Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Вызначце, якія графічныя знакі адсутнічаюць у сучасным алфавіце? Абрысы якіх літар адрозніваюцца?




4. Растлумачце графічныя асаблівасці тэкстаў з дарэвалюцыйных выданняў. Тыповыя прыкметы выпішыце.

1. Я не паэта, о крый мяне божэ!

Ня рвуся к славе гэт'кай ни мала.

Хоць песенку-думку и высную можэ,

Завуся я тольки — Янка Купала...

Ци завыли ваўки, ци заенчыў вихор,

Ци запеў салавей, ци заг'аг'ала гусь.

Я тут виджу свой край, поле, рэчку и бор,

Сваю матку-зямлю — Беларусь...

(Я. Купала. Жалейка, Пецярбург, 1908)

2. Трэба с сталі каваць, гартаваць гібкі верш,

Абрабіць яго трэба с цярпеньнем.

Як ударыш ты ім,— ён як звон зазьвініць.

Брызнуць іскры с халодных каменьнеў.

 

3. Здароў, марозны, звонкі вечэр!

Здароў, скрыпучы, мяккі сьнег!

Мяцель ня вее, сьціхнуў вецер,

I волен лёгкіх санак бег.

 

(М. Багдановіч. Вянок, Вільня, 1913)

 
 

5. Прачытайце ўрывак з артыкула, надрукаванага ў часопісе “Bielarus” (1915). Як называецца гэта графічная сістэма? Чаму ёю карысталіся для перадачы беларускіх тэкстаў?

6. Прачытайце некалькі слоўнікавых артыкулаў са «Слоўніка мовы «Нашай Нівы». Параўнайце беларускую кірыліцу і лацінку. Якімі лацінскімі графічнымі сродкамі перадаваліся асаблівасці беларускага вымаўлення?

 

ВЕСНА, WIESNA ж. Вясна. Весна, весна жадання! Ты прыйдзеш зноў, Ты вернешся. 1910, № 13, с. 207. Якуб Колас. Весна. Скора прыдзе весна, Панясецца «ку-ку» Праз лясы, праз паля, Праз наш Нёман рэку. 1908, № 5, с 6. Мацей Крапива. Скора прыдзе весна. Мак. – Весна гэта нашэ вяліка сьвята. Сягоньня у чэсць вясны я зраблю у сябе вечарынку. 1912, № 14, с. 1 К.Лейко. Снатворны мак. Napiered pa ščaście! Chaj złoje usio drohnie! Wiesna užo na świecie – Chrystos Uwaskros! 1910, № 16—17, с. 150. S.Połujan/ Chrystos Uwaskros! Jak zmahaecca wiesna z zimoj, tak treba i nam [biełarusam] zmahacca z dolaj-niadolaj. 1911, № 1,с.2.

 

ДАЕХАЦЬ, DAJECHAĆ зак. Едучы, дабрацца да якога-н. месца. Тымчасам ў Сыбиры рэки яшчэ не пусьцили – лёд стаиць, а да многих месцоў можна даехаць тольки рэками. 1907, № 17, с. 6. Chachoł Maučba išou z raboty Zarobak dobry, -- byu bahaty Šukau siabra kab biez kłapot Dajechać z im da rodnaj chaty. 1910, № 40, с. 622. Aleś Harun. Kamu što...

7. Размяркуйце наступныя словы ў строга алфавітным парадку.

Даследаванне, адаптэр, юсціроўка, лазер, ціск, помпа, цыркуляцыя, кабель, аднаўляльнік, галаген, дзяліцель, штампоўка, рэверс, напружанне, аб’ект, барый, выраб, аўтамабіль, шчыліна, цыліндр, частата, электрадуга, крытэрый, вадкасць, праектаванне, сродак, чыгун, шкала, кантакт, эксплуатацыя, чарцёж, узровень, адладка, патэнт, разрад, плошча, супраціўленне, нікель, косінус, імпульс, баланс, каэфіцыент, патэнцыял, рэгрэсія, праграміст, злучэнне, сарбент, інтэграл, лічба, тэхналогія, узровень, ядро, эфект, з’ява, лік, хуткасць, слізганне, уласцівасць, рэгістр, паглынальнік, лінейка, кручэнне, крышталізацыя, выпрабаванне, дотык, іскра, вінт, доля, каталізатар, механіка, нітрацэлюлоза, трэнне, уцечка, станок.

 

8. Адкажыце на пытанні для самаправеркі:

1. Чым было выклікана ўзнікненне пісьма?

2. Як уступалі ў зносіны першабытныя людзі да ўзнікнення сапраўднага пісьма? Якая сістэма апавяшчэння ў іх існавала?

3. Ці захаваліся зараз вядомыя са старажытнасці прадметныя спосабы зносін?

4. Якія асноўныя этапы развіцця прайшло пісьмо?

5. Што такое піктаграфічнаепісьмо, піктаграма? У чым асаблівасць піктаграфічных знакаў?

6. Якія віды піктаграфіі існуюць? Чым яны адрозніваюцца?

7. Дзе знаходзіць прымяненне піктаграфія ў наш час?

8. Чым выклікана ўзнікненне ідэаграфічнага пісьма? Чаму яно больш зручнае для перадачы паведамленняў, чым піктаграфія?

9. Якія асаблівасці і разнавіднасці ідэаграфічнага пісьма?

10. Што сабой уяўляе складовае пісьмо? Калі і на якой аснове яно ўзнікла?

11. Як фарміравалася складовае пісьмо?

12. Што такое літарна-гукавое пісьмо? Чаму яно ўзнікла значна пазней за іншыя віды пісьма?

13. Чым адрозніваюцца кансанантна-гукавая і вакалізована-гукавая разнавіднасці літарна-гукавога пісьма? Якое з іх найбольш старажытнае?

14. Якім відам пісьма і якой яго разнавіднасцю карыстаецца большасць народаў свету?

15. Якім пісьмом карыстаюцца славяне? Хто і калі заснаваў яго?

16. Якая з чатырох сістэм пісьма найбольш дасканалая і чаму?

17. Якая роля пісьма ў жыцці чалавецтва?

18. Якую сістэму пісьма вы лічыце самай зручнай? Абгрунтуйце свой адказ.

19. Што такое алфавіт і для чаго яго патрэбна ведаць?

20. Якія звесткі вядомы вам з жыцця і дзейнасці Кірылы і Мяфодзія?

21. Што вы ведаеце аб першым усходнеславянскім кнігадрукару?

 

9. У часопісе “Роднае слова” (1999 г. № 10) быў надрукаваны наступны артыкул А. Мельнікава. Азнаёмцеся з гэтым артыкулам, выкажыце сваё меркаванне.

 

Аксамітны правапіс

Беларускай мове пашанцавала яшчэ ў XVI ст. увасобіцца ў трох графіках — кірылічнай, лацінскай i арабскай. Кірыліцай карысталіся наш першадрукар Францішак Скарына i беларусы-праваслаўныя, лацінкай — беларусы-каталікі i пратэстанты, арабскай (у кітабах) — беларускія татары.

Гістарычныя ўмовы тагачаснай Еўропы не дазволілі належным чынам замацаваць графічны падмурак нашай мовы. Змаганне суседзяў за нашыя землі i душы перашкодзіла гарманічнаму развіццю беларускага пісьменства. Арабскае пісьмо з палітычных меркаванняў увогуле было адкінутае як нешта варожае (аднак няма ліха без дабра — можа, таму менавіта ў кітабах захавалася найбольш аўтэнтычная беларуская мова), a з лацінкі i кірыліцы трэба было абраць нешта адно. I тыя, што абіралі толькі адну графіку, непазбежна адкідалі вялізнае багацце іншаграфічных беларускіх тэкстаў.

На пачатку XX ст. газета "Наша ніва" вярнула ва ўжытак практыку паралельнага карыстання кірыліцай i лацінкай, a буйны вучоны-лінгвіст Рудольф Абіхт распрацаваў беларускі алфавіт, дзе ўжываліся лацінскія i кірылічныя літары. У 1918 г. Р. Абіхт разам з другім вялікім лінгвістам Янкам Станкевічам (аўтарам тэрмінаў "галосныя" i "зычныя", складальнікам беларуска-рускага слоўніка на 80 000 словаў, шматгадовым даследнікам беларускіх кітабаў) выдалі кніжачку "Просты спосаб стаць граматным", дзе гэты эксперыментальны правапіс выкарыстоўваўся i прапагандаваўся. Кніжачка выклікала значны рэзананс, y тым ліку i рэзкую крытыку Яўхіма Карскага ды Браніслава Тарашкевіча — прыхільнікаў іншых граматычных падыходаў.

Смерць Рудольфа Абіхта ў 1921 г. перашкодзіла выхаду яго грунтоўнай акадэмічнай граматыкі беларускай мовы — яна засталася ў рукапісе. У выніку перамагла графічная сістэма Б. Тарашкевіча — цалкам кірылічная. Лацінскаграфічная беларуская культура была яшчэ раз адкінутая i амаль забытая.

Аксамітны правапіс — праект, скіраваны на развіццё ідэі Р. Абіхта i Я. Станкевіча. Адна з яго мэтаў — даць магчымасць беларусам роўна ўспрымаць як лацінскую, так i кірылічную спадчыну (пра кітабы паразмаўляем асобна). Другая мэта — стварэнне рацыянальнага універсальнага беларускага правапісу.

 

Чаму правапіс aкcaмiтны?

Да прыняцця хрысціянства i вялікага перасялення народаў еўрапейцы лічылі, што першыя людзі былі не злепленыя з гліны, не выразаныя з дрэва, a сшытыя Цмокам, як вопратка. Першыя людзі — гэта былі крыві-крэвісы-краўцы — пачалі кроіць астатніх i творцаў выкраілі ды сшылі з аксаміту. A я прапаную падыходзіць да правапісу творча.

