Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Беларускае пісьмо. З гісторыі беларускай графікі




 

Беларускае пісьмо — літарна-гукавое. Яно ўключае сістэму графічных знакаў (літары, пунктуацыю), з дапамогай якіх дакладна перадаецца гукавы склад кожнага слова нашай мовы. Літара — умоўны пісьмовы знак гука, а сукупнасць літар, размешчаных у традыцыйна ўстаноўленым парадку, называецца алфавітам. Сам тэрмін «алфавіт» паходзіць ад назвы першых дзвюх літар грэчаскага алфавіта — альфа і

 
 

бэта. Яны былі ўзяты з фінікійскага пісьма (фінікійцы – стваральнікі першай літарнай сістэмы пісьма; жылі на ўсходнім узбярэжжы Міжземнага мора). Першая з іх мела выгляд галавы быка (бык па-фінікійску — алеф), другая — выгляд дома (па-фінікійску — бэт). Паступова гэтыя знакі пачалі азначаць літары а і б. У моўнай практыцы часам ужываецца замест слова «алфавіт» тэрмін «азбука». Ён ідзе ад назваў першых літар старажытнага славянскага алфавіта «аз» і «букі».

 
 

У графічных адносінах літары алфавіта падзяляюцца на друкаваныя і рукапісныя, вялікія (загалоўныя) і малыя (радковыя). Існуе цэлая сістэма шрыфтоў, кожны з якіх прадугледжвае пэўную форму (малюнак) літар і адпаведныя іх памеры. У беларускім алфавіце 32 літары: 10 літар для абазначэння галосных гукаў і 21 літара для перадачы зычных гукаў. Літара ь (мяккі знак) гука не абазначае. Ёсць спецыяльны знак — апостраф ('). Дж і дз з’яўляюцца дыграфамі. У сучаснай беларускай мове яны абазначаюць афрыкаты [дж] і [дз]. Кожная літара ў алфавіце мае сваю назву, якую нельга блытаць з яе гукавым значэннем. Усе літары беларускага алфавіта выразна адрозніваюцца паміж сабой. Парадак размяшчэння літар у алфавіце ўмоўны, ён не мае прамых адносін да пісьма і не мае якога-небудзь лагічнага абгрунтавання. (Гэта традыцыя, якая ідзе яшчэ ад фінікійскага пісьма.) Але яго трэба ведаць, бо гэта важна ў практычных мэтах. Па алфавіту размяшчаюцца словы ў слоўніках, па алфавіту складаюцца розныя спісы, каталогі, картатэкі і г. д. Пры гэтым выкарыстоўваецца так званы «строгі» алфавіт, г. зн. улічваецца алфавітнае становішча не толькі першай літары слова, але і ўсіх астатніх. Непасрэдным папярэднікам беларускага алфавіта было славянскае пісьмо — кірыліца. Разам з тым, гісторыя беларускага пісьменства звязана і з другой графічнай сістэмай — лацініцай, ці лацінкай.


У I тысячагоддзі да н. э. у выніку каланізацыі грэкамі Італіі з грэчаскім пісьмом (заходнім яго варыянтам) пазнаёміліся розныя народы Італіі, у тым ліку і этрускі (VII ст. да н. э.). Ад этрускаў яно стала вядома лацінам — італійскаму племені, якое заснавала Рым. У VI ст. да н. э. лаціны на аснове грэчаскага пісьма стварылі свой алфавіт — лацініцу. Лацініца (лацінка) уключала 23 літары. Некаторыя грэчаскія літары ў яе не ўвайшлі, некаторыя змянілі гукавое значэнне. Змяніліся і назвы літар: замест «альфа», «бэта» сталі ўжывацца: А — а, В — бэ, С — цэ і г. д. У эпоху Рымскай імперыі лацінская мова і пісьмо значна пашырыліся ў Еўропе. А ў сярэднія вякі з пераходам у хрысціянства народаў Еўропы лацінская мова стала афіцыйнай мовай царквы, а затым і навукі амаль ва ўсіх еўрапейскіх дзяржавах. На працягу стагоддзяў лацінская мова была міжнароднай мовай еўрапейскага культурнага свету, а лацінскі алфавіт быў прыняты большасцю народаў Еўропы.

