Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Спіс групавога рыштунку. Тэма 5. Выкарыстанне спецыяльных гістарычных дысцыплін у краязнаўстве




Спіс групавога рыштунку

1. Палатка. Поліэтыленавая плёнка, тэнт

2. Камплект з 3-х вёдзер (катлоў) у чахле

3. Кастравыя прыналежнасці: металічны тросік, крукі, запалкі (герметычна упакаваныя)

4. Сякера, піла, рыдлёўка (в чахлах)

5. Рукавіцы кастравыя

6. 2 кухонных нажа (у чэхлах), нож для адкрывання кансерваў, палоўнік, раздзелачная дошка

7. Ліхтарыкі (1-2 на палатку)

8. Рамонтны набор (ніткі, іголкі, нажніцы і інш. )

9. Медыцынская аптэчка

10. Фотаапарат

11. Вяроўка

12. Компас

13. Карта раёна вандроўкі

Пасля заканчэння пахода, экскурсіі абавязкова правесці рэфлексію, якая з’яўляецца важнейшым элементам любога мерапрыемства. Яна робіцца наступным чынам. Усе здзельнікі становяцца ў кола, такм чынам, каб бачыць адзін аднога. Кіраўнік пахода задае пытанне – “Чым запомніцца ўдзельнікам гэты паход? ”. Прапануецца адказаць адным словам, ці сказам. Варта спытацца пра станоўчыя і адмоўныя бакі паходу, закцэнтаваўшы на тым, што адмоўнае трэба ведаць, каб пазбегнуць у бцдцчым. Адзначыць таксама, што трэба прыгадаць найбольш яскравы і памятны момант пахода і пазбягаць фразы “Мне запомніцца ўсім”.

У паходзе, экскурсіі, экспедыцыі атрымліваем інфармацыю, якая становіцца матэрыялам для таго, каб стаць пачаткам працы ў адным з выказаных вышэй накірункаў. Напрыклад, 7 цудаў Віцебскага раёна, ці прэзентацыю – “Што вы ведаеце пра Лужасна, Віцебскі раён? ”.

 

Песні ў паход

Методыка складання турысцка-краязнаўчага маршрута.

Узоры маршрутаў.

“Падарожжа ў край герояў: Глыбоччына”, “Ушаччына: край курганоў і азёр”, “Звазі сваю дзяўчыну ў Парыж: Пастаўшчына”, “Сядзібы і замкі Аршаншчыны і Талачыншчыны”, “На падвове Дзвіны: Мёршчына і Дрысеншчына” і інш. Спісы паездак, маршрутаў і паходаў па Віцебшчыне.


Тэма 5. Выкарыстанне спецыяльных гістарычных дысцыплін у краязнаўстве

У вывучэнні краю важнае значэнне маюць спецыяльныя гістарычных дысцыплін. Да іх адносяць: анамастыку (антрапаніміка і тапаніміка), палеаграфію, нумізматыку, геральдыку, генеалогію, этнаграфію і фальклор і іншыя.

Анамастыка, навука, якая вывучае імёны уласныя, іх паходжанне, структуру, законы утварэння. У адрозненні ад імёнаў нарыцальных, імёны ўласныя надаюць выказванню канкрэтнасць, вызначанасць.

Ува ўсходніх славян прынята надаваць адно імя. У народаў Заходняй Еўропы – некалькі. Першапачаткова, гэта было так, таму, што бацькі хацелі, каб у дзіця было некалькі святых-заступнікаў. Пазней, гэта стала традыцыяй, напрыклад, Эрых-Марыя Рэмарк, Этэль Ліліан Войніч. У некаторых краінах, у прыватнасці Іспаніі традыцыя патрабуе, каб у чаалавека было некалькі прозвішчаў. Напрыклад, вядомы кубінскі шахматыст Хасэ-Рауль (два імені) меў два прозвішчы Капабланка-і-Граўпера (бацькі і маці). Ці, прыгадаем поўнае імя і прозвішча “караля футбола” – …….. А цяпер здагадайцеся, прозвішча якога вядомага мастака гучыць у поўнай форме насупным чынам – Пабла Дыега Хазэ Франсіска дэ Паўла Хуан Непамукена Крыспін Крысціяна дэ ла Сантысіма Трынідат Руіс? У гісторыі вядомы, верагодна толькі адзін чалавек, які не меў імя (за выключэннем Адысея, які назваўся Ніхто). Гэта доктар Грэйтвут, якому з прычыны незгоды бацькоў не было дадзена ніякага імені. Бацькі вырашымі, што сын калі вырасце сам вызначыцца з імём. Аднак, стаў дарослым і скончыў універсітэт хлопец так і не вырашыў праблемы.