Першы аксамітны тэкст мае дзесяць адрозненняў ад звычайнай кірыліцы.

Зменена напісанне пяці кірылічных літараў, якія ў лацінскаграфічных тэкстах чытаюцца інакш: Вв на Vv, Нн на Nn, Pp на rr, Сс на Ss, Уу на Uu.

Зменена напісанне кірылічных літараў Пп на Рр, Дд на Dd, Гг на Нh, каб не блытаць ix пісьмовыя выявы з іншымі літарамі лацінскай графікі.

Зменена напісанне двухсастаўнай літары Ыы на Yy.

Замест ь ужываецца’.

 

МАЛОЕ PAЛESSE – КАЛУSКА NARODAЎ

Usë болей dоказаў u тух nаvuкоўцаў, якія шuкаюц' рrаrадзімu sлаvян na Ралеssі. аdsюл' nарrукаnцу I sтahoddзя n. э. рачаўsя ruх sлаvяnцтvа na роўdзеn', аdsюл' райшло rазvіццё белаrusкай, rusкай, uкrainsкай i рол'sкай цуvілізацуй.

Але, na роўnач ad usim vadoмaha Ралеssя зnахоdзіцца баhату ромnікамі sтаrажутnаsці rэhiёn, які з daўnix чаsоў заvецца Ралеssем Малум, a padanni suчasnyx іrлаndцаў, шатлаndцаў dy vалійцаў uзhadvaюц' яhо як Малyю Бrутаnію ці Бrутunію – зямлю бrутаў. Чамu? Рамятаеце рrа Малuю Рол'шчu i Maлаrаsію? Малу, арrоч inшaha, яшчэ i rаnейшу, реrшарачаткоvу.

Неаhrафічnа Малое Ралеssе rазмяsцілаsя na Балтуйsка-Чаrnамоrsкім vоdараdзеле ў rаёnе vозеrа Sяляvа dy ў бaseune rакі Бобr. Раўnочnай мяжой rэhiёnа sтала мяжа nasrupu арошnяhа леdаvіка. Rатuючуsя ad леdаvіка i adyшлo dsesяц' туsяч hod тамu nаsел'nіцтvа Малоhа Ралеssя ў цёрлуя кrаі, каб рrаз туsячаhоddзi vяrnuцца з Paydnëvaha Ўsxodu маhyтnай vedyйsxaй хvaляй, a na Paydnëvyм 3axadse зтvаrуц' чуsта еўrарейsкuю цуvілізацую этrusкаў.

A заsялілі Малое Ралеssе padчas nasтupu леdаvіка nevялічкія hruркі аdушоўшух з роўnачу кruhлаhалоvух раляrnух раляўnічух dy губалоvаў, тух, каhо рrаз туsячаhоddзі nазаvuц' фіnа-uhrамі.

Vеdуйцу (іndаеўrарейцу, аrуі) рачалі vяrтацца ў hэтуя мяsціnу ля чатуrох з раловай туsяч hod тамu. Нэта булі vел'мі rазмаітуя рлямёnу, якія sеялі зеrnе, каrуsталіsя кеrамічnум posudaм, шаnаvалі dy dаhляdалі каrоў i катоў, a таксама лаdзілі карішчу. Кіrаvалі рлямёnамі vaлadary бrоnзаvух sякеr, але тол'кі ў малум. Use sur'ёзnуя рутаnnі vуrашаліsя asoбnaй каsтай -druidaмi.

Druidy жулі asoбna ad кел'цкіх раsелішчаў, na маhiчnух карішчах, rазам sa злuжкамі, якія штohod рrуnоsіліsя ў ахvяru. Druidy vукоnvалі таямnічуя rутuалу, vуrаблялі чаrоўnуя napoi з hrубоў, зёлак, чалаvечай i зvяrуnай кrуvі, vузnачалі тэrміnу sяўбу i жnіvа, rазмаўлялі з duxaмi, drэvaiмi, камяnямі i кrуnіцамі, лячулі ўлаdаrоў бrоnзаvух sякеr, davaлi тум каrуsnуя parady pa кiraўniцтve рлемеnем, a туя забяsречvалі nеdаsяhал'аsц' карішчаў dлячuжух.

Sамуя ўрлуvоvуя з druiday — бrуту — чатуrу rазу na hod збіrалisя na Налоўnум Kapiшчy-aбservatoryi ў hлубіnі Малоhа Ралеssя na Vялікі Rутuал. Тut ралілаsя маhiчnае vohnimчa, рrуnоsiлisя шматлікія чалаvечуя ахvяrу, ішлі sамуя sur'ёзnуя rазмоvу.

Siasunкi кел'таў з кruhлаhалоvумі раляўnічумі sклаліsя adnosna міrnуя — туя prosтa ne зdолелі suрrац'sтаяц' arhaniзavanaйt aryйsкaй nаvале i булі vумuшаnуя тrуvац' кел'цкія paseлiшчy i карішчу nераdалёк ad ulasnyx sтойбішчаў. Uлаdа druiday ne ўsрrумала кruhлаhалоvух як vorahaў, i туя жулі svaiмi тradуцуямі, тrарляючу na ахvяrnуя алтаrу кел'таў, калі реrашкadжaлі Tум чум-nебedз'. A ўvоhuле, люdзей na Малум Ралеssi було тady ne так мnоhа, каб зanadтa реrашкаdжац' adno adnaмu. Kruhлahaлovyx dзяўчaт vaлadary бrоnзаvух sякеr navaт nяrэdка бrалі ў жоnкі, тум бол'ш што жоnак u кожnаhа з ix було ра nекал'кі. Druidy жоnак né мелі, бо hэта б реrашкоdзіла ix маhічнай dзейnasцi, але dзяцeй, каб vyxavaц' saбe змеnu, бrалі — na ўлаsnу vубаr. I nіхто né моh ім заряrэчуц'.

Pastupova na Налоўnум Карішчу бrутаў заралала nеhаsімае vоhnішча — vечnу Зnіч. Карішча реrатvаrулаsя ў раsтаяnnuю бrуцкuю rэзіdэnцую i sтала sталіцай реrшай кел'цкай dзяржаvу — Бrутunіі.

Бrутunія na Малум Ралеssi praisnavana бол'ш за туsячu hadoy, ракuл' u VIII st. da n. э. яе né rазбurула nашэsце баrбаrаў — vаяўnічаhа рлемеnі, што аdкалолаsя ad sкіфsкаhа sаюзu, калі sкіфу rаsрачалі vуцяsnеnnе кімеrуйцаў з Раўnочnаhа Рrучаrnамоr'я.

Але hisтoryя баrбаrаў — hэта ўжо іnшая hіsтоrуя рrа Малое Ралеssе. Аб ёй — іnшум rазам.

 

¨ ГЭТА ЦІКАВА

***

У старажытнасці пісалі не толькі на паперы. Спачатку пісалі на дошках. Найлепшыя дошчачкі-старонкі атрымліваліся з драўніны бука. Адсюль паходзяць англійскае book [бук] і нямецкае Buch [бух] – кніга, царкоўнаславянскае букы і рускае буква – літара. А ў сучаснай беларускай мове пра гэты этап гісторыі пісьма нагадвае слова буквар. Так, у “Гістарычным слоўніку беларускай мовы” можна знайсці прыклады ўжывання гэтага слова ў “Граматыцы” Мялеція Сматрыцкага (Еўе, 1619). Між іншым, у старабеларускай мове існавалі і іншыя назвы падручніка для пачатковага навучання грамаце. Так, у “Лексіконе славеноросскім” Памвы Бярынды (Куцеін, 1653) сустракаецца слова азбучникъ. Прычым буквар падаецца ў рэестравай (царкоўнаславянскай) частцы, а азбучникъ – яго старабеларускі адпаведнік.

***

Найбольш важныя запісы раней высякалі на камені. У Старажытным Рыме так запісвалі самыя значныя дзяржаўныя акты. Паколькі праца гэта была надзвычай цяжкай, стараліся зрабіць тэкст як мага карацейшым, сфармуляваць думку найбольш дакладна і сцісла. Па-лацінску камень – lapid. Таму сёння мы называем сціслы, эканомны стыль выказвання лапідарным.

Грамадскія аб’явы, распараджэнні пісалі чорнай фарбай на вялікіх дошках, беленых мелам. Белы па-лацінску album. Адсюль сучаснае слова альбом.

Ад грэчаскага codex (першапачатковае значэнне – ствол дрэва, а потым – кніга з навошчаных дошчачак) паходзіць агульная назва зводу законаў – кодэкс.

***

Калі гліняныя і драўляныя старонкі былі паўсюдна выцеснены больш зручнымі папяровымі, дрэва ўсё ж працягвала выкарыстоўвацца ў вытворчасці кніг. З дошак, абцягнутых скурай, рабілі вокладкі не толькі ў рукапісных, але і ў друкаваных кнігах. Менавіта з гэтым звязана паходжанне фразеалагізма ад дошкі да дошкі (чытаць) – ад пачатку да канца, ад вокладкі да вокладкі.

 

***

Калі гаворка ідзе пра вялікую колькасць падзей, якія нават цяжка пераказаць, кажуць: і на валовай скуры не спішаш. Гэты беларускі фразеалагізм звязаны з гісторыяй сродкаў для пісання: асаблівым спосабам апрацаваную і спецыяльна падрыхтаваную для пісьма валовую скуру нашы продкі-беларусы бачылі ў яўрэяў, якія пісалі на ёй сваю тору – галоўную рэлігійную кнігу ў выглядзе вялікага скрутка.

