Дакажыце, што ХVІ ст. справядліва называюць “залатым векам” у гісторыі беларускай культуры, мовы і літаратуры.
6. Новая беларуская літаратурная мова
У канцы XVIII ст. беларускі народ апынуўся ў новых палітычных, культурных і эканамічных умовах. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай гэтая дзяржава была раздзелена паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Этнічна беларускія землі амаль цалкам увайшлі ў склад Расійскай імперыі. Са знікненнем дзяржавы перастала існаваць патрэба ў існаванні дзяржаўнай мовы, таму старабеларуская літаратурная мова скончыла свой шлях развіцця і на яе месца прыйшла новая беларуская літаратурная мова, мова вядомых і знакамітых прадстаўнікоў беларускай літаратуры, культуры, публіцыстыкі ХІХ—ХХ стст. Беларуская нацыянальная мова пачала стварацца ў вельмі неспрыяльных умовах. Пасля паўстанняў 1833 і 1863 гг. царскі ўрад вырашыў зрабіць усё, каб словы беларускі, беларус, Беларусь назаўсёды выкрэсліліся з нацыянальнай свядомасці нашых продкаў. У 1840 г. Мікалай І уводзіць на тэрыторыі Беларусі рускую мову ў якасці мовы справаводства, навучання, рэлігійнага набажэнства. У тым жа годзе афіцыйным царскім указам забаронена ўвогуле ўжываць назву Беларусь. Пачалася актыўная русіфікацыя беларускіх земляў. І рускія, і польскія лінгвісты разглядалі беларускую мову як дыялект або польскай, або рускай моў. У такіх умовах узніклі ананімныя вершаваныя беларускія творы, якія існавалі ў рукапіснай і вуснай формах і набылі шырокую папулярнасць сярод беларусаў. Аўтарства ананімных сатырычных паэм «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат» прыпісваецца зараз адпаведна В.Равінскаму і К.Вераніцыну. У першай палове ХІХ ст. на беларускай мове пісалі свае творы Я.Баршчэўскі, Я.Чачот (гл. Дадатак 1), В.Дунін-Марцінкевіч, У.Сыракомля.
Цікава, што ў асноўным гэтыя аўтары для перадачы сваіх твораў на пісьме карысталіся лацінскім алфавітам і добра адлюстравалі фанетычныя рысы беларускіх гаворак: цеканне, дзеканне, аканне, яканне, таму нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы пачалі складвацца ўжо тады на старонках першых літаратурных твораў новай пары. У першай палове ХІХ ст. былі напісаны граматыкі беларускай мовы П.Шпілеўскім і К.Нядзведскім, але па палітычных матывах афіцыйныя ўлады не дазволілі іх надрукаваць. Традыцыі творчай інтэлігенцыі пачатку ХІХ ст. падхапіў славуты беларускі філосаф, паэт, публіцыст Ф.Багушэвіч, якога лічаць прамоўцам і прапагандыстам беларускай мовы і беларускай нацыі. Яго прадмовы да зборнікаў вершаў «Дудка беларуская» (1891 г.) і «Смык беларускі» (1894 г.) змяшчаюць гарачыя заклікі ў абарону беларускай мовы, культуры і самабытнасці беларусаў. Новая беларуская літаратурная мова працягвала ўдасканальвацца пад пяром такіх славутых мастакоў слова, як А.Гурыновіч, Я.Лучына, А.