1. Уводныя. 2. Паглыбляючыя. 3. Развіваючыя курсы.. Педагагічная мэтазгоднасць выкарыстання ТСН на ўроках літаратуры. Методыка прымянення нагляднасці.
1. Уводныя. Задачы: — даць вучню магчымасць рэалізаваць сваю цікавасць да абранага прадмета; — пазнаёміць вучняў з новымі тэмамі і прадметамі, якія не вывучаліся ў базавай і сярэдняй агульнаадукацыйнай школе. 2. Паглыбляючыя. Задачы: — даць вучню магчымасць рэалізаваць сваю цікавасць да абранага прадмета; — удакладніць гатоўнасць і магчымасць вучня асвойваць вылучаны прадмет на павышаным узроўні; — стварыць умовы для падрыхтоўкі да іспытаў па найбольш верагодных прадметах будучага прафілявання. 3. Развіваючыя курсы. Задачы: ¾ зарыентацваць вучняў у свеце сучасных прафесій, пазнаёміць іх са спецыфікай дзейнасці, адпаведнай найбольш распаўсюджаным прафесіям; ¾ падтрымліваць матывацыю выбару прафесіі вучнямі, спрыяючы тым самым унутрыпрофільнай спецыялізацыі. Работа на факультатыве пачынаецца з акрэслівання яго тэматыкі, выбару аднаго з магчымых варыянтаў, што рэкамендуе праграма: калі школьнікі жадаюць пашырыць свае веды па літаратуры наогул ці маюць намер працягваць далейшую вучобу на гуманітарных факультэтах ВНУ, мэтазгоднымі будуць курсы на выбар, якія з’яўляюцца дадатковымі раздзеламі да праграмных тэм асноўнага курсу літаратуры; калі трэба надаць заняткам пошукавы, даследчы характар, максімальна актывізаваць самастойную работу моладзі, перавага аддаецца курсам на выбар уводнага і развіваючага характару. Актуальным з’яўляецца і пытанне аб арганізацыі, метадычных формах і прыёмах правядзення факультатыўных заняткаў – выбар канкрэтнай метадычнай формы правядзення абумоўліваецца псіхолага-ўзроставымі асаблівасцямі вучняў, іх пазнавальнымі магчымасцямі, тэматыкай заняткаў, мэтамі іх правядзення. Найбольш распаўсюджанай формай арганізацыі і правядзення заняткаў з’яўляецца лекцыя, якая не толькі фарміруе веды і паняцці пра пэўны прадмет даследавання, але і фарміруе светапогляд вучняў, стымулюе творчую самастойную працу па іх здабыванню. Існуе пэўная залежнасць формаў і прыёмаў вучэбнай работы на факультатыве ад мэт і задач, якія ставіць перад сабой настаўнік. Калі ён мае на мэце пашырэнне літаратурнага кругагляду вучняў, павышэнне іх культурнага ўзроўню, то больш увагі надае лекцыям; калі ж імкнецца да развіцця эстэтычных запатрабаванняў моладзі, забеспячэння яе духоўнага развіцця, выкарыстоўвае эмацыянальную гутарку з вучнямі; накіроўваючы ж намаганні на развіццё даследчых уменняў і навыкаў, настаўнік практыкуе разнастайныя віды самастойных творчых работ тыпу дакладаў, рэфератаў, водгукаў, рэцэнзій, сачыненняў і інш.
Пры выбары тых ці іншых метадычных прыёмаў работы на факультатыве неабходна ўлічваць і схільнасць яго ўдзельнікаў да пэўнай формы літаратурнай дзейнасці. На пачатковым этапе работы настаўнік запісвае на дошцы план лекцыі і прапануе вучням заданне супаставіць тэкст лекцыі з планам, якая перапісваецца вучнямі ў сшыткі і дома на яе аснове рыхтуецца вуснае ўзнаўленне лекцыі. Паступова выпрацоўваецца прывычка ўважліва ставіцца да новага матэрыялу, запамінаць важнае, істотнае, што павінна быць у аснове будучага плана лекцыі, складзенага ўжо самімі вучнямі. Лекцыя спалучаецца з іншымі прыёмамі работы: рэфератамі, паведамленнямі вучняў, гутаркамі і г. д., якія выкарыстоўваюцца перад семінарскімі заняткамі (вучні самастойна рыхтуюцца да раскрыцця пэўнага пытання ці праблемы). Структура правядзення семінара выбіраецца настаўнікам; праверка самастойна засвоенага матэрыялу можа быць праведзена ў форме калёквіуму, абмеркавання напісаных вучнямі дакладаў, рэфератаў, іх рэцэнзавання і інш. Практычныя заняткі як форма навучання на курсах на выбар выкарыстоўваюцца падчас аналізу формы і зместу мастацкага твора, даследавання прыёмаў стварэння характараў, раскрыцця. Гутарка як метад арганізацыі заняткаў павінна мець эўрыстычны і даследчы характар. Адной з формаў развіцця навукова-даследчых і творчых здольнасцей вучняў, выпрацоўкі ў іх навыкаў самастойнага і аналізу літаратурных твораў, умення працаваць з літаратурна-крытычнымі артыкуламі з’яўляецца абарона праектаў і напісанне “курсавых” прац, тэматыка. Рыхтуючы вучняў да напісання прац і абароны праектаў, настаўнік павінен расказаць аб патрабаваннях да гэтага віду работы, дапамагчы выбраць тэму, скласці план, праводзіць кансультацыі ў працэсе назапашвання і сістэматызацыі матэрыялу. Шырокае распаўсюджанне атрымала такая форма арганізацыі работы, як камбінаваныя заняткі (навуковыя канферэнцыі, выпуск часопісаў, газет, зборнікаў, афармленне альбомаў, альманахаў, правядзенне літаратурных вечароў і г. д. ), якія звязаны з пазакласнай і пазашкольнай работай, спрыяюць фарміраванню навыкаў самастойнага навуковага даследавання.
Педагагічная мэтазгоднасць выкарыстання ТСН на ўроках літаратуры. Методыка прымянення нагляднасці. Нагляднасць як адзін з дыдактычных прынцыпаў у выкладанні літаратуры. Зрокавая, слыхавая, графічная і камбінаваная, статычная і дынамічная нагляднасць на ўроках літаратуры. Асноўныя задачы і прынцыпы выкарыстання нагляднасці пры навучанні літаратуры. Асаблівасці выкарыстання розных відаў нагляднасці ў залежнасці ад тыпу і структуры ўрока. Роля ТСНу арганізацыі разумова-вобразнай дзейнасці вучняў. Асноўныя віды ТСН — дыяпазітывы, дыяфільмы, кінафільмы, тэлеперадачы, магнітафонныя запісы. Асаблівасці вучэбных, навукова-папулярных фільмаў і фільмаў-экранізацый, якія выкарыстоўваюцца пры выкладанні літаратуры. Кам’пютэрныя і мультымедыя тэхналогіі пры выкладанні літаратуры.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|