 

***

Матэрыял для пісання, атрыманы са скуры, называецца пергамент. Слова паходзіць ад назвы горада Пергама, што на Блізкім Усходзе. Відаць, там упершыню наладзілі вытворчасць пергаменту. Найлепшы пергамент атрымліваўся са скуры ненароджаных ягнятаў.

 

***

Слова чарніла азначае “вадкасць чорнага колеру”. Даўней яно ўяўляла сабой адвар з дубовых арэшкаў і сажы. Менавіта так рабілася чарніла, і сёння застаецца толькі здзіўляцца, якім трывалым яно было, бо праз колькі стагоддзяў запісы добра чытаюцца. Сіняе, зялёнае, чырвонае чарніла... Унутраны змест гэтых назваў аказваецца алагічным. Але чырвонае чарніла выкарыстоўвалася даўно: ім упрыгожвалі пачатак тэксту. Па-лацінску чырвоны – ruber. Адсюль слова рубрыка.

***

Пра даўнейшыя сродкі для пісання нагадвае нам слова стыль. У старажытнасці вучням сшыткі замянялі навошчаныя дошчачкі, па якіх пісалі спецыяльнымі вострымі палачкамі з касцей дробнай жывёлы. На лацінскай мове гэта пісьмовая прылада называлася stylus.

 

Запішыце па-беларуску.

Целостный анализ, выездная комиссия, областной центр, контрастность индикаторного устройства, отщепление водорода, расщепление полярной связи, количественный анализ, почетная обязанность, метеорологические явления, рельеф местности, шестнадцать элементов, восемьсот участников, меньший объём, субъективно оценивать, варьировать результаты.

 

***

Паходжанне слова кніга вучоныя-этымолагі звязваюць або з варажскім kenning – вучэнне, або з асірыйскім kunnuku – пячаць. Аднак найбольш верагодным здаецца меркаванне, што слова гэта звязана са старажытнакітайскім [кінг] – кніга ці [кюэн] – скрутак. Праз цюркаў-качэўнікаў у глыбокай старажытнасці гэтае слова атрымалі і славяне. Між іншым, у сучасных цюркскіх мовах гэта назва выйшла з ужытку.

 

 

ІІІ. ПАХОДЖАННЕ І РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

¨ 1. Беларуская мова – нацыянальная адметнасць і духоўны скарб беларускага народа

...Слова, мова, інтэлект. Гэтыя ўласцівасці адрозніваюць чалавека як высокаразвітую істоту. З дапамогай слоў чалавек можа выказаць шырокі спектр пачуццяў: гнеў, радасць, боль, гора, натхненне, шчасце, каханне. Выказваюцца гэтыя пачуцці звычайна на роднай мове.

*Сёння ў свеце вядома каля 4 тысяч моў, праўда, усяго 180 з іх абслугоўваюць амаль палову насельніцтва Зямлі. Яшчэ зусім нядаўна гэтая лічба была амаль на тысячу менш. Што сталася? Справа ў тым, што ў апошнія дзесяцігоддзі ва ўсім цывілізаваным свеце назіраецца тэндэнцыя супраціўлення глабалізацыі. Сапраўды, чаму чалавецтва змагаецца за захаванне выміраючых відаў расліннага і жывёльнага свету і абыякава назірае за тым, як знікае інтэлектуальная спадчына асобных народаў? Таму апошнім часам мы даведаліся аб існаванні такіх моў, як валійская (валійцы – народнасць, якая жыве ў Велікабрытаніі), баскская, каталанская (баскі і каталанцы – народнасці ў Францыі і Іспаніі); вядомая нам раней сербахарвацкая мова ў выніку палітычных і гістарычных абставінаў распалася на дзве мовы – сербскую і харвацкую. Выраз «мёртвая мова», які ўжываўся раней толькі для абазначэння латыні, царкоўнаславянскай і некаторых іншых моў, зараз гучыць усё часцей.

Няма моў добрых і дрэнных, «высокіх» і «нізкіх», развітых і неразвітых. Кожная мова патэнцыяльна можа абслугоўваць усе галіны дзейнасці асобнага чалавека і ўсёй чалавечай супольнасці.

*На лінгвістычнай карце свету беларуская мова займае пачэснае становішча: гэта нацыянальная мова дзесяцімільённага народа (паводле статыстычных дадзеных, сярод насельніцтва Беларусі 86,1% складаюць беларусы па перапісу 1999 г., з іх 85,6 % назвалі сваёй роднай мовай беларускую, нягледзячы на тое, што каля 40% беларусаў усведамляюць, што ў якасці мовы камунікацыі, мовы зносінаў паміж людзьмі, яны часцей выкарыстоўваюць рускую мову). Беларуская мова мае свае заканаменрасці, асаблівасці, правілы развіцця, яна мае багатую гісторыю:яна зведала перыяды заняпаду і росквіту, ушанавання і забыцця.

Беларуская мова – адна з самых развітых і багатых моў свету. Асабліва багата яе гістарычная спадчына, вусная народная творчасць. Беларускі фальклор нясе ў сабе надзвычайнае багацце гістарычных ведаў аб нашых продках, іх сацыяльны і культурны інтэлект, гуманістычную філасофію. Мова і яе скарбы – гэта з’ява, якая звязвае мінулае з сучасным і будучым. Мова даецца нам не толькі дзеля таго, каб на ёй гаварыць, але і дзеля ўсведамлення сябе сярод іншых этнічных супольнасцей, якія насяляюць свет.

 

¨ 2. Месца беларускай мовы ў сусветнай моўнай сям’і

 

Мовы свету не існуюць ізалявана адна ад адной, яны раскласіфікаваны па сем’ях, групах, падгрупах. Моўная сям’я – вялікая суполка моў, якія ўзыходзяць да аднаго або некалькіх блізкіх старажытных дыялектаў. Выдзяляюць індаеўрапейскую, цюркскую, аўстра-азіяцкую, фіна-угорскую і інш. моўныя сем’і. Індаеўрапейская сям’я – адна з самых вялікіх у свеце. Сёння амаль кожны другі чалавек на планеце гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Гэтая сям’я спалучае ў сабе, здавалася б, зусім розныя па прыкметах мовы. Генетычная сувязь паміж індыйскімі і еўрапейскімі мовамі стала вядомай толькі з ХІХ ст., калі вучоныя адкрылі старажытнаіндыйскія рукапісы, напісаныя на санскрыце – сёння ўжо мёртвай мове, якая захоўвала шмат рысаў, уласцівых мовам, пашыраным на Еўрапейскім кантыненце. На санскрыце напісаны вядомыя эпічныя паэмы «Махабхарата» і «Рамаяна».

Сёння цяжка ўявіць, што існавала адзіная індаеўрапейская мова, як і цяжка ўстанавіць, ці быў увогуле адзіны індаеўрапейскі народ. Але ў выніку параўнальна-гістарычнага аналізу фактаў розных моў тое, што на тэрыторыі сучаснай Індыі або на Блізкім Усходзе існавалі старажытныя плямёны, якія карысталіся блізкімі дыялектамі і пазней рассяліліся далёка на захад, не выклікае ніякіх сумненняў. Па іншых меркаваннях, прарадзіма індаеўрапейцаў размяшчалася на прасторы ад Дона і Паўночнага Каўказа да Дуная. На працягу некалькіх тысячагоддзяў да новай эры плямёны рассяляліся на вялікай тэрыторыі, адасабліваліся адно ад другога, мовы іх працягвалі развівацца ізалявана, набывалі шмат новых рысаў, таму цяпер вельмі цяжка знайсці агульнае ў такіх, напрыклад, мовах, як літоўская і хіндустані, але лінгвісты гэта робяць.

*Індаеўрапейская моўная сям’я складаецца з шаснаццаці груп, у яе ўваходзяць і некаторыя асобныя мовы. Індыйская моўная група ўключае такія мовы, як хіндустані, раджастхані,

 

Праверце сябе.

Цэласны аналіз, выязная камісія, абласны цэнтр, кантрастнасць індыкатарнага прыстасавання, колькасны аналіз, пачэсны абавязак, метэаралагічныя з’явы, рэльеф мясцовасці, шаснаццаць элементаў, восемсот удзельнікаў, меншы аб’ём, суб’ектыўна ацэньваць, вар’іраваць вынікі.

пенджабі, бенгалі, орыя, біхары, маратхі, цыганскую мову. Да яе належаць таксама мёртвыя мовы ведыйская (на ёй напісаны вядомы збор свяшчэнных тэкстаў «Веды») і санскрыт. Іранская група моў уключае персідскую, таджыкскую, курдскую, афганскую (пушту), шугнанскую, асецінскую,рушанскую, ягнобскую і некаторыя іншыя жывыя мовы, да гэтай жа групы належаць і мёртвыя старажытнаперсідская, мідыйская, сагдыйская, парфянская, скіфская. Балтыйская моўная група ўключае жывыя літоўскую і латышскую мову і мёртвую прускую. Даволі шырока распаўсюджана ў Еўропе германская моўная група, яна падзяляецца на паўночнагерманскую падгрупу (дацкая, нарвежская, ісландская, шведская і фарэрская мовы), заходнегерманскую падгрупу (нямецкая, англійская, галандская, фламандская, новаяўрэйская і інш. мовы); усходнегерманская падгрупа прадстаўлена ўжо мёртвымі мовамі (гоцкай, бургундскай і вандальскай). Да мёртвай цяпер лацінскай мовы ўзыходзіць уся раманская група моў (іспанская, французская, партугальская, італьянская, правансальская, сардзінская, каталанская, румынская, малдаўская, рэтараманская). Кельцкая група моў уключае ў сябе ірландскую, шатландскую, брэтонскую, валійскую, гальскую мовы. Адной з самых вялікіх моўных груп з’яўляецца славянская, яна падзяляецца на тры падгрупы: заходнеславянскую (польская, чэшская, кашубская, славацкая, верхне- і ніжне- сербскалужыцкая і мёртвая палабская мовы), усходнеславянскую, самую вялікую, на ёй гаворыць каля 180 млн. чалавек (руская, беларуская, украінская), і паўднёваславянскую (балгарская, македонская, сербская, харвацкая, славенская і мёртвая стараславянская мовы).

