Характэрныя групы тапонімаў (назваў населеных месцаў)
Характэрныя групы тапонімаў (назваў населеных месцаў) Узнікненне назваў звязана з шэрагам акалічнасцяў, асаблівасцямі гістарычных абставін, эпохі. Назвы пэўнай мясцовасці фарміраваліся на працягу ўсёй яе гісторыі. Кожная эпоха пакідае сваю тапанімію, мае сваю спецыфіку. Такім чынам, па назве можна выявіць, калі ўтварылася паселішча, абставіны яго утварэння Кожная эпоха пакідала сваю тапанімію. Можна выдзяляць некалькі гістарычных пластоў. Першапачаткова назвы былі нарыцальнымі (відавымі), якія азначалі геаграфічны аб’ект (гара, рака – Дон, Днепр – Дн, Дон – вада з індаіранскага), асаблівасці прыроднага асяроддзя. Пазней сталі ўжывацца тыя, што азначаюць грамадскую структуру і ідэалогію, анімістычныя ўяўленні. У перыяд развітога родавага ладу з’яўляюцца назвы азначаючыя агульнасць насельніцтва (палачаны, крывічы, дрыгавічы). З’яўленне прыватнай уласнасці, фарміраванне раннефеадальных дзяржаў спрыяла ўзнікненню прыналежных назваў. Так, назвы гарадоў Кіеў (ад Кія), Тураў (ад Тура), Рагачоў (ад Рогача), Браслаў (ад Брачыслава), Барысаў (ад Барыса), Мсціслаў (ад Мсціслава), Давід-Гарадок пайшлі ад імёнаў князёў, па загадзе якіх яны былі заснаваны. Распаўсюджваюцца назвы, якія адлюстроўваюць гаспадарчае жыццё: Буда, Гута, Рудня, Паташня. Некаторыя назвы населеныя пункты атрымалі ў сувязі з модай. Бельмонт, Монблан, Швейцарыя, Цівалі, Монплезір калісці з’яўляліся шляхецкімі сядзібамі. Іх валадары надаючы такія назвы падражалі Заходняй Еўропе. Да 1913 г., да святкавання 300-годдзя дома Раманавых мяняюць назвы вёскам на Раманава. Так, вядомая в. Слабодка Браслаўскага раёна некаторы час была Раманава. Была на Віцебшчыне вёска Божая Ласка, Новы Іерусалім. Некаторыя назвы мянялі сваю назву па жаданню валадароў. Народныя назвы свядома замяняліся на “лепшыя”: Трыполле – Тирасполь (Ціраспаль); Мар’іна поле – Марыполе – Марымпаль; Ганаполле – Аннаполь.
У савецкія часы з’явілася шмат новых назваў. Звязаны ў большасці з ідэалагічнымі зменамі. Яны адлюстроўвалі новыя рэаліі. Адсюль назвы: Октябрь, Партызанаўка, Леніно, Кіровск, Чапаевка. На назвал адлюстраваліся працэсы калектывізацыі, індустрыялізацыі, Вялікай Айчыннай вайны, мараў пра пабудову камунізма. Асабліва шмат было пераіменаванняў. Так, Прапойск стаў Слаўгарадам, Ігумен – Чэрвенем. Асабліва шмат іх было ў перыяд праўлення Хрушчова. Звязаны яны былі тым, што на 1980 г. планавалася пабудова камунізма. У новы лад не выпадала ўваходзіць з недобрагучнымі назвамі. Таму горад Дрыса стаў Верхнядзвінскам. Халуі, Жываглодавічы, Чорная Гразь, Балваны, Дурынічы, Забулдыніна. Вёска Парэчнае Віцебскага раёна мела гістарычную назву Дрыч’і Лукі, пазней Дрычалукі. У другой палове ХХ ст. на карце Беларусі з’явіліся новыя гарады – Салігорск, Новалукомль, Новаполацк, Светлагорск.