Ельскі, Ядвігін Ш. і інш. Гэтыя літаратары пачалі ўводзіць ва ўжытак кірылічны шрыфт. Найбольшага росквіту дасягнула беларуская літаратурная мова ў пачатку ХХ ст., звязана гэта ў першую чаргу з дзейнасцю першай беларускай газеты «Наша Ніва» (гл. Дадатак 1), а перыяд гэты, такі важны для гісторыі беларускай мовы, літаратуры, культуры, так і называецца – «нашаніўскі» перыяд. Пасля рэвалюцыі 1905 г. царскім законам «Аб свабодзе друку» (1906 г.) быў дадзены дазвол на друкаванне газет на некаторых нацыянальных мовах, якія гучалі ў шматэтнічнай краіне пад назвай Расійская імперыя. На Беларусі адразу пачало выдавацца некалькі газет – «Наша доля», «Наша Ніва», «Bielarus». Менавіта на старонках гэтых выданняў пачала фіксавацца жывая беларуская мова і выпрацоўвацца прынцыпы літаратурнай мовы. У 20-я гг. ХХ ст. беларуская мова і культура перажывалі небывалы ўздым. Маладой дзяржаве тэрмінова стала патрэбнай выпрацаваная адзіная літаратурная мова тытульнай нацыі – беларускага народа. Распрацоўка норм беларускай мовы належыць такім буйным навукоўцам і культурным дзеячам, як Б.Тарашкевіч (гл. Дадатак 1), Я. Лёсік (гл. Дадатак 1), С. Некрашэвіч (гл. Дадатак 1), А. Багдановіч, Р. Астроўскі, Я. Станкевіч. Беларускі правапіс таго часу быў пабудаваны згодна з «Граматыкай беларускае мовы» Браніслава Тарашкевіча (1892—1941 гг.). Згодна з гэтай граматыкай былі напісаны ўсе падручнікі для школ, складаліся шматлікія слоўнікі. У 20-я гг. выходзіла шмат перыядычных выданняў, якія таксама карысталіся дадзенымі правіламі.
Нацыянальна-культурнае адраджэнне паставіла важныя задачы навуковага вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры Беларусі, распрацоўку праблем лексікі, тэрміналогіі, гісторыі беларускай мовы, складанне і выданне падручнікаў, вучэбных праграм. Таму ўзнікла патрэба ў адкрыцці адпаведнай навуковай установы. 30 студзеня 1922 г. быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), які потым пераўтварыўся ў Беларускую Акадэмію Навук. Сярод першых правадзейных членаў гэтай установы былі Я.Колас, Я.Купала, Я. Лёсік (гл. Дадатак 1), С. Некрашэвіч (гл. Дадатак 1), Я. Карскі (гл. Дадатак 1), М. Грамыка, М. Азбукін, М. Піятуховіч, М. Доўнар-Запольскі, Б. Эпімах-Шыпіла і інш. 20-я гг. ХХ ст. – час, калі ў беларускую літаратуру прыйшло шмат знакамітых паэтаў, празаікаў, публіцыстаў. Толькі за перыяд з 1920 па 1926 гг. пачалі сваю творчую дзейнасць каля 500 маладых літаратараў. У іх былі розныя здольнасці, густы і творчыя схільнасці, розныя палітычныя погляды. Частка з іх прадстаўляла новую літаратурную плынь «бурапены». Для яе былі характэрны рэвалюцыйны рамантызм, сацыялістычная скіраванасць. Вясной 1923 г. стаў выходзіць літратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс
Звярніце ўвагу на пераклад наступных словазлучэнняў з дзеепрыметнікамі. Катящийся контакт – кантакт з качэннем, сопрягающий конденсатор – кандэнсатар спалучэння, следящая система – сістэма сачэння, самобалансирующий прибор – прыбор з самабалансіроўкай, самосинхронизирующийся двигатель – рухавік з самасінхранізацыяй, считывающий прибор – прыбор для счытвання; составляющая обратной последовательности – састаўляльная адваротнай паслядоўнасці, запоминающее устройство – запамінальнае прыстасаванне, согласующий трансформатор – узгадняльны трансфарматар, магнитодвижущая сила (МДС) – магнітарухальная сіла (МРС), расщепляющее устройство – расшчапляльнае прыстасаванне, трущиеся поверхности – цярыльныя паверхні; самопишущий измерительный прибор – самапісны вымяральны прыбор, противодействующий момент – процідзейны момант, моющее средство – мыйныя сродкі, нормирующий множитель – нармоўны множнік.