Такім чынам, індаеўрапейскую моўную сям’ю можна прадставіць у выглядзе разгалінаванага дрэва, асобныя галінкі якога прадстаўлены моўнымі сем’ямі і асобнымі мовамі.

У спадчыну ад індаеўрапейскага мінулага беларуская мова захавала, напрыклад, словы бог, вера, дух, дзень, месяц, ноч, вада, неба, снег, маці, дзед, брат, сястра, вока, вуха, нос, воўк, вуж, каза, семя, два, тры, дзесяць, сто. Можна параўнаць, з якой ступенню падабенства гучаць у розных мовах некаторыя словы. Параўн.: бел. дзень, рус. і ўкр. день, польск. dzień, літ. deinâ, ст.-інд. dinam, лац. dies, ст.-ірланд. denus, англ. day, фр. doi і г.д.

 

 

Пытанні і заданні

1. Што такое моўная сям’я?

2. Што дае вучоным падставы сцвярджаць, што існавала агульнаіндаеўрапейскае моўна-этнічнае адзінства?

3. Прааналізуйце склад моўных груп індаеўрапейскай моўнай сям’і. Што, магчыма, з’яўляецца для вас нечаканым? Адзначце выпадкі, калі жыхары адной сучаснай краіны карыстаюцца мовамі розных груп.

4. Складзіце генеалагічнае дрэва індаеўрапейскай моўнай сям’і, пакажыце месца беларускай мовы ў ёй.

5. Складзіце і запішыце тэзісы абзацаў, адзначаных *

 

3. Праславянскі перыяд

 

Прыкладна на памежжы ІІІ і ІІ тыс. да н.э. агульнае індаеўрапейскае адзінства пачало распадацца і славянскія плямёны сталі развівацца асобным шляхам, захоўваючы пры гэтым пэўнае моўнае адзінства. Таму вучоныя гавораць аб існаванні адной прамовы для ўсіх славян – праславянскай мовы.

Яшчэ і сёння ў навукоўцаў няма адзінай думкі наконт прарадзімы славян. Некаторыя даследчыкі адносяць яе да тэрыторыі паміж Одрай і Віслай (сучасная Польшча), іншыя – больш на поўдзень (басейн Прыпяці і Буга, сучасная Беларусь), ёсць меркаванне і аб тым, што славяне паходзяць з падножжа Карпат ці з Паўднёвай Украіны. Самыя новыя звесткі адносяць прарадзіму славян да вярхоўя Акі і Волгі.

Славяне жылі асобнымі плямёнамі, кожнае племя мела свой дыялект, дыялекты крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў леглі ў аснову беларускай мовы. Старажытныя славяне вельмі хутка рассяліліся на значнай тэрыторыі. Уся Усходняя Еўропа, Балканы, сучасная Чэхія, Славакія, Венгрыя, Румынія і нават Малая Азія былі заселены славянскімі плямёнамі, якія карысталіся дыялектамі праславянскай мовы. Менавіта гэтае моўнае адзінства славян, якое працягвалася прыкладна да сярэдзіны першага тысячагоддзя новай эры, і стала прычынай блізкасці сучасных славянскіх моў. Па падліках вучоных, у сучасных славянскіх мовах супадае каля 50% слоў з першай тысячы найбольш частотных (ужывальных). Напрыклад, бел. абрус, укр. обрус, рус. обрус, чэш. obrus, славац. obrus, польск. obrus ‘абрус’; бел. бервяно, рус. бревно, укр. бервено, ст.-польск. bierzwno, bierwiono, чэш. brevno, серб.-харв. брвно і г.д.

Беларуская мова разам з рускай і ўкраінскай належыць да групы ўсходнеславянскіх моў. Аднак яе гістарычнае развіццё мае шэраг адметнасцей. Так, нашы продкі вельмі доўгі час кантактавалі з балцкімі плямёнамі, некаторыя з іх нават асімілявалі. Таму ў навуцы існуе так званая балта-славянская праблематыка. Да нашага часу не высветлена, ці выклікана лексічнае падабенства беларускай і літоўскай мовы доўгімі кантактамі, ці ў гісторыі развіцця гэтых двух народаў існавала так званая адзіная балта-славянская прамова. Асабліва моцны след балцкія прамовы пакінулі ў беларускай тапаніміцы і гідраніміцы. Назвы населеных пунктаў, вадаёмаў, шматлікія прозвішчы на Беларусі маюць балцкае паходжанне.

Некаторыя лінгвісты (напрыклад, А.Шахматаў) лічаць, што мова нашых продкаў займала цэнтральнае месца ў праславянскай прасторы. Беларускія плямёны як бы былі звязуючым звяном паміж рускімі, украінцамі і заходнімі славянскімі народнасцямі. Ва ўсякім разе, беларуская мова, у прыватнасці беларуская фанетыка, мае шэраг архаічных рысаў, не ўласцівых іншым усходнеславянскім мовам.

Праславянскі перыяд скончыўся прыкладна ў сярэдзіне першага тысячагоддзя н.э. Славяне перайшлі ад племяннога да феадальнага ладу.

 

Пытанні і заданні

1. Што такое праславянская мова? Як доўга яна існавала? Якія факты сведчаць на карысць яе існавання?

2. Параўнайце наступныя ўрыўкі: а) з Бібліі (Кніга Эклезіяста) на сучаснай беларускай, польскай і рускай мовах; б) з паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш” на польскай, беларускай, рускай і ўкраінскай мовах; в) з твораў У. Караткевіча на беларускай, балгарскай і чэшскай мовах.

Пакажыце генетычную роднасць славянскіх моў. Якімі характэрнымі рысамі адрозніваецца ад іншых славянскіх моў беларуская мова?

а) Усё мае сваю пару, і гадзіна кожнае дзеі – пад небам. Ёсць пара нарадзіцца, і пара памерці, пара насаджаць, і пара вырываць пасаджанае. Пара забойства, і пара гаення, пара разбураць, і пара будаваць, пара плачу, і пара весялосці; пара бедаваць, і пара танцаваць, пара раскідаць камяні, і пара збіраць камяні, пара абдымаць, і пара ўхіляцца ад абдоймаў; пара шукаць і пара губляць, пара ашчаджаць і пара выкідаць; пара раздзіраць, і пара зашываць; пара маўчаць, і пара прамаўляць; пара кахаць, і пара ненавідзець; пара вайне, і пара міру. («Біблія», пераклад В. Сёмухі).

Запішыце назоўнікі ў родным і месным склонах адзіночнага ліку.

Устаноўка, малекула, адсорбцыя, цеплата, плошча, нітка, дарога, рэнта, дарожка, падвеска, дыфузія, лінія, прастора, ачыстка, прыбор, электрон, тыдзень, вадарод, алюміній, розум, рух, рэалізм, асадак, гідроліз, слой, цэмент, матэрыял, схіл, каэфіцыент, выраб, матор, назіранне, рэжым, электрычнасць, магутнасць, кілаграм, снег, сцяг, аўтамабіль, цягач, прычэп.

Всему свое время, и время всякой вещи под небом. Время рождаться, и время умирать; время насаждать, и время вырывать посаженное. Время убивать, и время врачевать; время разрушать, и время строить. Время плакать, и время смеяться; время сетовать, и время плясать. Время разбрасывать камни, и время собирать камни; время обнимать, и время уклоняться от объятий. Время искать, и время терять; время сберегать, и время бросать. Время раздирать, и время сшивать; время молчать, и время говорить. Время любить, и время ненавидеть; время войне, и время миру. (Библия в русском переводе).

Wszystko ma swój czas i każda sprawa pod niebem ma swoją porę. Jest czas rodzenia i czas umierania; jest czas sadzenia i czas wyrywania tego, co zasadzono. Jest szas zabijania i czas leczenia; jest czas burzenia i czas budowania. Jest czas płaczu i czas śmiechu; jest czas narzekania i czas płąsów. Jest czas rozrzucania kamieni i czas zbierania kamieni; jest czas pieszczot i czas wstrzymania siе od pieszczot. Jest czas szukania i czas gubienia; jest czas przechowywania i czas odrzucania. Jest czas rozdzierania i czas zszywania; jest czas milczenia i czas mówienia. Jest czas miłowania i czas nienawidzenia; jest czas wojny o czas pokoju. (Pośmo święte, польскі пераклад Бібліі).

 

 

б) Na Litwie much dostatek. Jest pomiędzy nimi

Gatunek much osobny, zwanych szlacheckimi;

Barwą i ksztaltem całkiem podobne do innych,

Ale pierś mają szerszą, brzuch większy od gminnych,

Latając bardzo huczą i nieznośnie brzęczą,

A tak silne, że tkanke przediją pajeczą…

 

У Літве даволі мух. Вядуцца між другімі

Такія, што шляхоцкіх атрымалі імя.

Па колеру і форме быццам тая ж муха,

Аднак шырэйшая за іншых, з большым брухам,

Лятаючы, гудзе дакучліва і звонка,

Такой не спыніць павучынная пляцёнка…

(Пер. П. Бітэля)

Обилье мух в Литве. Особые миж ними

Шляхетскими слывут, по праву носят имя.