У этымалогіі славянскіх назваў можна вылучыць наступныя групы: 1. назвы, атрыманыя па асаблівасці прыроднага асяроддзя a. назвы, атрыманыя ад гідронімаў b. асаблівасцях рэльефу: геалогія, флора, фауна Горкі, Астраўкі, Астраўскія, Асінаўка, Заполле, Загараны, , Быкі, Бычыха, Камень, Дубкі 2. назвы, якія ўтварыліся ад імёнаў і прозвішчаў асоб: Заслаўе, Браслаў, Мсціслаў, Дывыд-Гарадок, Тураў, Рагачоў, Кіеў. Пецярбург, Екацярынадар. Харытонаўка, Кузьміно, Васільчыцы, Ульянавічы, Герасімава, Мазалава, Аўтушкава, Яроміна 3. назвы, атрыманыя звязаныя з гаспадарчым жыццём, заняткамі насельніцтва (земляробствам, рамяством і гандлем, промысламі), азначаюць сацыяльна-гаспадарчую прыналежнасць. a. с/г Ляда, Стадолішча, Лядзенкі, Лядзішча, Ляднікі
b. Рудня, Паташня, Гута, Тартак, Млынок, Цагельня c. Баброўнікі, Псярцы, Пушкары, Півавары, Сакольнікі d. сацыяльна-гаспадарчая прыналежнасць Слабада (на Віцебшчыне 36 вёсак маюць такую назву і яшчэ 18 – Слабодка), Слабадзішча, Агароднікі, Ганчарны канец, вуліца Плотніцкая, Обжорный ряд (у Маскве). 4. назвы, звязаныя з анімістычнымі ўяўленнямі, грамадскай структурай і ідэалогіяй, этнічным паходжаннем. a. Этнічная прыналежнасць: Шведы, Ляхі, Ляхавічы, Прусы, Лытыгаль (Сенненскі), Латышова, Латышонкі, Латышы, Літоўцы, Літоўшчына, Ліцвянкі, Ліцвінава, Маскалёўшчына, Маскалёва, Маскаляняты, Маскалішкі, Цыганы (Гарадоцкі), Цыганкі (Сенненскі) 5. Новаствораныя назвы, a. запазычаныя, якія адлюстроўваюць павевы моды, стылю (напрыклад, на замежныя назвы, антычнасць (Швейцарыя, Ціраспаль, Манплезір, Манблан (Здраўнёва)) b. характарызуюць асаблівасці гістарычнай эпохі: (савецкай: Октябрь, Чырвоны партызан, Партызанаўка, Кастрычнік, Перамога, Кіраў, Ленінск). c. іншыя: Светлагорск, Наваполацк, Новалукомль, Салігорск, Слаўгарад, Верхнедзвінск, чыг. станцыя Беларусь, Дзяржынск– ч/ст. Койдавана. 6. нетлумачальныя
Тапанімія Віцебска Першая вуліца Віцебска – Прабойная. Вяла з Верхняга замка ў Ніжні. Была Руская вуліца, там, дзе цяпер Кліны (вуліцы Клінічныя, інтэрнат ВДУ). Назва надаецца па адметным прызнакам. Калі такіх шмат – не цікава. Назвы замкаў – Горні (Верхні), Дольны (Ніжні), Узгорскі. Летняя рэзідэнцыя – Лукішкі. Вуліца Замкавая была Дамініканскай вуліца, потым вуліцай Кірава. Некалькі месяцаў (8–9) з’яўлялася вуліцай Каменева, потым зноў Кірава. З 1977 г. зноў стала Замкавай. Працэс аднаўлення гістарычных назваў адбываўся з другой паловы 1980-х гг. Пры Віцебскім гарвыканкаме працавала тапанімічная камісія. У яе склад уваходзілі вядомыя спецыялісты, выкладчыкі вну, грамадскія дзеячы: Г. М. Мезенка, В. М. Арлоў, В. У. Акуневіч, М. Пішчулёнак. Членамі камісіі ставіліся пытанні пра аднаўленне гістарычных назваў горада. Аднак, па шэрагу прычын амаль ні водная прапанова не была ажыцяўлена. Выключэнне складае толькі назва аўтобуснага прыпынка “Ратуша”, і вуліца, названая ў гонар выдатнага віцебскага гісторыка А. Сапунова. Адзіны горад у Беларусі, у якім назвы гістарычныя назвы вуліцам былі ў большасці вернуты з’яўляецца Маладзечна. Вяртанне гістарычных назваў назіраецца і ў Мінску: Каменная горка, Віленскі тракт, Кальварыя.
