Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

3. Дзеясловы закончанага трывання замяніце дзеясловамі незакончанага трывання, растлумачце правапіс суфіксаў дзеясловаў. Назавіце дзеясловы, у якіх адбываецца чаргаванне гукаў у дзеяслоўнай аснове.




3. Дзеясловы закончанага трывання замяніце дзеясловамі незакончанага трывання, растлумачце правапіс суфіксаў дзеясловаў. Назавіце дзеясловы, у якіх адбываецца чаргаванне гукаў у дзеяслоўнай аснове.

Даказаць, пераадолець, наведаць, папярэдзіць, атрымаць, выкарыстаць, рашыць, параўнаць, замяніць, абвадніць, абсталяваць, аб'яднаць, адыграць, распытаць, абмяняць, перакаць, прастудзіць, вывесіць, затраціць, зацікавіць, абламаць, праіграць, выканаць.

Дзеепрыметнік

1. Беларускай мове больш уласцівы дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -л-, -н-, -ен-, -т-, -ан -: спісаны сшытак, зжатая збажына, ачышчанае насенне; зрэдку ўжываюцца з суфіксамі –ўш-, -ш-: прыехаўшыя салдаты, нёсшыя зброю.

2. Вельмі рэдка ўжываюцца (часцей як тэрміны) дзеепрыметнікі цяперашняга часу з суфіксамі –уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -ім-: знікаючыя віды, рухаючая сіла, дрыжачыя галінкі, кіруемы апарат.

3. Зваротных дзеепрыметнікаў у беларускай мове няма: ожидающиеся результаты – чакаемыя вынікі.

4. Пры перакладзе дзеепрыметнікаў і дзеепрыметных словазлучэнняў з рускай мовы на беларускую могуць ужывацца:

· даданыя сказы: в настоящее время насчитывается более 500 вредных веществ, загрязняющих атмосферу – сёння налічваецца больш за 500 шкодных рэчываў, якія забруджваюць атмасферу;

· прыметнікі: предшествующее время – ранейшыя (мінулыя, даўнія) часы;

· дзеепрыметнікі з суфіксамі -н-, -ен-, -ан-, -т-, -л-: самым распространненым проявлением ишемии миокарда принято считать стенокардию – самым распаўсюджаным праяўленнем ішэміі міякарда прынята лічыць стэнакардыю;

· дзеясловы: звезды, светившиеся на небе – зоркі свяціліся на небе;

· дзеепрыслоўе: останавливался сбоку шагающий человек – спыняўся, крочачы збоку, чалавек.

· назоўнікі: будущая жизнь – будучыня  

· развіты прыдатак: вещества, стимулирующие рост –   рэчывы – стымулятары росту.

5. Дзеепрыметнікі разам з паяснёнымі словамі ўтвараюць дзеепрыметныя звароты, у пазіцыі пасля паяснёнага слова яны выдзяляюцца коскамі: Тканкі – групы клетак, падобныя па паходжанні, будове і прыстасаваныя да выканання адной або некалькіх функцый.

Заданні

1. Ад дзеясловаў, што ў дужках, утварыце ўласцівыя беларускай мове дзеепрыметнікі і запішыце сказы. Абазначце суфікс, з дапамогай якога ўтварылі кожны дзеепрыметнік.

1. Важнай экалагічнай праблемай на сучасным этапе з'яўляецца распрацоўка біялагічных метадаў барацьбы са шкоднікамі, навукова (абгрунтаваць) мерапрыемстваў па біялагічнай ачыстцы асяроддзя. 2. Ахова біясферы – гэта комплексная сістэма мерапрыемстваў, (накіраваць) на захаванне, рацыянальнае выкарыстанне і ўзнаўленне прыродных сістэм і рэсурсаў Зямлі ў інтарэсах сённяшніх і будучых пакаленняў людзей. 3. Запаведнікі (заснаваць) для захавання і развіцця ў прыродных умовах прадстаўнікоў найбольш каштоўных ці (знікаць) відаў жывёльнага і расліннага свету. 4. Вакуоля – поласць у цытаплазме, (запаўняць) клетачным сокам. 5. Зона дзялення з'яўляецца зонай кораня, (прадстаўляць) верхавінкавай утваральнай тканкай, дзе клеткі інтэнсіўна дзеляцца. 6. У праекце беларускай АЭС (улічыць) асаблівасці інжынерна-геалагічных, гідрагеалагічных, структурна-тэктанічных і сейсмічных умоў пляцоўкі АЭС, (прыняць) тэхнічныя рашэнні і (распрацаваць) шырокая сістэма мерапрыемстваў, якая зніжае ці выключае ўздзеянне станцыі на навакольнае прыроднае асяроддзе да экалагічна (дапускаць) і бяспечнага ўзроўню пры будаўніцтве і эксплуатацыі. 7. Відавочна, што чалавецтва не збіраецца спыняцца на (дасягнуць) і будзе працягваць свой рух наперад – да новых высокіх тэхналогій. 8. Непазбежнасць развіцця ядзернай энергетыкі ў XXI стагоддзі зрабілася (зразумець) для вялікай колькасці людзей. 9. Заслуга Ч. Дарвіна заключаецца ў тым, што ён метадычна ппавільна выбраў лагічную схему для аналізу фактараў эвалюцыі і паспяхова вырашыў пытанне аб (рухаць) сілах – барацьбе за існаванне і натуральным адборы.

2. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Содержащееся топливо, используемый прибор, выпадающие осадки, окружающая среда, вызываемое заболевание, поглощенная доза, полученные результаты, пострадавшие люди, стекающая жидкость, взболтанная смесь, концентрированный раствор, дистиллированная вода, ненасыщенный углеводород, полученный раствор, проникающая радиация, поражающий фактор, охлаждающий воздух, повышенное излучение, установленные законы, измеряющие дозиметры, поднимающаяся пыль, возникшее поражение, спроектированный реактор.

3. Перакладзіце сказы на беларускую мову, выкарыстоўваючы магчымыя формы замены дзеепрыметнікаў.

1. Нестабильные самопроизвольно распадающиеся атомы называют радионуклидами. 2. Излучение радионуклидов, попадающих в организм с пищей, водой или воздухом, могут ионизировать клетки живого организма и повреждать его ткани и органы. 3. Менее значимым, но довольно ощутимым источникам облучения человека является радон, содержащийся в природном горючем газе и природных водах. 4. Ядерная (атомная) энергия – внутренняя энергия атомного ядра, выделяющаяся при ядерных превращениях. 5. Асептика – комплекс мероприятий, направленных на предупреждение попадания микробов в рану. 6. Фактором, обостряющим экологические проблемы, является также резкое увеличение численности населения в мире в XX веке, что привело к усилению давления на окружающую природную среду.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...