Шляхтянка черная-черны все мухи в мире, -

Но покрупней брюшко и груди чуть-чуть пошире,

А на лету гудит, жужжит протяжно, глухо,

И паутину рвет, -вот как сильна та муха…

(Пер. С.Аксеновой)

В Литві усякіх мух – і з крільцями ясними,

І чорних, і рябих веліка сила е.

Тутешній чоловік здалека пізнае

Найзлішу серед них, відому всім шляхтянку,

Вона гуде, бринить до вечора від ранку,

Веліка та товста, а чорна, наче крук.

На неі нібіто не зважиться й павук…

(Пер. М.Рыльского)

в) Май быў такі, што, каб такіх не бывала на зямлі, яго варта было б выдумаць. Начамі некалькі разоў ласкава шапталіся з дахамі цёплыя, ледзь не парныя дажджы. Раніцамі зямля курэла добрай парай нават праз шматлікія густыя парасткі, а на травах віселі падвескі з расы…

 

Май беше толкова хубав, че ако нямаше такъв месец на земята, заслужавше си да бъде измислен. Нощем на няколко пъти топли, пролетни дъждове си шепнеха нещо с покривите. На заранта земята добродушно димеше дори през многобройните гъсталаци, а по тревата висяха обеци от роса…

(Пер.Пенки Къневай)

 

Máj bul takový zé kdyby svét ono údobi neznal stálo by za to si je vymyslet. Několikrát za noc sie se střchami laskavě šepotaly vlaché deštiky. Za krásných rán ze země, stoupala vlidná pára, prodirala se nesčetnými mladými výhonky a na stébléch trávy visely přivěsky rosy…

(Пер. Ганы Мюлеравай)

3. Сцвярджаецца, што ў этнагенезе беларусаў прысутнічае балцкі субстрат. Лінгвісты гавораць аб балта - славянскай праблематыцы. Пракаменціруйце.

4. Абапіраючыся на інфармацыю тэксту, дапоўніце наступныя сказы, запішыце іх.

1) Выдзеліўшыся з індаеўрапейскага адзінства на мяжы …, да сярэдзіны … славяне жылі … і карысталіся …, якую прынята называць …. 2) Аб гэтым сведчыць ….3) З распадам агульнаславянскага моўнага адзінства на аснове … фарміруюцца асобныя …, у тым ліку і беларуская. 4) Адметнасць гістарычнага шляху беларускай мовы ў параўнанні з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі ў тым, што…

 

4. Фарміраванне мовы беларускай народнасці

 

Беларуская народнасць пачала фарміравацца прыкладна ў VI—VII стст. н.э. Менавіта на гэты перыяд прыпадае апошняя хваля масавай міграцыі славян, чые плямёны аселі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і асімілявалі балтаў і угра-фінаў. Племянны лад старажытных славян паступова пераўтварыўся ў дзяржаўна-феадальны. Ужо ў VIII ст. ва ўсходніх славян былі два буйныя цэнтры – гарады Полацк і Кіеў. Паступова на тэрыторыі Беларусі ўзніклі Полацкае, Турава-Пінскае, Смаленскае княствы. Аднак славяне па-ранейшаму працягвалі размаўляць на асобных тэрытарыяльных дыялектах, рэшткі якіх можна пачуць і зараз на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Менавіта ў гэты перыяд у выніку рассялення плямёнаў і ўтварэння буйных цэнтраў на лінгвістычнай карце беларусаў выдзяляюцца дзве буйныя групы дыялектаў – паўднёва-заходні (гаворкі Тураўшчыны, Піншчыны, Гродзеншчыны) і паўночна-ўсходні (гаворкі Полаччыны, Міншчыны, Смаленшчыны, Мазыршчыны). Нягледзячы на пэўную ступень разыходжання, гэтыя групы гаворак леглі ў аснову сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Яны мелі шэраг агульных рысаў, якія не змяніліся і сёння: фрыкатыўны гук г, цвёрдасць р і шыпячых, аканне (але не на ўсёй тэрыторыі), яканне, дзеканне, цеканне і г.д.

У ІХ стагоддзі ўсходнія славяне ўтварылі феадальную дзяржаву Кіеўская Русь, а ў канцы Х стагоддзя на нашыя землі прыйшло хрысціянства, разам з ім і пісьменнасць. Моўная карціна ўсходнеславянскага свету стала больш складанай і паднялася на больш высокі ўзровень. Два браты, Канстанцін і Мяфодзій, атрымалі даручэнне ад канстанцінопальскага патрыярха перакласці для славян Біблію на блізкую і зразумелую для іх мову. Такой мовай стала царкоўнаславянская – мова першых перакладаў Свяшчэннага Пісання, яна набліжана да паўднёваславянскага дыялекту, бо менавіта такі тып дыялекту быў найбольш блізкім двум святым братам. Кірыл і Мяфодзій не проста данеслі да славян слова Божае: яны прынеслі ім пісьменнасць і далучылі да грэка-візантыйскай цывілізацыі. (Паводле апошніх дадзеных, яшчэ да прыняцця хрысціянства ў славян была свая пісьменнасць, але гэтая гіпотэза патрабуе больш дасканалага даследавання.)

Свяшчэнныя тэксты хутка распаўсюджваліся на славянскіх землях. Яны не проста перапісваліся, але на царкоўнаславянскай мове ствараліся і арыгінальныя тэксты. Дастаткова прыгадаць дзейнасць славутага беларуса Кірылы Тураўскага (гл. Дадатак 1), палескага Златавуста, вядомага царкоўнага дзеяча, філосафа і прамоўцы, які жыў у ХІІ ст. Да нас дайшлі восем яго слоў-прамоў, напісаных на царкоўнаславянскай мове, якія ўяўляюць сабой лепшы ўзор красамоўства.

Уражвае і пісьмовая спадчына Клімента Смаляціча (гл. Дадатак 1) і Аўраама Смаленскага (гл. Дадатак 1), якія таксама карысталіся царкоўнаславянскай мовай для напісання арыгінальных твораў. Знакамітая наша зямлячка, асветніца Ефрасіння Полацкая (гл. Дадатак 1) зрабіла шмат для культурнага развіцця нашых продкаў. Заснаваныя ёю ў Полацку манастыр і царква надоўга сталі духоўна-культурнымі цэнтрамі для ўсходніх славян. Святая Ефрасіння заснавала скрыпторыі – майстэрні, у якіх перапісваліся свяшчэнныя кнігі і з іх адпраўляліся ў самыя далёкія куткі Беларусі і іншыя славянскія землі. Аб дзейнасці Ефрасінні Полацкай мы даведваемся з яе «Жыція», напісанага таксама на царкоўнаславянскай мове, але з некаторымі элементамі беларускай гаворкі. Па загаду Ефрасінні быў створаны крыж (гл. Дадатак 1) надзвычайнай прыгажосці. Надпіс на гэтым крыжы, створаным майстрам Лазарам Богшам, зроблены на царкоўнаславянскай мове.

Калі рэлігійныя помнікі пісьменнасці аддавалі даніну царкоўнаславянскай мове і захоўвалі ў сабе шмат архаічных элементаў, не ўласцівых жывой мове ўсходніх славян, то свецкія творы, справавое пісьменства, прадстаўленае гандлёвымі дагаворамі, граматамі (граматай Гердзеня, Дагаварной граматай смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і Гоцкім берагам), рознымі дзелавымі дакументамі, хоць і захоўвалі царкоўнаславянскую моўную аснову, але адразу сталі насычацца элементамі розных усходнеславянскіх дыялектаў. Паступова выпрацоўваўся пэўны тып пісьмовай мовы, агульнай для ўсіх усходніх славян, таму ў лінгвістаў прынята гаварыць аб існаванні агульнаўсходнеславянскай, або старажытнарускай (Руссю тады называлася Кіеўская Русь, агульная дзяржава ўсходніх славян) мовы. Перыяд яе існавання абмяжоўваецца XI - XIV стст. Яшчэ раз падкрэслім, што гэта была пісьмовая, літаратурная мова, а дыялекты ж усходніх славян, якія потым леглі ў аснову ўкраінскай,

 

Падбярыце да назоўнікаў прыметнікі.

…закіс,.. святло, … ападкі, …асадак, …сутнасць, …суадносіны, …цень, … гліцэрына, … … адтуліна, … пара, …продаж, …накіп.

беларускай і часткова рускай моў, значна адрозніваліся ад яе. На агульнаўсходнеславянскай мове напісаны такія вядомыя старажытныя творы, як «Слова аб палку Ігаравым», «Аповесць мінулых гадоў», «Руская праўда», «Слова мітрапаліта Іларыёна» і інш., якія ўвайшлі ў залаты культурны фонд трох славянскіх народаў.

Аднак не трэба лічыць, што пісьмовая мова стала прэрагатывай толькі вышэйшых слаёў грамадства. У Смаленску, Віцебску, Пскове і Ноўгарадзе падчас археалагічных раскопак знойдзена шмат берасцяных грамат, напісаных кірылічнымі літарамі. Самыя старажытныя з іх датуюцца ХІ ст. Граматы пісаліся звычайна гараджанамі ці сялянамі, па змесце гэта прыватныя лісты, якія змяшчаюць у сабе разнастайныя просьбы, загады, прыватную бытавую інфармацыю, духоўныя водпісы, грашовыя разлікі і г.д. Такім чынам, старажытныя славяне даволі рана пачалі карыстацца пісьменнасцю і ўжывалі яе як для грамадска-палітычных і духоўных, так і для асабіста-прыватных патрэб.

У ХІІІ ст. лёс усходніх славян склаўся па-рознаму. Большая частка былой Кіеўскай Русі апынулася пад уладай татара-манголаў, усё больш у палітычным і эканамічным сэнсе незалежнай становіцца Новагародская зямля. Палітычны і культурны цэнтр беларусаў з Полацкага княства перамяшчаецца далей на захад, у Панямонне, дзе балцкія, беларускія і часткова ўкраінскія плямёны кансалідуюцца ў новую незалежную дзяржаву – Вялікае княства Літоўскае. Пачынаецца новы перыяд развіцця беларускага этнасу, а з ім і беларускай мовы.

