуеш, ствараеш -іш(-ыш) гаворыш, спіш, адрозніш
3-я -е(-э, -а) беражэ, будуе, стварае -іць(-ыць) гаворыць, сніць, адрозніць

Множны

1-я -ём(-ем, -ом, -ам) беражом, будуем, ствараем -ім(-ым) гаворым, спім, адрознім
2-я -еце(-яце, -аце) беражаце, будуеце, ствараеце -іце(-ыце) гаворыце, сніце, адрозніце
3-я -уць(-юць) берагуць, будуюць, ствараюць -аць(-яць) гавораць, спяць, адрозняць

ЗВЯРНІ ЎВАГУ:

· Часта дапускаюцца памылкі пры ўжыванні дзеясловаў 2-й асобы множнага ліку. Трэба памятаць, што націск ў дзеясловах 2-й асобы множнага ліку падае на аснову, або на апошні склад канчатка: знойдзеце, несяце. Праверыць сябе можна па форме 2-й асобы адзіночнага ліку: ты рыхтуеш – вы рыхтуеце; ты тчэш – вы тчаце.

· Да дзеясловаў II спражэння варта адносіць дзеясловы на -іць, -ыць, дзе -ы-, -і- суфікс: насіць, смажыць; дзеясловы на -эць (-ець), калі э (е) не захоўваецца ў 1-й асобе адзіночнага ліку (ненавідзець – ненавіджу, глядзець – гляджу); асобныя дзеясловы на -аць: гнаць, спаць, спаць, баяцца, залежацьі ўсе вытворныя ад іх.

· Да I спражэння належаць аднаскладовыя дзеясловы тыпу біць, ліць, віць, шыць; дзеясловы з націскнымі канчаткамі: маляваць – малюю, малюеш, малюеце.

Заданні

1. Запішыце словы па-беларуску. Абазначце суфіксы і растлумачце іх правапіс.

Контролировать, демонстрировать, договаривать, комбинировать, выдумывать, доказывать, удваивать, отстаивать, оклеивать, отгадывать, показывать, раскапывать, выполнять, формулировать, овладевать, подписывать, обессиливать, отговаривать, переписывать, закрепить, разглядывать.

2. Прачытайце тэкст, паставіўшы дзеясловы ў патрэбнай форме. Выпішыце граматычныя асновы сказаў, абазначце канчаткі дзеясловаў, вызначце спражэнне дзеясловаў.

Асноўным элементам АЭС (з'яўляцца) энергаблок, у якім зманціраваны ядзерны рэактар – “атамны кацёл”, які грэе ваду, і турбагенератар, які выпрацоўвае электраэнергію. Паслядоўнасць працэсаў наступная: цепланасіцель першага контуру (прапампоўвацца) праз рэактар чатырма цэнрабежнымі цыркулярнымі помпамі, вада ў рэактары (грэцца) і (перадаваць) сваё цяпло вадзе другога контуру ў парагенератарах, нагрэтая вада ў парагенератарах (ператварацца) ў пару, якая (круціць) трбіну. Турбіна, у сваю чаргу, (круціць) ротар-магніт. Электрычны ток (выпрацоўвацца) дзякуючы вядомай з курса школьнай фізікі з'яве электрамагнітнай індукцыі – узнікненню электрарухаючай сілы ў замкнутым праводзячым контуры пры змяненні магнітнага патоку, які (працінаць) гэты контур. Пры вярчэнні ротара-магніта ў вітках статара, які (абкружаць) яго, (з'яўляцца) электрычны ток. (Застацца) толькі «зняць» напружанне з абмотак і (перадаваць) электраэнергію знешнім спажыўцам. Адак за ўяўнай прастатой гэтага апісання канструкцыі энергаблока (хавацца) вялікая колькасць выпрацоўваючых, кантралюючых, кіруючых установак, прыбораў, механізмаў, якія дакладна, прадумана і эфектыўна аб'яднаны ў адзіны энергетычны ланцужок (“Полымя”).

Параўнанне цеплавой і атамнай станцыі

Цеплавыя электрастанцыі, якія (працаваць) на арганічным паліве, (выкідаць) ў наваколле вялікую колькасць таксічных рэчываў – вокісаў серы і азоту, якія не толькі (магчы) выклікаць захворванні верхніх дыхальных шляхоў, але і (выпадаць) пасля на вялікіх тэрыторыях шкоднымі кіслотнымі дажджамі, а таксама дробнадысперсны лятучы попел, які (мець) прыродныя радыенукліды і цяжкія металы (нікель, хром, кадмій), якія (магчы) выклікаць анкалагічныя захворванні. Падчас работы вугальнай электрастанцыі ў атмасферу (трапляць) у 2, 5 разы болей радыенуклідаў, чым ад АЭС той самай магутнасці.

Параўнальная ацэнка магчымай шкоды для здароўя чалавека, нанесенай ў выніку работы электрастанцыі на ядзерным і вугальным паліве, (паказваць), што шкода здароўю ад выкідаў ЦЭС у сярэднім у 500-700 разоў вышэйшая за выкіды АЭС, якая нармальна (функцыянаваць). Прычына гэтага – у нашмат небяспечным уздзеянні хімічных канцэрагенаў, якія (утварацца) ў час работы цеплавых электрастанцый (ЦЭС), уключаючы і попел арганічнага паліва. Вынікі атрыманы пасля доўгатэрміновых даследаванняў захворванняў і смяротнасці насельніцтва, што (жыць) у рэгіёнах, дзе даўно (дзейнічаць) ЦЭС і АЭС аднолькавай магутнасці. Акрамя таго, вынікі гэтых даследаванняў (сведчыць), што дадатковая колькасць выпадкаў смерці ад раку для АЭС складае 0, 5, тады як для звычайнай і, здавалася б, звыклай і небяспечнай цеплавой электрастанцыі – 200! «Хвасты» выкідаў ЦЭС (распаўсюджвацца) на сотні кіламетраў у адрозненне ад выкідаў АЭС – проста таму, што аксіды і попел, якія (выкідацца), досыць лёгкія. Так што цяжка знайсці тэрыторыю, куды не (дабірацца) дым ЦЭС.

Тут выкарыстаны некаторыя ўмоўныя адзінкі. Аднак параўнанне (паказваць), што атамная станцыя, якая нармальна (працаваць), не (ствараць) ніякай сур'ёзнай рызыкі для здароўя насельніцтва, якое (жыць) паблізу.

Выснова: правільна спраектаваная, якасна пабудаваная атамная станцыя, якую (эксплуатаваць) належным чынам, (з'яляцца) надзейнай і бяспечнай вытворцай электраэнергіі. Пры гэтым АЭС (выкідаць) ў навакольнае асяроддзе іакую малую колькасць радыяцыі, што яе ўздзеянне на чалавека і прыроду не магчыма (выяўляць) (“Полымя”).

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...