І. Ф. Кітурка. Гісторыя Беларусі. Ббк 63. 3 (4 беі). Кітурка, І. Ф. Уводзіны. Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
Стр 1 из 16Следующая ⇒ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
УСТАНОВА АДУКАЦЙЫІ «ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ»
ІНСТЫТУТ ПАСЛЯДЫПЛОМНАЙ АДУКАЦЫІ УСТАНОВЫ АДУКАЦЙЫІ «ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПРАЛЫ» І. Ф. КІТУРКА ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Вучэбны дапаможнік для студэнтаў-завочнікаў непрофільных спецыяльнасцяў
Гродна 2006 УДК 947. 6 ББК 63. 3 (4 Беі) К 45
Рэцэнзенты: доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ імя Я. Купалы С. В. Марозава; кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. Ф. Голубеў
Кітурка, І. Ф. Гісторыя Беларусі: дапам. / І. Ф. Кітурка. ― Гродна: ГрДУ, 2006. – с. К45
ISBN 985-417-
Дапаможнік прызначаны для студэнтаў негістарычных спецыяльнасцяў. У ім сцісла і паслядоўна выкладзены асноўныя моманты гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. Раскрываюцца асноўныя тэрміны, даецца храналогія падзей, вызначаюцца кантрольныя пытанні і заданні. Для арганізацыі самастойнай працы прапаноўваюцца тэмы рэфератаў і спіс літаратуры па тэме. Будзе карысным для выкладчыкаў гісторыі, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.
УДК 947. 6 ББК 63. 3 (4 Беі)
ISBN 985-417-
ЗМЕСТ Уводзіны
Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
1. Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі. Гаспадарчае жыццё людзей у першабытную эпоху. 2. Асаблівасці разлажэння першабытнага грамадства на беларускіх землях.
3. Духоўная культура людзей у першабытным грамадстве. 4. Праблема этнагенезу беларусаў.
Тэма 2. Эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх зямель у эпоху ранняга феадалізму (ІХ– пачатак ХІІІ ст. )
1. Характэрныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці. 2. Генезіс феадальных адносін і сельская гаспадарка Беларусі ў ІХ – пачатку ХІІІ ст. 3. Першыя беларускія гарады і іх функцыі ў грамадстве. 4. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях. 5. Феадальная раздробленасць на землях Беларусі і яе наступствы. 6. Культура Беларусі ў ІХ – пачатку ХІІІ ст.
Тэма 3. Вялікае княства Літоўскае (другая палова ХІІІ – першая палова ХVІ ст. )
1. Прычыны ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. 2. Цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў. 3. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ. Судовая сістэма. 4. Сацыяльная структура грамадства ВКЛ. 5. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ. 6. Гарады Беларусі ў ХІV–ХVІ ст.
Тэма 4. Эканамічнае, палітычнае і культурнае развіццё Беларусі ў ХVІ – першай палове ХVІІ ст.
1. Палітычная сітуацыя ў ВКЛ у першай палове ХVІ ст. 2. Лівонская вайна. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. 3. Валочная памера – аграрная рэформа сярэдзіны ХVІ ст. 4. Уплыў ідэй Адраджэння на культуру Беларусі ў ХVІ ст. – першай палове ХVІІ ст. 5. Рэфармацыя ў Беларусі і Берасцейская царкоўная унія. 6. Палітычная сітуацыя на землях Беларусі ў першай палове ХVІІ ст.
Тэма 5. Беларусь у другой палове ХVІІ – ХVІІІ ст.
1. Войны сярэдзіны – другой паловы ХVІІ ст. і іх уплыў на развіццё Беларусі. 2. ВКЛ у Паўночнай вайне (1700 – 1721). 3. Культура Беларусі ў другой палове ХVІІ – ХVІІІ ст. Ідэалогія Асветніцтва. 4. Спробы мадэрнізацыі жыцця ў другой палове ХVІІІ ст. Рэформы А. Тызенгаўза ў дзяржаўных уладаннях. 5. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі 1794 г.
Тэма 6. Эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё Беларусі ў ХІХ ст. 1. Змены ў становішчы беларускага насельніцтва пасля далучэння да Расійскай імперыі. 2. Беларусь у вайне 1812 г. 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. 4. Грамадска-палітычны рух на землях Беларусі. 5. Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст.
Тэма 7. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства (другая палова ХІХ ст. )
1. Сялянская рэформа 1861 г. 2. Асаблівасці дзяржаўных ліберальных рэформ 60-70-х г. ХІХ ст. у Беларусі. 3. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі ў паслярэформенны перыяд. 4. Прамысловасць Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Шляхі зносін. Гандаль. 5. Нацыянальна-вызваленчы рух на беларускіх землях у другой палове ХІХ ст.
Тэма 8. Беларусь у час войнаў і рэвалюцый пачатку ХХ ст.
1. Палітычная сітуацыя ў Беларусі ў канцы ХІХ − пачатку ХХ ст. Рэвалюцыя 1905 − 1907 г. 2. Сельская гаспадарка і прамысловасць Беларусі ў пачатку ХХ ст. Сталыпінская аграрная рэформа. 3. Беларускі нацыянальна-вызваленчы і культурны рух у пачатку ХХ ст. 4. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. 5. Грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі ў 1917 − 1921 г. Утварэнне беларускай дзяржаўнасці.
Тэма 9. Беларусь у міжваенны перыяд (1921− 1939).
1. Новая эканамічная палітыка (НЭП) і беларусізацыя ў БССР. 2. БССР у перыяд індустрыялізацыі і калектывізацыі. 3. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 1920-х − 1930-я г. 4. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Тэма 10. Беларусь у 1941− 1990 г. 1. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941− 1945). 2. Аднаўленне эканомікі Беларусі ў пасляваенны перыяд: поспехі і страты (1945− 1953). Вынікі вайны для Беларусі. 3. Лібералізацыя ў БССР часоў «адлігі» (1953− 1964). 4. Развіццё БССР у 1965− 1985 г. «Застой» і наспяванне крызісу. 5. Палітыка перабудовы і пачатак дэмакратызацыі грамадства (1985− 1990).
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|