Найбольш распаўсюджаная назва вуліцы на Беларусі – Цэнтральная. Яе назва сустракаецца ў 420 населеных пунктах краіны. У Рагачове з прыблізна 215 назваў вуліц 80 названы ў гонар касманаўтаў. У Віцебску характэрнай асаблівасцю з’яўляецца наданне назваў вуліцам па парадкавым нумары ўжо існуючай: 1-я Лужаснянская, 2-я Лужаснянская, 5-я Лужаснянская і г. д. Віцебску ў гэтым сэнсе належыць рэкорд не толькі па краіне, а верагодна па СНД – у горадзе існуе 25 Гарадоцкіх вуліц. Самая малая вуліца горада – Маякоўскага (150 м., як і Энгельса, 4-я Садовая), самая вялікая – Ленінградская (7, 3 км. ). Самая шырокая вуліца Віцебска – Маскоўскі праспект (72 м. ). вуліца Кірава – 64, 5 м. Цікавасць выклікае мікратапанімія горада. Яна – візітовая картка месца. Сведчанне асаблівасцяў гістарычнага, культурнага, сацыяльнага жыцця. Сярод найбольш цікавых мікратапонімаў Віцебска прыгадаем наступныя: Маскалі – раён вул. Ленінградскай ад Полацкага рынка да Ціраспаля, дзе сяліліся і жывул стараверы. Пасёлак Тарны атрымаў сваю назву ў 1930-я гг., калі там пабудавалі завод па вырабу тары для перавозкі снарадаў. Яма – віцебскі амфітэатр і тэрыторыя наваколляў, які язнаходзяцца ў нізіне. Дзевятка – пасёлак “Віцьба” і комплекс будынкаў Віцебскай абласной псіхіятрычнай бальніцы, названы па прычыне знаходжання на 9-м км ад Віцебска. Ленінка – назва абласной бібліятэкі якая мае імя У. І. Леніна. Тапонімы адлюстроўваюць і пачуццё гумару мясцовага нсаельніцтва. Прыгадаем цікавыя назвы сфарміраваліся ў старажытнасці, але амаль не выкарыстоўваюцца сучаснікамі Задунаўе, Заручаўе, Пескавацік (ад асаблівасцяў грунта, г. зн. шмат пяску), Маркаўшчына (ад манастыра, які згодна легендзе быў заснаваны нейкім Маркам), Гутараўшчына (ад прозвішча Гутар), Фермапілы (ад асаблівасцяў рэльефа – вельмі вузкае месца), Узгор’е, Валатоўкі, архірэйская дача і інш. Так, у Лепелі ёсць цікавы мікратапонім Сквозняк, таму, што побач знаходзіцца бар “7 вятроў”. Краму, якая працуе без абеда называюць Суткі.
Цікавыя і незвычайныя назвы Віцебшчыны. Манголія вёска ў Сенненскім раёне. Першую хату тут пабудаваў салдат, якія вярнуўся з руска-японскай вайны і атрымаў за геройства надзел зямлі. Назваў вёску ў гонар той зямлі дзе ваяваў і ўдалося выжыў. У Талачынскім раёне ёсць вёска Байкал. Ад баёк – чалавек, які шмат гаворыць, баіць байкі. Дзярэўня – назва вёскі ў Чашніцкім раёне. В. Яя ў Браслаўскім раёне. Верагодна фіна-угорскае паходжанне слова “лёд”, г. зн. было месца, дзе яго было шмат ці ён пазней сыходзіў увесну. Ксты Полацкага раёна – “крыжы”. Была ў Полацкім раёне вёска Жалейка.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|