 

 

Утварыце прыметнікі ад наступных назоўнікаў.

Электрычнасць, паверхня, механіка, цяпло, патэнцыял, раўнавага, чыгун, дробязь, волава, агонь, шкло, гліна, гігант, грамада, рэнтген.

 

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

 

1. Складзіце тэзісы тэксту.

2. Выберыце з Дадатку 1 адпаведныя тэме артыкулы, падрыхтуйце па іх кароткія выказванні.

3. Раскажыце, якія этапы гісторыі беларускай мовы звязаны з датамі: VІ – VІІІ стст., ІХ --ХІІ стст.

4. Раскажыце, што вы ведаеце пра пісьмовыя помнікі ўсходніх славян.

5. Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага

Вялікае княства Літоўскае сфарміравалася ў ХІІІ ст. як канфедэратыўная дзяржава, у склад якой увайшлі плямёны ўсходніх славян, літоўцаў, палякаў; акрамя таго, там пражывала шмат татараў і яўрэяў. Таму ў гэтай дзяржаве існавала некалькі моў і некалькі канфесій (усходнеславянскія славяне працягвалі карыстацца сваімі дыялектамі, у рэлігійнай сферы ў залежнасці ад тыпу веравызнання католікі ўжывалі латынь, праваслаўныя – царкоўнаславянскую мову, татары вызнавалі мусульманства, яўрэі – іудаізм).

За часы існавання Вялікага княства Літоўскага склалася беларуская народнасць на аснове кансалідацыі крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Элементы іх жывой мовы сталі інтэнсіўна пранікаць у пісьмовыя тэксты, і з такога сінтэзу ўжо ў XIV ст. сфарміравалася беларуская літаратурная мова (яе называюць яшчэ старабеларускай). На гэтай мове напісаны ўсе важныя пісьмовыя дакументы перыяду існавання ВКЛ і Рэчы Паспалітай, яна выконвала функцыю дзяржаўнай мовы, г.зн. была ўзведзена на міжнародны ўзровень. Вялікая літаратура, створаная на гэтай мове, з’яўляецца нацыянальным скарбам беларускага народа і важнейшым ідэнтыфікатарам нашай нацыі. На жаль, у выніку гістарычных падзей, катаклізмаў і войн на Беларусі амаль не захавалася арыгіналаў помнікаў пісьменнасці таго часу. Гэтыя арыгінальныя творы захоўваюцца ў Санкт-Пецярбургу, Варшаве, Кракаве, Познані, Кіеве, Львове, Парыжы, Вільнюсе і інш. гарадах свету.

Па даўняй традыцыі, якая ўжо дзесяцігоддзямі ўсталявалася ў беларускай філалогіі, усе помнікі старабеларускай пісьменнасці падзяляюцца па трох жанравых разнавіднасцях на: дзелавыя помнікі (граматы, акты, судовыя статуты); помнікі свецка-мастацкага характару (беларускія летапісы, мемуарная літаратура, палітычная сатыра, перакладныя рыцарскія раманы і аповесці, хронікі, хранографы, лінгвістычная літаратура); помнікі рэлігійнага зместу (Біблія, творы рэлігійна-павучальнага і палемічнага характару, жыціі і інш.). У залежнасці ад гэтага розныя помнікі старабеларускай пісьменнасці вызначаюцца і рознай ступенню напоўненасці мовы жывымі народнымі элементамі (дзелавыя акты і дакументы), царкоўнаславянскімі моўнымі рысамі (рэлігійная літаратура ранняга перыяду, а таксама псалтыры і евангеллі), элементамі польскай, сербскахарвацкай і чэшскай мовы (перакладныя творы).

Дзелавыя тэксты. Паколькі старабеларуская мова выконвала функцыю дзяржаўнай у ВКЛ, натуральна, што дзелавыя помнікі пісьменнасці ў найбольшай ступені адлюстроўваюць асноўныя лексічныя, фанетычныя і марфалагічныя з'явы, якія былі ўласцівыя жывой народнай мове. Менавіта па помніках дзелавой пісьменнасці можна рабіць высновы аб асноўных асаблівасцях старабеларускай мовы як мовы беларускага этнасу і адрозненні яе ад мовы бліжэйшых суседзяў – украінцаў, рускіх і палякаў.

 

Утварыце ад наступных слоў складаныя прыметнікі, падбярыце да іх назоўнікі.

Паўночны і ўсходні, дваццаць год, высокі і малекула, газ і праводзіць, транспарт і эксплуатацыя, вада і соль, разлік і тэхналогія, кантроль і вымярэнне, высокі і эффект, жалеза і бетон, навука і эксперымент, выбух і небяспека, малы габарыт, увесь бок, нізкі і тэмпература.

Да нашага часу дайшло надзвычай шмат дзелавых тэкстаў. Калі ўлічыць, што гэта толькі частка таго, што было на самай справе, то можна ўявіць сабе, якім высокім быў юрыдычны ўзровень ВКЛ: ён не саступаў перадавым еўрапейскім краінам. Тут мы сустракаем розныя акты, граматы, дагаворы, запісы, кодэксы, законы, правы, статуты, трыбуналы, судзебнікі. Яны выходзілі з канцылярыі Вялікага літоўскага князя і ствараліся па ўсёй тэрыторыі старабеларускай дзяржавы (у Вільні, Троках, Мінску, Мсціслаўі, Нясвіжы, Магілёве, Брэсце, Віцебску, Полацку і г.д.). Найбольш буйнымі і значнымі для гісторыі беларускай культуры з’яўляюцца судзебнікі (г.зн. юрыдычныя ўлажэнні), статуты (у якіх адлюстраваны прававыя нормы і абавязацельствы грамадзян ВКЛ, напрыклад, Статут Вялікага княства Літоўскага (гл. Дадатак 1), адна з першых у Еўропе канстытуцый на нацыянальнай мове, вядомы ў трох рэдакцыях: 1529, 1566 і 1588 гг.), метрыкі (Метрыка Вялікага княства Літоўскага (гл. Дадатак 1) налічвае каля 600 тамоў).

Нягледзячы на тое, што ў шматлікіх дзелавых дакументах таго часу мы сустракаем словы літоўскі і літвіны, яны нічога агульнага не маюць з сучаснымі прыбалтыйскімі народамі: у той час ліцвінамі называлі ўсходнеславянскія плямёны, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай заходняй і паўночнай Беларусі, а сучасныя літоўцы называліся аўкштайтамі і жамойтамі.

Цікавым гістарычным фактам з’яўляецца тое, што ў старажытных дакументах па-рознаму называецца дзяржаўная мова ВКЛ: літоўскай, рускай (руськай), простай. Дзелавая перапіска гарадскіх судоў і прававых устаноў аб’ядноўвалася ў так званыя «гродскія» кнігі, да нас дайшлі кнігі судоў Мінска, Гродна, Магілёва, Полацка і інш. У гэтых дакументах змешчана шмат інфармацыі не толькі аб прававых нормах ВКЛ, але і звесткі аб прыватным жыцці старажытных беларусаў. Ужыванне беларускай мовы ў прававой сферы грамадства было зафіксавана ў Статуце ВКЛ (рэд. 1566 г.): «А писарь земский по руску маеть литэрами и словы рускими вси листы и позвы писати а не инъшым языком и словы и такъ маеть писар присягати». Статут ВКЛ быў шырока вядомы і за межамі Беларусі, ім карысталіся як узорам прававога дакумента ў Прусіі, Польшчы, Расіі, Латвіі, Эстоніі і іншых краінах.

Надзвычай цікавую і багатую лексіку мы сустракаем у юрыдычных дакументах. Тут і прававая тэрміналогія (закон, позов, виновайца, присяга, староста, тивун, воевода, опекун і інш.), і ваенная (бронь, валка, жолнер, гармата, ручница), і будаўнічая тэрміналогія (цэгла, вапна, дошка, олово, серебро, золото, страха, клуня, пуня), назвы адзення і матэрыялаў (шубка лисья, сукно, колпак оксамитный, соболцом подшит, шуба медвежья).

Нягледзячы на тое, што моўная аснова помнікаў юрыдычнага характару вельмі набліжана да народнай беларускай мовы таго часу, не трэба думаць, што статуты, трыбуналы і судзебнікі пісаліся прымітыўна і, як гаворыцца, па-народнаму проста. На той час беларусы мелі дасканала выпрацаваную юрыдычную тэрміналогію, складаны сінтаксіс дакументаў сведчыць аб надзвычай развітай лагічнасці пісьма, аб сталай пісьмовай традыцыі, якая налічвала не адно стагоддзе.

 

Размяркуйце напісанні разам, праз злучок або асобна.

(Інжынер)тэхнолаг, часткова(выкананае) заданне, (паў)праваднік, (паў)Мінска, (аўта)блакіроўка, (аналага)лічбавы пераўтваральнік, (бія)электрычны, (электра)рухавік, (выбухова)засцярожаны прыбор, (сама)вярчальны, (па)першае, (паралельна)праведзены, (паслядоўна)паралельная абмотка, (дакладна)вызначаны, (прэм’ер)міністр, (шчотка)трымальнік, (на)памяць, (мала)даступны, (дыяметральна)процілеглы, (які)небудзь, (фізіка)хімічныя асновы, машына грэбене(часальная), ураўненне (Максвела)Блоха.