 
 

Сёння алфавітамі, пабудаванымі на аснове лацініцы, карыстаецца трэцяя частка насельніцтва свету. Гэта большасць народаў Еўропы, Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі, некаторыя народы Азіі. Лацінкай карыстаюцца нашы суседзі — літоўцы, латышы, эстонцы, з славянскіх народаў — палякі, чэхі, славакі, харваты і інш. 3 старажытнага ўсходнегрэчаскага пісьма развілося ў V— IV стст. да н. э. класічнае грэчаскае, а затым візантыйскае пісьмо, з якога, у сваю чаргу, узнікла і славянскае пісьмо.

У 863 г. візантыйскі імператар накіраваў у Маравію (тэрыторыя сучаснай Чэхіі) місію на чале з двума братамі — асветнікамі Канстанцінам і Мяфодзіем. 1х мэтай было стварэнне славянскай пісьменнасці і пераклад на славянскую мову грэка-візантыйскіх богаслужэбных кніг. Канстанцін, які пасля пастрыжэння ў манахі атрымаў імя Кірыла, і быў стваральнікам славянскай азбукі. Да 24 літар грэчаскага алфавіта ён дадаў яшчэ 19 літар для спецыфічна славянскіх гукаў (літары ц, ш былі ўзяты з яўрэйскага пісьма, астатнія створаны спецыяльна). У гонар Кірылы азбука была названа кірыліцай. Вядомы і другі славянскі алфавіт – глаголіца. Ён падобны да кірыліцы (літары адрозніваюцца па форме). На ўсходнеславянскія землі глаголіца трапіла ў канцы X — пачатку XI ст. з прыняццем хрысціянства (988 г.).

Графіка кірыліцы значна змянілася з X па XVIII ст. (устаў, паўустаў, скорапіс). На аснове кірыліцы склаліся сучасныя славянскія сістэмы пісьма — беларуская, руская, украінская, балгарская, македонская, сербская. На рускай аснове ў савецкі час створаны алфавіты асецінаў, якутаў, комі, удмуртаў, а таксама алфавіты многіх народаў мусульманскага свету (татараў, узбекаў, казахаў, таджыкаў, туркменаў і інш.), якія ў дарэвалюцыйнай Расіі карысталіся арабскім пісьмом.

Старажытная беларуская мова, якая пачала развівацца з XII—XIV стст., карысталася традыцыйным кірыліцкім алфавітам. Да XVI ст. кірыліцкае пісьмо было толькі рукапісным. У XVI ст. (1517 г.) Ф. Скарына заснаваў усходнеславянскае кнігадрукаванне. 3 гэтага часу ў беларускім пісьменстве сталі ўжывацца і рукапісныя, і друкаваныя літары. На аснове кірыліцы Ф. Скарына стварыў шрыфт, у якім былі загалоўныя (вялікія) і радковыя (малыя) літары. Гэты шрыфт стаў узорам і для іншых друкароў: С.Буднага, В.Цяпінскага, I.Фёдарава, П.Мсціслаўца і інш. Кірыліцкім пісьмом карысталіся на Беларусі да канца XVII —пачатку XVIII ст. Пасля забароны (1696 г.) польскім сеймам выкарыстоўваць беларускую мову ў справаводстве афіцыйнай на Беларусі становіцца польская мова, у аснове графічнай сістэмы якой ляжыць лацінскае пісьмо. Паступова ў творах, напісаных па-беларуску, пачынае таксама выкарыстоўвацца лацінская графіка (лацінка ў яе польскім варыянце), якая дагэтуль служыла толькі для афармлення польскіх і лацінскіх тэкстаў. Зрэдку выкарыстоўвалася і кірыліца. Па сутнасці, да самага пачатку XX ст. беларусы карысталіся дзвюма графічнымі сістэмамі — лацінкай і кірыліцай. Лацінкай былі надрукаваны творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, першая беларуская газета «Мужыцкая праўда» К.Каліноўскага і інш. Традыцыйная кірыліца к гэтаму часу моцна змянілася. У 1708 г. загадам Пятра I у Расіі была праведзена афіцыйная рэформа кірыліцкага пісьма. Былі выкінуты юсы, амега, ксі, псі і інш., спрошчаны знешні выгляд літар. Па форме яны былі набліжаны да лацініцы. Замест кірылічных назваў былі прынятыя лацінскія назвы (а, бэ, вэ, гэ і інш.). Рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай («гражданскай») азбукі, ці «грамадзянкі» («гражданкі»). Узоры літар грамадзянскага алфавіта прапанаваў Пятру I беларус Ілья Капіевіч, манах, асветнік, кнігавыдавец, якога лёс звёў з рускім царом у Галандыі. Грамадзянская азбука не была нейкай новай сістэмай пісьма, яна толькі развівала кірыліцу. За тысячагадовае існаванне кірыліцы ва ўсходніх славян было ўведзена ўсяго некалькі новых літар. У беларускім варыянце кірыліцы пры станаўленні графічнай сістэмы новай беларускай літаратурнай мовы замацаваліся літары ў, і, знак апостраф ('), а таксама дыграфы дж, дз для перадачы спецыфічна беларускіх гукаў. К XX ст. многія літары выйшлі з ужытку. У такім змененым выглядзе беларускі алфавіт захаваўся да нашых дзён. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. гэты алфавіт, у аснове якога «грамадзянка», быў замацаваны як адзіны графічны сродак беларускай літаратурнай мовы.

