Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Адкажыце на наступныя пытанні без апоры на тэкст.




1. Як класіфікуюцца мовы свету паводле паходжання? Якое месца займае беларуская мова сярод іншых моў свету?

2. Што вы ведаеце пра індаеўрапейскую моўную сям’ю? Якія групы моў яна ўключае? Якія словы захаваліся ў беларускай мове з індаеўрапейскага перыяду?

3. Як доўга працягваўся праславянскі перыяд у гісторыі беларускай мовы? Якія мовы сфарміраваліся на аснове праславянскай?

4.Якія помнікі пісьменнасці часоў агульнаўсходнеславянскага моўнага перыяду вы ведаеце?

5. Якія славутыя імёны нашых суайчыннікаў «залатога веку» ў гісторыі беларускай мовы, літаратуры і культуры запомніліся вам больш за ўсё?

6. На якія групы падзяляюцца помнікі старабеларускай пісьменнасці? Коратка ахарактарызуйце кожную з іх.

7. Калі пачаўся заняпад старабеларускай літаратурнай мовы? З якімі палітычнымі падзеямі гэта было звязана?[7]

8. Калі пачаўся працэс фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы? Ахарактарызуйце дзейнасць асноўных прадстаўнікоў гэтага перыяду.

9. З дзейнасцю якога друкаванага выдання звязана ўнармаванне новай беларускай літаратурнай мовы? Якія вядомыя беларускія паэты, празаікі, гісторыкі, публіцысты друкаваліся ў ім?

10. Чым характарызуецца стан беларускай мовы ў перыяд 20-х гг. ХХ ст.?

11. З якімі падзеямі ў палітычным і грамадскім жыцці Беларусі звязаны перыяд скарачэння функцый беларускай мовы?

12. Якія змены ў беларускай арфаграфіі і марфалогіі адбыліся пасля рэформы правапісу 1933 г.?

13. У чым адметнасці пасляваеннага перыяду ў гісторыі беларускай мовы?

14. Што агульнага і што адметнага ў гістарычным развіцці беларускай і астатніх славянскіх моў? Гісторыя развіцця і сучасны стан якой славянскай мовы нагадвае лёс беларускай мовы?

 

¨ Дадатак 1

АЎРАМІЙ СМАЛЕНСКІ (ПРАЦАЛЮБІВЫ)

Асветнік, рэлігійны і грамадскі дзеяч, мастак. Нарадзіўся ў сярэдзіне 12 ст. у Смаленску ў заможных бацькоў, якія да яго мелі 12 дачок. 3 дзяцінства выхаваны ў духу строгай хрысціянскай набожнасці і прывучаны да сістэматычных кніжных заняткаў. Пасля смерці бацькоў раздаў усю іх маёмасць манастырам, цэрквам і бедным, а сам пайшоў у манастыр, размешчаны ў ваколіцах Смаленска. Тут ён старанна вывучаў творы Іаана Златавуста, Яфрэма Сірына, жыціі святых. Жывучы за манастырскімі сценамі, ён сабраў вакол сябе гурток адукаваных і адданых сваёй справе землякоў-кніжнікаў. Аўрам і ягоныя аднадумцы перапісвалі і распаўсюджвалі кнігі. Вучоны смалянец клапаціўся пра тое, каб яны былі зразумелыя кожнаму пісьменнаму чалавеку, таму тлумачыў незразумелыя словы, упрыгожваў кнігі малюнкамі. У гэты час смаленскі князь Раман Расціслававіч заснаваў у горадзе вучылішча, у якім навучаліся па славянскіх, грэчаскіх і лацінскіх кнігах. Аўрамій актыўна садзейнічаў росквіту гэтага вучылішча, дапамагаў фарміраваць яго бібліятэчны фонд. Пасля трыццаці гадоў манаскага служэння ў 1198 г. ён прыняў сан прэсвітэра і стаў шырока вядомы як прапаведнік і настаўнік не толькі для манаскай браціі, але і для недухоўных асоб. Гэта выклікала зайздрасць у часткі духавенства, і Аўрамію давялося перайсці ў Крыжаўзвіжанскі манастыр у Смаленску. Сюды да яго пачало прыходзіць яшчэ больш людзей за духоўнай парадай, настаўленнем. Ён актыўна ўдзельнічаў у аздабленні храма, намаляваў для яго два абразы. Няспынныя пропаведзі і поспех у вернікаў зноў выклікалі зайздрасць у духавенства і гарадской знаці. Прэсвітэра абвінавацілі ў ерасі і распаўсюджванні забароненых кніг, а таксама ў спакушэнні жанчын і пераманьванні духоўных дзяцей. На судзе, які ўзначальвалі князь і епіскап, ён змог апраўдацца, але яму забаранілі свяшчэннадзейнічаць і загадалі вярнуцца ў той жа самы манастыр. Але папулярнасць Аўрамія ў народзе была такой вялікай, што царкоўныя ўлады вымушаны былі адмяніць сваю забарону на прапаведніцтва і прызначылі яго ігуменам новага манастыра. Па-ранейшаму да яго сыходзіліся розныя людзі, каб паслухаць разумныя парады і настаўленні. Аўрамій заклікаў смалян няўхільна прытрымлівацца маральных прынцыпаў хрысціянства, клапаціцца пра духоўнае ўдасканаленне жыцця, увесь час помніць пра Бога, маліцца дзень і ноч. Памёр ён да 1224 г., пражыўшы ў манастве 50 гадоў. Пасля смерці, як і пры жыцці, Аўрамія шанавалі смаляне як нястомнага прапаведніка рэлігійнага пакаяння і непазбежнасці страшнага суда. За актыўнае прапаведанне хрысціянства і ўзорнае жыццё праваслаўная царква кананізавала яго. Яго вучань манах Яфрэм напісаў «Жыціе прападобнага Аўрамія Смаленскага».

(Паводле В.П.Оргіша)

 

 

КЛІМЕНТ СМАЛЯЦІЧ,

Поделиться:





Читайте также:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...