Аднак з часоў Люблінскай уніі (1569 г.) і ўтварэння адзінай канфедэратыўнай дзяржавы Рэчы Паспалітай пачалася моцная паланізацыя беларускай мовы. У афіцыйны ўжытак усё часцей уводзілася польская мова. У 1696 г. спецыяльнай пастановай польскага сейма сфера выкарыстання беларускай пісьмовай мовы рэзка звузілася, дзелавыя дакументы трэба было пісаць толькі па-польску.

Свецка-мастацкія помнікі пісьменнасці. С вецка-мастацкая літаратура ў сваіх ранейшых формах стваралася па ўзоры старажытнарускай літаратуры аналагічнага жанру і з’явілася адлюстраваннем пераемнасці і развіцця кірылічнай традыцыі на ўсходнеславянскіх землях.

Самымі буйнымі творамі свецка-мастацкага характару ў тыя часы з’яўляліся летапісы, або хронікі. Архіўныя дакументы сведчаць аб тым, што ўжо ў ХІІ ст. у Полацку, а ў ХІІІ ст. у Навагрудку ствараліся арыгінальныя летапісныя зводы. Нягледзячы на тое, што беларускія летапісы ствараліся ў розных гарадах і населеных пунктах ВКЛ, яны аб’ядноўваюцца тэматыкай, агульнай манерай пісьма, сістэмай моўных сродкаў, што дазваляе зрабіць выснову аб існаванні моўнай летапіснай традыцыі, якая ўдакладняла агульны літаратурна-пісьмовы працэс на нашых землях.

*Летапісанне як від старажытнага пісьменства стаіць асобна сярод іншых помнікаў старабеларускай літаратуры. Па-першае, беларускае летапісанне ўспрыняла традыцыі і прыёмы, характэрныя для даўніх старажытнарускіх летапісаў. Беларускія перапісчыкі дакладна капіравалі гэтыя тэксты, перапісвалі іх, час ад часу дапаўняючы новымі дэталямі. Па-другое, успрыняўшы старую форму і традыцыю, беларускія аўтары сталі запаўняць яе арыгінальным зместам, апісаннем падзей, якія адбываліся ў ВКЛ. Старажытнарускія штампы з часам сустракаюцца ўсё радзей, мова летапісаў збліжаецца з народнай гаворкай. Аддаленне ад старажытнарускай традыцыі ў летапісанні дасягае свайго апагея ў «Хроніцы» Быхаўца - вядомым тэксце старабеларускай мовы, напісаным лацінкай. Увогуле тэкст «Хронікі» моцна насычаны рысамі беларускай паўднёвай гаворкі.

Беларускія хронікі і летапісы другой паловы XVI — пач. XVII стст. уяўляюць у сваёй большасці арыгінальныя творы, вызначаюцца багаццем гутарковай лексікі і фразеалогіі (Баркалабаўскі летапіс, летапіс па спісу Рачынскіх, «Хранограф польскі» і г.д.).

У канцы XVI — пач. XVII стст. асаблівую папулярнасць на беларускіх землях набываюць хранографы, у якіх адлюстроўваліся гістарычныя падзеі з жыцця розных народаў. Вялікім попытам карысталіся і працы польскіх гісторыкаў, самай вядомай з якіх на Беларусі стала «Хроніка польская, літоўская, жмудская і ўсёй Русі» Мацея Стрыйкоўскага; яе пераклад пач. XVII ст., зроблены невядомым аўтарам, дайшоў да нашых дзён. У гэтым помніку пісьменнасці апавядаецца пра падзеі сусветнай і еўрапейскай гісторыі, пачынаючы ад стварэння Богам свету і заканчваючы гісторыяй пра Падкову. Беларускі пераклад «Хронікі» М.Стрыйкоўскага яскрава адлюстроўвае тыя асаблівасці, якія былі ўласцівы жанру старабеларускай пісьменнасці — арыгінальнай мемуарнай літаратуры.

Вядомы твор такога кшталту – «Дзённік» Фёдара Еўлашэўскага, навагрудскага падсудка. Помнік быў створаны на памежжы XVI i XVII стст. і з пункту гледжання моўных асаблівасцей прадстаўляе сабой своеасаблівую польска-беларускую «трасянку». Аднак, нягледзячы на высокую ступень уздзеяння польскай мовы, лінгвістычнай асновай «Запісак» з’яўляецца мова беларуская.

Яшчэ адзін від свецка-мастацкіх помнікаў старабеларускай пісьменнасці —перакладная літаратура. Вялікую папулярнасць на Беларусі набылі пераклады воінскіх аповесцей «Александрыя» і «Траянская гісторыя», аб Атыле (каралю угорскім), рыцарскіх раманаў аб Баве-каралевічу, Трыстане і інш. Усе гэтыя творы перакладаліся на беларускую мову з польскіх, сербскіх або чэшскіх арыгіналаў, і таму іх лінгвістычная сістэма насычана запазычаннямі на розных моўных узроўнях.

У XVII ст. старабеларуская літаратура папоўнілася новымі формамі — жанрамі палітычнай сатыры. У выглядзе вострага палітычнага памфлету напісана «Прамова Івана Мялешкі», накіраваная супраць іншаземнага засілля беларускіх зямель. Прыхільнікаў іншаземцаў невядомы аўтар называе «радными баломутами», якія страцілі сваю нацыянальную самабытнасць: «Много тута гетакихъ естъ, што хоть наша костка, однако собачымъ мясомъ обросла и воняетъ».

Яшчэ адзін тыповы твор палітычнай сатыры сяр. XVII ст. — «Ліст да Абуховіча», напісаны невядомым аўтарам у 1655 г. з выпадку здачы смаленскага гарнізона войску маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча, бацькі Пятра Першага. Гэты твор напісаны лацінкай пры захаванні на пісьме беларускіх фанетычных рыс.

Да твораў свецка-мастацкай літаратуры належаць таксама граматыкі і слоўнікі. Вельмі папулярнай у старажытных беларусаў была «Граматыка» Мялеція Сматрыцкага (гл. Дадатак 1). Гэтая кніга аказала істотны ўплыў на развіццё ўсходнеславянскіх моў і паслужыла ўзорам для пазнейшых граматычных дапаможнікаў. Адной з дзвюх кніг, якія праштудзіраваў Міхайла Ламаносаў перад паступленнем у Кіева-Магілянскую акадэмію, была «Граматыка» М.Сматрыцкага. Вялікай падзеяй у культурна-асветніцкім жыцці нашай краіны стала з’яўленне слоўнікаў Лаўрэнція Зізанія (1596 г.) (гл. Дадатак 1) і Памвы Бярынды (1627 г.), у якіх царкоўнаславянскія словы растлумачваліся адпаведнымі словамі старажытнай беларускай літаратурнай мовы.

Рэлігійныя помнікі пісьменнасці. Агляд помнікаў рэлігійнай пісьменнасці немагчыма зрабіць без гістарычнага каментарыя (гл. Дадатак 2).

Старабеларуская літаратурная спадчына не магла не адлюстраваць поліканфесійнай сітуацыі ў грамадстве, тым больш што для існавання дзяржавы ў тыя часы пажадана было мець надрукаванымі дзве рэчы – зборнік юрыдычных дакументаў (канстытуцыю) і Біблію.

Бадай з самага пачатку хрысціянізацыі ўсходніх славян і пашырэння пісьменнасці сярод іх на беларускіх землях пачала распаўсюджвацца рэлігійная літаратура на царкоўнаславянскай мове. Цэнтрамі захавання і прадаўжэння кірылічнай пісьмовай традыцыі былі манастыры. Аднак на Беларусі не проста перапісваліся кананічныя рэлігійныя творы, такія, як евангеллі, псалтыры, павучанні знаных айцоў царквы, але і стваралася арыгінальная літаратура на царкоўнаславянскай мове. Гэтая акалічнасць пацвярджае той факт, што царкоўнаславяншчына ўспрымалася старажытнымі аўтарамі не як закасцянелая мова, раз і назаўсёды дадзеная нам святымі Кірылам і Мяфодзіем, але як жывы моўны субстрат, на якім можна ствараць арыгінальныя творы. Прыкладам такога творчага падыходу служаць нам творы, якія дайшлі да нас з XII ст.

На раннім этапе існавання старабеларускай літаратуры ўзніклі рэлігійныя творы, мову якіх можна акрэсліць як сінтэз царкоўнаславянскага і беларускага моўных субстратаў.

 

Праверце сябе.

Інжынер-тэхнолаг, часткова выкананае заданне, паўправаднік, паў-Мінска, аўтаблакіроўка, аналага-лічбавы пераўтваральнік, біяэлектрычны, электрарухавік, выбуховазасцярожаны прыбор, самавярчальны, па-першае, паралельна праведзены, паслядоўна-паралельная абмотка, дакладна вызначаны, прэм’ер-міністр, шчоткатрымальнік, на памяць, маладаступны, дыяметральна процілеглы, які-небудзь, фізіка-хімічныя асновы, машына грэбенечасальная, ураўненне Максвела-Блоха.

 

Тыповым помнікам такога тыпу з’яўляецца Чэцця 1489 г. Гэты твор змяшчае ў сабе шэраг тэкстаў, патрэбных для правядзення набажэнства, а таксама жыціі вядомых святых (у тым ліку Барыса і Глеба). У XV-XVI стст. на беларускіх землях пашырылася канфесійная плынь пад назвай «ерась жыдоўствуючых», якая стварала філасофскую, медыцынскую літаратуру і апакрыфічныя сачыненні, мова іх таксама знаходзіцца на памежжы царкоўнаславянскага і беларускага моўных субстратаў. У 1551 г. Маскоўскі Стаглавы сабор прызнаў кнігі падобнага кшталту ерэтычнымі і забараніў іх.

