Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Факультатыўныя заняткі па літаратуры: мэта, структура, формы навучання.




Сучасная метадычная навука разглядае факультатыўныя заняткі як эфектыўныя сродкі павышэння якасці вучэбна-выхаваўчага працэсу (развіцця індывідуальных схільнасцей і здольнасцей, аналітычных уменняў вучняў, абуджэння іх цікавасці да пэўных відаў практычнай дзейнасці, усвядомленага выбару будучай прафесіі).

З аднаго боку, факультатыўныя заняткі – заканамерны працяг і развіццё асноўнага школьнага курса літаратуры: «Беларускі фальклор» («Беларускі фальклор: апавядальныя жанры» (V клас), «Беларускі фальклор: каляндарна-абрадавая паэзія» (VI клас), «Беларускі фальклор: сямейна-абрадавая паэзія» (VII клас).

З другога боку, яны ўключаюць і зусім новыя тэмы, якія садзейнічаюць фарміраванню вучнёўскіх уяўленняў аб напрамках будучай прафесійнай сама рэалізацыі і сувязях паміж прадметамі канкрэтных прафесіях: «Выразнае чытанне» («Выразнае чытанне» (VІ клас) «Выразнае чытанне і пераказ» (VІІ клас), «Выразнае чытанне і мастацкае расказванне» (VIІI клас); «Вытокі тэатральнага мастацтва» (V клас), «Асновы тэатральнай культуры» (VІ клас), «Беларуская літаратура і тэатр» (VIІ клас), «Тэатры Беларусі» (VIІІ клас); «Юны карэспандэнт» (VIІІ клас).

Па сваіх мэтах, арганізацыйна-метадычнай і педагагічнай структуры факультатыўныя заняткі збліжаюцца з вучэбнымі заняткамі. Яны ўключаюцца ў расклад урокаў, усе віды ўдзелу ў іх вучняў фіксуюцца настаўнікам, вядзецца журнал уліку наведвання, даецца ацэнка работы ўдзельнікаў, у атэстаце адзначаецца, які факультатыўны курс праслуханы. Вучні запісваюцца на факультатыўныя заняткі па жаданні, але наведванне з’яўляецца для іх абавязковым. Члены факультатыву ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і правядзенні канферэнцый, літаратурных вечароў, што збліжае такія заняткі з пазакласнай работай па прадмеце.

Складаная і адказная роля настаўніка — кіраўніка факультатыву — абудзіць цікавасць вучняў да наведвання заняткаў, падабраць заданні ў адпаведнасці з індывідуальнымі схільнасцямі і густамі вучняў, параіць літаратуру, дапамагчы школьнікам ад эмацыянальных уражанняў перайсці да вывадаў і абагульненняў, забяспечыць трывалую цікавасць да работы на ўвесь перыяд дзейнасці факультатыву.

Жыццяздольнасць факультатыўных заняткаў абумоўлена стабільнасцю складу ўдзельнікаў, іх псіхалагічнай падрыхтаванасцю, агульнакультурным узроўнем, што забяспечваецца сістэмай дзейнасці настаўніка на ўроках, актывізацыяй розных формаў пазакласнай работы, стварэннем у класе атмасферы мастацкай і літаратуразнаўчай цікавасці.

Методыка правядзення факультатыўных заняткаў у V – VIII класах агульнаадукацыйнай школы накіравана на абуджэнне і фарміраванне цікавасці, захопленасці мастацтвам, на выхаванне мастацкага густу і развіццё творчых здольнасцей, асабліва літаратурных, яны разлічаны на 18 гадзін. Тут выкарыстоўваюцца розныя віды чытання, праблемныя пытанні і заданні, міні-даследаванні, гульнёвыя сітуацыі.

Выбар таго ці іншага факультатыву дыктуецца не толькі інтарэсамі і пажаданнямі вучняў, але і падрыхтаванасцю самога настаўніка, наяўнасцю адпаведнай літаратуры, дапаможнікаў і г. д.

Рэалізацыя факультатыўных заняткаў у ІХ – ХІ класах мае на мэце падрыхтоўку вучня да сітуацыі выбару напрамку далейшай адукацыі. Іх правядзенне вымушае выкарыстанне настаўнікам наступных патэнцыйных магчымасцяў павышэння ступені гатоўнасці вучняў да самаадукацыйнай дзейнасці: самастойнае вывучэнне асноўнай і дадатковай вучэбнай літаратуры, а таксама іншых крыніц інфармацыі, спалучэнне аглядных лекцый з семінарамі, дыскусіямі, творчымі сустрэчамі, інфармацыйная падтрымка адукацыйнай дзейнасці вучня з дапамогай навучальных відэафільмаў, электронных тэкстаў, тэлекамунікацыйных сродкаў, правядзенне творчых конкурсаў, публічных абарон праектаў, эўрыстычных кантрольных прац; уключэнне ў навучальную дзейнасць экскурсій на прадпрыемствы і спецыялізаваныя выставы і інш.

Факультатыўныя заняткі могуць завяршацца як іспытамі, так і абаронай выкананага праектнага або даследчага задання, асноўная іх функцыя курсаў– прафарыентацыйная. У гэтай сувязі пералік такіх курсаў павінен быць па магчымасці значным, шырокім і варыятыўным. Яны павінны насіць працяглы (35 гадзіны на год) характар, з’яўляцца свайго роду навучальнымі модулямі. Для вывучэння факультатыўных заняткаў ствараюцца групы вучняў, аб’яднаных па інтарэсах, як з аднаго, так і з розных класаў (пры наяўнасці не меней трох вучняў).

Фвкультатыўныя заняткі ў старшых класах павінны быць прысвечаны не толькі пашырэнню і паглыбленню асноўнага курсу, але і праблемам сусветнага літаратурнага працэсу, літаратурам суседніх народаў, узаемадзеянню літаратуры і іншых відаў мастацтва, тэарэтычным праблемам (роды і жанры літаратуры, мастацкі напрамак і інш. ).

3 асноўныя групы:

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...