Некаторыя правілы вызначэння этымалогіі назвы тапоніма
Некаторыя правілы вызначэння этымалогіі назвы тапоніма Выяўленне этымалогіі назваў справа складаная. Тапонімы вельмі змяняюцца з часам. Змены могуць адбывацца ў некалькі этапаў. А) Час, б) пераход з адной мовы на іншую, в) змены ў саміх мовах, г) памылкі ў перакладзе ці напісанні (Сосна, Езярышча – Азярышча, Мёры, Лёзна). Ці, напрыклад назва Ваўкалата, якая быццам бы мае славянскае паходжанне і звязана са словам воўк, пры сур’язным аналізе кажа пра тое, што назвала мае састаўны характар і балцкае паходжанне. Назва возера Сосна ў Віцебскі раёне памылкова падаецца за славянскае. У беларускай мове выкарыстоўваецца слова хвоя. Да і адпаведна заноў мовы, руская назва гучала б як возера Сасновае. Лепей было б даведацца пра мясцовую назву з вуснах мясцовых жыхароў, бо за працяглы час існавання назвы яна можа непазнавальна змяніцца. Так, вёска Іванск Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці мела назву Еўенск і дачынення да імені Іван не мела. З мэтай выяўлення правільнага напісання назвы населеннага пункта трэба карыстацца слоўнікамі назваў населеных пунктаў выдадзенымі пад рэдакцыяй Я. Н. Рапановіча[4]. Калі населены пункт зараз не існуе, ці трэба выявіць яго архаічную (гістарычную) форму, варта звярнуцца да выдання “Список населенным местам Витебской губернии”, выдадзенага ў 1906 г. пад рэдакцыяй А. П. Сапунова[5]. Потым звярнуцца да “Краткого топонимического словаря” пад рэдакцыяй Жучкевіча[6]. Гэта адзінае выданне энцыклапедычнага тыпу, якое, на жаль, утрымлівае шэраг памылак і карыстацца ім трэба выкарыстоўваючы іншыя працы па тапаніміцы: У. М. Генкіна, Г. М. Капылова, Г. М. Мезенка[7], Рогалева і іншых даследчыкаў. Асабліва каштоўным з'яўляецца выданне “Этимология местных названий Витебской губернии” Ю. Ю. Трусмана[8], якое на жаль з’яўляецца вельмі рэдкім, знаходзіцца толькі ў Нацыянальнай бібліятэцы ў форме мікрафільма, таму карыстанне выданнем ускладнена.
Для кваліфікаванага тапанімічнага аналіза даследчыку патрабуюцца спецыяльныя лінгвістычныя веды, тапанімічная адукацыя, веды па гісторыі і геаграфіі роднага краю (улічваць змены ў назвах, якія адбыліся на працягу апошняга тысячагоддзя ці нават і ў апошнія часы, і наогул разглядаць назвы ў сувязі з агульным ходам жыцця ў краіне). У першую чаргу тапаніміка вымагае ад даследчыка дасканалага ведання мовы. Для тлумачэння тапаніміі Беларусі беларускай (як старажытнай, так і сучаснай), балцкіх і фіна-угорскіх моваў. Гідронімы Прааналізуем некаторыя гідронімы. Самыя раннія формы ўтварэння назваў – гідронімы, г. зн. назвы рэк, азёр, балатоў, ручаёў, сажалак. Рэкі мелі выключна важнае значэнне ў жыцці ўсходніх славян. Даваліся 1. Гідронімы – самая старажытная група назваў на пэўнай тэрыторыі. 2. З прычыны сваёй старажытнасці многія гідронімы чыталіся і інтэрпрэтаваліся па рознаму, таму да нашага часу дайшлі ў скажонай форме і складаны да тлумачэння. Храналогія ўтварэння гідронімаў. Пласты гідранімічных назваў: аўтахтонны, фіна-угорскі, іранскі, балцкі, славянскі. Першыя назвы далі аўтахтоны – жыхары, якія першапачаткова жылі на тэрыторыі Беларусі. аднак хто яны былі – невядома. Першыя вядомыя назвы – фіна-угорскія. Іх змянілі балты, балтаў славяне. Напрыклад, даследчык І. Пракаповіч аналізуючы назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна заўважае, што з 82 гідронімаў ў раёне 40 маюць фіна-ўгорскае паходжанне, 30 славянскае і 10 балцкае. Існаванне гідронімаў, якія належаць розным моўным групам, ёсць прыкмета доўгага суседства народаў. Паходжанне назвы гідроніма добра можна вызначыць па суфіксу (фарманту). Прыгадаем найбольш уласцівыя фарманты:
