1. Знаёмства з раздзелам праграмы, у які ўваходзіць урока, вызначэнне яго месца ў курсе літаратуры, вызначэнне, з якім матэрыялам па дадзенай тэме ўжо знаёміліся вучні.
2. Чытанне з наступным аналізам твора, матэрыялу, змешчанага ў вучэбным дапаможніку, літаратуразнаўчых і крытычных прац па тэме ўрока.
3. Вызначэнне адукацыйных, выхаваўчых, развіццёвых (развіваючых) мэт і задач урока на аснове праграмы, метадычных дапаможнікаў, школьнага падручніка і дадатковай літаратуры.
4. Адбор аптымальнага зместу і матэрыялу ўрока, яго падзел на закончаныя ў сэнсавых адносінах блокі і часткі, вылучэнне апорных ведаў.
5. Вылучэнне галоўнага матэрыялу, які вучань павінен зразумець і запомніць на ўроку.
6. Распрацоўка структуры ўрока, вызначэнне яго тыпу і найбольш мэтазгодных метадаў і прыёмаў навучання.
7. Адлюстраванне і выкарыстанне сувязей матэрыялу з іншымі прадметамі.
8. Планаванне дзеянняў настаўніка і вучняў на этапах урока (асабліва пры авалоданні новымі ведамі і ўменнямі).
9. Падбор нагляднасці і ТСН (кіна- і дыяфільмаў, карцін, плакатаў, картак, схем, дадатковай літаратуры і інш. ).
10. Праверка абсталявання і тэхнічных сродкаў навучання.
11. Планаванне настаўнікам запісаў на дошцы і выкананне аналагічнай працы вучнямі на дошцы і ў сшытках.
12. Вызначэнне аб’ёму і формы самастойнай працы вучняў на ўроку і яе скіраванасці на развіццё іх самастойнасці.
13. Вызначэнне форм і прыёмаў замацавання атрыманых і выпрацаваных на ўроку і дома ведаў, уменняў і навыкаў вучняў.
14. Складанне спісу вучняў, веды і ўменні якіх будуць правярацца адпаведнымі формамі і метадамі, улічваючы ўзроўні іх сфарміраванасці.
15. Азначэнне зместу, аб’ёму і формы дамашняга задання.
16. Выбар форм падвядзення вынікаў урока.
17. Планаванне пазакласнай працы па дадзенай тэме.
18. Рэпетыцыя ўрока.
Паняцці
V клас
VІ клас
VІІ клас
VІІІ клас
Роды і жанры
народная казка і яе віды (пра жывёл, чарадзейныя, бытавыя);
легенды і іх асаблівасці;
літаратурная казка і легенда; загадкі;
прыказкі;
прыкметы і павер’і
агульнае паняцце пра міф;
народныя песні і і іх віды, жанравае багацце;
літаратурная песня; апавяданне;
аповесць;
байка
паэма (пачатковае паняцце);
асаблівасці паэтычных і празаічных твораў;
паэзія як від мастацкай літаратуры; проза як тып мастацкай літаратурнай творчасці;
мастацкія асаблівасці народных песняў;
паэтычная (лірычная) проза;
свабодны верш;
балада
роды мастацкай літаратуры (агульнае паняцце);
паняцце пра лірыку;
віды, жанры, класічныя формы лірыкі;
эпічны літаратурны род і яго жанры: навела, апавяданне, аповесць;
ліра-эпічныя жанры;
паэма;
літаратурная балада;
драма як літаратурны род (пачатковае паняцце);
батлейка;
драматычныя жанры (трагедыя, драма, камедыя)
Будова і структура мастацкага твора
тэма;
сюжэт твора;
эпізод у творы
тэма мастацкага твора (паглыбленне паняцця);
ідэя;
кампазіцыя (пачатковае паняцце)
пейзаж і яго роля ў мастацкім творы;
падтэкст у паэтычных творах
тэма, ідэя, праблематыка твора (паглыбленне паняццяў);
маналагічная форма лірычных твораў;
эпізод, тэма, ідэя, кампазіцыя ў эпічным творы (паглыбленне паняццяў);
сюжэт і кампазіцыя паэмы, лірычныя адступленні;
канфлікт, сюжэт, характар, сцэна, карціна, дыялог, рэпліка, рэмарка ў драматычных творах
Сістэма вобразаў у літаратуры
літаратурны герой і сродкі яго паказу – перажыванні, учынкі, партрэт, мова, мастацкія дэталі, аўтарская характарыстыка (пачатковыя паняцці)
літаратурны вобраз (пачатковае паняцце);
літаратурны герой (паглыбленне паняцця);
аўтар-апавядальнік у творы
вобраз мастака (музыкі) у беларускіх творах;
вобразы дудкі, жалейкі, скрыпкі, гусляў як сімвалічнае ўвасабленне мастацтва, паэзіі
лірычны герой;
вобраз-характар і спосабы яго раскрыцця (апісанне ўчынкаў і паводзін, партрэт, пейзаж, мова героя, аўтарская характарыстыка;
аўтар-апавядальнік (паглыбленне паняцця)
выяўленне аўтарскай пазіцыі ў драматычным творы
Вобразна-выяўленчыя сродкі
сродкі мастацкай выразнасці ў літаратурным творы;
эпітэт;
параўнанне
вобразна-выяўленчыя сродкі паэтычнай мовы (паглыбленне паняцця);
Тэорыя вершаскладання
рытм, рыфма (пачатковыя паняцці);
роля рытму ў паэтычных творах;
гукапіс;
вершаскладанне;
віды стопаў і памераў у вершах; двухскладовыя і трохскладовыя стопы (пачатковае паняцце)
вершаскладанне (паглыбленне паняцця);
рытміка-інтанацыйныя сродкі паэтычнай мовы (паглыбленне паняцця)
Літаратура як від мастацтва. Агульныя паняцці літаратурнай эстэтыкі і паэтыкі
мастацтва ў жыцці народа;
віды мастацтва; літаратура – мастацтва слова;
талент у мастацтве;
роля фантазіі пісьменніка
публіцыстыка як від літаратуры;
спецыфіка мастацкага і навуковага адлюстраванняў жыцця.