Усходня славяне мяняюць імёны вельмі рэдка, толькі ў выпадку, калі імя выклікае непрыемныя асацыяцыі. У Бірме імя чалавека на працягу жыцця некалькі разоў мяняецца ў адпаведнасці з традыцыяй: Маон Тут Шэн (маон па бірманскі “хлопец”, “юнак”) з часам становіцца Ко Тут Шэн (ко – “сябар”) ці У Тут Шэн (у – “грамадзянін”). У кітайцаў маюцца так званыя малочныя імёны, якія, як малочныя зубы, з часам мяняюцца на пастаянныя.  

У цяперашні час існуе тэндэнцыя дэвальвацыі імені. Напрыклад, у ЗША зарэгістравана наступнае імя lasvegas@. com.

Мода на імёны: Даздраперма (Да здравствует Первое мая), Лагшмівара (Лагерь Шмидта в Арктике), Донара (Дочь трудового народа), Лориэрик (Ленин, Октябрьская революция, Индустриализация, Электрификация, Радиофикация и коммунизм), Вілен, Правдина (у гонар галоўнай газеты камуністаў у СССР – “Правда”, Юманита (у гонар газеты французскіх камуністаў), Сталіна, Ідэя, Трактар, Каналізацыя. Усім вядомы прыклад абсурднасці імені, прыведзены у аповесці Булгакава М. “Сабачае сэрца” – Паліграф Паліграфавіч.

У 1920-я – 1930-я гг. было створана імя Майя, з варыянтам Мая, якое ўспрымалася у сувязі з майскімі святамі. Аднак гэтаму імені некалькі тысячаў гадоў. Так звалі маці прынца Сідхартхі – заснавальніка буддызма. Майей старажытнагрэчаскую багіню – маці Гермеса. Гэтае ж імя насіла архаічная багіня, якая атаесамлялася з зямлёй. У старажытных славян было шмат складаных, двухасноўных словаў – Цвердзіслаў, Міланег, Міладраг, Драгаміл, Дамадзед, Дамажыр. Разам з імі выкарыстоўваліся аднаасноўныя імёны – Мал, Міл, Жыр. Імя хлопчыка GoldenPalace. com казіно ў Лас-Вегасе заплаціла 12 тыс. даляраў за права назваць аднаго з яшчэ ненароджанай тройні. У сучаснай Расіі новая мода і новыя імёны – Дэльфін, Князь, Луна, Расія.

Імёны і іх значэнне даследуюць: царква, лінгвісты, гісторыі (сфрагістыка, нумізматыка, генеалогія), фізікі, медыкі. Апошнія шукаюць узаемасувязь паміж людзьмі, якія маюць аднолькавыя імёны. Яны прытаюцца вызначыць характэрныя рысы паводзін цёзкаў, ці маюць яны аднолькавыя хваробы і інш.

Матывы выбару імені.

1. Па асабістай ацэнцы гукавога гучання імя ці густавых перавагах: “Прыгожа гучыць: Анастасія, Алеся, Кансуэла, Сцяпан, Цімафей, Васіль”,

2. у гонар сваяка, ці знаёмага

3. у гонар вядомага (папулярнага) чалавека

4. з улікам значэння імя (Ірына – “мірная”, Насця – “уваскросшая да жыцця”)

5. на парадзе сваякоў (сяброў)

6. імкненне да рэдкага імя (якога няма ў вёсцы, напрыклад)

7. па сугуччы імя і імя па-бацьку ці прозвішчу(“Дзіна Уладзіміраўна”, “Іван Іваноў”)

8. у адпаведнасці з царкоўным календаром (9. 12)

9. у адпаведнасці з модай (Алеся, Юля)

10. Па назве месяца (Снежана, Юля)

11. па сямейнай традыцыі (выбраць па жэрабю)

12. па сугуччы з імём іншага дзіця (Лена – Лёша)

13. па сітуацыі, у гонар падзеі (Каця, таму, што была канферэнцыя)

14. па знешніх прыкметах

15. па ўнутраных якасцях знаёмых, якія маюць такое імя (Алёна моцная, значыць і дачка будзе такой)

16. па фармальнай прыкмеце (у ваўсіх у сям’і імёны пачынаюцца на А).

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...