фіна-угорскія: -ега, -юга, -ога, -яга, -ыга (Анега); балцкія: -ея, -ія, -упля (Асвея, Каспля); славянскія: -ов, -оў, -ін, -ск, -ец, -іца, -ка, -ізна, -ішча, -ічы, -оўцы(-інцы), -інкі, -еж, -гошч (Адроў, Чысцянка, Пяшчанка, Каменка, Чарніца, Сосніца, Аўсянка, Крывінка) Заданне: Вызначце паходжанне і Патлумачце назву рэк: Мнюта, Аўта, Нача, Лучоса, Дрыса, Усвяча, Ула, Дзісна, Сухадроўка
Як атрымліваюцца назвы гідронімаў Самае простае тлумачэнне сэнсу маюць славянскія назвы Назвы славянскіх гідронімаў атрымліваліся па 1. Адменай расліннасці вакол аб’екта (Бараво, Амшанае, Бярозаўскае) 2. Вызначаюць месца знаходжання (Загацце, Задзеўе, Забалацце, Залессе, Загор’е, Пяскі, Валатоўкі, Пескавацік, Гарадзішча, Гарадок – справядліва і да айконімаў) 3. Колер вады (Белае, Чорнае, Рудзіца, Іржаўка) 4. Прыналежнасць да ўласніка, звязаны з іменем, мянушкай ці прозвішчам валадара (Арцёмаўскае, Канавалаўскае, Янова) 5. Асаблівасці рэльефа (Язвіна), грунту (Пяшчанка, Каменскае), форму (Доўжа, Кароткае, Круглае) Шмат гарадоў Беларусі ўтварылася па назве ракі: Полацк – Палата, Віцебск – Віцьба, Пінск – Піна, Адроўск – Адроўка, Орша – Рша Случ. Складанасць уяўляюць састарэлыя назвы, неўжываемыя болей (Язвіна ад яз – лагчына, аўраг, Стадола). Тлумачэнне фіна-ўгорскіх і балцкіх гідронімаў мае шэраг цяжкасцяў. Па-першае, яны вельмі старажытныя, па-другое, моцна скажаны славянамі і адаптаваны пад славянскі моўны лад. Па-трэцяе, мовы тых плямёнаў, якія пакінулі назвы не захаваліся ў чыстым выглядзе, і таму тлумачэнні трэба шукаць сярод сучасных роднасных моваў. Чацьвёртай, вельмі важнай акалічнасцю з’яўляецца наступная. Старажытныя людзі вельмі залежалі ад прыроды і таму кожная яе праява была важна. У сваіх назвах яны адзначалі і адлюстроўвалі самыя на нашу думку нязначныя асаблівасці геаграфічных аб’ектаў. Тое, што мы цяпер называем “балота”, для старажытнага чалавека магло мець дзесяткі адметнасцяў і адценняў. Даследчык беларускай тапанімікі В. А. Жучкевіч толькі ў беларускай мове знайшоў такія словы, якія адлюстроўваюць паняцце “балота”: валога, дрыгва, гала, нетра, віць, павіцце, мраіва, багна, твань, слата, іржа. Дададзім мох, зыб. Падобныя ж варыянты для балатоў, рэк, азёр існавалі ў фіна-ўгорскай і балцкай групах моў. Некаторыя з іх мы, верагодна, ніколі не зможам аднавіць па прычыне таго, што мовы гэтыя згублены, а таксама складанасцяў у перадачы сэнсу (lost in translation). У адрозненні ад славянскіх назваў, фіна-ўгорскія ў сваёй канструкцыі зазвычай маюць слова “рака”, “возера”, “балота”. Параўнаем з германа-раманскай групай the Salmom creek (Ласасёвы ручай), the Elk creek (Ласіны ручай), Black river (Чорная рака), the Ontario lake (возера Антарыа), Davil’s marsh (Чортава балота)
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|