 

 

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. Дапоўніце табліцу, абапіраючыся на інфармацыю тэкстаў:

Від пісьма Азначэнне сутнасці Знак Вартасці Недахопы
Піктаграфічнае Пісьмо малюнкамі Піктаграма Прастата, лаканічнасць, незалежнасць ад вымаўлення Неадназначнасць, немагчымасць перадачы складанай інфармацыі

 

ТЭСТ ПА ТЭМЕ

1. Што абазначае слова “графіка”?

А. Сістэму пісьмовых знакаў пэўнай мовы;

В. Слоўнікавы склад мовы;

С. Сістэму фанетычных сродкаў, звязаных з вышынёй, сілай, працягласцю;

D. Раздзел мовазнайства, у якім вывучаецца сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме.

2. Якія існуюць віды пісьма?

А. Прасадычнае; D. Фанетычнае;

В. Літарна-гукавое; Е. Піктаграфічнае.

С. Ідэаграфічнае;

3. Якія народы карыстаюцца фанемаграфічным пісьмом?

А. Чэхі; D. Літоўцы;

В. Беларусы; E. Англічане.

С. Кітайцы;

4. На якія літары падзяляецца алфавіт у графічных адносінах?

А. Надрадковыя; D. Загалоўныя;

В. Падрадковыя; E. Прапісныя.

С. Рукапісныя;

5. Колькі літар у беларускім алфавіце?

А. 10 літар для абазначэння галосных, 22 – зычных;

В. 12 літар для абазначэння галосных, 20 – зычных;

С. 12 літар для абазначэння галосных, 22 – зычных;

D. 10 літар для абазначэння галосных, 21– зычных;

E. 10 літар для абазначэння галосных, 23 – зычных.

6. Якія беларускія літары і знакі не абазначаюць гукаў?

А. Дж, дз; D. Ъ;

В. Апостраф; E. Ь.

С. Ў;

7. З якімі графічнымі сістэмамі звязана гісторыя беларускага пісьменства?

А. Лацініцай;

В. Глаголіцай;

С. Вукавіцай;

D. Гаевіцай;

E. Кірыліцай.

8. Якім алфавітам карысталася старажытная беларуская мова?

А. Кірыліцкім;

Б. Грэчаскім;

В. Македонскім;

Г. Стараславянскім;

Д. Старабеларускім;

Е. Старарускім.

9. Да якога часу карысталіся на Беларусі кірыліцай?

А. да 19 – 20 ст.;

В. да 17 – 18 ст.;

D. да 14 – 15 ст.

С. да 12 – 13 ст.;

Поделиться:





Читайте также:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...