Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

4. Ад дзеясловаў утварыце ўсе магчымыя формы дзеепрыметнікаў.




4. Ад дзеясловаў утварыце ўсе магчымыя формы дзеепрыметнікаў.

Распрацаваць, утвараць, спрашчаць, ажыццяўляць, завяршаць, распаўсюджваць, абрунтаваць, выяўляць, раствараць, абагуліць, перапрацаваць, акісляць, сінтэзаваць, аднавіць, абмежаваць, размяшчаць, заржавець, упарадкаваць, абумовіць, прымяняць, перапрацоўваць.

5. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Параўнайце напісанне дзееепрыметнікаў у рускай і беларускай мовах.

Шумовое загрязнение

Любой шум, который неприятен для человеческого слуха, является шумовым загрязнением. Громкие и резкие звуки, издаваемые фабриками, машинным оборудованием, поездами, автомобилями, тресканьем от нагревания и взрывами тоже являются яшмовым загрязнением. Оно также вызывается некоторыми природными катаклизмами, такими как ураганы и извержения вулканов. Как природные, так и антропогенные факторы, создающие шумовое и звуковое загрязнение, влияют на здоровье человека. Они вызывают раздражение, проблемы со слухом и головную боль. Но это еще не главные проблемы, ведь совсем невыносимые звуки могут быть очень опасны, поскольку из-за них увеличивается уровень холестерина, сужаются артерии, усиливается приток адреналина, учащается сердцебиение. Все эти факторы опасны для жизни, ведь они могут привести к инфаркту и инсульту.   

Шумовое загрязнение быстро вызывает нарушение естественного баланса в экосистемах. Шумовое загрязнение может приводить к нарушению ориентирования в пространстве, общения, поиска пищи. В связи с этим некоторые животные начинают издавать более громкие звуки, из-за чего они сами будут становиться в роли вторичных звуковых загрязнителей, еще сильнее нарушая равновесие в экосистеме. Одними из самых известных случаев ущерба, наносимых шумовым загрязнением природе, являются многочисленные случаи, когда дельфины и киты выбрасывались на берег, теряя ориентацию из-за громких звуков военных гидролокаторов (“Экосистема”).

 

Дзеепрыслоўе

Дзеепрыслоўе з’яўляецца нязменным словам, якое абазначае дадатковае дзеянне. Утвараюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання  ад дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -учы-, -ючы-, -ачы-, -ячы -: несучы, кіруючы,  сочачы, просячы; закончага трывання – пры дапамозе суфіксаў - ўшы-, -шы-: прачытаўшы, завёзшы.

Звычайна дзеепрыслоўе мае пры сабе паясняльныя словы, утвараючы дзеепрыслоўныя звароты. У сказе яны заўсёды выдзяляюцца коскамі: Ізатоп вадароду трытый, уключаючыся ў водны абмен, поўнасцю выводзіцца за некалькі тыдняў.

Заданні

1. Знайдзіце сказы з няправільна выкарыстанымі дзеепрыслоўямі і выпраўце памылкі.

1. Выкарыстоўваючы метады, што ўжо засвоены прыродай, біятэхнолагі спадзяюцца атрымаць з дамамогай фотасінтэзу вадарод – самае экалагічна чыстае паліва будучага, электраэнергію, ператвараць у аміяк атмасферны азот пры звычвйных умовах. 2. Захапляючыся веліччу і хараством лесу, з’явілася адчуванне радасці. 3. У горад, пераадольваючы апошнія зімовыя перашкоды, упарта і ўрачыста ішла вясна. 4. Рыхтуючыся да экзамена, у нас былі незразумелыя пытанні. 5. Успамінаючы дарагія сэрцу мясціны, смутак зноў агарнуў мяне. 6. П’ючы чай, іх гутарка часта перабягала з тэмы на тэму. 7. Удыхаючы густы пах багуну, кружылася галава. 8. Разважаючы над праблемамі патрыятычнага выхавання, міжволі прыгадваюцца словы ветэранаў.

2. Спішыце сказы, замяняючы дзеясловы, змешчаныя ў дужках, дзеепрыслоўямі. Пастаўце, дзе трэба, коскі.

1. Непасрэдна (парушыць) сувязі што склаліся на працягу эвалюцыі жыцця (знішчыць) біясферу чалавкцтва само не зможа больш існаваць і будзе (асуджаць) на гібель. 2. (Трапіць) ў клетку вірыёны ВІЧ распадаюцца. 3. (Пасяляцца) ў клетках жывых арганізмаў вірусы выклікаюць многія небяспечныя хваробы сельскагаспадарчых раслін, дамашніх жывёл і чалавека. 4. Шкодныя рэчывы трапляюць у паветра глебу і вадаёмы і (перадавацца) па ланцугах харчавання у выніку назапашваюцца ў тканках раслін і жывёл а праз іх –у арганізме чалавека і часта выклікаюць пры гэтым розныя захворванні. 5. Некоторыя віды аселых жывёл упадаюць у спячку папярэдне (назапасіць) энергетычную сыравіну – тлушч. 6. (Займацца) даследаваннем будовы нервовай крывяноснай дыхальнай і другіх сістэм Ж. Б. Ламарк размясціў 14 класаў жывёл на 6 ступенях у парадку іх ускладнення – ад інфузорыі і паліпаў да птушак і млекакормячых. 7. Перыядычны закон і перыядычная сістэма адлюстроўваюць заканамернасці змянення ўласцівасцей элементаў простых і складаных рэчываў (пацвярджаць) існаванне сувязі паміж ўсімі хімічнымі элементамі і (даказваць) што развіццё мае месца не толькі ў жывой прыродзе але і свеце хімічных рэчываў. 8. Атрутнае дзеянне серавадароду тлумачыцца тым што (пападаць) у арганізм пры дыханні ён звязваецца з жалезам гемаглабіну крыві.

3. Перакладзіце сказы на беларускую мову.

1. Взаимодействуя с атомом или молекулой тела, радиоактивное излучение может выбить оттуда электрон. 2. Витамины участвуют во множестве биохимических реакций, выполняя каталитическую функцию в составе активных центров большого количества разнообразных ферментов либо выступая информационными регуляторными посредниками, выполняя сигнальные функции экзогенных гормонов. 3. Все биологически активные вещества, включая и фитонциды, относят к продуктам вторичного обмена, считая первичным в обмене белки, углеводы, жиры. 4. Накапливаясь в костях, стронций-90 облучает костный мозг, поражает кроветворную систему. 5. Антиоксиданты – это ингибиторы, то есть вещества, которые, действуя в теле, замедляют или сдерживают протекание определенной химической реакции. 6. Растекаясь тонким слоем по поверхности воды, нефтепродукты нарушают ее газообмен с атмосферой, лишая растительные и животные организмы нормальных условий жизнедеятельности.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...