Паняцці
IX клас
Х клас
XІ клас
Роды і жанры
паэма-эпапея;
трагедыя;
агульнае паняцце пра жанры старажытнай літаратуры (жыціе, слова, павучанне, хаджэнне, аповесць);
летапіс;
палемічная літаратура як жанр публіцыстыкі;
травесційная літаратура;
фарс і вадэвіль як камедыйныя жанры;
жанры лірыкі (паглыбленне паняцця);
ліра-эпічныя творы: паэма-эпапея (паглыбленне паняцця);
пародыя і бурлеск;
публіцыстыка як від літаратуры;
эпас і яго жанры (паглыбленне паняцця)
абразок, лірычная мініяцюра як жанры малой прозы;
жанрава-тэматычная разнастайнасць байкі;
сатырычная камедыя;
жанравыя разнавіднасці рамана;
гістарычны раман;
трагікамедыя
жанр аповесці (паглыбленне паняцця);
раман у вершах як жанр;
гістарычная драма
Будова і структура мастацкага твора
выяўленне аўтарскай пазіцыі ў драматычным творы (паглыбленне паняцця)
канфлікт у драматычным творы (паглыбленне паняцця);
моўная характарыстыка персанажаў;
выяўленне аўтарскай пазіцыі ў творы (паглыбленне паняцця)
выяўленне аўтарскай пазіцыі ў творы (паглыбленне паняцця);
унутраны маналог;
сюжэт і яго элементы;
пазасюжэтныя кампаненты твора
Сістэма вобразаў у літаратурным творы
паняцце пра вечны вобраз;
рамантычны герой;
герой і яго прататып
вобраз апавядальніка (паглыбленне паняцця);
лірычны герой (паглыбленне паняцця);
лірычны герой і аўтар
пачатковае паняцце пра стыль пісьменніка;
індывідуальны стыль пісьменніка (развіццё паняцця)
стыль пісьменніка (развіццё паняцця)
аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы
Літаратурна-мастацкія эпохі, метады, напрамкі
агульнае паняцце пра антычную літаратуру;
агульнае паняцце пра літаратуру Сярэднявечча;
агульнае паняцце пра літаратуру эпохі Адраджэння;
агульнае паняцце пра барока, класіцызм, асветніцтва ў літаратуры;
паняцце пра рамантызм і рэалізм як літаратурныя напрамкі;
паняцце аб літаратурным працэсе;
мастацкія кірункі плыні ў літаратуры
літаратурны працэс;
рэалізм, мадэрнізм і яго плыні (паглыбленне паняццяў)
літаратурны працэс
Літаратура як від мастацтва. Агульныя паняцці літаратурнай эстэтыкі і паэтыкі
міф, міфалогія (паглыбленне паняццяў);
літаратура і фальклор (паглыбленне паняцця);
асаблівасці фарміравання літаратурнай традыцыі;
гуманізм, агульначалавечыя каштоўнасці ў літаратуры;
пачатковае паняцце пра народнасць літаратуры;
рэалістычнае адлюстраванне жыцця ў літаратуры;
чалавек і прырода ў творы;
нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры;
паняцце аб прыгожым
камічнае ў літаратуры;
псіхалагізм у літаратуры;
публіцыстычнасць у паэзіі;
традыцыі і наватарства;
рамантычнае і рэалістычнае адлюстраванне жыцця ў літаратуры (паглыбленне паняцця)
гераічнае і трагічнае ў літаратуры (паглыбленне паняцця)