«Маладняк», а ўжо ў лістападзе творчыя сілы аб’ядналіся вакол гэтага выдання ў аднайменную літаратурную суполку і сталі называць сябе «маладнякоўцамі» (А.Александровіч, А.Бабарэка, А.Вольны, А.Дудар, Я.Пушча, М.Чарот і інш.). У Маскве быў створаны філіял гэтага аб’яднання, які ўзначальваў У. Дубоўка. У 1926 г. утвараецца новая арганізацыя – «Узвышша» (К.Чорны, К.Крапіва, З.Бядуля і інш.), у 1927 – «Пробліск» і «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна». Усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 30-я гг. негатыўна адбілася на станаўленні і развіцці беларускай культуры, літаратуры і мовы. У 1933 г. была зроблена рэформа беларускага правапісу, згодна з якой быў спрошчаны фанетычны прынцып перадачы асаблівасцей беларускага вымаўлення, сістэма скланення назоўнікаў стала вельмі набліжанай да рускай мовы (зніклі формы тыпу у палёх, у садох) і г.д. Але самы моцны ўдар быў нанесены беларускай інтэлігенцыі і маладым творчым сілам. На Беларусі пачалася кампанія супраць «нацыянал-дэмакратаў» («нацдэмаў») – такі ярлык замацавалі амаль за ўсімі маладымі літаратарамі, вядомымі навукоўцамі, дзеячамі культуры. Многіх саслалі ў паўночныя і ўсходнія раёны Расіі (У. Дубоўку, А. Пальчэўскага), многія былі арыштаваны (Я. Лёсік, М. Хведаровіч), многіх расстралялі. За адзін дзень, напрыклад, у Мінску было расстраляна восем літаратараў: А. Дудар, М. Зарэцкі, П. Галавач, А. Вольны, В. Каваль, В. Сташэўскі, В. Маракоў, І. Харык. Збіраліся матэрыялы для арышту Я. Коласа і Я. Купалы. У 1938 г. выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП(б) «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей». Партыйны апарат, справаводства, адукацыя, навука і часткова культурная сфера грамадства пачынаюць карыстацца рускай мовай.
У складаных умовах беларуская мова і беларуская культура працягвалі развівацца і ў пасляваенныя гады. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, наша літаратура папоўнілася такімі імёнамі, як У. Караткевіч, І. Мележ, І. Шамякін, Я. Брыль, Н. Гілевіч, В. Быкаў, У. Арлоў і інш. У часы хрушчоўскай адлігі былі вернуты забытыя імёны рэпрэсаваных літаратараў (У. Дубоўкі, Я. Пушчы, С. Грахоўскага, А. Звонака, М. Хведаровіча). На высокую ступень узнялася беларуская драматургія (У. Галубок, К. Крапіва, А. Маўзон, А. Макаёнак, А. Петрашкевіч, А. Дудараў і інш.). У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. сітуацыя ў краіне кардынальна змянілася, што не магло не адбіцца на статусе беларускай мовы і беларускай культуры. У выніку распаду былога СССР і ўтварэння незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай (1990 г., Закон аб мовах) і пачала шырока выкарыстоўвацца ў афіцыйнай, прававой, адукацыйнай, навуковай сферах жыцця грамадства. Актыўна вывучаліся не толькі хрэстаматыйныя беларускія аўтары, з нябыту падняліся раней забароненыя імёны. Пэўная зацікаўленая частка грамадства вырашыла карыстацца не правапісам, які быў рэфармаваны ў 1933 і 1957 гг., а варыянтам беларускай літаратурнай мовы 20-х гг., г.зн. «тарашкевіцай». У 1995 г. адбыўся рэферэндум, паводле якога ў краіне законна аб’яўлена беларуска-рускае двухмоўе. Беларуская мова зноў стала выкарыстоўвацца пераважна ў сферах мастацкай літаратуры, публіцыстыкі, гуманітарнай навукі, адукацыі. На сённяшні дзень праблема захавання нацыянальнай мовы беларусаў вельмі актуальная, наша мова ўключана ЮНЭСКА ў спіс моў, якім пагражае заняпад і забыццё. Рэальна беларуская мова як сродак камунікацыі жыве ў вёсках у выглядзе гаворак і ў колах творчай інтэлігенцыі, якія імкнуцца зберагчы нацыянальны скарб для нашчадкаў. Беларускае слова можна пачуць і за мяжой. У такіх краінах, як ЗША, Канада і інш., створаны беларускія дыяспары з нашчадкаў эмігрантаў, якія таксама цікавяцца сваімі каранямі, імкнуцца вывучыць бацькоўскую мову, каб адчуць сябе членамі вялікай сям’і беларусаў. За мяжой стваралі і ствараюць свае творы Н.Арсеннева, А.Барскі, М.Сяднёў, А.Салавей, М.Гайдук і інш.