Наяўнасць «памежных помнікаў пісьменнасці» «дае падставу сцвярджаць, што на Беларусі ў XV-XVI стст. існавала асобная мясцовая разнавіднасць кніжнаславянскай мовы, якую ўмоўна можна назваць беларускім тыпам кніжнаславянскай мовы». Да такога тыпу твораў належаць і выданні беларускага першадрукара Францыска Скарыны (гл. Дадатак 1).

Апошнім часам даследчыкі звяртаюць увагу на той факт, што кнігадрукаванне ва ўсходніх славян пачалося раней — у 1491 г., калі немец Фіёль выдаў у Кракаве два зборнікі «Актоіх» і «Часослов» «рускімі літарамі» спецыяльна для праваслаўнага набажэнства. «Беларускае кнігадрукаванне, такім чынам, пачалося не з 1517 г., як мы прызвычаіліся меркаваць, а менавіта з 1491г., з «Актоіха» Ш.Фіёля»[5].

 

Пішыце НЕ (НЯ) разам або асобна

(Не)даацаніць (не)бяспеку, (не)дастатковае асвятленне, (не) трэба. (не)абходны, (не)папраўныя вынікі, эксперыменты (не)закончаны, (не)ўстойлівасць абсалютная, матэрыял (не)разбуральны, (не)адлюстравана ў рабоце, (не)гледзячы па баках, (не)гледзячы ні на што, заданне (не)выканана, своечасова (не)зрабіць, (не)стабільнасць частаты, абсалютна (не)падрыхтаванае выступленне, нічым (не)аргументаваны адказ.

Тым не менш выданні Скарыны з’яўляюцца надзвычай каштоўнай крыніцай вывучэння не толькі літаратурна-пісьмовай мовы, але і ў пэўнай меры жывой гутарковай беларускай мовы таго перыяду.

Дзейнасць Ф.Скарыны і іншых аўтараў рэлігійных твораў на старабеларускай мове падрыхтавала глебу для таго, каб на беларускай мове з’явіўся пераклад кананічнага твора.

Зроблены ён быў Сымонам Будным (гл. Дадатак 1), выдатным беларускім філосафам, асветнікам, ідэолагам гуманізму і рэфармацыі. Літаратурная спадчына, якую пакінуў С.Будны, надзвычай багатая, аднак да нас дайшлі пераважна творы на польскай і лацінскай мовах. Да нашага часу захаваўся толькі адзіны твор, напісаны на старабеларускай мове, — «Катэхізіс», надрукаваны ў Нясвіжы ў 1562 г.

Са з’яўленнем жа «Евангелля» В.Цяпінскага (гл. Дадатак 1) можна было сцвярджаць, што працэс перакладу Бібліі на старабеларускую мову завершаны.

Цікава пабудова гэтага помніка беларускай пісьменнасці: у ім паралельна змешчаны беларускі і царкоўнаславянскі (дакладней, царкоўнаславянскі беларускай рэдакцыі) тэксты. На падставе дакладнага вывучэння перакладу можна сцвярджаць, што старабеларуская мова дасягнула ў тыя часы вельмі высокага ўзроўню.

Пісьмовая спадчына В.Цяпінскага ўключае і прадмову да яго «Евангелля», аднак яна дайшла да нас у рукапісным выглядзе. Аўтар указвае ў ёй на прычыны, якія падштурхнулі яго да перакладу евангелля, піша, што зрабіў ён гэта «зъ зычливости ку моеи отчизне».

Цяпінскі перакладаў сваё Евангелле не толькі з мэтай зрабіць больш зразумелым для простага народа біблейскі тэкст, але і насуперак паланізацыі, якая ўжо пачалася і ахапіла вышэйшыя слаі літоўска-беларускага грамадства. У захаванні беларускай мовы Цяпінскі бачыў і захаванне самабытнасці і адметнага нацыянальнага аблічча сваіх суайчыннікаў.

Агляд старабеларускай рэлігійнай літаратуры не быў бы поўным, калі б мы не асвятлілі канфесійна-палемічныя творы, якія ўзніклі на памежжы XVI-XVII стст. У сувязі з прыняццем Брэсцкай уніі разгараецца гарачая палеміка паміж абаронцамі праваслаўя і прыхільнікамі каталіцызму альбо уніі. Да нас дайшлі помнікі палемічнай літаратуры на польскай, лацінскай і старабеларускай мовах, прычым апошніх значна больш.

Адзін з самых значных помнікаў палемічнай літаратуры, якія дайшлі да нас, – «Апакрысіс» Х.Філарэта. Ён быў напісаны і выдадзены на польскай мове ў Вільні ў 1597 г. Прыкладна праз два гады з’явіўся беларускі пераклад гэтага твора. Цікавым гістарычным фактам з’яўляецца напісанне кнігі ў абарону праваслаўнай веры на польскай мове.

У 1615 г. быў выдадзены яшчэ адзін яскравы твор палемічнай літаратуры – «Казанне двое» Лявонція Карповіча, архімандрыта Віленскага Святадухава манастыра. Мова Казання ўражвае сваёй вобразнасцю, палымянасцю і добрай апрацаванасцю. Гэта тыповая старабеларуская літаратурна-пісьмовая мова таго перыяду.

Увогуле трэба адзначыць, што ў такіх творах палемічнай і гамілетычнай (г.зн. прапаведніцкай) літаратуры, як «Абарона берасцейскага сабора», «Бяседы Макарыя», «Навука аб сямі тайнах», «Дзідаскалія», «Дыярыуш» А. Філіповіча ва ўсёй

 

Праверце сябе.

Недаацаніць небяспеку, недастатковае асвятленне, не трэба, неабходны, непапраўныя вынікі, эксперыменты не закончаны, няўстойлівасць абсалютная, матэрыял неразбуральны, не адлюстравана ў рабоце, не гледзячы па баках, нягледзячы ні на што, заданне не выканана, своечасова не зрабіць, нестабільнасць частаты, абсалютна непадрыхтаванае выступленне, нічым не аргументаваны адказ.

 

сваёй шматпланавасці і яскравасці паказала сябе беларуская мова таго перыяду. Помнікі палемічнай літаратуры вызначаюцца рознымі спосабамі і прыёмамі надання літаратурнай вобразнасці. Відаць, што аўтары былі вельмі добра знаёмы з лепшымі палемічнымі творамі сусветнай культуры. Палемічная літаратура спрыяла развіццю аратарскіх здольнасцей, развіццю спосабаў і прыёмаў літаратурнага выказвання.

Менавіта творы такога кшталту паказалі, што беларуская мова на памежжы XVI – XVII стст. перажывала свой росквіт і магла забяспечваць бадай усе галіны жыцця тагачаснага грамадства.

Амаль усе творы палемічнай літаратуры былі надрукаванымі і таму з’яўляліся арыенцірам для рукапісных помнікаў таго часу. Яны яшчэ паказвалі і напрамак ужывання арфаграфічных, граматычных і лексічных норм і спрыялі далейшай унармаванасці старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы.

Кароткі агляд пісьмовых крыніц старабеларускай літаратурнай мовы паказаў, што на працягу свайго існавання яна забяспечвала разнастайныя галіны жыцця тагачаснага грамадства, хутка рэагавала на змены, якія адбываліся ў ВКЛ, як у палітычнай сферы, так і ў сферы духоўнага жыцця.

 

Спішыце дзеясловы, устаўляючы патрэбныя суфіксы (-ва-, -ава-, -ява-, -ыва-, -іва-).

Назапаш…ць, наладж…ць, даслед…ць, падтрымл…ць, адрозн…ць, зацяг…ць, кантрал…ць, фарсір…ць, пакут…ць, вымень…ць, перамол…ць, засвой…ць, здзек…цца, прайгр…ць, праігр…ць, загад…ць, перакон…ць, замарудж…ць, ахопл…ць, закоп…ць, сцэнтр…ць, прытармож…ць, прагназ…ць, завар…ць, абстал…ць, заклей…ць, запампоў…ць, ахалодж…ць, успых…ць, скруч…ць.

 

Генетычна і неразрыўна звязаная са старажытнарускай і царкоўнаславянскай мовамі, беларуская літаратурная мова ранняга перыяду існавання тым не менш пайшла сваім шляхам, паказаўшы, з аднаго боку, сувязь з кірылічнай пісьмовай традыцыяй, а з другога – самастойнасць і здольнасць да эвалюцыі.

Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, беларускі этнас і з ім яго нацыянальная мова былі адкрытымі для пранікнення новых ідэй, культур і адразу ўпітвалі іх, нешта перапрацоўваючы, нешта адкідаючы. Тое, што не адбілася і не захавалася ў пісьмовых крыніцах, дайшло да нас вуснамі беларускага народа ў шматлікіх гаворках, якія гучаць і зараз на тэрыторыі Беларусі, дзе мы адчуваем подых даўніны.

Беларуская пісьмовая спадчына не вычэрпваецца тымі тэкстамі, якія былі ўзгаданы вышэй. Варта адзначыць таксама свяшчэнныя тэксты, напісаныя па-беларуску, але арабскай вяззю, якія называюцца кітабамі. На тэрыторыі старажытнай Беларусі былі папулярныя творы, напісаныя па-польску, па-лацінску, па-грэчаску.

Такім чынам, «беларускі народ заставаўся захавальнікам сваёй роднай мовы. У яго вуснай творчасці зберагаліся лепшыя моўныя здабыткі, якія пазней знайшлі выкарыстанне ў новай беларускай пісьменнасці»[6].

 

Пытанні і заданні

1. Растлумачце значэнне наступных іншамоўных слоў.

Канфедэрацыя, канфесія, кансалідацыя, інтэнсіўны, ідэнтыфікатар, катаклізм, мемуары, хранограф, палеміка, прыватны, апагей, сатыра, памфлет.

Поделиться:





Читайте также:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...