Пытанні і заданні 1. Напішыце кароткі канспект тэксту, выкарыстоўваючы наступныя пытанні як план. 1) У якіх умовах пачала складвацца новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова? 2) З творчасцю якіх пісьменнікаў звязана фарміраванне беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ ст.? 3) Якую ролю ў гісторыі новай беларускай літаратурнай мовы адыграла газета “Наша ніва”? 4) Як працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст. адбіўся на стане беларускай мовы? 5) Як складваўся лёс беларускай літаратурнай мовы ў 30-я гг. ХХ ст.? У 50-80-я гг.? 6) Як паўплываў на стан беларускай мовы “Закон аб мовах” 1990 г.? 7) Якія наступствы для лёсу беларускай мовы мае майскі рэферэндум 1995 г.?
2. Вызначце і пракаменціруйце, які перыяд гісторыі беларускай мовы адлюстраваны ў наступным урыўку з сатырычнай камедыі Янкі Купалы “Тутэйшыя”. “Нібы вучоныя” – Усходні вучоны і Заходні вучоны -- прыходзяць да беларускага настаўніка Янкі Здольніка, каб паглядзець на “праўдзівы тып беларуса” і зрабіць “навуковыя нататкі”. - Заходні вучоны (запісваючы ў нататкі, голасна). Януш Здольніцкі. Незаводне тып Всходнё-Крэсовэго поляка з немалон дозон крві познаньско-гуральскей. Людносць абэцне розкшэвя сень на две галэні родовэ: племён бялорусінув і племён тэж-бялорусінув з паходзэня рэнегатув і дэгенератув. Мова ойчыста – огульно-польска, незвычайне удосконалёна, ено з велькон домешкон незрозумялых слув. Усходні вучоны (таксама запісваючы ўперамежку з Заходнім вучоным). Іоан Здольніков. Ісціно-русскій ціп Северо-Западной Обласці і безусловно з прымесью монгольско-фінской крові. Народность ныне распадается на две родовые ветві: племя – белорусы і племя – тожэ-белорусы, ісходяшчэе от ренегатов і дзегенератов. Родной язык – общэрусскій, веліколепно усовершэнствованный, но с большой прімесью непонятных слов. 3. Прачытайце наступны ўрывак з газеты «Наша Ніва». Якія асаблівасці беларускай марфалогіі і арфаграфіі таго часу вы можаце адзначыць? Запішыце гэты тэкст згодна з сучаснай беларускай арфаграфіяй. Як усьцерагчы дзяцей ад хваробы? Найперш бацькі павінны крэпка помніць тое, што усьцерагчы дзіцё ад хваробы шмат лягчэй, чым вылячыць, калі яно ўжо захварэло. Усьцерагчы дзіцё ад хваробы можэ кожны, а выратаваць ня можэ часам і найлепшы лекар. Вось-жэ, хто любіць сваіх дзяцей, той заўсёды можэ адагнаць ад іх усякую хваробу разумным доглядам. Найглаўнейшая рэч у даглядзе за дзяцьмі – гэта чыстата. Як толькі дзіцё прыйшло на сьвет, трэба яго выкупаць у цёплай вадзе, асьцярожненька абмываючы. Ведама, што гэтаго ня можэ рабіць сама матка, але бабка ці йшчэ хто другі... Дзіцятко канечне трэба праз увесь першы месяц купаць што-дня, бо гэта дужа добра робіць для развіцьця дзіцяці. Пялёнкі заўсёды павінны быць сухіе і чыстые, бо толькі тады можна утрымаць цела ў чыстаце. Так сама, каб дзіцятко вырасло на здароваго чэлавека, у тэй хаці, дзе яно ляжыць, павінно быць чыстае паветрэ.
Читайте также: V. Функцыянальныя стылі беларускай Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|